Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


8 І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА. 2 І бачыў я, і гля, падобнасьць, як выгляд цяпла; ад выгляду сьцёгнаў ягоных аж да далоўя - цяпло, і ад сьцёгнаў ягоных дагары, як выгляд бліску, як бруштыну. З І выцягнуў Ён падобнасьць рукі, і ўзяў мяне за каслаўкі галавы мае, і дух узьняў мяне меж зямлі й неба, і прынёс мяне ў відзені Божай да Ерузаліму, да варот нутраное брамы, зьверненае на поўнач, ідзе седава абраза завісьці, каторы ўзрушае да завісьці. 4 І гля, там слава Бога Ізраелявага, як відзень, што бачыў я на раўніне.

5 І сказаў імне: „Сыну людзкі, узьнімі вочы свае ў кірунку на поўнач". Дык я ўзьняў вочы свае ў кірунку на поўнач, і во, з поўначы ля аброчнае брамы абраз завісьці ў выходзе. б І сказаў імне: „Сыну людзкі! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія агіды, што робе дом Ізраеляў тут, каб Я аддаліўся ад сьвятыні Свае? і ўзноў абярніся, і абачыш агіды большыя".

7 Дык прывёў мяне да ўходу на панадворак, і як я глянуў - была там адтуліна ў сьцяне. 8 І сказаў імне: „Сыну людзкі, пракапай жа ў сьцяне". І пракапаў я ў сьцяне, і во дзьверы адны. 9 І сказаў імне: „Увыйдзі й глянь на нягодныя агіды, што яны робяць тут". 10 Дык я ўвыйшоў і бачу, і во рознае хормы паўзуны, і агідная жывёла, і ўсі балваны дому Ізраелявага выразаныя на сьценах навокал, навокал. 11 І семдзясят мужоў із старцоў дому Ізраелявага, і Яазаня Шафанёнак меж іх, стаяць перад імі, і ў кажнага ў руццэ свая кадзільніца, і густы булак ад кадзеньня падыймаўся. 12 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі, што старцы дому Ізраелявага робяць у цямноце, кажны ў сваім размаляваным пакою? бо кажуць: ,СПАДАР ня бача нас, СПАДАР пакінуў зямлю' ". 1З Сказаў таксама імне: „Ізноў зьвярніся, абачыш большыя агіды, што яны робяць". 14 І прывёў мяне да варот брамы дому СПАДАРОВАГА, каторая на поўнач, і во, там сядзелі жанкі, плачучы па Фамузе.

15 І сказаў імне: „Ці бачыў, сыну людзкі? ізноў зьвярніся, абачыш агіды, большыя за гэтыя". 16 І ўвёў мяне на нутраны панадворак дому СПАДАРОВАГА, і вось, у дзьвярох палацу СПАДАРОВАГА, меж ґанку й аброчніка, каля дваццаць пяцёх чалавекаў стаялі плячыма сваімі да палацу СПАДАРОВАГА, а відамі сваімі на ўсход, і яны кланяліся на ўсход сонцу. 17 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі? ці мала дому Юдзінаму рабіць такія агіды, якія яны робяць тут? яны яшчэ напоўнілі зямлю ўціскам і зьвярнуліся гнявіць Мяне; і гля, яны падыймаюць да носу сваю галузку. 18 За тое Я таксама буду дзеяць у па лкім гневе; вока Мае не пашкадуе іх ані буду Я меці жаласьці да іх; і хоць бы яны гука́лі ў вушы Мае вялікім голасам, Я не пачую іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст