Галоўная > Кнігі Старога Закону > Кніга прарокі Езэкіеля

Кніга прарокі Езэкіеля


12 траўня 2011.
Кніга прарокі Езэкіеля

 

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Вячаслаў Мартысюк
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 І сталася трыццатага году, чацьвертага месяца, пятага дня месяца, як я быў меж палоненікаў ля ракі Хевар, што адчыніліся нябёсы, і я бачыў Божыя відзені.

2 Пятага дня месяца, каторы пятага году палону караля Егояхіна, З Выразьліва было слова СПАДАРОВА Езэкіелю Вузянку, сьвятару, у зямлі Хальдэйскай, ля ракі Хевар, і рука СПАДАРОВА была там на ім.

4 І бачыў я, і вось, буйны вецер веяў з поўначы, вялікі булак, і падаючы агонь ізь зіхценьням навокал яго, а ізь сярэдзіны яго штось бліскала, як бліскучы бруштын, ізь сярэдзіны цяпла.

б Таксама ізь сярэдзіны яго вышла падобнасьць чатырох жывых стварэньняў, і такі быў выгляд іх: падобнасьць людзіны ў іх; і ў кажнага зь іх чатыры крылы; 7 І ногі іхныя - простыя ногі, і ступы ног іхных - як ступы нагі цяляці, і блішчэлі, як бліск паліраванае бронзы; 8 І рукі людзкія пад крыламі на чатырох старанах іхных, чатыры віды а чатыры крылы ў вусіх чатырох; 9 Крылы іхныя датыкакаліся адно да аднаго; яны не абарачаліся, як яны йшлі; ішлі кажны проста наперад.

10 Што да падобнасьці відаў іхных, то від чалавека й морда лява з права ў вусіх чатырох; і пыск вала зь лева ў вусіх чатырох; і ґлюґа арла таксама ў вусіх чатырох. 11 Гэткія былі віды іхныя. І віды іхныя, і крылы іхныя выцягненыя ўгару, два кажнага датыкаліся адно да аднаго, а два пакрывалі целы іхныя. 12 І йшлі кажны проста наперад; куды дух меў ісьці, туды яны йшлі; ідучы не абарачаліся. 1З Што да падобнасьці жывых стварэньняў, то выгляд іх як жарыны, як выгляд палаючых сьветачаў, што хадзілі памеж жывых стварэньняў; цяпло блішчэла, і зь цяпла выходзіла маланка. 14 І жывыя стварэньні беглі й зварачаліся, як выгляд бліску маланкі.

15 І як я глядзеў на жывыя стварэньне абачыў адно кола на зямлі каля жывых стварэньняў у чатырох выглядаў іх. 16 Што да выгляду колаў, то падобныя да колеру бэрылу, і падобнасьць адна ў вусіх чатырох; і выгляд іх і выраб іх, быццам было кола ў сярэдзіне кола. 17 Як яны йшлі, яны хадзілі на чатыры стараны свае; як яны йшлі, яны не абарачаліся. 18 Што да абадоў, то яны былі такія высокія, што былі страшныя; і ў вусіх чатырох абадоў было поўна ачоў навокал.

19 І як ішлі жывыя стварэньне ішлі й колы ля іх; і як падыймаліся ізь зямлі жывыя стварэньні, падыймаліся й колы. 20 Куды духу надабе было йсьці, яны йшлі туды; і колы падыймаліся побач іх, бо дух жывых стварэньняў быў у колах. 21 Як ішлі гэныя, ішлі гэтыя; і як гэныя стаялі, стаялі гэтыя; і як гэныя падыймаліся ізь зямлі, колы падыймаліся побач іх, бо дух жывых стварэньняў быў у колах.

221 падобнасьць над галавамі жывых стварэньняў - прасьцяг, як падобнасьць зумяваючага крышталю, прасьцягненага зьверху над галавамі ў іх. 23 І пад прасьцягам былі крылы іхныя, проста адно ля аднаго; у кажнага два - пакрыцьце ім на целы іхныя. 24 І як яны йшлі, чуў шум крылаў іхных, як шум вялікіх водаў, як голас Усемагучага, гом сумятні, гоман табару; як яны адзержаваліся - апушчалі крылы свае. 25 І быў голас зьверху прасьцягу, каторы над галавамі іхнымі; як яны адзержаваліся, апушчалі крылы свае.

26 І над прасьцягам, што над галавамі іхнымі, быў выгляд шафіру, падобнасьць пасаду; і на падобнасьці пасаду падобнасьць выгляду чалавека, зьверху над ім. 27 І я бачыў падобнасьць бруштыну, як выгляд цяпла навокал яго ў ім, ад выгляду сьцёпнаў ягоных угару; і ад выгляду сьцёгнаў ягоных далоў я бачыў быццам выгляд цяпла, і было зьзяньне навокал яго. 28 Як выгляд вясёлкі, што ў булаку ў дзень дажджу, такі быў выгляд зьзяньня навокал. Гэта быў выгляд падобнасьці сьці СПАДАРОВАЕ. І як я абачыў, паў на від і чуў голас гукаючага,

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


2 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, стань на ногі свае, і Я буду гукаць да цябе". 2 І ўвыйшоў у мяне дух, як Ён гукаў імне, і пастанавіў мяне на ногі мае, і я пачуў гукаючага імне.

З І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, Я пасылаю цябе да сыноў Ізраелявых, да народаў бунтоўных, што збунтаваліся супроці Мяне; яны а айцове іхныя выступілі супроці Мяне аж дагэтуль. 4 Сынове іхныя, да каторых Я пасылаю цябе, закалянелага віду й цьвярдога сэрца. І ты скажы ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР'. 5 І яны, ці будуць яны слухаць, ці адмовяцца слухаць (бо яны дом бунтоўны), даведаюцца, адылі, што быў прарока памеж іх.

6 „Але ты, сыну людзкі, ня бойся іх, і словаў іхных ня бойся, хоць чупчыньнікі а цернь із табою, і ты жывеш меж скорпіёнаў; словаў іхных ня бойся ані палохайся відаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом. 7 І ты будзеш гукаць ім словы Мае, ці будуць яны слухаць ці адмовяцца, бо яны бунтоўныя.

18 „Але ты, сыну людзкі, слухай, што Я скажу табе: ня будзь бунтоўны, як гэны бунтоўны дом; адчыні вусны свае й зьеж, што Я дам табе" 9 І як глянуў я, вось, рука выцягнена да мяне, і, гля, кніжны зьвіток у ёй. 10 І разгарнуў яго перад імною, і запісаны з добрага й благога боку, і напісана на ім: „Галашэньне, уздыханьне а вык".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! " што знайшоў - еж; зьеж гэты зьвіток і йдзі, гукай дому Ізраеляваму". 2 Дык я разявіў рот свой, і Ён даў імне есьці зьвіток гэны, 3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! кармі жывот свой і напоўні нутр свой гэтым зьвітком, што Я даю табе". І я ізьеў, і было ў роце маім, як мёд, узглядам саладзіні.

4 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! ідзі, прыйдзі да дому Ізраелявага й гукай словамі Маімі ім; 5 Бо не да люду глыбокае гаворкі й цяжкое мовы ты пасланы, але да дому Ізраелявага, б Не да шмат якіх людаў глыбокае гаворкі й цяжкое мовы, каторых словы ты ня можаш разумець; калі б Я паслаў цябе да іх, яны слухалі б цябе; 7 А дом Ізраеляў не захоча слухаць цябе, бо яны ня слухаюць Мяне, бо ўвесь дом Ізраеляў цьвердалобы і закалянелага сэрца. 8 Гля, Я ўчыніў від твой моцным супроці відаў іхных і чало твае моцным супроці чолаў іхных. 9 Як дыямэнт, цьвердшы за крэмень, Я ўчыніў чало твае; ня бойся іх ані палохайся паглядаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом".

10 Адлі Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, усі словы Мае, што Я буду гукаць табе, прыймі да сэрца свайго і слухай вушамі сваімі. 11 І йдзі, прыйдзі да палону, да сыноў люду свайго, і гукай ім, і накажы ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', будуць яны слухаць ці адмовяцца". 12 І падняў мяне дух, і я пачуў адзаду сябе гук вялікага шуму, кажучы: „Будзь дабраславёная слава СПАДАРОВА із свайго месца!" 1З І пачуў шум крылаў жывых стварэньняў, што датыкаліся адно да аднаго, і шум колаў побач іх, і шум вялікага руху. 14 І дух падняў мяне, і ўзяў мяне, і я пашоў у гарчэлі, парушаны ў духу сваім; але рука СПАДАРОВА была моцнаю на імне. 15 І прышоў я да палону, да Тэль-Авіву, што жылі ля ракі Хевар, і там, ідзе яны сядзелі, там сеў і я, ашалапучаны ў духу, сем дзён.

16 І сталася ў канцу сямёх дзён, што было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 17 „Сыну людзкі! Я прызначыў цябе за вартаўніка над домам Ізраелявым; як ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, перасьцерагай іх ад Мяне. 18 Як Я скажу нягоднаму ,сьмерцю памрэш', і ты не перасьцеражэш яго, і ня будзеш гутарыць, каб перасьцерагчы нягоднага ад нягоднае дарогі ягонае, каб ён жыў: тый нягоднік памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную ад рукі твае спаганю. 19 А ты перасьцеражэш няігоднага, і ён не адвернецца ад нягоднасьці свае ані ад нягоднае дарогі свае: ён памрэць у сваім бяспраўю, але ты спас душу сваю. 20 Ізноў, калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе дзеяць бяспраўе, бо Я палажу спатыкненьне перад ім, і ён памрэць; з тае прычыны, што ты яе нерасьцерагаў яго, памрэць у грэсе сваім, і справядлівасьць, зробленая ім, ня будзе ўспомнена, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае. 21 Калі б ты, адылі, перасьцерагаў справядлівага, каб не грашыў справядлівы, і ён запраўды ня ізгрэша: ён напэўна будзе жыць, бо ён перасьцярэжаны, таксама ты спасеш душу сваю.

22 І была на імне там рука СПАДАРОВА, і Ён сказаў імне: „Устань, ідзі на даліну, і Я там буду размаўляць із табою". 23 І я ўстаў, і вышаў на даліну, і вось, там слава СПАДАРОВА стаяла, як слава, што я бачыў ля ракі Хевар; і я паў на від свой. 24 І ўвыйшоў у мяне дух, і пастанавіў мяне на ногі мае, і гутарыў з імною, і сказаў імне: „Ідзі, запрыся ў доме сваім.

25 „Што да цябе, сыну людзкі - вось, наложаць паварозы на цябе, і зьвяжуць цябе імі, і ты ня выйдзеш да іх. 26 І Я ўчыню, што язык твой прыліпне да паднябеньня твайго, і ты занямееш, і ня будзеш упікаць ім, бо яны - бунтоўны дом. 27 Але, як Я буду гутарыць із табою, Я адчыню вусны твае, і ты будзеш казаць ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР'; хто слухае, няхай слухае; і хто адмаўляецца, няхай адмаўляецца, бо дом бунтоўны яны.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


4 „І ты, сыну людзкі, вазьмі цэглу й палажы яе перад сабою, і нарысуй на ёй места Ерузалім. 2 І нарысуй аблогу супроці яго, і збудуй вартаўнічую вежу, і насып вал супроці яго, разлажы табар супроці яго, і пастанаві навокал абложныя тараны супроці яго. З Адлі вазьмі сабе бляху і пастанаві яе як зялезную сьцяну памеж сябе й места, і зьвярні від свой на яе, яна будзе абложана, і ты будзеш аблягаць яе. Гэта знак дому Ізраеляваму.

4 „І ты ляж на левы бок свой, і ўзлажы бяспраўе дому Ізраелявага на яго: подле ліку дзён, каторыя праляжыш на ім, ты будзеш несьці бяспраўе іхнае. 5 Бо Я залічу табе гады бяспраўя іхнага подле ліку дзён: трыста дзевяцьдзясят дзён гэтак ты будзеш несьці бяспраўе дому Ізраелявага. 6 І як ты выпаўніш гэта, другім разам кладзіся на правы бок свой, і ты будзеш несьці бяспраўе дому Юдзінага сорак дзён: дзень за год, дзень за год Я прызначыў табе. 7 І на аблогу Ерузаліму прыгатуй від свой, і рука твая няхай будзе голая, і праракай супроці іх. 8 І, гля, я ўзлажыў на цябе паварозы, і ты не павернешся з аднаго боку на другі, пакуль ня скончыш дзён аблогі свае. 9 І ты вазьмі сабе пшонкі а ячменю а бобу а сачыўкі а проса а палбы, і палажы гэта ў вадну судзіну, і ўчыні хлеб ізь іх подле ліку дзён, што будзеш ляжаць на баку сваім: трыста дзевяцьдзясят дзён будзеш жывіцца імі. 10 І ежа твая, што ты будзеш есьці, мае быць вагою дваццаць сыкляў на дзень; час ад часу будзеш есьці яе. 11 І ваду ты будзеш піць мераю, па шостай часьці гіна, ад часу да часу будзеш піць. 12 І ты будзеш есьці гэта, як ячныя перапечкі, і будзеш пячы іх на людзкім кале на ачох люду".

1З І сказаў СПАДАР: „Аж так сынове Ізраелявы будуць есьці ўбрудзянены хлеб свой меж народаў, куды Я пражану іх". 14 І сказаў я: „Авохці імне, Спадару Божа! гля, душа мая не забрудзянена, бо з маладосьці свае аж дагэтуль я ня еў здыхаты ані разарванага, і ніякае абрыдонае мяса ня прыходзіла ў рот мой".

15 І сказаў Ён імне: „Гля, Я дам табе карові кал замест людзкога, і ты ўчыні хлеб свой на ім".

16 Адлі сказаў імне: „Сыну людзкі, гля, Я патрышчу падпору хлеба ў Ерузаліме, і будуць есьці хлеб вагою а із журбою, і будуць піць ваду мераю і із задумленьням, 17 Што ня стане хлеба й вады, і будуць зумявацца адзін із аднаго ў страху і нішчэць за бяспраўе свае.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


5  „І ты, сыну людзкі, вазьмі сабе войстры меч, галяк галеньнікаў вазьмі сабе, і вадзі ім па галаве сваёй і па барадзе сваёй, і вазьмі сабе шалькі, і падзялі валасы. 2 Трайціну чыста спалі на цяпле сярод места, як дні аблогі мінуць; трайціну вазьмі парэж нажом; і трайціну разьвей па ветру; і Я агалю меч за імі. З Таксама стуль вазьмі невялічкі лік і завяжы іх у крысы сабе. 4 І вазьмі зь іх ізноў, і кінь іх у цяпло, і спалі іх у цяпле; стуль выйдзе цяпло на ўвесь дом Ізраеляў.

5 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта - Ерузалім! Я пастанавіў яго сярод народаў, і краі навокал яго; б А ён абярнуў суды Мае ў нягоднасьць болей, чымся народы, і ўставы Мае - болей, чымся краі, што навокал яго; бо яны пагрэбавалі судамі Маімі і ўставамі Маімі, не хадзілі ў іх.

7 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што вы шмат болей за народы, што навокал вас, у вуставах Маіх не хадзілі і не дзяржалі судоў Маіх, і не рабілі подле судоў народаў, што навокал вас, - За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я, нават Я супроці цябе, і ўчыню суды сярод цябе на ачох народаў, 9 І ўчыню з табою тое, чаго Я не рабіў, і наперад падобнага да гэтага ня буду чыніць, за ўсі агіды твае.

10 „За тое айцове будуць есьці сыноў сваіх сярод вас, і сынове будуць есьці бацькоў сваіх; і ўчыню суд над табою, і ўсіх засталых у цябе разьвею кажным ветрам. 11 Затым, жыў Я, кажа Спадар СПАДАР: дыкжэ за тое, што ты ўпаганіў сьвятыню Маю ўсімі брыдамі а ўсімі агідамі, таксама Я зьменшу цябе, і вока Мае не пашчаджае цябе, і таксама Я ня буду мець жаласьці. 12 Трайціна ў цябе памрэць ад ліпучкі, і галадоў іх будзе нікбіць сярод цябе; і трайціна падзець ад мяча ў ваколіцы Тваёй; і трайціну разьвею кажным ветрам і агалю меч

над імі. 1З І скончыцца Мой гнеў, і супакоіцца палкі гнеў Мой на іх, і пацешуся; і яны даведаюцца, што Я, СПАДАР, вымавіў у рупатлівасьці сваёй, як Я скончу гнеў Свой на іх. 14 І зраблю цябе пустынёю а ганьбаю меж народаў, што навокал цябе, на аччу кажнага праходзячага. 15 Дык гэта будзе ганьбаю а блявузґаньням, навукаю а зуменьням у народаў, што навокал цябе, як Я ўчыню суды над табою ў гневе а ў палкім гневе а ў гнеўных ганеньнях; Я, СПАДАР, казаў. 16 Як Я пушчу на іх злыя стрэлы галадові, што будуць на выгубленьне, каторыя пушчу выгубіць вас, і змацню галадоў на вас, і патрышчу вашу падпору хлеба. 17 І пашлю на вас галадоў а злыя зьвяры, і яны спабудуць цябе дзяцей тваіх; і ліпучка, і разьліцьцё крыві пройдуць сярод цябе, і навяду на цябе меч; Я, СПАДАР, казаў".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


6 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 2 „Сыну людзкі, зьвярні від свой да гораў Ізраелявых і праракай ім, З І скажы: горы ізраельскія, слухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур'ём а далінам: гля, Я, Я навяду меч на вас і зьнішчу ўзвышшы вашы, 4 І будуць спустошаны аброчнікі вашы, і сонечныя балваны вашы будуць патрышчаны, і Я кіну забітых вашых перад балванамі вашымі, 5 І палажу трупы сыноў Ізраелявых перад балванамі іхнымі, і разьвею косьці вашы навокал балваноў вашых. 6 У вусіх сялібных мясцовасьцях вашых месты будуць разбураны, а ўзвышшы спустошаны, каб абурыць а спустошыць аброчнікі вашы; і будуць патрышчаны й перастануць быць балваны вашыя, і сонечныя балваны вашы будуць пасечаны, і ўчынкі вашы сьцерты. 7 І паваляцца забітыя вашыя сярод вас, і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР. 8 Пакіну Я, адылі, астачу, каб вы мелі ўцеклых ад мяча памеж народаў, як будзеце разьвеяны па краёх. 9 І ўспомняць уцеклыя вашы Мяне меж народаў, куды яны былі заведзены палоненікамі, як патрышчу бязульныя сэрцы іхныя, што адвярнуліся ад Мяне, і вочы іхныя, што бязульна йшлі за балванамі; і яны самы перад сабою збрыдзяць ліхі, што яны рабілі ў вусіх агідах сваіх; 10 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, і што Я не дарма казаў, што зраблю гэтае ліха ім".

11 Гэтак Спадар СПАДАР: „Плясьні рукамі сваімі й тупні нагою сваею, і скажы: бяда за ўсі ліхія агіды дому Ізраелявага! бо яны паваляцца ад мяча, з галадові а зь ліпучкі. 12 Хто далёка, памрэць ад ліпучкі; а хто блізка, паваліцца ад мяча; і засталы а ў ваблозе памрэць ад галадові; гэтак высілю гнеў Свой на іх. 1З І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як забітыя іхныя будуць сярод балваноў навокал аброчнікаў іхных на кажным высокім узгорку, на вярхох гораў і пад кажным зялёным дзервам, і пад кажным таўстым дубам, месцам, ідзе яны прыносілі прыемныя пахі ўсім балваном сваім. 14 І выцягну руку сваю на іх, і ўчыню зямлю пустою а пустынёю, ад пустыні аж да Рыўлы пераз усі сялібныя мясцовасьці, і пазнаюць, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


7 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі: гэтак кажа Спадар СПАДАР зямлі Ізраелявае канец прышоў, канец на чатыры стараны зямлі. З Цяпер канец табе; і пашлю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і дам на цябе ўсі агіды твае. 4 І не пашчаджае цябе вока Мае, і ня зжаліцца; і Я абярну дарогі твае на цябе, і агіды твае будуць сярод цябе, і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР.

5 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ліха, адно ліха, гля, во прыходзе; 6 Канец прышоў, прышоў канец, прачхнуўся на цябе, во прышоў. 7 Золак прышоў да цябе, жыхару зямлі; пара прышла, блізкі дзень не́марасьць а ня гуканьня з гораў. Цяпер борзда выльлю абурэньне Свае на цябе й высілю гнеў Свой на цябе, і буду судзіць цябе подле дарогаў тваіх, і абярну на цябе ўсі агіды твае. 9 І вока Мае не пашкадуе ані Я зжалюся; абярну на цябе подле дарогаў тваіх, і агіды твае сярод цябе будуць; і вы даведаецеея, што Я СПАДАР, Каторы б'ець! 10 Во дзень, во ён прышоў, зарае; посах заквіцеў, гордасьць распукалася. 11 Усілства паўстала на посах нягоднасьці; ніхто зь іх не застанецца, ніхто з груду ані з крыку іх; па іх ня будуць плакаць. 12 Надходзе пара, бліжэе дзень; купец хай ня цешыцца, і прадаўнік ня плача, бо гнеў на ўсю множасьць; 1З Бо прадаўнік да праданага ня зьвернецца, хоць яшчэ памеж жывых жыцьцё іхнае; бо відзень да ўсяе множасьці іх ня зьвернецца, і ніхто бяспраўям сваім жыцьця свайго не змацніць. 14 Затрубяць у трубу, нават прыгатуюцца, але ніхто ня пойдзе на бітву, бо гнеў на ўсю множасьць іх. 15 Меч вонках, а ліпучка а галадоў дома: хто на полю, тый памрэць ад мяча; а хто ў месьце - галадоў а ліпучка зжаруць яго. 16 І будуць уцякаць уцекачы іхныя, і будуць на горах, як галубы з далінаў; і ўсі яны будуць галасіць, кажны за бяспраўе свае. 17 Усі рукі апусьцяцца, і ўсі калені будуць слабыя, як вада. 18 І папяражуцца зрэбнінаю, і жах абыйме іх, на ўсіх відах сорам, на ўсіх галавах лысіва. 19 Выкінуць срэбра свае на вуліцы, і золата іхнае будзе здалена, як нечысьць; срэбра іхнае а золата іхнае ня зможа вывальніць іх у дзень гневу СПАДАРОВАГА; душы іхныя не насыцяцца і нутра свайго не напоўняць, бо яно спадман да бяспраўя іхнага. 20 Што да харашыні прыбору Свайго, то Ён пастанавіў яго вялікага, але яны рабілі абразы агідаў сваіх, агідныя рэчы свае ў ім; за тое Я ўчыніў яго нечысьцяй ім. 21 І аддам яго ў рукі чужаземцаў на глабаньне й нягодным зямлі на здабытак, і яны збудзеняць яго. 22 Таксама адвярну ад іх від Свой; і няхай збудзеняць тайнае месца Мае, увыйдуць у яго глабаньнікі й збудзеняць яго.

23 „Зрабі ланцуг, бо зямля поўная крывавых судоў, і месты поўныя ўсілства. 24 І прывяду найнегаднейшыя народы, і возьмуць у дзяржаньне дамы іхныя, бо Я ўчыню канец гордасьці дужых, і збудзенены будуць тыя, што іх пасьвячаюць. 25 Ашалапучаньне прыйдзе, і будуць шукаць супакою, і няма. 26 Бяда прыйдзе за бядою й дзейка за дзейкаю; будуць шукаць відзені ў прарокі, але права загіне ў сьвятара і рада ў старых. 27 Кароль будзе ў жалобе, і князь будзе апрануўшыся ў смутак, і рукі люду зямлі будуць спалоханыя. Я ўчыню ім подле дарогаў іхных і подле судоў іхных буду судзіць іх; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


8 І сталася шостага году, шостага месяца, пятага дня месяца: я сядзеў у доме сваім, і старцы юдэйскія сядзелі перад імною, і спала на мяне там рука Спадара СПАДАРА. 2 І бачыў я, і гля, падобнасьць, як выгляд цяпла; ад выгляду сьцёгнаў ягоных аж да далоўя - цяпло, і ад сьцёгнаў ягоных дагары, як выгляд бліску, як бруштыну. З І выцягнуў Ён падобнасьць рукі, і ўзяў мяне за каслаўкі галавы мае, і дух узьняў мяне меж зямлі й неба, і прынёс мяне ў відзені Божай да Ерузаліму, да варот нутраное брамы, зьверненае на поўнач, ідзе седава абраза завісьці, каторы ўзрушае да завісьці. 4 І гля, там слава Бога Ізраелявага, як відзень, што бачыў я на раўніне.

5 І сказаў імне: „Сыну людзкі, узьнімі вочы свае ў кірунку на поўнач". Дык я ўзьняў вочы свае ў кірунку на поўнач, і во, з поўначы ля аброчнае брамы абраз завісьці ў выходзе. б І сказаў імне: „Сыну людзкі! ці бачыш ты, што яны робяць? вялікія агіды, што робе дом Ізраеляў тут, каб Я аддаліўся ад сьвятыні Свае? і ўзноў абярніся, і абачыш агіды большыя".

7 Дык прывёў мяне да ўходу на панадворак, і як я глянуў - была там адтуліна ў сьцяне. 8 І сказаў імне: „Сыну людзкі, пракапай жа ў сьцяне". І пракапаў я ў сьцяне, і во дзьверы адны. 9 І сказаў імне: „Увыйдзі й глянь на нягодныя агіды, што яны робяць тут". 10 Дык я ўвыйшоў і бачу, і во рознае хормы паўзуны, і агідная жывёла, і ўсі балваны дому Ізраелявага выразаныя на сьценах навокал, навокал. 11 І семдзясят мужоў із старцоў дому Ізраелявага, і Яазаня Шафанёнак меж іх, стаяць перад імі, і ў кажнага ў руццэ свая кадзільніца, і густы булак ад кадзеньня падыймаўся. 12 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі, што старцы дому Ізраелявага робяць у цямноце, кажны ў сваім размаляваным пакою? бо кажуць: ,СПАДАР ня бача нас, СПАДАР пакінуў зямлю' ". 1З Сказаў таксама імне: „Ізноў зьвярніся, абачыш большыя агіды, што яны робяць". 14 І прывёў мяне да варот брамы дому СПАДАРОВАГА, каторая на поўнач, і во, там сядзелі жанкі, плачучы па Фамузе.

15 І сказаў імне: „Ці бачыў, сыну людзкі? ізноў зьвярніся, абачыш агіды, большыя за гэтыя". 16 І ўвёў мяне на нутраны панадворак дому СПАДАРОВАГА, і вось, у дзьвярох палацу СПАДАРОВАГА, меж ґанку й аброчніка, каля дваццаць пяцёх чалавекаў стаялі плячыма сваімі да палацу СПАДАРОВАГА, а відамі сваімі на ўсход, і яны кланяліся на ўсход сонцу. 17 І сказаў імне: „Ці бачыш, сыну людзкі? ці мала дому Юдзінаму рабіць такія агіды, якія яны робяць тут? яны яшчэ напоўнілі зямлю ўціскам і зьвярнуліся гнявіць Мяне; і гля, яны падыймаюць да носу сваю галузку. 18 За тое Я таксама буду дзеяць у па лкім гневе; вока Мае не пашкадуе іх ані буду Я меці жаласьці да іх; і хоць бы яны гука́лі ў вушы Мае вялікім голасам, Я не пачую іх".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


9 І загукаў у вушы мае вялікім голасам, кажучы: „Дабліжчася, спраўцы кары над местам, кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй!" 2 І гля! шасьцёх чалавекаў прышло з дарогі вышняе брамы, што зьвернена на поўнач, і кажны із снадзівам бураньня ў руццэ сваёй, і сярод іх адзін, адзеўшыся ў палотны, зь пісарскаю чарнянкаю ля сьцёгнаў сваіх. Яны ўвыйшлі й сталі ля мядзянага аброчніка. З І слава Бога Ізраелявага паднялася ад херува, на каторым была, да парогу дому. І гукнуў Ён чалавека, што быў адзеўшыся ў палотны, у каторага была пісарская чарнянка ля сьцёгнаў.

4 І сказаў СПАДАР яму: „Прайдзі пасярод места, пасярод Ерузаліму, і таўруй літару таў на чолах людзёў, каторыя ўздыхаюць а якочуць над усімі агідамі, што дзеюцца ў сярэдзіне яго". 5 А гэным сказаў уголас імне: „Прайдзіце за ім па месьце й біце; няхай не шкадуе вока вашае, і ня майце жаласьці. б Біце на загубу старога, маладога, дзеўкі а дзецяняты а жонкі; але ня бліжчася да ніякіх людзёў, на каторых таў; і ад Мае сьвятыні пачніце". І яны пачалі ад людзёў старых, што былі перад домам. 7 І сказаў ім: „Сплюгаўце дом, і напоўніце панадворкі забітымі, і выйдзіце". І яны вышлі, і забівалі ў месьце. 8 І сталася, як яны забівалі, а я застаўся, што я паў на від свой і загаласіў, і сказаў: „Ах, Спадару СПАДАРУ, ці Ты выгубіш усіх засталых із Ізраеля, выліваючы абурэньне Свае на Ерузалім?" 9 І сказаў Ён імне: „Бяспраўе дому Ізраелявага а Юдзінага вельмі, вельмі вялікае, і зямля поўная крыві, і месты поўныя крыўды, бо яны казалі: ,Спадар пакінуў зямлю, і Спадар ня бача'. 10 І што да Мяне, то вока Мае не пашчаджае, і Я ня буду меці міласьці, абярну дарогі іхныя на галавы іхныя". 11 І вось, муж, што адзеўшыся ў палотны, у каторага чарнянка ля сьцёгнаў, паведаміў, кажучы: „Я зрабіў, як Ты расказаў імне".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


10 І бачыў я, і вось, на праеьцягу, '" што быў над галавою херуваў, быў відаць над імі бы камень шафір, бы зьява, падобная да пасаду. 2 І Ён казаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, і сказаў: „Увыйдзі меж колаў пад херувамі і напоўні жменю сваю жарам з памеж херуваў, і рассып па месьце". І ён увыйшоў на маім аччу. З Херувы стаялі на правым баку дому, як муж увыйшоў, і булак напоўніў нутраны панадворак. 4 І паднялася слава СПАДАРОВА ад херува да парогу дому, і дом напоўніўся булаком, і панадворак быў поўны зьзяньня славы СПАДАРОВАЕ. 5 І гук крылаў херувавых быў чуваць на навонным панадворку, як голас Усемагучага БОГА, як Ён гукае. 6 І сталася, як Ён расказаў мужу, што быў адзеўшыся ў палотны, кажучы: „Вазьмі цяпла з памеж колаў, з памеж херуваў", што той увыйшоў і стаў ля кола, 7 І херуў выцягнуў руку сваю з памеж херуваў да цяпла, што меж херуваў, і ўзяў, і палажыў у прыгоршчы адзетага ў палотны; а гэты ўзяў і вышаў. 8 І паказалася ў херуваў хорма рукі людзкое пад крыламі іхнымі. 9 І я глядзеў, і вось, чатыры колы ля херуваў, адно кола ля аднаго херува, і другое кола ля другога херува, і выгляд колаў - як колер каменя топазу. 10 І падобнасьць адна ў вусіх чатырох, быццам кола было сярод кола. 11 Як яны йшлі, то йшлі на чатыры свае стараны; ня круціліся, як ішлі, бо да месца, куды зьвернена галава, яны йшлі за ёю; ня круціліся, як ішлі. 12 І ўсе цела іхнае а плечы іхныя а рукі іхныя а крылы іхныя і колы поўныя ачоў навокал, у чатырох колах. 1З Што да колаў: як я чуў, колы былі званы віхарколы. 14 І ў кажнага было чатыры віды: першы від - від херувавы, а другі від - від людзкі, і трэйці від - лявіны, і чацьверты від - арліны. 15 І ўзьняліся херувы. Гэта - жывыя стварэньне што я бачыў ля ракі Хевар. 16 І як херувы йшлі, колы йшлі ля іх; як херувы распушчалі крылы, каб узьняцца ізь зямлі, колы не заставаліся ад іх, таксама яны былі ля іх. 17 Як гэныя стаялі, стаялі; як гэныя ўзьнімаліся, узьнімаліся, бо дух жывых стварэньняў у іх. 18 І адышла слава СПАДАРОВА ад парогу дому, і стала над херувамі. 10 І распусьцілі. херувы крылы свае, і ўзьнялася ізь зямлі на маім аччу; як яны вышлі, колы таксама ля іх; і сталі ў варотах усходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, і слава Бога Ізраелявага над імі. 20 Гэта тое жывое стварэньне, што я бачыў пад Богам Ізраелявым ля ракі Хевар; і я пазнаў, што яны - херувы. 21 Чатыры віды ў кажнага, і ў кажнага чатыры крылы, і падобнасьць рук людзкіх пад крыламі іхнымі. 22 І падобнаеьць відаў іхных - гэта віды, што я бачыў ля ракі Хевар: у іх былі тыя самыя выгляды, яны былі тыя самыя. Кажны ў кірунку віду свайго йшоў.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


11 І ўзьняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, зьверненай на ўсход. І вось, у варотах брамы дваццаць пяцёх мужоў, меж іх бачыў я Яазаню Азуронка а Пеляту Венаёнка, князёў люду.

2 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтыя людзі выдумляюць шкоду й даюць благую раду ў гэтым месьце : З Яны кажуць: ,Ня блізка; стаўма дамы; гэтае места гаршчок, а мы мяса'.

4 „Дык праракай на іх, праракай, сыну людзкі!" 5 І паў на мяне Дух СПАДАРОЎ, і сказаў імне: „Кажы: гэтак кажа СПАДАР: гэтак вы кажаце, бо Я ведаю, што прыходзе вам удум. 6 Вы павялічылі сваіх забітых у гэтым месьце і напоўнілі забітымі вуліцы яго.

7 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР : забітыя вашы, каторых вы палажылі ў ім, - мяса, а места гэтае - гаршчок; але вас Я вывяду зь яго. 8 Вы баіцеся мяча, і Я навяду на вас меч, агалашае Спадар СПАДАР. 9 І вывяду вас ізь яго, і аддам у рукі чужаземцаў, і ўчыню суды над вамі. 10 Ад мяча вы загінеце; на граніцы Ізраельскай буду судзіць вас, і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 11 Гэтае места ня будзе вам казаном, і вы ня будзеце мясам у ім; на граніцах Ізраельскіх буду судзіць вас. 12 І даведаецеся, што Я СПАДАР, бо вы не хадзілі ў вуставах Маіх і ня слухалі судоў Маіх, але рабілі подле звычаёў паган, што навокал вас".

13 І сталася, як я праракаў, што Пелята Венаёнак памер; і паў я на від свой, і загаласіў вялікім голасам, і сказаў: „Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты канец робіш астачы Ізраеля?"

14 Ізноў слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: 15 „Сыну людзкі! братом тваім, братом тваім, сваяком тваім і ўсяму дому Ізраеляваму кажуць жыхары Ерузаліму: ,Здальцеся ад СПАДАРА; нам дана зямля гэтая ў дзяржаньне'.

16 „Затым кажы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: дарма што Я аддаліў іх да меж народаў, і дарма што Я рассыпаў іх па краёх, буду Я, адылі, малою сьвятыняю ім у краёх, куды яны пайшлі'.

17 „Затым скажы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я зьбяру вас зь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаныя, і дам вам зямлю Ізраеляву'. 18 І яны прыйдуць туды, і адкінуць усі абрыдлыя рэчы яе і ўсі агіды яе адгэнуль. 19 І дам ім адно сэрца, і дух новы ўлажу ў нутр іхны, і выму каменнае сэрца зь цела іхнага, і дам ім сэрца цялеснае, 20 Каб хадзілі ў вуставах Маіх, і дзяржалі загады Мае, і паўнілі іх; і яны будуць людам Імне, а Я буду ім Богам. 21 А чые сэрца ходзе за брыдамі а агідамі сваімі, Я абярну дарогі тых на галавы іхныя, кажа Спадар СПАДАР".

22 Тады распусьцілі херувы крылы свае, і колы сталі ля іх, і слава Бога Ізраелявага зьверху над імі. 23 І ўзьнялася слава СПАДАРОВА з пасярод места, і стала на гары, што на ўсходнім баку места. 24 Адлі дух падняў мяне і прынёс мяне ў відзені Духам Божым да Хальдэі, да палону. І відзень, што я бачыў, паднялася ад мяне. 25 І гукаў я да тых із палону ўсі справы СПАДАРОВЫ, што Ён паказаў імне.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


12 І слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! ты жывеш сярод дому бунтоўнага, у каторага ё вочы бачыць, але ня бачаць; ё вушы чуць, але ня чуюць; бо яны - дом бунтоўны.

З „І ты, сыну людзкі, прыгатуй сабе снадзь да перасяленьня, і перасяляйся ўдзень на ачох у іх, і перасяліся зь месца свайго на іншае месца на ачох іх; можа яны пабачаць, дарма што яны - дом бунтоўны; 4 І вынясі снадзі свае, снадзі

да перасяленьня ўдзень на ачох у іх, а ты выйдзеш ўвечары на ачох у іх, як выходзяць у палон. 5 На ачох у іх прабі сьцяну і выйдзі перазь яе; б На ачох у іх вынясі на плячох, выйдзі сутанкам, накрый від свой, каб ты ня бачыў зямлі; бо Я прызначыў цябе на знак дому Ізраеляваму". 7 І я зрабіў так, як імне было расказана: вынес свадзь сваю ўдзень, як снадзь палону, а ўвечары прабіў сьцяну рукою сваёю, і вынес сутанкам, і нёс на плячу на ачох у іх.

8 І нараніцы было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Сыну людзкі! ці не казаў табе дом Ізраеляў, дом бунтоўны: ,Што робіш ты?' 10 Скажы ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта цяжар князю Ерузалімскаму а ўсяму дому Ізраеляваму, што ў ім'. 11 Скажы: ,Я ваш знак: як я зрабіў, так будзе зроблена ім: на высяленьне, у палон пойдуць'. 12 І князь, што сярод іх, вынясе на плячу сутанкам, і выйдзе; праб'юць сьцяну, каб вынесьці перазь яе; закрые від свой, каб ня бачыць зямлі ачыма. 1З І сець Сваю расьцягну на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, зямлі Хальдэяў, і ён не абача яе, і там памрэць. 14 І ўсіх, што навокал яго, памачнікоў ягоных, і ўсі крылы ягоныя разьвею на кажны вецер, і меч агалю за імі. 15 І Даведаюцца, што Я - СПАДАР, як рассыплю іх меж народаў і разьвею па краёх. 16 Але колькі людзёў зь іх Я пакіну ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, каб яны маглі расказаваць меж народаў, куды пойдуць, праз усі агіды свае; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

17 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 18 „Сыну людзкі! еж хлеб свой із дрыжэньням і пі ваду сваю ў парушэньню й з асьцярогаю. 19 І скажы люду зямлі: гэтак кажа Спадар СПАДАР да жыхараў Ерузаліму а да зямлі Ізраельскае: яны будуць есьці хлеб свой з асьцярогаю і піць ваду сваю із зумленьням, бо зямля яго будзе спабыта ўсяго, што ў ёй, за ўсілства ўсіх тых, што жывуць на ёй. 20 І населеныя месты будуць спустошаны, і зямля спусьцее; і вы даведаецеся, што Я - СПАДАР".

21 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: „Сыну людзкі! што за прымаўка кажацца ў вас у зямлі Ізраельскай: Дні працягнуцца, і загіне ўсялякая відзень'? 23 Затым скажы ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я ўчыню, што гэта прымаўка перастане, і яе ня будуць болей ужываць як прымаўку ў Ізраелю; але скажы ім: бліжэюць дні й слова кажнае відзені; 24 Бо ўжо ня будзе ніякае пустое відзені ані падлыжнага вешчаваньня ў доме Ізраелявым; 25 Бо Я, СПАДАР, Я буду гукаць, і слова, што буду гукаць, станецца, ня пойдзе ў ваддаль; бо за вашых дзён, бунтоўны доме, кажу слова й станецца, агалашае Спадар СПАДАР".

26 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 27 „Сыну людзкі! гля, дом Ізраеляў кажа: ,Відзень, што ён бача, спраўдзіцца за шмат дзён, праз далёкія часы ён праракае'. 28 Затым кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ні воднае із словаў Маіх наперад у ваддаль ня пойдзе, але слова, што Я гукаў, станецца, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


13 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі, праракай на праракаючых прарокаў ізраельскіх і скажы тым, што праракаюць із собскага сэрца свайго: ,Слухайце слова СПАДАРОВА: З Гэтак кажа Спадар Бог: бяда дурным прарокам, што йдуць за духам собскім, Прымеж тога нічога ня бачылі. 4 Як лісы на разьвярненьнях, былі прарокі твае, Ізраелю! 5 Вы ня выходзілі ў праломы і не гарадзілі агарожы дому Ізраеляваму, каб стаць у бітву ў дзень СПАДАРОЎ. б Яны бачылі пустое й манлівыя вешчаваньні, кажучы: ,СПАДАР агалашае', Прымеж тога СПАДАР не пасылаў іх, а яны даюць надзею, каб умацаваць слова. 7 Ці ня пустую відзень бачылі вы і ці ня гукалі манлівага вешчаваньня, прымеж тога вы кажаце: ,СПАДАР агалашае', як Я не казаў?" 8 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „За тое, што вы гукаеце пустое й бачылі ману, дык, вось, Я супроці вас, агалашае Спадар Бог. 9 І будзе рука Мая на прароках, што бачаць пустое й што вяшчуюць ману; у тайне люду Майго яны ня будуць і ў сьпісаньне дому Ізраелявага ня будуць упісаны, і ў зямлю Ізраеляву ня ўвыйдуць; і даведаецеся, што Я -Спадар СПАДАР. 10 За тое, дыкжэ затое, што яны зводзілі люд Мой, кажучы: .Супакой', як няма супакою, і як адзін муруе сьцяну, то, гля, іншыя тынкуюць негадзячым мазалам, 11 Кажы тым, што тынкуюць негадзячым мазалам, што яна паваліцца: пойдзе лівун, і вы, вялікія градавыя драбы, падзіце, і навальнічны вецер абура яе. 12 Гля, сьцяна паваліцца; ці ня скажуць вам: ,Ідзе мазала, каторым вы тынкавалі яе?'

1З „Затым гэтак кажа Спадар Бог: Я абуру яе навальнічным ветрам у палкім гневе Сваім, і лівун пойдзе ў гневе Маім, і вялізныя драбы граду ў палкім гяеве Маім, каб зьнішчыць яе. 14 І абуру сьцяну, што вы тынкавалі негадзячым мазалам, і рассыплю яе па зямлі, аж поды яе аголяцца, і яна разваліцца, і вы загінеце пад ёю; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 15 І спаганю гнеў Свой на сьцяне й; на тых, што тынкавалі негадзячым мазалам яе, і скажу вам: няма сьцяны, няма й тых, што тынкавалі яе; 16 Гэткія прарокі Ізраелявы, што праракаюць празь Ерузалім і бачаць яму відзені супакою, але няма супакою, агалашае Спадар СПАДАР.

17 „І ты, сыну людзкі, абярні від свой да дачок люду свайго, што праракаюць із собскага сэрца свайго, і праракай супроці іх, 18 І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: бяда тым, што шыюць падушачкі пад усі локці й робяць хусткі на галавы кажнае вялічыні, каб упаляваць душы! Ціж, палюючы на душы люду Майго, можаце захаваць жывыя душы свае? 19 І вы будзеніце Мяне мяж люду Майго за жмені ячменю а лусты хлеба, каб забіць душы, што ня маюць паміраць, і захаваць жывыя душы, што ня маюць жыць, - маною сваёю люду Майму, каторы слухае ману.

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці падушачкаў вашых, каторымі вы палюеце на душы там, каб прыляталі, і адарву іх із рук вашых, і вывальню душы, душы тых, на каторыя вы палюеце, каб яны прыляталі. 21 Парву чыпкі вашы і вывальню люд Свой з рукі вашае, і наперад яны ня будуць упаляваныя ў руццэ вашай; і даведаецеся, што Я - СПАДАР; 22 Бо маною вы зьнемарасьцілі сэрца справядлівага, каторага Я ня немарасьціў, і ўмацавалі рукі нягоднага, каб ён не адвярнуўся ад свае нягоднае дарогі і каб ня жыў. 23 За гэта наперад вы ня будзеце бачыць марнасьці ані варажыць варожбаў, бо Я вывальню люд Свой з рукі вашае; і даведаецеся. што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


14 І прышлі да мяне людзі із старцоў ізраельскіх, і селі перад імною. 2 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гэтыя людзі ўнесьлі балваны ў сэрца свае й пастанавілі спадман бяспраўя свайго перад відам сваім: ці дазволіць Імне каб яны запраўды пыталіся ў Мяне? 4 Затым гукай ім і скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажнаму з дому Ізраелявага, што ўзносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, і прыходзе да прарокі, Я, СПАДАР, адкажу таму, хто прыходзе, подле множасьці балваноў ягоных, 5 Што Я схаплю дом Ізраеляў у сэрцу іхным, бо яны адвярнуліся ад мяне з прычыны балваноў сваіх.

6 „Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: лякайцеся й адвярніцеся ад балваноў сваіх, і ад усіх агідаў сваіх адвярніце віды свае; 7 Бо кажнай людзіне з дому Ізраелявага альбо чужаземцу, што жывець у Ізраелю, каторы адхінаецца ад Мяне і ўносе балваны свае ў сэрца свае, і станове спадман бяспраўя свайго перад відам сваім, ды прыходзе да прарокі папытацца ў яго празь Мяне, - Я, СПАДАР, адкажу яму Сам, 8 І зьвярну від Свой супроці тае людзіны, і ўчыню яе знакам а прыказямі, і адатну яе ад люду Свайго; і пазнаеце, што Я - СПАДАР.

9 „І прарока, калі ён зьведзены й гукае слова, - Я, СПАДАР, ізьвёў таго прароку; Я выцягну руку Сваю на яго й выгублю яго з пасярод люду Свайго Ізраеля. 10 І яны будуць пакараны за бяспраўе свае: кара прароку будзе, як кара пытаючаму, 11 Каб наперад дом Ізраеляў ня блудзіў ад Мяне, і наперад ня плюгавілі сябе ўсімі выступамі сваімі, але каб яны былі людам Імне, а Я быў Богам ім, агалашае Спадар СПАДАР".

12 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 1З „Сыну людзкі! калі зямля ізгрэша перад Імною, ізрадліва ізраджаючы, тады Я выцягну руку Сваю на яе і патрышчу падпору хлеба ейнага, і пашлю галадоў на яе, і выгублю зь яе чалавека й статак. 14 Хоць бы гэтыя тры мужы, - Ной, Данель а Ёў, -- былі ў ёй, яны сваёй справядлівасьцю спасьлі б толькі душы свае, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Каліб Я напусьціў благія зьвяры на зямлю, і яны прычынілі спабыцьцё дзяцей яе, ажно яна запусьцела, што ні водная людзіна не магла прайсьці з прычыны зьвяроў; 16 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, адно ўратаваліся б яны, але зямля будзе спусьцелаю. 17 Альбо калі б Я навёў меч на гэтую зямлю й сказаў: мечу! прайдзі па зямлі, ажно адцяў бы людзіну й жывёлу зь яе; 18 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, і гэтыя тры мужы ў ёй ня выратавалі б ані сыноў, ані дачок, але адно ўратаваліся б самы. 19 Альбо ліпучку паслаў бы на гэтую зямлю й выліў на яе палкі гнеў Свой у крыві, каб выгубіць ізь яе людзіну й жывёлу; 20 Хоць бы Ной, Данель а Ёў былі ў ёй, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, яны ня вывальнілі б ані сына, ані дачкі; яны вывальнілі б справядлівасьцяй сваёй толькі душы свае;

21 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як шмат болей, як Я пашлю на Ерузалім Свае чатыры балючыя суды: меч а галадоў а дзікія зьвяры а ліпучку, каб адцяць ізь яго людзіну й жывёлу; 22 Але гля, застанецца ў ім астача, што будзе выведзена, сынове й дачкі; вось, яны прыйдуць да вас, і вы абачыце дарогу іхную а ўчынкі іхныя, і вы пацешыцеся зь ліха, каторае Я навёў на Ерузалім, з усёга, што Я навёў на яго. 23 І яны пацешаць вас, як абачыце дарогі іхныя а ўчынкі іхныя, і вы даведаецеся, што не бяз прычыны Я ўчыніў усе, што Я ўчыніў у ім, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! што віно супроці дзерва альбо галуза вінная супроці галузы дзерваў? 3 Ці можа быць брана зь яго дзярва, каб зрабіць якую-колечы рэч? альбо ці можна ўзяць калок ізь яго, каб павесіць на ім якую судзіну? 4 Гля, кідаюць у цяпло на пажэрце; цяпло зжарэць абодва канцы яго, і сярэдзіна яго абгарае; ці годзіцца яно на выраб? 5 Гля, як яно не гадзілася на ніякую работу; пагатове ня згодзіцца на работу, як цяпло пажэрла яго, і яно абгарэла.

6 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР : Як віно меж дзерваў лесавых, каторае Я кінуў у цяпло на пажэрце, так Я кіну жыхараў Ерузаліму. 7 І зьвярну від Свой супроці іх: з аднаго цяпла яны выйдуць, і другое цяпло пажарэць іх; і вы даведаецеся, што Я СПАДАР, як Я зьвярну від Свой супроці вас. 8 І спустошу зямлю, бо яны ізрадліва ізрадзілі, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


16  І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! паведамі Ерузаліму агіды яго З Й скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР Ерузаліму: паходжаньне твае а нараджэньне твае ад зямлі Канаанскае; айцец твой Аморэй, і маці твая Гэцічанка. 4 І што да нараджэньня твайго: як ты нарадзілася, пупа твайго не абразалі й не абмылі цябе вадою, каб ачысьціць, ты ані ня была абсыпана сольлю й ані ня была спавіта. 5 Нічые вока ня зжалілася над табою, каб зрабіць табе што-колечы з гэтых, мець міласэрдзе над табою; але, у дзень нараджэньня свайго, была выкінена на чыстае поле з прычыны агідвасьці свае. 6 І як Я праходзіў ля цябе, і бачыў, што ты качалася ў крыві сваёй, і сказаў табе: ,У крыві сваёй жыві'. І сказаў табе: ,У крыві сваёй жыві'. 7 Я памножыў цябе, як расьліну палявую; ты вырасла высокая й дужая, і стала прыборам над прыборамі, разьвіліся пелькі і вырасьлі валасы; заставалася ты, адылі, не накрыўшыся а голая. 8 І як Я праходзіў ля цябе й абачыў цябе, вось, пара твая - пара каханьня; і Я расьцягнуў крысо Свае на цябе, і накрыў голасьць тваю; і Я прысягнуў табе і ўступіў у змову з табою, агалашае Спадар СПАДАР, і ты стала Маёй. 9 І абмыў цябе вадою, і змыў зь цябе кроў тваю, і памазаў цябе алеям; 10 Я адзеў цябе вышыванаю адзежаю, і абуў барсуковаю скураю, і паперазаў цябе цянюсенькім палатном, і накрыў цябе шоўкам; 11 І прыбраў цябе прыборамі, і ўзлажыў бружлеты на рукі твае і ланцужок на шыю тваю; 12 І зацягнуў жуковіну ў нос твой і завушніцы - у вушы твае, і ўзлажыў пазорную карону на галаву тваю. 1З Гэтак ты прыбіралася золатам а срэбрам, і адзецьце твае зь цянюсенькага палатна а шоўку а вышываных тканінаў; жывілася ты пшоннаю мукою а мёдам а алеям, і была надзвычайнага пазору, і мела дасьпех у каралеўстве. 14 І слава твая разышлася меж народаў з прычыны харашыні твае, бо яна была дасканальная ад пазору Майго, каторы Я ўзлажыў на цябе, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Але ты паспадзявалася на харашыню сваю й бязуліла, карыстаючыся із славы свае, і вылівала бязулства свае на кажнага праходзячага міма, ягонаю ты была. 16 І брала з адзецьцяў сваіх, і зрабіла калярыстыя ўзвышшы сабе, і бязуліла на іх, як ніколі ня бывала й ня мела быць. 17 І ўзялі харошыя прыборы свае із золата Майго а із срэбра Майго, што Я даў табе, і зрабіла сабе абразы мужчынаў, і бязуліла зь імі. 18 І ўзяла вышываныя адзецьці, і накрыла іх, алей Мой а кадзіла Мае клала перад імі. 19 І еміну Маю, што Я даваў табе, пшонную муку а алей а мёд, каторымі Я жывіў цябе, ты клала перад імі на прыемны пах; і гэтак яно было, агалашае Спадар СПАДАР. 20 Адлі ўзяла сыноў сваіх а дачкі свае, каторых ты нарадзіла Імне, і абракла іх пажэрці. Ці мала бязулства твайго? 21 Ты рэзала й дзеці Мае й давала іх праводзіць перазь цяпло да іх? 22 І ў вусіх агідах сваіх а бязулствах сваіх ты ня ўспомнела дзён маладосьці свае, як ты была ненакрыўшыся а голая, качалася ў крыві сваёй. 23 І сталася просьле ўсяе нягоднасьці твае (авохці, авохці табе, агалашае Спадар СПАДАР) , 24 Што ты ўладзіла сабе бязульны дом, і зрабіла сабе ўзвышша на кажнай вуліцы, 25 І на ростанях кажнае дарогі зрабіла сабе ўзвышша, і зрабіла харашыню сваю абрыдлаю, і расклала ногі свае кажнаму праходзячаму, і памножыла бязулствы свае; 26 І бязуліла зь Ягіпцянамі, суседзямі сваімі вялікага цела, і памножыла бязулства, каб гнявіць Мяне. 27 Вось, Я выцягну руку Сваю на цябе, і паменшу прызначанае табе, і аддам цябе на самадыю тым, што ненавідзяць цябе, дачкам Пілісцкім, што засаромлены за бессаромную дарогу тваю. 28 Ты бязуліла таксама із сынамі Асуру з прычыны нянасыці свае; але, ты бязуліла зь імі, і не насыцілася; 29 Адлі памножыла бязулства свае ў зямлі Канаанскай аж да Хальдэі, і таксама гэтым не насыцілася. 30 Якое кволае сэрца твае, агалашае Спадар СПАДАР, бачачы, што ты рабіла ўсе гэта, работу пануючае бязульнае жонкі. 31 Як ты снудзіла бязульныя дамы свае на ростанях кажнае дарогі і рабіла ўзвышшы свае на кажнай вуліцы, то ты ня была, як бязуля, бо грэбавала заплатаю, 32 Але як жонка чужаложніца, што бярэць чужых замест мужа свайго. 33 Усім бязулям даюць падаркі, але ты даеш падаркі ўсім палюбоўнікам сваім і даеш лапаны ім, каб яны зусуль прыходзілі да цябе на бязулства твае. 34 І ў бязулстве тваім ё наадварот у цябе супроці жанок, бо ня гналіся за табою дзеля бязулства, у бязулстве сваім плаціла ты, прымеж тога ніхто не плаціў табе; значыцца, было наадварот. 35 Затым, бязуля, слухай слова СПАДАРОВА:

36 „Гэтак Спадар СПАДАР: за тое, што нечысьць твая была выліта, і голасьць твая адкрыта бязулствам тваім із палюбоўнікамі тваімі а ўсімі балванамі агідаў тваіх, і за кроў дзяцей тваіх, каторых ты аддала ім, 37 Вось, за тое Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, з каторымі ты мела ўзаем'е, і ўсіх, што ты любіла, з усімі, што ты ненавідзіла, і зьбяру іх адусюль супроці цябе, і адкрыю голасьць тваю ім, каб яны бачылі ўсю голасьць тваю. 38 І буду судзіць цябе судам чужаложніцаў і разьліваючых кроў, і прывяду на цябе крывавы гнеў а завісьць;

39 І аддам цябе таксама ў рукі ім, і спустошаць бязульныя дамы твае, і абураць узвышшы твае, зьдзяруць ізь цябе таксама адзецьці твае, і возьмуць снадзі пазору твайго, і пакінуць цябе ненакрытаю а голаю. 40 І ўзьвядуць грамадў на цябе, і ўкамянуюць цябе, і пратнуць цябе мячамі сваімі. 41 І спаляць цяплом дамы твае, і ўчыняць суды на цябе - крывавы гнеў а завісьць; і спыню бязулства твае, і таксама ўжо не дасі платы. 42 Дык спаганю Сваю злосьць на табе, і завісьць Мая адступе ад цябе, і Я супакоюся і болей ня буду гневацца. 43 За тое, што ты ня ўспомнела дзён маладосьці свае, але квяліла Мяне ўсім гэтым, вось, я абярну дарогу тваю на галаву тваю, агалашае Спадар СПАДАР; ці ты не дадала ўсяе гэтае бессаромнае непасьцівасьці да ўсіх агідаў сваіх? 44 Гля, кажны прыказьнік ужывець прыказь празь цябе, кажучы: ,Якая маці, такая дачка ейная'. 45 Ты - дачка маці свае, што брыдзілася мужам сваім і дзецьмі сваімі, і ты - сястра над сёстрамі тым, што брыдзіліся мужамі

41 сваімі й дзецьмі сваімі. Маці твая Гэцічанка і айцец твой Аморэй. 45 Сястра твая вялікая - Самара, яна а дачкі ейныя, што жывець налева ад цябе; а малодшая сястра твая, што жывець направа ад цябе, - Содома а дачкі ейныя. 47 Ты, адылі, не радзіла па дарогах іхных і не рабіла подле агідеў іхных, але быццам вельма мала было табе іхнага, ты папсавалася болей за іх на ўсіх дарогах сваіх. 48 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Содоме, сястра твая, не рабіле, яна ані дачкі ейныя, як рабіла ты, ты а дачкі твае. 49 Вось, гэта было бяспраўе сястры твае Содомы: пыха, пярэсыць і нядбайлівы супакой быў у яе а ў дачок ейных, і рукі ўбогага а беднага ня сіліла. 50 І былі яны пыхатыя, і рабілі агіду перад Імною; затым Я адхінуў іх, як абачыў гэта.

51 „І Оамара не зрабіла палавіцы грахоў тваіх, але ты памножыла агіды свае болей, як яны, і аправіла сёстры свае ўсімі агідамі сваімі, што ты дзеяла. 52 Таксама ты, што судзіла сёстры свае, нясі сорам свой за грахі свае, што ў цябе агіднейшыя, чымся ў іх: яны справядліўшыя за цябе; і таксама за тое саромяйся а нясі ганьбу сваю, што ты аправіла сёстры свае. 53 І Я зьвярну палон іхны, палон Содомы а дачок ейных і палон Самары а дачок ейных; тады зьвярну палон палоненікеў тваіх сярод іх, 54 Каб ты несла паганьбеньне свае й саромілася таго, што ты зрабіла, цешачы іх. 55 Як сёстры твае, Содоме а дачкі ейныя, зьвернуцце да свайго пярэдняга стену, і Самара а дачкі ейныя зьвернуцца де свайго пярэдняга стану, тады ты а дачкі тае зьвернецеся да свайго пярэдняга стану. 56 Бо сястры свае Содомы ты не менавала вуснемі сваімі ў дзень пыхі свае, 57 Пакуль не адкрылася нягоднасьць твая, як часу ўпікаў ад дачок Арамскіх і ўсіх, што навокал іх, дачок Пілісцкіх, што ўсі навокал грэбуюць табою. 58 Ты будзеш насіць бязулства а агіды свае, агалашае СПАДАР;

59 „Бо гэтак каже Спадар СПАДАР : Я ўчыню табе, як учыніла ты, грэбуючы прысягаю і ўзрушаючы змову. 60 Я, адылі, успомню змову Сваю з табою за дзён маладосьці твае, і ўставаўлю вечную змову з табою. 61 Тады ты ўспомніш дарогі свае і засаромішся, як возьмеш сёстры свае, старшую сваю й малодшую сваю, і Я дам табе іх за дачкі, але ня подле змовы твае. 62 І Я ўстанаўлю змову Сваю з табою, і даведаешся, што Я - СПАДАР, 63 Каб ты ўспамінала й саромілася, і наперад вуснаў сваіх не адчыняла ад сораму, як Я дарую табе ўсе, што ты зрабіла, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


17 1 было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! загадай зегадку й скажы прыпавесьць дому Ізраеляваму, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вялікі арол ізь вялікімі крыламі й шырака распушченымі канцамі іх, поўны пер'я, што ў яго калярыстае, прыляцеў на Лібан і ўзяў найвышшы пагон кедры; 4 Зарваў верх наймалодшае галузкі й прынёс яго де зямлі Канаанскае, і палажыў яго ў месьце купецкім; 5 І ўзяў з насеньня зямлі, і пасадзіў яго на ўробленым полю, памясьціў ля вялікіх водаў, уткнуў яго, як вярбу. б І яно вырасла, і стала рассахатым віном нізкога росту, каторага пагоны нахілінася да яго, і карэньне яго было пад ім; і стала віном, і выдала пагоны, і пусьціла галузкі. 7 І быў там другі вялікі арол ізь вялікім! крыламі й багатым пер'ям; і гля, гэтае віно зьвярнула сваё карэньне де яго й выцягнула свае малажлявыя гукі да яго, каб ён мог паіць яго з баразён саджэньня свайго. 8 Яно было паседжена на добрым полю ля вялікіх водаў, каб магло выдаваць пагоны й каб дало плады, каб магло быць славутым віном. 9 Скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці будзе яно дасьпешнае? ці ня вырвуць карэньня яго і ці не абарвуць пладоў яго, ажно яно ссохне ? І ўсі вырослыя лісты яго зьвянуць, нават безь вялікае сілы альбо без шмат людзёў вырвуць яго з карэньня яго. 10 Але, вось, пасаджанае, ці будзе дасьпешнае? Ці ня станецца, як усходні вецер даткнецца да яго, што яно чыста ссохне? ссохне ў барознах, ідзе вырасла?"

11 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 12 „Кажы ж бунтоўнаму дому: ці вы ня ведаеце, што гэта? Кажы: гля, кароль Бабілёнскі прышоў да Ерузаліму, і ўзяў караля яго а князёў яго, і павёў іх із сабою да Бабілёну; 1З І ўзяў із каралеўскага насеньня, і ўчыніў змову зь ім, і ўзяў прысягу зь яго, таксама ўзяў дужых зямлі, 14 Каб каралеўства было паніжана, каб ня ўздыймалася, каб, дзержачы змову сваю, магло стаяць. 15 Але ён збунтаваўся супроці яго, пасылаючы паслоў да Ягіпту, каб далі яму коні а шмат людзёў. Ці будзе ён мець дасьпех ? ці ўцячэць, хто так робе ? альбо ўзруша змову і ўцячэць ? 16 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР: напэўна ў месцу каралёвым, каторы прызначыў яго за караля, і каторага прысягаю ён пагрэбаваў і змову ўзрушыў, у Бабілёне ён памрэць. 17 Ані фараон ізь вялікім войскам і чысьленаю грамадою не паможа яму на вайне, як насыпяць наспы й збудуюць абложныя сьцены, каб загубіць шмат душаў, 18 За тое, што ён пагрэбаваў прысягаю, узрушыўшы змову, калі, гля, даў руку сваю й зрабіў усе гэта, - ён не ўцячэць.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: жыў Я, канечне за прысягу Маю, што ён пагрэбаваў, і за змову Маю, што ён узрушыў, Я зьвярну на галаву ягоную. 20 І расьцягну сеці Свае на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, і буду прававацца там ізь ім за ізраду ягоную, што ён ізрадзіў Мяне. 21 І ўсі ўцекачы ягоныя з усіх аддзелаў ягоных загінуць ад мяча, а тыя, што застануцца, будуць разьвеяны кажным ветрам; і вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў",

22 Гэтак Спадар СПАДАР: „Я вазьму найвышшы пагон із высокага кедры й пасаджу яго; і зь верху малажлявых пагонаў яго адатну кунежны й пасаджу яго на гары высокай а ўзьнятай. 23 На гары вышыні Ізраелявае Я пасаджу яго; і ён пусьце галіны, і дасьць плод, і будзе славуты кедра; і пад ім будзе жыць кажная птушка, кажная крылатая, у сьценю галузаў яго будзе яна жыць. 24 І даведаюцца ўсі дзервы палявыя, што Я, СПАДАР, паніжыў высокае дзерва, узьняў нізкое дзерва, высушыў зялёнае дзерва й даў расквіцець сухому дзерву: Я, СПАДАР, казаў і ўчыніў".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


18 І было імне слова Спадарова, кажучы: 2 „Што гэта вам, што вы кажаце гэтую прыказь узглядам зямлі Ізраелявае, кажучы: ,Бацькі елі кіслае віно, а дзеці нагналі аскому на зубах?' З Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы наперад ня будзеце ўжываць гэтае прыказі ў Ізраелю. 4 Абач, усі душы гэтыя Мае: як душа айцове, так таксама душа сыньняя - Мае яны; душа, што грэша, памрэць.

5 „Але калі людзіна справядлівая і робе суд а справядлівасьць; б Ня ела на горах ані ўздыймала аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ані плюгавіла жонкі прыяцеля свайго, ані бліжылася да жонкі, здаленае за нечысьць; 7 І людзіна нікога ня ўціскала, зварачала даўжбіту́ заклад ягоны, не займалася глабаньням, давала хлеб галоднаму й накрывала голага адзецьцям; 8 Не пазычала на працэнты ані брала прыросту, ад бяспраўя аддаляла руку сваю, чыніла запраўды суд меж людзіны й людзіны; 9 Хадзіла ў вуставах Маіх, дзяржала суды Мае, каб здойсьніць праўду: яна справядлівая, яна напэўна будзе жыць, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Калі ў яго народзіцца сын глабаньнік, што разьлівае кроў, і робе што-лень із гэтых брату свайму, 11 І не паўніць ніякага з гэтых абавязкаў, але таксама на горах еў і сплюгавіў жонку прыяцеля свайго, 12 Уціскаў убогага а беднага, глабае, не варочае закладу, але ўздыймае вочы свае да балваноў, робе агіды, 1З Пазычае на працэнты й бярэць прырост; дык мае ён жыць? Ня мае жыць: ён робе ўсі гэтыя агіды, ён канечне памрэць; кроў ягоная будзе на ім. 14 Цяпер абач, у яго нарадзіўся сын, што бача ўсі грахі айца свайго, каторыя гэты робе, і разважае, і ня робе такіх: 15 Ня еў на горах ані ўзьнімаў аччу сваіх да балваноў дому Ізраелявага, ня сплюгавіў жонкі прыяцеля свайго, 16 Нікога ня ўціскаў, ня браў закладу, ня глабаў, даваў хлеб свой галоднаму і накрываў адзецьцям голага, 17 Не адыймаў рукі свае ад убогага, ня браў працэнтаў ані прыросту, чыніў суды Мае, хадзіў у вуставах Маіх; ён ня мае памерці за бяспраўе айца свайго, ён канечне мае жыць. 18 Айцец ягоны, за тое, што ён уціскаючы ўціскаў, глабаючы глабаў брата й рабіў нядобрае меж люду свайго, гля, ён мае памерці ў бяспраўю сваім. 19 Вы скажаце, адылі: ,Чаму не нясець сын бяспраўя айца свайго?' Калі сын рабіў суд а справядлівасьць, дзяржаў усі ўставы Мае і паўніў іх, ён канечне мае жыць. 20 Душа, што ізгрэша, памрэць; сын не панясець бяспраўя айца, ані айцец не панясець бяспраўя сына; справядлівасьць справядлівага будзе на ім, і нягоднасьць нягоднага будзе на ім.

21 „Але калі нягоднік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, што ён рабіў, і дзяржыць усі ўставы Мае, і робе суд а справядлівасьць, канечне будзе жыць, не памрэць. 22 Усі выступы ягоныя, што ён зрабіў, ня будуць залічаны яму; у справядлівасьці сваёй, што ён рабіў, ён будзе жыць. 23 Нягож Я зычу сьмерці грэшніка, агалашае Спадар СПАДАР, ці не валей, каб адвярнуўся ад дарогаў сваіх і жыў?

24 „Але калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе рабіць бяспраўе, зробе подле ўсіх агідаў, што нягоднік робе, ці мае ён жыць? уся справядлівасьць ягоная, што ён рабіў, ня будзе менавана; за ізраду сваю, што ён ізрадзіў, і за грэх свой, што ён ізграшыў, за іх ён памрэць. 25 Вы, адылі, скажаце: ,Дарога Спадарова няправільная'. Паслухайце ж, доме Ізраеляў : ціж дарога Мая ня правільная ? ці ня ваша дарога няправільная ? 26 Калі справядлівы адварачаецца ад справядлівасьці свае й робе бяспраўе, і памірае ў ім - за бяспраўе свае, што ён зрабіў, ён памрэць.

27 „Ізноў, калі нягоднік адвернецца ад нягоднасьці свае, што ён рабіў, і робе суд а справядлівасьць, ён захавае душу сваю. 28 Затое, што ён разважае й адварачаецца ад усіх выступаў, што ён зрабіў, ён канечне будзе жыць, не памрэць. 29 І кажаце вы, доме Ізраеляў: ,Няправільная дарога Спадарова'. Доме Ізраеляў, ці Мая дарога ня правільная? ці ня вашы дарогі няправільныя ? 30 Затым, кажнага подле дарогаў ягоных буду судзіць вас, доме Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР; пакайцеся й адвярніцеся ад усіх выступаў сваіх, дык бяспраўе ня будзе вам спатыкненьням. 31 Адкіньце ад сябе ўсі выступы вашы, каторымі вы выступалі, і зрабіце сабе новае сэрца а новы дух; бо нашто паміраць вам, доме Ізраеляў? 32 Бо Я ня зычу сьмерці паміраючага, агалашае Спадар СПАДАР; дык навярніцеся й жывіце".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


19 А ты загаласі па князёх ізраелявых 2 І скажы: што за лявіца маці твая меж лявоў! Цікавала меж маладых лявоў, гадавала левяняты свае. З І выгадавала аднаго зь левянят сваіх; ён стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў. 4 І пачулі празь яго народы; злавілі яго ў яму сваю й завялі яго на ланцугох да зямлі Ягіпецкае. 5 Цяпер, як яна абачыла, што яна спадзявалася, але спадзева ейная загінула, яна ўзяла другога зь левянят сваіх і зрабіла яго маладым лявом. 6 І хадзіў меж лявоў, стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў. 7 І ён пазнаў пустыя палацы іхныя, і месты іхныя пустошыў; і зямля была напалохана, і поўная яго ад гуку равеньня ягонага. 8 Тады народы з акалічных краінаў сталі супроці яго й расьцягнулі сець сваю на яго, злавілі яго ў яму сваю. 9 І пасадзілі яго ў клетку на крук, і завялі яго да караля Бабілёнскага; прывялі яго да гарадоў, каб наперад гуку ягонага ня было чуваць на горах Ізраелявых.

10 Маці твая, падобна да цябе, як. вінная розка, пасаджаная ля вады, плодная а рассахатая ад множасьці вады. 11 І яна мела моцныя галіны на ськіпетры валадаром, і пень яе ўзьняўся меж таўстых галузаў; і яна выдавалася вышынёю з множасьці гукаў сваіх. 12 Але ў гневе яна была вырвана, кінена далоў на зямлю, і ўсходні вецер высушыў плады яе, моцныя галіны яе адламіліся а ссохлі, цяпло пажэрла іх. 1З І цяпер яна перасаджана на пустыню, у зямлю сухую а ўсьмяглую. 14 І вышла цяпло з розкі гальля ейнага, пажэрла плады ейныя, так што няма моцнае розкі на ськіпетру ўлады. Гэта -- галашэньне, і будзе на галашэньне.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


20 І сталася сёмага году, пятага месяца, дзясятага дня месяца, што некатрыя із старцоў Ізраелявых прышлі папытацца ў СПАДАРА й селі перад імною.

2 Тады было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гукай старцом Ізраелявым і скажы ім: гэтак кажа Спадар: ці вы прышлі папытацца ў Мяне? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Я не дазволю вам пытацца ў Мяне. 4 Ці будзеш судзіць іх, судзіць, сыну людзкі? агіды айцоў іхных паведай ім. 5 І скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі Я абраў Ізраеля, і падняў руку сваю насеньню дому Якававага, і азнайміўся ім у зямлі Ягіпецкай, як Я падняў руку ім, кажучы: Я - СПАДАР, Бог ваш, - б Таго дня Я падняў руку ім, вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі, што Я выглядзеў ім. што цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў. 7 Тады сказаў Я ім: кажны агіду аччу сваіх адкіньце й балванамі ягіпецкімі ня плюгаўцеся: Я - СПАДАР, Бог ваш! 8 Але яны збунтаваліся й не хацелі слухаць Мяне: ніхто не адхінуў агідаў аччу сваіх і не адхінуў балваноў ягіпепкіх. Тады Я сказаў: Я выльлю абурэньне Свае на іх, дакончу гнеў Свой на іх сярод зямлі Ягіпецкае. 9 Я ўчыніў, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, сярод каторых яны, на каторых ачох Я аб'явіўся ім, дзеяў, каб весьці іх ізь зямлі Ягіпецкае. 10 Дзеля таго вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае і прывёў іх на пустыню, 11 І даў ім уставы свае, і паведаміў ім суды Свае, каторыя, калі поўне чалавек, то будзе жыць імі; 12 І таксама Я даў ім сыботы Свае, каб былі знакам меж Мяне й іх, каб ведалі, што Я СПАДАР, Каторы ўсьвячае іх. 1З Але збунтаваўся супроці Мяне дом Ізраеляў на пустыні: у вуставах Маіх не хадзілі й судамі Маімі пагрэбавалі, каторыя, калі поўне іх чалавек, то будзе жыць імі; сыботы Мае яны вельмі збудзенілі. І маніўся выліць Я палкі гнеў Свой на іх на пустыні, каб выгубіць іх. 14 І дзеяў Я, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, на каторых ачох Я вывеў іх. 15 Але й таксама Я падняў руку Сваю ім на пустыні, што не прывяду іх да зямлі, каторую даў, каторая цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў; 16 Бо судамі Маімі яны пагрэбавалі, а што да ўставаў Маіх, то не хадзілі ў іх, але збудзенілі сыботы Мае, бо сэрца іхнае йшло за балванамі іхнымі. 17 І пашчаджала іх вока Мае, каб не загубіць іх, і ня ўчыніла зьнішчэньня ім на пустыні. 18 І Я сказаў дзяцём іхным на пустыні: у вуставах айцоў сваіх не хадзіце, судоў іхных не заховуйце й балванамі іхнымі ня плюгаўцеся. 19 Я - СПАДАР, Бог ваш: у вуставах Маіх хадзіце, суды Мае дзяржыце й паўніце іх. 20 І сыботы Мае сьвяціце, і будуць яны знакам меж Мяне й вас, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог Ваш. 21 І збунтаваліся супроці Мяне дзеці: у вуставах Маіх не хадзілі й судоў Маіх не дзяржалі, каб паўніць іх, каторыя, калі поўне іх чалавек, то жывець імі, сыботы Мае збудзенілі. І маніўся Я выліць палкі гнеў Свой на вас, спагнаць гнеў Свой на іх на пустыні. 22 Але Я зьвярнуў руку Сваю і ўчыніў дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася на ачох народаў, на чыіх ачох Я вывеў вас. 23 Таксама падняў Я руку Сваю ім на пустыні, каб рассыпаць іх меж народаў і разьвеяць іх па краёх 24 За тое, што не паўнілі судоў Маіх, але пагрэбавалі ўставамі Маімі, і збудзенілі сыботы Мае, і за балванамі айцоў іхных былі вочы іхныя. 25 Затым Я даў ім нядобрыя ўставы а суды, каторымі яны не маглі б жыць, 26 І сплюгавіў іх собскімі дарамі іхнымі, тым, што праводзілі перазь цяпло кажнага, што адчыняе ўлоньне, каб спустошыць іх, каб даведаліся, што Я - СПАДАР.

27 „Затым, сыну людзкі, гукай дому Ізраеляваму й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэтым айцове вашы блявузґалі на Мяне, ізраджаючы Мяне ізрадаю: 28 Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае. 29 І сказаў Я ім: што гэта за ўзвышша, на каторае вы ходзіце? І названа імя яго Бама дагэтуль. 30 Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці не дарогаю бацькоў вашых вы плюгавіцеся? і за агідамі іхнымі ці не бязуліце вы? 31 Бо як вы нясіце дары, як праводзіце сыноў сваіх перазь цяпло, вы плюгавіцеся ўсімі сваімі балванамі аж дагэтуль; ці вы будзеце пытацца ў Мяне, доме Ізраеляў? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы ня будзеце пытацца ў Мяне. 32 І таго, што прыходзе вам удум, ані ня будзе, што вы кажаце: ,Будзем, як пагане, як радзімы краёў, служыць дзерву а каменю'. 33 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам я буду радзіць вас; 34 І вывяду вас дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам ізь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаны, 35 І прывяду вас на пустыню людаў, і там буду прававацца з вамі від да віду. 36 Як прававаўся з айцамі вашымі на пустыні зямлі Ягіпецкае, так буду прававацца з вамі, агалашае Спадар СПАДАР. 37 І ўчыню, што вы пойдзеце пад розкаю, і прывяду вас у вязі змовы. 38 І вычышчу з памеж вас бунтаўнікоў а выступнікаў, і вывяду іх із краю, ідзе яны перабываюць, але ня ўвыйдуць яны ў зямлю Ізраельскую; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 39 Узглядам вас, доме Ізраеляў, гэтак кажа Спадар СПАДАР: ідзіце, служыце кажны балваном сваім і потым, бо вы ня слухаеце Мяне, але наперад сьвятога імені Майго ня будзеньце дарамі а балванамі сваімі; 40 Бо на сьвятой гары Маёй, на гары вышыні Ізраелявае агалашае Спадар СПАДАР, там будзе служыць Імне ўвесь дом Ізраеляў, увесь у зямлі; там буду прыяць і там буду пытаць узьнесеньняў вашых і пачаткаў прыносаў вашых з усімі пасьвячэньнямі вашымі. 41 З прыемным пахам зычліва вас прыйму, як вывяду вас ізь людаў і зьбяру вас із краёў, куды вы былі рассыпаны; і ўсьвячуся ў вас у ваччу народаў. 42 І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як Я прывяду вас да зямлі Ізраелявае, да краю, праз каторы Я падняў руку Сваю даць айцом вашым. 43 І ўспомніце там дарогі свае, каторымі вы сплюгавіліся, і вы будзеце брыдзіцца сабою ў вачох сваіх за ўсе ліха, што вы ўчынілі. 44 І даведаецеся, доме Ізраеляў, што Я СПАДАР, як Я ўчыню з вамі дзеля імені Свайго, ня подле нягодных дарогаў вашых ані подле згубных учынкаў вашых, агалашае Спадар СПАДАР".

45 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 46 „Сыну людзкі, зьвярні від свой на паўдня й кажы супроці паўдня, і праракай супроці лесу паўднявога поля, 47 І кажы паўднявому лесу: слухай слова СПАДАРОВА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я запалю цяпло ў цябе, і яно пажарэць кажнае вагкое дзерва й кажнае сухое дзерва; ня будзе пагашана палаючае полымя, і ўсі віды ад паўдня аж да поўначы згараць у ім. 48 І абача кажнае цела, што Я, СПАДАР, запаліў яго, яно ня будзе пагашана". 49 Тады сказаў я: „Ах, Спадару Божа! яны кажуць імне: ,Ці ня гукае ён прыпавесьці?' "

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


21 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі, зьвярні від свой да Ерузаліму й кажы празь сьвятыя месцы, і праракай празь зямлю Ізраеляву, З І скажы зямлі Ізраелявай: гэтак кажа СПАДАР: гля, Я на цябе, і агалю меч Свой із похвы яго, і адатну ад цябе справядлівага й нягоднага. 4 Дык затым, што Я адатну ад цябе справядлівага й нягоднага, дзеля таго меч Мой выйдзе з похвы яго на кажнае цела ад паўдня аж да поўначы. 5 І кажнае цела даведаецца, што Я, СПАДАР, агаліў меч свой з похвы яго, ён ня зьвернецца ўжо.

6 „І ты, сыну людзкі, уздыхай ломячы рукі, і ў гарчэлі ўздыхай перад ачыма іхнымі. 7 І будзе, як яны скажуць табе: ,Чаму ты ўздыхаеш?' то скажы: ,Ад ведамкі, бо яна прыходзе, і кажнае сэрца растае, і ўсі рукі скволеюць, і кажны дух зьнемарасьціцца, і ўсі калені зацякуць вадою. Гля, яна прыходзе й станецца'", агалашае Спадар СПАДАР.

8 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 9 „Сыну людзкі, праракай а кажы: гэтак кажа СПАДАР: кажы: меч, меч найстраны а выпаліраваны: 10 Найстраны, каб добра цяў, і паліраваны, каб блішчэў. Дык ці можаш цешыцца, што прут сына Майго грэбуе кажным дзервам. 11 І даў паліраваць яго, каб можна было няць даланёю; гэты меч найстраны а паліраваны, каб даць яго ў руку ўбіўцы. 12 Галасі а вый, сыну людзкі, бо ён будзе на люд Мой, на ўсіх князёў Ізраелявых: яны даны пад меч зь людам Маім; дык бі сябе па лядзьвях. 1З Бо гэта спроба; і што калі нават ськіпетра пагрэбаваны - гэтак ня будзе", агалашае Спадар СПАДАР.

14 „Дык ты, сыну людзкі, праракай і плясьні ў ладкі, і няхай меч падвоіцца, патроіцца, меч забіваньня, меч вялікага забіваньня, каторы ўходзе ў патайныя пакоі іхныя. 15 Я пастанаўлю бліскучы меч, каб сэрца замлела і спатыкненьня памножыліся ля ўсіх брамаў іхных; Я дам лязо мяча, ах, зробленае бліскучым і найстранае на забіваньне. 16 Задзіночся направа альбо зьвярніся налева, куды від твой уцемлены. 17 Я таксама плясну ў ладкі й спаганю палкі гнеў Свой; Я, СПАДАР, сказаў".

18 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 19 „Таксама ты, сыну людзкі, прызнач сабе дзьве дарогі, каторымі мае прыйсьці меч караля Бабілёнскага; із аднае зямлі абедзьве выйдуць; нарысуй месца, нарысуй на пачатку дарогі да места. 20 Прызнач дарогу, каторай мае прыйсьці меч да Раўвы Амонскае а да Юдэі, да ўмацаванага Ерузаліму; 21 Бо адзяржаўся кароль Бабілёнскі на ростанях на пачатку дзьвюх дарог, дзеля варажбы: зрабіў стрэлы бліскучымі, трасець, радзіцца ў тэрафіма, разглядае печані. 22 У правую руку ягоную пала жэрабя варажбітова на Ерузалім, каб выставіць тараны, адчыніў вусны на ўбіўства, узьняць галосную крыкню, прызначыў тараны супроці брамаў, пасылаць вал, збудаваць абложныя вежы. 22 І гэта ў вачох іхных будзе ім як хвальшывая варажба, бо ўрочыстая прысяга ў іх, але ён прыпомне бяспраўе, каб яны былі ўзяты.

24 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: як вы напомнелі бяспраўе свае, чым адкрылі выступы свае, каб паказаць грахі свае ў вусіх учынках вашых; як вы напомнелі, вы будзеце ўзяты рукою.

25 „І ты, збудзенены, вягодны княжа Ізраельскі, чый дзень прышоў, як бяспраўя  канец! 26 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: здыймі й падыймі карону, яна ня будзе такой: нізкое павышыцца, а высокае паніжыцца. 27 У разьвярненьні, разьвярненьні, разьвярненьні Я абярну яго, і наперад яго ня будзе, пакуль ня прыйдзе Тый, Каторага права гэта, і Я аддам яго Яму.

28 „І ты, сыну людзкі, праракай і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР праз сыноў Амонавых і празь вярненьне іх, і скажы: меч, меч аголены ва сьцяцьце, паліраваны, каб жэр, каб зіхцеў, як маланка, 29 Бачаць марнасьць табе, варожаць ману табе, каб палажыў цябе на шыі забітых нягоднікаў, каторых дзень прышоў, як бяспраўю іхнаму канец. 30 Ці Я маю зьвярнуць у похву яго ? Я буду судзіць цябе на месцу, ідзе ты быў створаны, у зямлі нараджэньня твайго. 31 І выльлю на цябе абурэньне Свае, цяплом гневу Свайго дыхну на цябе і аддам цябе ў руку́ неразумных, людзёў - майстроў губеньня. 32 Ты будзеш палівам цяплу; кроў твая будзе ў зямлі; ня будуць успамінаць цябе, бо Я, СПАДАР, казаў".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


22 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі, ці будзеш судзіць, ці будзеш судзіць крывавае места? і азнаймі яму ўсі агіды ягоныя, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: места разьлівае кроў сярод сябе, каб настала пара́ яго, і робе сабе балваны, каб плюгавіцца. 4 За кроў, што ты разьлівала, ты стала вінна, і балванамі, што ты зрабіла, ты сплюгавілася, і дабліжыліся дні твае, і прышло да год сваіх. За тое Я ўчыню цябе ганьбаю ў народаў і пасьмехам усім землям. 5 Блізкія й далёкія ад цябе будуць сьмяяцца зь цябе, вельмі клопатная, што сплюгавіла імя. 6 Гля, князі ізраельскія, кажны подле сілы свае, былі ў цябе, каб разьліваць кроў. 7 Айца й маці ўлегцы мелі ў цябе, чужаземцу рабілі ўціск у цябе, дакучалі, сірату а ўдаву крыўдзілі ў цябе. 8 Сьвятасьцямі Маімі ты грэбавала й сыботы Мае будзеніла. 9 У цябе людзі, што ўдаюць, каб разьліваць кроў, і ў цябе ядуць на горах, і сярод цябе бязуляць. 10 Голасьць айца ў цябе адкрывалі, адлучаную з прычыны нечысьці паніжылі ў вас. 11 Іншы із жонкаю прыяцеля свайго робе агіду, іншы сплюгавіў бязулствам нявестку сваю, іншы ў цябе паніжыў сястру, дачку айца свайго. 12 Лапаны бяруць у цябе, кааб разьліваць кроў; працэнты зь лішніцаю ты бярэш, непасьцівай карысьцяй уціскаеш прыяцеля свайго, а Мяне забылася, агалашае Спадар СПАДАР. 1З Вось, затым Я лясну даланёю Сваёю на непасьцівы здабытак, што ты мела, і на кроў, што была сярод цябе. 14 Ці можа вытрывае сэрца тваё альбо можа рукі твае будуць моцныя тых дзён, калі Я займуся табою? Я, СПАДАР, казаў і ўчыню. 15 І рассыплю цябе меж народаў, і разьвею цябе па краёх, і здыйму нечысьць ізь цябе. 16 І ты будзеш будзеніць сябе на ачох народаў і даведаешся, што Я - СПАДАР".

17 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! дом Ізраеляў стаў Імне выгаркамі: яны ўсі медзь а цына а зялеза а волава ў горне, срэбра стала выгаркамі.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: За тое, што вы ўсі сталі выгаркамі, гля, Я зьбяру вас да Ерузаліму. 20 Як зьбіраюць да горна срэбра а медзь а зялеза а волава а цыну, каб разьдзьмухаць цяпло на іх, пералітаваць; так Я зьбяру ў гневе Сваім, у палкім гневе Сваім, і пакіну, і пералітую вас. 21 Але, Я зьбяру вас і хукну на вас цяплом гневу Свайго, і будзеце пералітаваны сярод яго. 22 Як літуецца срэбра ў горне, так вы будзеце пералітаваны ў ім; і даведаецеся, што Я, СПАДАР, выліў гнеў Свой на вас".

23 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 24 „Сыну людзкі! скажы ёй: ты зямля, неачышчаная й ненаводненая дажджом у дзень абурэньня. 25 Змова прарокаў ейных сярод яе, як равучы леў, разьдзіраючы здабытак; яны жаруць душы, яны бяруць скарбы а дарагія рэчы, памнажаюць ўдовы сярод яе. 26 Сьвятарове ейныя ўзрушылі права Мае й збудзенілі сьвятасьці Мае, не адрозьнююць сьвятога ад будзеннага й не паказавалі розьніцы меж нячыстага й чыстага, і хавалі вочы свае ад сыботаў Маіх, і Я збудзенены сярод іх. 27 Князі ейныя сярод яе, як ваўкі, здабытак разрываючыя, каб разьліваць кроў, губіць душы, прыдбаваць непасьцівую карысьць. 28 І прарокі ейныя мазалі іх нямернаю вапеннаю рашчынаю, бачачы марнасьць і вяшчуючы ману ім, кажучы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', як СПАДАР не казаў. 29 І люд зямлі ўціскалі ўціскам, і глабалі глабаньням і ўбогага і беднага, і ашукавалі; чужаземца ўціскалі бяз суду. 30 І шукаў Я людзіны меж іх, каторая бы агарадзіла агарожу й стала ў праломе перад Імною за зямлю, каб Я не загубіў яе; але не знайшоў. 31 Дык Я выліў абурэньне Свае на іх і ў цяпле гневу Свайго выгубіў іх, дарогі іхныя абярнуў на галавы іхныя, прагалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


23 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! дзьве жонкі, дачкі аднае маці былі. З І бязулілі яны ў Ягіпце, бязулілі ў маладосьці сваёй; там уцісьнены грудзі іхныя, і там зьмяты пелькі дзявоцтва іхнага. 4 І ймёны іхныя: Агола - старшай, і Аголіва - сястра ейная. І былі яны Мае, і радзілі сыноў а дачкі; і ймёны іхныя: Самара - Агола, а Ерузалім - Аголіва. 5 І бязуліла Агола пры Імне, і шалела за каханкамі сваімі, Асурам, блізкім, б Што адзяваўся ў сінь, вайводцы а дзяржаўцы, усі яны жаданыя маладзёны, усі яны коньнікі, коньмі езьдзячыя. 7 І бязуліла зь імі, - выборныя сынове Асуру ўсі яны, - і з усімі імі яна шалела, усімі балванамі іхнымі сплюгавілася. 8 І бязулства свайго зь Ягіпцянмі не пакінула яна, бо ў маладосьці яе яны ляжалі зь ёю, і зьмялі дзявушчыя пелькі ейныя, і вылілі сваё бязулства на ёй. 9 За тое я аддаў яе ў руку кавалкаў ейных, у руку сыноў Асуру, за каторымі яна шалела. 10 Яны адкрылі голасьць ейную, сыноў ейных і дачкі ейныя ўзялі, а яе забілі мячом. І яна адзяржалі благое імя меж жанок, бо яны суд над ёй.

11 „І бачыла сястра ейная Аголіва, і болей за яе папсавалася ў сваім надзвычайным шале, і бязулства ў яе было болей, чымся бязулства сястры ейнае. 12 І за сынамі Асуравымі яна шалела, за блізкімі вайводцамі а дзяржаўцамі, што пазорна адзяваліся, за коньнікамі, коньмі езьдзячымі; усі яны жаданыя маладзёны. 1З І Я бачыў, што яна была сплюгаўлена, у іх абедзьвіх адна дарога. 14 І яна павялічыла бязулствы свае, бо як яна бачыла мужчынаў, выразаных на сьцяне, абразы Хальдэяў, яамаляваныя хварбамі, 15 Што былі паперазаўшыся паясамі па сьцёгнах сваіх, з хварбаванымі турбанамі на галавах сваіх, усі яны князі на пагляд, падобныя да сыноў Бабілёну, Хальдэя зямля нараджэньня іхнага, - 16 Дык шалела за імі ад пагляду ачыма сваімі і паслала паслоў сваіх да іх да Хальдэі. 17 І прышлі сынове Бабілёну на ложак любові, і сплюгавілі яе бязулствам сваім, і яна сплюгавілася зь імі, і душа ейная зьбезахоцілася імі. 18 Як яна адкрыла бязулства сваё й адкрыла голасьць сваю, тады Мая душа зьбезахоцілася ёю, як Мая душа зьбезахоцілася сястрою яе; 19 Нават яна памножыла бязулствы свае, успамінаючы дні маладосьці свае, калі яна бязуліла ў зямлі Ягіпецкай; 20 Бо яна шалела за каханкамі сваімі, каторых цела - цела асьлінае, а вытак коні - вытак іх. 21 Дык ты ўспомнела распусту маладосьці свае, калі Ягіпцяне любіліся з табою дзеля пелькаў дзявоцкасьці твае".

22 Затым, Аголіва, гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Гля, Я падыйму каханкаў тваіх супроці цябе, каторымі зьбезахоцілася душа твая, і прывяду іх з адусюль навокал супроці цябе: 23 Сыноў Бабілёну а ўсіх Хальдэяў, Пекоду а Шоа а Коа, усіх Асыран ізь імі, усі яны жаданыя маладзёны, вайводцы а дзяржаўцы, усі князі й славутыя, усі яны езьдзяць коньмі. 24 І прыйдуць на цябе із снасьцяй, з коньнікам і колам і з грамадою людзёў, і абступяць цябе навокал у панцырах, шчытох а шоламах; і дам ім суд, і будуць судзіць цябе подле судоў сваіх. 25 І ськірую гнеў Свой на цябе, і яны абыйдуцца з табою ў палкім гневе: скрывяць нос твой а вушы твае, а засталыя твае падуць ад мяча; яны возьмуць у цябе сыноў тваіх і дачкі твае, а засталыя твае будуць пажэрты цяплом. 26 І зьдзяруць ізь цябе адзецьці твае, і адбяруць прыборы пазорнасьці твае. 27 Гэтак Я зраблю канец распусьце Тваёй і бязулству твайму ізь зямлі Ягіпецкае, дык ты не падыймеш аччу сваіх да іх і ўжо ня ўспомніш Ягіпту.

28 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я аддам цябе ў руку тых, каторых ты ненавідзіш, у руку тых, каторымі зьбезахоцілася душа твая. 29 І абыйдуцца з табою ненавідна, і адбяруць усі працы твае, і пакінуць цябе непакрытаю а голаю, і голасьць бязулства твайго будзе адкрыта, і распуста твая а бязулства твае. 30 Гэта будзе зроблена табе за тое, што ты бязуліла з народам й сплюгавілася балванамі іхнымі. 31 Па дарозе сястры свае хадзіла ты, за тое Я дам чару ейную ў руку тваю.

32 „Гэтак кажа Спадар Бог: чару сястры свае ты будзеш піць, глыбокую а шырокую, будзеш пасьмехам а шкелямі, бо яна зьмяшчае шмат. 33 П'янчаньням а смуткам будзеш напоўнена, чараю зуменьня а спустошаньня, чараю сястры свае Самары. 34 Ты вып'еш яе і высьсеш яе, і чарапкі яе абліжаш, і грудзі свае разарвеш; бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 35 Затым гэтак казаў Спадар СПАДАР: за тое, што ты забылася Мяне й адкінула мяне за плечы свае, дык і ты мусіш цярпець за распусту сваю а бязулства сваё".

36 І сказаў імне СПАДАР: „Сыну людзкі! ці будзеш судзіць Аголу а Аголіву? дык азнаймі ім агіды іхныя ; 37 Бо яны чужаложылі, і кроў на руках іхных, і з балванамі сваімі чужаложылі, і таксама сыноў сваіх, каторых яны радзілі Імне, праводзілі ім, каб пажэрлі. 38 Яшчэ гэта яны рабілі Імне: сплюгавілі сьвятыню Маю таго самага дня, і збудзенілі сыботы Мае; 39 Бо яны рэзалі дзеці свае балваном сваім і прыходзілі да сьвятыні Мае таго самага дня будзеніць яе; і гля, гэтак яны рабілі пасярод дому Майго. 40 І звыш тога, яны пасылалі да людзёў, каб прыходзілі здалеку, паслоў пасылалі да іх; і гля, яны прыходзілі; дзеля іх ты ўмывалася, сініла вочы свае і прыбіралася прыборамі. 41 І садзілася на пачэсны ложак, і стол прыгатаваны перад ім, і кадзіла Мае а алей Мой ты пастанавіла на ім. 42 Гом нядбайнага груду зь ёй, і да людзёў вялікага груду прывялі Савеяў з пустыні, каторым узлажылі бружлеты на рукі іхныя й пазорныя вянкі на галавы іхныя. 43 Тады Я сказаў застарэлай у чужалостве: ці яны будуць бязуліць ізь ёю, і яна зь імі? 44 Прыступілі, адылі, яны да яе; як прыступаюць да жонкі-бязулі, так падышлі яны да Аголы а Аголівы, распусных жанок. 45 Але мужы справядлівыя засудзяць іх судам чужаложніцаў і судам разьліваючых кроў; бо яны чужаложніцы, і кроў на руках у іх;"

46 Бо гэтак казаў Спадар СПАДАР: „Я прывяду грамаду на іх і аддам іх на дрыжэньне а глабаньне. 47 І грамада ўкамянуе іх, і патнець іх мячамі сваімі, і сыноў іхных і дачкі іхныя заб'юць, і дамы іхныя спаляць цяплом. 48 Гэтак спыню распусту на зямлі, каб усі жанкі мелі навуку не рабіць подле распусты вашае. 49 І абернуць распусту вашу на вас, і вы пацерпіце за грахі з балванамі сваімі, і даведаецеся, што Я - СПАДАР Бог".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


24 І было імне слова СПАДАРОБ А дзявятага году, дзясятага месяца, дзявятага дня месяца, кажучы: 2 „Сыну людзкі! запішы сабе назоў гэтага дня, гэтага самага дня; абляжа кароль Бабілёнскі Ерузалім гэтага самага дня. З Пасулі прыпавесьць бунтоўнаму дому й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: пастанаві гаршчок, пастанаві й таксама налі вады ў яго. 4 Зьбяры кавалкі яго ў яго, кажны добры кавалак, сьцягняк а лапатку; выборнымі косьцьмі напоўні яго. 5 Выборнае драбнога статку вазьмі, таксама кучу касьцей палажы пад ім, і вары добра, і няхай косьці разварацца ў ім.

6 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: авохці крываваму месту, гаршку, гаршку, каторага шумаўё ў ім, і каторага шумаўё ня выходзе зь яго; выбірай зь яго кавалак па кавалку, няхай жэрабя не падзець на яго; 7 Бо кроў яго сярод яго; ён пастанавіў яго на голай скале; не вылівай зь яго на зямлю, каб пыл не пакрыў яго. 8 Каб выклікаць гнеў і надта памсьціцца, Я пастанаўлю кроў ягоную на голай скале, каб ня была пакрыта.

„Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР : авохці крываваму месту! Я павялічу вогнішча. 10 Павяліч дровы, кладзі цяпло, вары мяса й палажы закрасы, і няхай косьці перагараць. 11 І пастанаві яго пусты на вугальле, каб медзь стала гарачай, і каб гаршчок журэў, і бруда яго распусьцілася ў ім, каб шумаўё яго шчэзла. 12 Ён стамаваўся сіленьням, і вялікае шумаўё яго ня выходзе зь яго, шумаўё яго ў цяпле. 1З У нечысьці тваёй распуста, бо Я чысьціў цябе, і ты не ачысьціўся; наперад ад нечысьці свае не ачысьцішся, пакуль Я не спаганю на табе гневу Свайго. 14 Я, СПАДАР, вымавіў гэта, гэта станецца; і ўчыню гэта, не адступлю ані пашчаджаю, ані пажалею; подле дарогаў тваіх і подле ўчынкаў тваіх будуць судзіць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".

15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 16 „Сыну людзкі! вось, Я адбяру ў цябе болькаю жаданьне аччу тваіх, ты, адылі, ня будзь у жалобе ані плач, і няхай не пакоціцца сьліза Твая. 17 Уздыхай моўчыкам, не рабі жалобы па памерлай, турбан свой завяжы на сябе, абуй вобуй на ногі свае, і не закрывай вуснаў, і хлеба людзкога ня еж".

18 Затым я гукаў люду нараніцы, а жонка мая памерла ўвечары; назаўтрае нараніцы я зрабіў, як імне было расказана. 19 І сказаў імне люд: „Ці ня скажаш нам, што гэта знача нам, што ты робіш?" 20 І я адказаў ім: „Слова СПАДАРОВА было імне, кажучы: 21 ,Гукай дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я збудзеню сьвятыню Сваю, гордасьць сілы вашае, жаданьне ачоў вашых, і чаго шкадуе душа ваша; а сынове вашы а дачкі вашы, каторых вы пакінулі, загінуць ад мяча. 22 І вы будзеце рабіць, як Я раблю: вуснаў ня будзеце закрываць ані есьці хлеба людзкога; 23 І турбаны вашы будуць на галавах вашых, і вобуй ваш на нагах вашых; ня будзеце ў жалобе ані плакаць, але растаеце ў бяспраўях сваіх і будзеце наракаць адзін перад адным. 24 І Езэкіель будзе вам знакам: подле ўсёга, што ён рабіў, вы будзеце рабіць; і як гэта станецца, вы даведаецеся, што Я - Спадар СПАДАР'.

25 „А што да цябе, сыну людзкі, ці ня будзе гэта дня, калі Я адыйму ў іх сілу іхную, радасьць пазору іхнага, жаданьне ачоў іхных і вялікае жаданьне сэрца іхнага, сыноў іхных а дачкі іхныя, - 26 Таго дня ўцеклы прыйдзе да цябе, прынесьці ведамку вушом тваім; 27 Таго дня адчыніцца рот твой уцекламу, і ня будзеш немы, і будзеш знакам ім; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


25 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да сыноў Амонавых і праракай ім, З І скажы сыном Амонавым: выслухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ты кажаш: ,Ага!' празь сьвятыню Маю, як яна збудзенена, і празь зямлю Ізраеляву, як яна спустошана, і праз дом Юдзін, як ён пайшоў у палон, 4 За тое гля, я аддам цябе дзяцём Усходу ў дзяржаныя, і пастановяць вежы свае ў цябе і закладуць сялібы свае ў цябе, і будуць есьці плады твае й піць малако твае. 5 І ўчыню Раўву стайняю вярблюдом, і месты сыноў Амонавых пасьцьбішчам драбному статку, і даведаецеся, што Я - СПАДАР;

б „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР : за тое, што ты ляскала рукамі й тупала нагою й цешыліся ў душы з усёй тваёй злосьцю да зямлі Ізраелявае, 7 Вось, за тое Я выцягну руку Сваю на цябе, і аддам цябе на глабаньне народам, і ўчыню, што ты будзеш адцята ад людаў, і выгублю цябе ізь земляў, вынікблю цябе; і ты даведаешся, што Я - СПАДАР.

8 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што Моаў а Сэір кажуць: ,Гля, як усі народы, дом Юдзін',

9 За тое, вось, Я адкрыю плячо Моава ад местаў, ад местаў на паграніччу ягоным, славы краю, ад Беф-Ешымофу, Ваал-Меону а Кірафаіму, 10 І аддам іх на спадак разам із сынамі Амонавымі людзём Усходу, каб Сыноў Амонавых не менавалі меж народаў, 11 І зьдзею суды над Моавам; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 12 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што дзеяў Едом, помсьцячыся помстаю супроці дому Юдзінага, і завініліся віною, і памсьціліся ім, 1З За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: выцягну руку Сваю на Едом і адатну людзіну й жывёлу зь яго, і аддам на спустошаньне: ад Феману аж да Дэдану яны паваляцца ад мяча; 14 І зьдзею помсту Сваю над Едомам рукою люду Майго Ізраеля, і зробяць у Едоме подле гневу Майго й подле палкага гневу Майго; і яны пазнаюць помсту Маю, агалашае Спадар СПАДАР.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што Пілішчане дзеялі памсьліва і памсьціліся помстаю із злосьцяй душы свае, зь нянавіднасьці вечнае, 16 За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: абач, Я выцягну руку Сваю на Пілішчан і выгублю Крыцян, і зьнішчу астачу іх ва беразе мора. 17 І зьдзею над імі вялікія помсты зь вельмі гнеўнымі казьнераньнямі; і даведаюцца, што Я -

СПАДАР, як зьдзею помсту Сваю над імі".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


26 І сталася адзінанцатага году, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! за тое, што кажа Тыр празь Ерузалім: ,Ага! ён, брамы людаў, патрышчаны; нахінены да мяне; я папоўнюся, ён спустошаны; -

З „За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Тыру, і ўзьвяду на цябе шмат народаў, як мора падыймае хвалі свае. 4 І яны абураць сьцены Тыру й разбураць вежы яго; Я таксама заскрабу пыл ягоны зь яго й зраблю яго голаю скалаю. 5 Будзе расьцягненьне сецяў сярод мора, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР, і ён стане здабыткам народам. 6 І дачкі ягоныя, што на полю, будуць забіты мячом; і даведаюцца, што Я -СПАДАР.

7 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я прывяду з поўначы на Тыр Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, караля каралёў, з коньмі а зь цялежкамі а з коньнікамі, і груд і шмат люду. 8 Ён заб'ець мячом дачкі твае ў полю і збудуе ўмацаваньні супроці цябе, і насыпе наспы супроці цябе, і выставе шчыт супроці цябе; 9 І тараны пастанове супроці сьценаў тваіх, і сякірамі сваімі абура вежы твае. 30 Ад множасьці коні ягоных пыл іх пакрые цябе; ад грукату коньнікаў а колаў а цялежак затрасуцца сьцены твае, як увыйдзе ў места пераз пралом. 11 Капытамі коні сваіх ён стопча ўсі вуліцы твае, заб'ець люд твой мячом і моцныя стаўпы твае выверне далоў. 12 І паглабаюць багацьці твае, і абернуць у здабытак тавары твае, і абураць сьцены твае, і разломяць любовыя дамы твае, і камяні твае і дзерва твае, і пыл кінуць у ваду. 1З І спыню гук песьняў тваіх, граньня гарпаў тваіх ужо ня будзе чуваць. 14 І зраблю цябе, як голую скалу, і будзеш на расьцягненьне сецяў, ня будзеш ізноў будаваны; бо Я, СПАДАР, казаў, кажа Спадар СПАДАР.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР Тыру: ці ад грукату ўпаду твайго, калі раненыя будуць уздыхаць, калі зьдзеецца забіцьцё сярод цябе, не здрыгануцца абтокі? 16 І зыйдуць із пасадаў сваіх усі князі морскія і зьдзенуць уборы свае, і ськінуць вышываныя адзецьці свае, адзенуцца ў дрыготу, сядуць на зямлю, і што часіны будуць здрыгацца а зумлявацца зь цябе. 17 І завядуць па табе пахоўную песьню, і скажуць табе: ,Як загінула ты, населенае маравікамі, славутае места, дужое на мору, яно а жыхары яго, каторае палохала ўсіх жыхараў сваіх! Цяпер здрыгануцца абтокі ў дзень упаду твайго, і спалохаюцца абтокі, што ў мору, ад адыходу твайго';

19 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я ўчыню цябе местам спусьцелым, як месты незаселеныя, узьніму глыбіні на цябе, і пакрыюць цябе вялікія воды; 20 То зьвяду цябе з тымі, што адышлі ў яму, зь людам даўнейшага. часу, пасаджу цябе ў нізкія часьці зямлі, у вечныя разьвярненьні, з тымі, што адходзяць у яму, каб ты ня было населенае; і дам харашыню зямлі жывых. 21 І ўчыню цябе жахам, і ня будзеш; і будуць шукаць цябе, і ўжо ніколі ня знойдуць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


27 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі, завядзі пахоўную песьню па Тыру, З І скажы Тыру: о ты, што стаіш ля ўходу ў мора, купец людаў шмат якіх абтокаў, гэтак кажа СПАДАР: О Тыру, ты казаў: ,Я супоўная харашыня'. 4 У сэрцу мораў граніцы твае, будаўнічыя твае зрабілі супоўнаю харашыню тваю. 5 Зь кіпрысаў сэнірскіх зрабілі ўсі шалёўкі табе, узялі кедры зь Лібану, зрабіць машты табе; б З дубоў вашанскіх зрабілі дрыгалкі табе, лавы твае з буку абтокаў Кітымскіх прыбіралі сланёваю косьцю; 7 Цянюсенькага вышыванага палатна зь Ягіпту ўжывалі на вятрылы твае, на сьцяг твой; сінь а пурпура з абтокаў Еліскіх былі пакрыцьцям табе. 8 Жыхары Сыдону а Арваду былі тваімі плаўбітамі; мудрыцы, Тыру, былі ў цябе, і яны твае штырнікі; 9 Старцы Ґевалу й мудрыцы яго былі ў цябе шчытнікамі тваімі. Усі морскія караблі з маравікамі сваімі былі ў цябе, каб таргаваць таварамі тваімі. 10 З Пэрсі а Люду а Путу былі ў войску тваім воямі тваімі, шчыт а шолам вешалі ў цябе; яны дадавалі табе прыбору. 11 Сынове Арваду а Гэлеху былі навокал на сьценах тваіх; людзі з Грамаду былі ў вежах тваіх, вешалі шчыты свае навокал на сьценах тваіх, завяршалі харашыню тваю. 12 З Таршышу былі купцы твае з прычыны вялікага багацьця кажнага роду; срэбра, золата, цыяу а волава давалі за тавары твае. 1З Яван, Тувал а Мешэх - купцы твае; душы людзкія й мядзянае судзьдзе давалі за торг твой. 14 З дому Фоґарма коні, цялежкі а мулы давалі за тавары твае. 15 Сынове Дэдановы купцы твае. Шмат якія абтокі былі таварам рукі твае, менаю яны давалі табе сланёвую косьць а чорнае дзерва. 16 Арам быў купец твой з прычыны множасьці тавараў вырабу твайго; змарагд, пурлуру а вышываныя вырабы а цянюсенькае палатно а караль а аґат давалі за тавары твае. 17 Юда а зямля Ізраелява былі купцамі тваімі; пшонкаю мініфскаю а панаскаю а мёдам а аліваю а бальсамам плацілі за торг твой. 18 Дамашк - купцы твае множасьці вырабаў тваіх, з прычыны множасьці ўсялякага багацьця, віна з Гэлвону й белае воўны. 19 Дан а Яван із Узалу за тавары твае давалі вырабленае зялеза а касю а цынамон за торг твой. 20 Дэдан - купец твой дарагімі тканінамі да цялежак. 21 Араба а ўсі князі Кедару -- купцы рукі твае ягнятамі а баранамі а козамі, гэтым яны купцы твае. 22 Купцы Шэвы а Раавы - купцы твае, духмяныя закрасы й усялякае дарагое каменьне а золата давалі за тавары твае. 23 Гаран а Канне а Едэя, шэўскія купцы, Асур а Хілмад - купцы твае; 24 Гэта купцы твае найвыбарнейшымі рэчмі, сінімі тканінамі а вышыванымі вырабамі а прыборамі ў скрыначках, у завязаных аборамі сутніках, і кедровае дзерва было меж тавару твайго. 25 Таршыскія караблі прывозілі дараваны тавараў тваіх, і ты вельма напоўніўся а ўславіўся сярод мора. 26 У вялікія воды завезьлі цябе плаўбіты твае; усходні вецер разьбіў цябе сярод мораў. 27 Багацьці твае а тавары твае, торг твой, маравікі твае а штырнікі твае, шчытнікі твае а загаднікі таварамі тваімі а ўсі воі, што ў цябе, а ўвесь збор твой, што сярод цябе, загінуць сярод мораў у дзень упаду твайго. 28 Ад гуку крыку штырнікаў тваіх здрыгануцца перадмесьці. 29 І зыйдуць із караблёў сваіх усі вяслуючыя, маравікі, усі штырнікі морскія, стануць на зямлю. 30 І прычыню, што голас іхны будзе чутны па табе, і горка загалосяць, і пасыпяць пылам галавы свае, і будуць валяцца ў попеле, 31 І зробяць самы сабе супоўную лысіну па табе, і папяражуцца зрэбнінаю, і заплачуць па табе ў гарчэлі сэрца гаркім плачам. 32 У плачу сваім завядуць пахоўную песьню па табе, вылічаньне па табе: ,Хто, як Тыр, сьцішаны сярод мора? 33 Як тавары твае выходзілі з мора, ты сыціў шмат якія люды; множасьцяй багацьця свайго й таварам сваім ты багаціў каралёў зямлі. 34 І ў часе, як ты патрышчаны морам у глыбіні водаў, тавар твой і ўвесь груд твой сярод цябе загінулі. 35 Усі жыхары абтокаў зумеліся зь цябе, і каралёве іхныя балюча зьлякаліся, і віды іхныя заклапаціліся. 36 Купцы іхных людаў засьвісталі празь цябе; ты быў жахам, і ніколі ня будзе цябе' ".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


28 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! кажы князю Тырскаму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: .За тое, што сэрца тваё загардзела, і ты сказаў: ,Бог я, на седаве Божым я сяджу ў сэрцу мораў', ты, адылі, чалавек, а ня БОГ, дарма што становіш сэрца сваё як сэрца Божае, З Гля, ты мудрэйшы за Данілу, усе тайнае не схавана ад цябе. 4 Сваёй мудрасьцяй а сваім розумам ты прыдбаў маемасьць і прыдбаў золата а срэбра да скарбаў сваіх; 5 Вялікай мудрасьцяй ты торгам павялічыў багацьці свае, і эагардзела сэрца тваё ад маемасьці";

б Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: „За тое, што ты пастанавіў сэрца сваё як сэрца Божае, 7 Дык вось, Я прывяду на цябе чужаземцаў, найстрашнейшых із народаў, і яны аголяць мячы свае супроці харашыні мудрасьці твае, і збудзеняць бліск твой. 8 Зьвядуць цябе ў яму, і ты памрэш сьмерцяй забітых сярод мораў. 9 І нягож скажаш ты перад убіўцам сваім: ,Я бог'? але ты чалавек, а ня БОГ у руццэ убіўцы свайго. 10 Сьмерцяй неабрэзаных памрэш ад рукі чужаземцаў; Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР".

11 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 12 „Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па каралю Тырскім і скажы яму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ты пячаць дасканалства, паўніня мудрасьці, супоўная харашыня. 1З Ты быў у Едэне, у садзе Божым; усялякім дарагім каменьням ты быў прыбраўшысн: рубінам, топазам а дыямэнтам, тарсысам, оніксам а ясьпісам, шафірам, гранатам, хрызолітам а золатам. Работа асадкаў тваіх у цябе зроблена ў дзень стварэньня твайго. 14 Ты памазаны херуў, што ахінае, і Я пастанавіў цябе; ты быў на сьвятой гары Божай, сярод палаючых камянёў ты хадзіў. 15 Ты быў дасканальным у дарогах сваіх ада дня, як ты быў створаны, аж пакуль не знайшлося бяспраўя ў цябе. 16 Ад множасьці торгу твайго нутр твой напоўніўся ўсілствам, і ты ізграшыў; за тое Я зрынуў цябе, як будзеннага, з гары Божае, зьнішчыў цябе, херуве ахінаючы, з памеж палаючых камянёў. 17 Загардзела сэрца тваё з харашыні твае, на ліха ты ўжыў мудрасьць сваю з пазору свайго; Я ськінуў цябе на зямлю, выставіў цябе перад каралямі, каб яны аглядалі цябе. 18 Множасьцяй бяспраўяў сваіх, бяспраўям торгу свайго ты збудзеніў сьвятыню сваю; за тое Я вазьму з пасярод цябе цяпло, і яно пажарэць цябе, і абярну цябе ў попел на зямлі на ачох усіх, што глядзяць на цябе. 19 Усі, што знаюць цябе меж людаў, зумеюцца зь цябе, ты будзеш жахам, і ўжо ніколі ня будзе цябе".

20 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на Сыдон, і праракай празь яго, 22 І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Сыдоне, і ўслаўлюся сярод цябе, і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зьдзею суды над ім і ўсьвячуся ў ім; 23 Бо Я пашлю на яго ліпучку а кроў на вуліцы ягоныя, і раненыя ў ім паваляцца ад мяча на яго адусюль; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 24 І наперад ён ня будзе бадзючым чупчыньнікам дому Ізраеляваму ані прыкрым церням над усіх, што навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР.

25 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я зьбяру дом Ізраеляў зь людаў, меж каторых яны расьцярушаныя, і ўсьвячуся ў іх на ачох народаў, тады яны будуць жыць у зямлі сваёй, што Я даў слузе Свайму Якаву; 26 І будуць жыць на ёй бясьпечна, і станавіць дамы, і садзіць вінішчы; і яны будуць жыць у бясьпечнасьці, як Я зьдзею суды на ўсіх тых навокал іх, што грэбуюць імі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР Бог іхны".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


29 Дзясятага году, дзясятага месяца, двананцатага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой на фараона, караля Ягіпецкага, і праракай празь яго а праз увесь Ягіпет. З Гукай а скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, фараоне, каролю Ягіпецкі, вялікі кракадзіле, што цікуеш сярод рэкаў сваіх, каторы казаў: ,Рака мая - мая собская, і я ўчыніў яе'. 4 Я зацягну крук у шчэляпы твае І прычыню, што рыба рэк тваіх прыліпне да лускі твае, і выцягну цябе з пасярод рэк тваіх, і ўсю рыбу рэк тваіх, прыліплую да лускі твае. 5 І пакіну цябе на пустыні, цябе а ўсю рыбу рэк тваіх; ты навалішся на чыстым полю; цябе не пабяруць ані зьбяруць; зьвяром земным і птушкам нябёсным Я даў цябе на жыр. 6 І ўсі жыхары Ягіпту даведаюцца, што Я - СПАДАР, бо яны былі трысьніковаю падпораю дому Ізраеляваму. 7 Як яны браліся за цябе рукою сваёю, ты ламіўся й разьдзіраў усе плячо іхнае; і як яны апіраліся на цябе, ты ламіўся, дарма што падстанаўляў ім усі сьцёгны свае.

8 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я навяду на цябе меч і выгублю ў цябе людзіну й жывёлу. 9 І будзе зямля Ягіпецкая пустынёю а разьвярненьням за тое, што ён сказаў: ,Рака мая, і я ўчыніў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 10 Затым, вось, Я супроці цябе а супроці рэк тваіх, і ўчыню зямлю Ягіпецкую чыстаю пустынёю, спустошанаю ад вежы Сыена аж да граніцаў Ефіопы. 11 Ня будзе праходзіць па ёй нага людзіны, ані нага статку ня будзе праходзіць па ёй, і ня будзе яна населена сорак год. 12 І ўчыню зямлю Ягіпецкую пустынёю сярод краёў спустошаных, і месты яе меж местаў пустых будуць спустошаныя сорак год; і расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх.

1З „Гэтак кажа, адылі, Спадар СПАДАР: на канцу сараку год Я зьбяру Ягіпцян зь людаў, куды яны былі расьцярушаны; 14 І зьвярну палон ягіпецкі, і прычыню, што яны зьвернуцца да зямлі Пафрос, да зямлі нараджэньня свайго, і яны будуць невялічкім каралеўствам. 15 Яно будзе найніжшае з каралеўстваў і ўжо ня будзе вывышацца над народамі, бо Я зьменшу іх, каб ня радзілі народы. 16 І ня будзе ўжо спадзеваю дому Ізраеляваму, каторая прыпамінала б ім бяспраўе, як яны зварачаліся б да іх; і даведаюцца, што Я - Спадар СПАДАР".

17 І сталася дваццаць сёмага году, першага месяца, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! Невухадрэцар, кароль Бабілёнскі, ацяжарыў войска сваё цяжкою работаю супроці Тыру: кажнага галава вылысела, і кажнага плячо абмулена, і заплаты ня было ані яму, ані войску ягонаму ад Тыру за работу, каторую ён рабіў яму.

19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, я даю зямлю Ягіпецкую Невухадрэцару, каралю Бабілёнскаму, і ён панясець багацьце ейнае, і аглабае, і здабудзе здабытак ейны, і гэта будзе заплатаю войску ягонаму. 20 За работу ягоную, каторую ён рабіў супроці яго, Я даў яму зямлю Ягіпецкую, бо яны рабілі Імне, агалашае Спадар СПАДАР. 21 Таго дня прычыню, што вырасьце рог дому Ізраелявага, і дам табе адчыненьне вуснаў сярод іх; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


30 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай і кажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: плачча, авохці дню! З Бо дзень блізкі, і блізкі дзень СПАДАРОЎ, хмарны дзень; настане пара народаў! 4 Прыйдзе меч на Ягіпет, і вялікая мука стрэне Ефіопу, як эабітыя будуць валяцца ў Ягіпце, і возьмуць багацьце ягонае, і абурацца поды ягоныя; 5 Ефіопа а Пут а Люд а ўсі мешаныя люды а Хуб а люд зямлі, што ў змове, паваляцца зь імі ад мяча.

6 „Гэтак кажа СПАДАР: і тыя, што падпіраюць Ягіпет, паваляцца, і паніжыцца гордасьць сілы; ад вежы Сыеня загінуць у ім ад мяча, кажа Спадар СПАДАР. 7 І будуць спустошаны яны сярод краёў спустошаных, і месты ягоныя будуць сярод местаў пустых. 8 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зацеплю цяпло ў Ягіпце, і будуць патрышчаны ўсі памачнікі ягоныя. 9 Таго дня выйдуць на караблёх пасланцы Мае спалохаць нядбайных Ефіоплян, і вялікі боль стрэне іх, як у дзень Ягіпту; бо, гля, гэта станецца.

„Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я спыню множасьць Ягіпту рукою Невухадрэцара, караля Бабілёнскага. 11 Ён а люд ягоны зь ім, - найстрашнейшы з народаў, - будуць прыведзены зглуміць зямлю, і аголяць мячы свае на Ягіпет, і напоўняць зямлю забітымі. 12 І высушу рэкі, і прадам зямлю ў руку нягодных, і спустошу зямлю а ўсе, што ў ёй, рукою чужаземцаў; Я СПАДАР, вымавіў.

1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я таксама зьнішчу балваны і спыню абразы Нофу, і ня будзе ўжо князя ізь зямлі Ягіпецкай, і навяду страх на зямлю Яґіпецкую. 14 І спустошу Пафрос, і зацеплю цяпло ў Цоане, і зьдзею суды ў Но. 15 І выльлю гнеў Свой на Сын, моц Ягіпту, і выгублю множасьць Но. 16 І зацеплю цяпло на Ягіпет, Сын будзе дрыжэць, дрыжэць, і Но будзе раськеплена, і Ноф будзе мець бяду ўдзень. 17 Маладзёны Авену а Пібесэту загінуць ад мяча, і жанкі пойдуць у палон. 18 У Тэґафнегесе дзень зьмеркне, як Я патрышчу там іго Ягіпту, і як гордасьць сілы ягонае перастаяе. Ён пакрыецца хмараю, а дачкі ягоныя пойдуць у палон. 19 І зьдзею суды ў Ягіпце, і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

20 І сталася адзінанцатага году, першага месяца, сёмага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! Я зламіў плячо фараону, каралю Ягіпецкаму, і гля, яно не завязана, каб гаіць, і ня будзе абкручана завязкаю, каб зрабіць яго моцным дзяржаць меч.

22 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці фараона, караля Ягіпецкага, патрышчу плячукі ягоныя - здаровыя й наломленыя, і прычыню, што меч вываліцца з рукі ягонае. 23 І расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх. 24 І ўмацую плечы караля Бабілёнскага, і дам яму ў рукі меч Свой; фараону зламлю плячукі, і ён будзе якатаць перад ім ёкатам сьмяротна раненага. 25 Але, Я ўмацую плячукі караля Бабілёнскага, а плячукі фараонавы апусьцяцца; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як дам меч Свой у руку каралю Бабілёнскаму, і ён аголе яго на зямлю Ягіпецкую. 26 І расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх сярод краёў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


31 І сталася адзінанцатага году, трэйцяга месяца, першага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! гукай фараону, каралю Ягіпецкаму, і множасьці ягонай: да каго ты раўнуешся вяліччам сваім? З Вось, Асур - кедра на Лібане з харошымі галузамі і зь лесавым сьценям, гонкі, з галавою меж булакоў. 4 Воды вырасьцілі яго, глеба падыймала яго на вышыню рэкамі сваімі, што цякуць навокал месца росту яго, і пасылала цуркі свае да ўсіх палявых дзерваў. 5 Затым вышыня ягоная перайшла ўсі палявыя дзервы, і памножылася сучча ягонае, і гольле стала даўгое ад множасьці водаў, як яно разрасталася. 6 На суччу ягоным усі птушкі нябёсныя мелі гнезды свае, і пад гольлям ягоным усі зьвяры палявыя прыводзілі дзеці свае, і пад сьценям ягоным жылі ўсі вялікія народы. 7 Затым ён быў харошы велічынёю сваёю й даўжынёю гольля свайго, бо карэнь яго быў ля вялікіх водаў. 8 Кедры не закрывалі яго ў садзе Божым, кіпрысы не раўнаваліся да галузаў ягоных, і ніякія кіпрысы ў садзе Божым ня былі падобныя да яго харашынёю сваёю. 9 Харошым ўчыніў Я яго множасьцяй гольля ягонага, і завідавалі яму ўсі дзервы едэнскія, што былі ў садзе Божым.

10 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што ён узьняўся высака, нясучы верх свой да булакоў, і ўзьнялося сэрца ягонае з вышыні свае, 11 За тое Я аддаў яго ў руку дужога з народаў, каторы напэўна, абыйдзецца зь ім подле нягоднасьці ягонае; Я Сам выжану яго. 12 І чужаземцы, найстрашнейшыя з народаў, сьсякуць яго й кінуць яго; на горы й на ўсі даліны зваліцца гольле ягонае, і сучча ягонае будзе ламіцца ля ўсіх цур'ёў зямлі, і адыймуць з пад сьценя ягонага ўсі люды зямлі, і пакінуць яго. 1З На ім упалым будуць жыць усі птушкі нябёсныя, і меж гольля ягонага будуць усі зьвяры палявыя. 14 На тое, каб ніякія дзервы ля вады не вяльмуваліся з прычыны вышыні свае й не падыймалі галоваў сваіх да меж булакоў, і вадой жывеныя дзервы не паказавалі вышыні свае; бо ўсі адданы на сьмерць, да дольніх часьцяў зямлі, сярод сыноў людзкіх, з тымі, што адышлі ў яму.

15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі ён зышоў да гробу, Я прычыніў жалобу па ім, зачыніў з прычыны яго бяздоньне, задзяржаў цуркі ягоныя, і вялікія воды былі запынены, і прычыніў, што зацьмеў па ім Лібан, і ўсі дзервы палявыя замлелі з прычыны яго. 16 Я ўчыніў, што народы задрыжаць на грукат паду ягонага, як зьвяду яго да шэолю з тымі, што зышлі ў яму, і пацешацца ў дольніх часьцях зямлі ўсі дзервы едэнскія, выборныя а найлепшыя лібанскія, усі, што п'юць ваду; 17 Яны таксама зышлі да шэолю зь ім, да забітых мячом, і тыя, што былі плячом ягоным, жылі пад сьценям ягоным сярод народаў. 18 Да каго меж дзерваў едэнскіх ты падобны славаю а вяліччам? ты, адылі, зьведзены зь дзервамі едэнскімі да дольніх часьцяў зямлі, ты ляжаш сярод неабрэзаных із забітымі мячом. Гэта фараон а ўся множасьць яго, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


32 І сталася двананцатага году, двананцатага месяца, першага дня месяца, было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! завядзі пахоўную песьню па фараону, каралю Ягіпецкім, і скажы яму: ты падобны да маладога лява меж народаў, і ты, як дзіўствы ў морах, і прарваўся рэкамі сваімі, і муціш воды нагамі сваімі, і брудзіш рэкі іх.

З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: І расьцягну сець Сваю на цябе ў грамадзе шмат якіх людаў, і яны выцягнуць цябе ў сеці Маёй. 4 Тады пакіну цябе на зямлі, кіну цябе на чыстае поле, і прычыню, што ўсі птушкі нябёсныя будуць перабываць на табе, і насычу табою жывёлу ўсяе зямлі. 5 І раськіну мяса твае па горах, і напоўню даліны здыхатою тваёю. 6 І напаю зямлю плаваньня твайго крывёю Тваёй аж да гор, і цур'і будуць поўныя цябе. 7 І, як Я згашу цябе, Я закрыю неба і зацямню гвезды яго, пакрыю сонца болкаю, і месяц ня дасьць сьвятліні свае. 8 Увесь бліск сьвятліні нябёснае зацямню над табою і навяду цямноту на зямлю, агалашае Спадар СПАДАР. 9 І засмучу сэрцы шмат якіх людаў, як агалашу ўпад твой меж народаў краёў, каторых ты ня знаў. 10 Але, Я ўчыню, што шмат якія люды зумяцца зь цябе, і каралі іхныя здрыгануцца із жаху, як Я замахаю мячом Сваім перад імі, і яны будуць трымцець што часіны, кажны за собскае жыцьцё свае ў дзень упаду твайго;

11 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР : меч караля Бабілёнскага, прыйдзе на цябе. 12 Мячамі дужых, усіх найстрашнейшых із народаў, прычыню ўпад грудоў тваіх, яны зьнішчаць гордасьць Ягіпту, і ўвесь люд ягоны будзе выгублены. 1З І прычыню згубу ўсяе жывёлы ягонае ля вялікіх водаў, наперад нага людзкія ня будзе муціць іх, ані капыты жывёлы не замуцяць іх. 14 Тады зраблю воды іхныя глыбокімі і прычыню, што рэкі іхныя будуць цячы, як аліва, агалашае Спадар СПАДАР. 15 Як абярну зямлю Ягіпецкую ў пустыню, і край будзе спустошаны з паўніні свае, як зражу ўсіх тых, што жывуць у ім, тады даведаюцца, што Я - СПАДАР. 16 Гэта пахоўная песьня, каторай будуць галасіць па ім; дачкі народаў будуць галасіць па ім, па Ягіпце і па ўсім людзе яго, агалашае Спадар СПАДАР".

17 І сталася двананцатага году, пятнанцатага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! плач па людзе ягіпецкім і паніж яго, яго а дачкі дужых народаў у дольнія часьці зямлі із зыходзячымі ў яму. 19 Каго ты перайшоў харашынёю? ісступі й ляж ізь неабрэзанымі. 20 Яны паваляцца сярод забітых мячом; ён адданы мячу; цягнуць яго і ўсі груды ягоныя. 21 Дужыя воі з нутра шэолю будуць гукаць яму а памачніком ягоным: ,Зышлі й ляжаць ізь неабрэзанымі сярод забітых мячом'.

22 „Там Асур і ўся грамада ягоная ; навокал яго грабы ягоныя; усі яны забітыя, яны загінулі ад мяча. 23 Грабы ягоныя зроблены ў бакох ямы, груд ягоны навокал гробу ягонага, усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых.

24 „Там Елам а ўвесь люд ягоны навокал гробу ягонага; усі яны забітыя, загінулі ад мяча, каторыя зышлі далоў неабрэзаныя ў дольнія часьці зямлі, каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму. 25 Пастанавілі ложак ягоны сярод забітых із усім людам ягоным; грабы іхныя навокал яго; усі яны неабрэзанын, забітыя мячом; каторыя прычынялі жах на зямлі жывых, панесьлі, адылі, сорам свой з тымі, што зышлі ў яму, і памешчаны памеж забітых.

26 „Там Мешэх, Тувал а ўвесь люд ягоны, грабы ягоныя навокал яго; усі яны неабрэзаныя, забітыя мячом, бо зрабілі жах на зямлі жывых. 27 І не ляжаць із дужасіламі, загінулымі зь неабрэзаных, што зышлі да шэолю з ваеннымі зброямі сваімі, і палажылі ўзгалоўям мячы свае; але бяспраўі іхныя будуць на касьцёх іхных, бо былі жахам дужых на зямлі жывых. 28 І ты будзеш патрышчаны сярод неабрэзаных і будзеш ляжаць із забітымі мячом.

29 „Там - Едом, каралі ягоныя а ўсі князі ягоныя, напярэк усяе моцы свае, паложаны ля забітых мячом; яны ляжаць ізь неабрэзанымі й зошлымі да ямы.

30 „Там князі поўначы, усі яны і ўсі Сыдоняне, што зышлі із забітымі із страхам сваім, саромячыся моцы свае, і ляжаць неабрэзаныя із забітымі мячом, і будуць несьці ганьбу сваю із зыходзячымі да ямы. 31 Фараон абача іх і ўсьцешыцца з усёга люду свайго, забіты мячом Фараон а ўсе войска ягонае, агалашае Спадар СПАДАР; 32 Бо Я навяду жах Свой на зямлю жывых, і яго паложаць сярод неабрэзаных із забітымі мячом, фараона а ўвесь люд ягоны, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


33 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! гукай сыном люду свайго і скажы ім: калі я навяду меч на зямлю, возьме люд зямлі мужа зь ліку свайго, і пастанове яго за паночнага свайго, З І як ён бача, што меч прыходзе на тую зямлю, ён трубе ў трубу й перасьцерагае люд;

4 Калі хто чуе гук трубы, але ня прыйме перасьцярогі, калі меч прыйдзе й забярэць яго, кроў ягоная будзе на галаве ягонай. 5 Ён чуў гук трубы, і ня прыняў перасьцярогі - кроў ягоная будзе на ім; але тый, што паслухаў перасьцярогі, вывальне душу сваю. 6 Але калі паночны бача, што меч прыходзе, і ня трубе ў трубу, і люд ня будзе перасьцярэжаны, то калі прыйдзе меч і возьме душу з памеж іх, гэты будзе ўзяты ў бяспраўю сваім, але кроў ягоную Я спаганю з рукі паночнага .

7 „І ты, сыну людзкі! Я прызначыў цябе за паночнага дому Ізраеляваму, затым слухай слова з вуснаў Маіх і перасьцерагай іх ад Мяне. 8 Як Я скажу нягодпіку: нягодніча, ты сьмерцю памрэш, а ты ня будзеш гукаць, каб перасьцерагчы нягодніка ад дарогі ягонае; то гэны нягодны памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае. 9 Калі ты, адылі, перасьцерагаў нягодніка ад дарогі ягонае, каб адвярнуўся ад яе; калі ён не адвярнуўся ад дарогі свае, ён у бяспраўю сваім памрэць, але ты спас душу сваю.

10 ,,І ты, сыну людзкі, кажы дому Ізраеляваму: гэтак вы гукаеце, кажучы: ,Калі выступы нашы а грахі нашы на нас, і мы таім ад іх, дык як мы маглі б жыць?' 11 Кажы ім: жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР: Я ня маю прыемнасьці ў сьмерці нягодніка, але каб нягоднік адвярнуўся ад дарогі свае й жыў. Адвярніцеся, адвярніцеся ад благіх дарогаў сваіх, бо нашто вам паміраць, доме Ізраеляў?

12 „А ты, сыну людзкі, кажы сыном люду свайго: справядлівасьць справядлівага не спасець яго ў дзень выступу ягонага; што да нягоднасьці нягоднага, то ён не загіне пераз гэта ў дзень адвярненьня ад нягоднасьці свае, і справядлівы ня можа жыць за справядлівасьць сваю ў дзень, што ён грэша. 1З Калі скажу справядліваму, што ён канечне будзе жыць, а ён паспадзяецца на справядлівасьць сваю і ўчыне бяспраўе, уся справядлівасьць ягоная ня будзе прыпомнена, і ў бяспраўю сваім, што ён зрабіў, ён памрэць. 14 Ізноў, калі скажу нягоднаму: ,Ты напэўна памрэш', а ён адвернецца ад грэху свайго й учыне суд а справядлівасьць: 15 Нягоднік зьверне заклад, заплаце за паглабанае, будзе хадзіць у вуставах жыцьця, каб не рабіць бяспраўя, - то ён напэўна будзе жыць, ён не памрэць. 16 Нішто з грахоў ягоных, што ён зьдзеяў, ня будзе менавана яму: ён чыніў суд а справядлівасьць, ён канечне будзе жыць. 17 Сынове люду твайго, адылі, кажуць: ,Дарога Спадарова няправільная', прымеж тога дарога іхная няправільная. 18 Калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае і зьдзее бяспраўе, ён памрэць у ім; 19 Але калі нягодны адвернецца ад нягоднасьці свае і ўчыне суд а справядлівасьць, ён пераз гэта будзе жыць. 20 Вы, адылі, кажаце: ,Няправільная дарога Спадарова'. Кажнага подле дарогаў ягоных Я буду судзіць вас, доме Ізраеляў".

21 І было двананцатага году палону нашага, дзясятага месяца, пятага дня месяца, што прышоў да мяне адзін уцеклы зь Ерузаліму, кажучы: „Места зражана". 22 І рука СПАДАРОВА была на імне ўвечары, і Ён адчыніў вусны мае, пакуль тый прышоў да мяне нараніцы, і мае вусны былі адчыненыя, і я ўжо ня быў немы.

23 Тады было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 24 „Сыну людзкі! жывучыя на тых пусташах зямлі Ізраельскае гутараць, кажучы: ,Абрагам быў адзін, і яму спала зямля; але нас шмат, дык зямля дана нам на спадак'.

25 „Дык скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вы ясьце з крывёю і ўздыймаеце вочы свае да балваноў сваіх, і разьліваеце кроў; і вы маеце дзяржаць зямлю? 26 Вы апіраецеся на меч, робіце агіду і плюгавіце кажны жонку прыяцеля свайго, - і маеце дзяржаць зямлю? 27 Гэтак кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: жыў Я: напэўна тыя, што ў пустынях, загінуць ад мяча; і таго, хто ў чыстым полю, Я аддам зьверанятам пажэрці, і тыя, што ў гарадох а ў пячорах памруць ад ліпучкі. 28 І абярну зямлю ў пустую а пустынную, і пыха сілы яе спыніцца, спустошаны будуць ізраельскія горы, ня будзе праходзячага. 29 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, як абярну зямлю ў пустую а пустынную за ўсі агіды, што яны ўчынілі.

30 „Што да цябе, сыну людзкі, то сынове люду твайго гу́каюць празь цябе ля сьценаў і ля ўходу дамоў і гутараць адзін аднаму, кажны брату свайму, кажучы: ,Прыходзьце, калі ласка, і слухайце што за слова, каторае прыходзе ад СПАДАРА'. 31 І прыходзяць да цябе, як люд прыходзе, і садзяцца перад табою, люд Мой, і слухаюць словы твае, але ня поўняць іх; бо любосную песьню ў вуснах сваіх яны пяюць, але сэрца іхнае йдзець за прагавітасьцю сваёй. 32 І гля, ты ім, як любосная песьня, пяяная харошым голасам і добра граная на снадзі; бо яны слухаюць словы твае, але ня поўняць іх. 33 Але як гэта станецца, - а вось яно станецца, - тады даведаюцца, што быў прарока меж іх".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


34 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай праз пастыроў Ізраелявых, праракай і скажы ім, пастыром: гэтак кажа Спадар СПАДАР: Авохці пастыром Ізраелявым, што пасьвяцца самы! ці ня маюць пастыры пасьціць чараду? З Тук вы ясьце й воўнаю адзяіцеся, рэжаце ўкормленых, але чарады ня пасьвіце. 4 Слабых вы не сіліце, хворага ня лечыце, зломаў не завязуеце, адпіхнёнага не зварачаеце, згубленага ня шукаеце, але сілаю радзіце іх, ды стродка. 5 І расьцярушыліся без пастыра, і сталі жырам усім зьвяром палявым, як былі расьцярушыўшыся. 6 Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцярушаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх. 7 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 8 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна з тае прычыны авечкі Мае сталі глабаньням, і авечкі Мае сталі жырам кажнаму зьвяру палявому, што ня было пастыра, і пастыры Мае не сачылі авечак Маіх, але пастыры самы пасьвіліся, а авечак Маіх ня пасьвілі. 9 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 10 гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці пастыроў, і Я спаганю чараду Сваю з рукі іхнае, і аддалю іх ад пашчаньня авец, і наперад пастыры ня будуць пасьвіцца самы, бо Я вывальню авечкі Свае ад роту іхнага, і ня будуць ежаю ім;

11 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я пасачу авечкі свае і разгледжу іх. 12 Як пастыр разглядае чараду сваю ў дзень, як ён меж расьцярушаных авец сваіх, так Я разгледжу авечкі Свае й вывальню іх із усіх мясцовасьцяў, куды яны былі расьцярушаны хмарнага а цемнага дня. 1З І вывяду іх із памеж людаў, і зьбяру іх із краёў, і прывяду іх да собскае зямлі іхнае, і буду пасьціць іх на гарах Ізраелявых ля рэк і на ўсіх заселеных мясцовасьцях краю. 14 На добрым пасьцьбішчу буду пасьціць іх, і на высокіх гарах Ізраелявых будзе загарадня іх, там яны будуць ляжаць у добрай загарадні і на сытым пасьцьбішчу будуць пасьціцца, на гарах Ізраелявых. 15 Я буду пасьціць чараду Сваю і зьдзею, што яны будуць супачываць, агалашае Спадар СПАДАР. 16 Згубленае буду шукаць, прагнаную зьвярну, і раненую абвяжу, і слабую пасілю; але сытую а дужую зьнішчу: буду пасьціць іх судам. 17 І што да вас, авечкі Мае, гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я судзьдзя меж ягняці й ягняці, меж бараноў і казлоў. 18 Хіба мала вам пасьвіцца на добрым пасьцьбішчу, прымеж тога вы топчаце нагамі сваімі астачу свайго пасьцьбішча? і піць із чыстых водаў, прымеж тога астачу муціце нагамі сваімі? 19 І што да авец Маіх, то яны пасьвяцца на тым, што патаптана нагамі вашымі, і п'юць тое, што замучана нагамі вашымі.

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР ім: вось, Я буду судзіць меж ягняці сытога й ягняці худога; 21 Бо бакамі а плячыма піхаецеся і рагамі сваімі бадзіце ўсіх няўздолеючых, пакуль не разжаніце іх вон. 22 Затым Я спасу авечкі свае, і яны ўжо ня будуць глабаньням, і рассуджу меж ягняці й ягняці. 23 І пастанаўлю аднаго пастыра над імі, і ён будзе пасьціць іх, слугу Свайго Давіда; ён будзе пасьціць іх і ён будзе ў іх за пастыра. 24 І Я, СПАДАР, буду вам Богам, і Мой слуга Давід князям у вас; Я, СПАДАР, казаў. 25 І ўчыню зь імі змову супакою, і аддалю злога зьвера ізь зямлі, і будуць жыць бясьпечна на пустыні, і спаць у лясох. 26 І зраблю іх і аколіцы узгорку Свайго дабраславенствам, і зышлю дождж упару; дажджы дабраславенства будуць. 27 І дасьць палявое дзерва плод свой, і зямля дасьць ўрод свой, і будуць на зямлі сваёй бясьпечнымі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як патрышчу вязі йга іхнага, што паняволілі іх. 28 І ня будуць ужо глабаняю народаў, і зьвер земны ня будзе жэрці іх, але будуць жыць бясьпечна, і няма страшучага. 29 І ўладжу ім славутую рошчу, ня будзе ўжо губіць іх галадоў у зямлі, і наперад ня будуць цярпець ганьбы ад народаў. 30 І даведаюцца, што Я, СПАДАР, Бог іх - ізь імі, і яны, дом Ізраеляў, люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 31 А вы, авечкі мае, авечкі пасты Мае, людзі вы, а Я Бог ваш, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


35 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да гары Сэір і праракай празь яе, З І кажы ёй: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, гара Сэір, і выцягну руку Сваю на цябе, і зраблю цябе спустошанай а жахлівай. 4 Месты твае абярну ў разьвярненьне, і ты запусьцееш, і даведаешся, што - Я СПАДАР, 5 Бо ты мела кажначасную ненавіднасьць і перадавала сыноў Ізраелявых мячу ў часе няшчасьця іхнага, у часе канца бяспраўя іхнага. 6 За тое, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, да крыві Я прызначана цябе, і кроў будзе перасьледаваць цябе; за тое што не ненавідзіла. крыві, то будзе кроў перасьледаваць цябе. 7 Я аддам гару Сэір на зумленьне а спустошаньне, і адатну зь яе таго, хто прыходзе, і таго, хто зварачаецца, 8 І напоўню горы ейныя забітымі ейнымі: на ўзгорках тваіх, і на далінах тваіх, і ў цур'ёх тваіх будуць валіцца ў іх забітыя мячом. 9 Вечнаю пустынёю зраблю цябе, і месты твае ня будуць зьвернены, і даведаецеся, што Я - СПАДАР; 10 Бо ты казала : ,Гэтыя два народы і гэтыя два краі будуць мае, і мы будзем дзяржаць іх', хоць Спадар быў там. 11 За тое, жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Я ўчыню подле гневу твайго і подле эавіднасьці твае, каторую ты выказала зь ненавіднасьці да іх, і стану ведамным меж іх, як буду судзіць цябе. 12 І даведаешся, што Я - СПАДАР, і што Я пачуў усі блявузґаньні твае, каторыя ты гукала на горы Ізраелявы, кажучы: ,Яны спустошаны, яны даны нам пажэрці'. 1З Дык вуснамі сваімі вы вяльмуваліся перад Імною і мнажылі словы свае на Мяне; Я чуў.

14 „Гэтак Спадар СПАДАР: як уся зямля будзе цешыцца, Я спустошанаю зраблю цябе. 15 Як ты цешылася із спадку дому Ізраелявага, бо ён быў спустошаны, так Я зраблю табе: ты будзеш чыста спустошаная, гара Сэір а ўвесь Едом; і даведаюцца, што Я - СПАДАР.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


36 „І ты, сыну людзкі, праракай праз горы Ізраелявы і скажы горам Ізраелявым: чуйце слова СПАДАРОВА. 2 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што непрыяцель кажа праз вас: ,Ага, старавечныя ўзвышшы ў нашым дзяржаньню'. З Дык праракай і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў, - 4 За тое, горы Ізраелявы, слухайце, слова Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур'ём а далінам, запусьцелым разьвярненьням а пакіненым местам, што сталі здабыткам а пасьмехам засталым акалічным народам;

5 „За тое, кажа Спадар СПАДАР: напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у глабань. 6 Затым праракай празь зямлю Ізраеляву й кажы горам а ўзгоркам, рэкам а далінам: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вось, Я гукаў у завісьці Сваёй і ў палкім гневе Сваім, бо вы насілі ганьбу ад народаў. 7 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я падняў руку Сваю: канечне народы, што навокал вас, панясуць ганьбу сваю. 8 Але вы, горы Ізраелявы, распусьціце гольле свае й дайце плады люду Майму Ізраелю, бо яны борзда прыдуць; 9 Бо вось, Я да вас, і зьвярнуся да вас, і вас будуць урабляць а засяваць. 10 І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны. 111 памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 12 Але, Я прывяду чалавека на вас,

люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей.

1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што кажуць вам: ,Ты, чалавеча, жарэш мяне і прычыняеш бязьдзетнасьць народам сваім', 14 За тое наперад жэрці людзёў ты ня будзеш ані прычыняць бязьдзетнасьць народам, агалашае Спадар СПАДАР, 15 І наперад слухаць вярненьні ад народаў не дапушчу цябе, і ня будзеш болей цярпець ганьбы ад людаў, ані будзеш прыводзіць да спаткненьня народы свае, агалашае Спадар СПАДАР".

161 было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 17 „Сыну людзкі! як дом Ізраеляў жыў у зямлі сваёй, яны плюгавілі яе дарогамі сваімі і ўчынкамі сваімі; дарога іхная была перад імною як нечысьць здаленае. 18 Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе. 19 І расьцярушыў іх меж народаў, і разьвеяў па краёх; подле дарогі іхнае й подле ўчынкаў іхных Я судзіў іх. 20 І прышлі да народаў, куды яны прышлі, і збудзенілі сьвятое імя Маё, як казалі ім: ,Гэта люд СПАДАРОЎ, і яны вышлі ізь зямлі Ягонае'. 21 Але я зжаліўся над сьвятым імям Сваім, каторае дом Ізраеляў збудзеніў меж народаў, куды яны прышлі.

22 „Затым скажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа СПАДАР: ня дзеля вас Я дзею, доме Ізраеляў, але дзеля сьвятога імені Свайго, каторае вы збудзенілі меж народаў, куды вы прышлі. 23 І Я ўсьвячу вялікае імя Сваё, каторае вы збудзенілі меж народаў, каторае вы збудзенілі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР, агалашае Спадар СПАДАР, як Я ўсьвячуся ў вас перад ачмі іхнымі. 24 І вазьму вас із памеж народаў, і зьбяру вас із усіх краёў, і прывяду вас да зямлі вашае. 25 Тады пакраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысьціцеся; ад усяе брыды вашае і ад усіх балваноў вашых Я ачышчу вас. 26 І дам вам сэрца новае, і дух новы ўлажу ў вас, і адварву сэрца каменнае ад цела вашага, і дам вам сэрца цялеснае. 27 І ўлажу дух Мой у вас, і ўчыню, што ў вуставах Маіх будзеце хадзіць, і будзеце дзяржаць суды Мае і паўніць. 28 І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам. 29 Я таксама вывальню вас ад усіх нечысьцяў вашых, прыгукаю збожжа, і памножу яго, і не дапушчу галадові да вас; 30 І памножу садавіну дзерва а прыбытак поля, каб вы ня мелі вярненьня ад народаў з прычыны галадові. 31 Тады ўспомніце благія дарогі свае і нядобрыя ўчынкі свае, і будзеце брыдзіцца самымі сабою ў вачох сваіх за бяспраўі свае а за агіды свае. 32 Ня дзеля вас Я ўчыню гэта, агалашае Спадар СПАДАР; хай будзе вам гэта ведама. Сараманіцеся а чырванейце за дарогі свае, доме Ізраеляў!

33 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, што Я ачышчу вас із усіх бязпраўяў вашых і насялю месты, і будуць адбудаваны разьвярненьні; 34 І зямля, што былі пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, - 35 І яны скажуць: ,Гэта зямля, што была спустошаная, сталася -як сад Едэяскі, і пустыя, і спустошаныя, і разьверненыя месты ўмацаваны а населены'. 36 І даведаюцца народы, што засталіся навокал вас, што Я, СПАДАР, адбудаваў абуранае, засадзіў запусьцелае. Я, СПАДАР, казаў і зраблю.

37 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэта Я прычыню дому Ізраельскаму, ўчыню ім, памножу ў іх людзёў як авец. 38 Як пасьвячаныя авечкі, як авечкі ў Ерузаліме ва ўрочыстых порах, так разьверненыя месты будуць напоўнены людзьмі, як авечкамі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


37 Рука СПАДАРОВА была́ на імне і вывяла мяне ў духу СПАДАРОВЫМ, і пастанавіла мяне сярод даліны, а яна была поўная касьцей, 2 І абвёў мяне навокал, навокал, і гля, было іх вельма шмат на зьверху даліны, і гля, вельма сухія. З І сказаў імне: „Сыну людзкі! ці ажывуць гэтыя косьці?" І я сказаў: „Спадару СПАДАРУ, Ты ведаеш". 4 І сказаў імне: „Праракай праз гэтыя косьці і скажы ім: косьці сухія, слухайце слова СПАДАРОВА : 5 Гэтак кажа Спадар СПАДАР гэтым касьцём: вось, Я ўвяду дух у вас, і вы ажывіце; б І дам на вас жылы, і аблажу вас целам, і абцягну вас скураю, і ўлажу дух у вас, і вы ажывіце; і даведаецеся, што Я - СПАДАР". 7 Дык Я праракаў, як імне было расказана; і як Я праракаў, быў гук, і вось рух, і косьці бліжыліся, косьць да косьці свае. 8 І я глядзеў: гля, жылы а цела паказаліся на іх, і скура абцягнула іх зьверху; але ня было духу ў іх. 9 І сказаў імне: „Праракай да духа, праракай, сыну людзкі, і скажы духу: гэтак кажа Спадар СПАДАР: прыходзь ад чатырох вятроў, душа, і дыхай на гэтых забітых, і яны ажывуць. 10 Дык я праракаў, як расказана імне; і ўвыйшоў у іх дух; і яны ажылі, і сталі на ногі свае - войска вельмі, вельмі вялікае.

11 І сказаў імне: „Сыну людзкі! гэтыя косьці - гэта цэлы дом Ізраеляў. Вось, яны кажуць: ,Нашыя косьці высахлі, і надзея наша загінула, мы адарваныя'. 12 Затым праракай і скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: Абач, Я адчыню грабы вашы, і ўзьвяду вас із грабоў,

людзе Мой, і прывяду вас да зямлі Ізраелявае. 1З І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як Я адчыню грабы вашыя, людзе Мой, і ўзьвяду вас із грабоў вашых, 14 І ўлажу дух Мой у вас, і вы ажывіце, і памяшчу вас у зямлі вашай; тады вы даведаецеся, што Я, СПАДАР, казаў і здойсьніў, агалашае СПАДАР".

15 Было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 16 „Ты ж, сыну людзкі, вазьмі сабе дзерва й напішы на ім: ,Юду а сыном Ізраелявым, сябром ягоным'; тады вазьмі другі кавалак дзерва й напішы на ім: ,Язэпу дзерва Яхрэмава і ўсяго дому Ізраелявага, сяброў ягоных'. 17 І дабліж іх адно да аднаго ў вадно дзерва, і яны стануць адным у руццэ Тваёй. 18 І як будуць гукаць табе сынове люду твайго, кажучы: ,Ці не зьясьніш нам, што гэта ў цябе ?' 19 Кажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: абач, Я бяру дзерва Язэпава, каторае ў руццэ Яхрэмавай і ў пакаленьняў Ізраелявых, сяброў Ягоных, і прылажу іх да яго, да дзерва Юдзінага, і ўчыню іх адным дзервам, і яны будуць адным у руццэ Маёй. 20 І будуць дзервы, на каторых ты напішаш, у руццэ Тваёй перад ачыма іхнымі; 21 І кажы ім: гэтак кажа спадар СПАДАР: гля, Я вазьму сыноў Ізраелявых з памеж народаў, куды яны пайшлі, і зьбяру іх зусюль, і прывяду іх да зямлі іхнае. 22 І ўчыню іх адным народам у зямлі, на горах Ізраелявых, і адзін кароль будзе каралём у іх, наперад яны ня будуць двума народамі ані будуць падзеленыя на два каралеўствы. 23 І наперад ня будуць плюгавіцца балванамі сваімі ані абрыднымі рэчмі сваімі, ані якімі-колечы выступамі сваімі, але Я вывальню іх із усіх мясцовасьцяў жыцьця іхнага, ідзе яны грашылі, і ачышчу іх, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам. 24 І Давід, слуга Мой, будзе каралём над імі, і адзін пастыр будзе ў вусіх іх; таксама будуць хадзіць у судох Маіх, і дзяржаць уставы Мае, і паўніць іх. 25 І будуць жыць на зямлі, што Я даў Якаву, слузе Свайму, на каторай жылі айцове вашы; яны будуць жыць на ёй, і дзеці іхныя, і дзеці дзяцей іхных на векі; і слуга Мой Давід будзе князям у іх на векі. 26 І ўчыню змову супакою зь імі, яна будзе змоваю вечнай зь імі; і памяшчу іх, і памножу іх, і пастанаўлю сьвятыню Сваю сярод іх назаўсёды. 27 І вітальня Мая будзе зь імі; але, Я буду ім Богам, а яны будуць Імне людам. 28 І даведаюцца народы, што Я, СПАДАР, пасьвячаю Ізраеля, як сьвятыня Мая будзе сярод іх на заўсёды".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


38 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да Ґоґа зямлі Маґоґа, галоўнага князя Мешэха а Фувала, і праракай празь яго, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала! 4 І зьвярну цябе назад, і зацягну кручкі ў шчэляпы твае, і вывяду цябе а ўсе войска тваё, коні а коньнікаў, усіх, што ўзлажыўшы поўную зброю, вялікую грамаду з панцырамі а шчытамі, усіх дзяржачых мячы:

5 Пэрсаў, Ефіоплян а Пуцян ізь імі, усіх із шчытамі і ў шоламах, 6 Ґомера а ўсі вяткі ягоныя, дом Фоґармы а ўсі паўночныя стараны ягоныя, а ўсі вяткі ягоныя, шмат якія люды з табою. 7 Гатуйся, гатуйся, ты а ўся грамада твая, што зьберлася да цябе, і будзь ім пярэднім войскам. 8 За шмат дзён да цябе даведаюцца; апошніх год ты прыйдзеш да зямлі, вывальненае ад мяча і зьбертае із шмат людаў, на горы Ізраелявы, што былі кажначаснаю пустынёю; і ён вышаў із шмат людаў, і будуць жыць у бясьпечнасьці ўсі. 9 Узьнімешся й прыйдзеш, як бура; як хмара пакрыеш зямлю, ты а ўсі вяткі твае і шмат людаў із табою.

10 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: і станецца таго дня, што справы прыйдуць тэ ўдум, і ты задумаеш благую думку, 11 І скажаш: ,Пайду на зямлю адкрытых сёлаў, пайду на бязрупатлівых, што жывуць нядбайна, - усі яны жывуць бязь сьценаў, і няма ў іх ані завалаў, ані дзьвярэй', - 12 Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі. 1З Шэва а Дэдан а купцы таршыскія з усімі левянятамі сваімі скажуць табе: ,Ці паглабаць глабань ты прышоў, ці здабыць здабытак ты зьбер грамаду сваю, забраць срэбра а золата, адабраць статак а маемасьць, наглабаць вялікую глабань?'

14 „Затым праракай, сыну людзкі, і скажы Ґоґу: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі люд Мой Ізраель жывець бясьпечна, ты ня будзеш ведаць? 15 І прыйдзеш із свае мясцовасьці, з паўночных старон, ты а шмат якія люды з табою, усі зь іх езьдзячыя на конях, збор вялікі і войска шмат; 16 І ўзыйдзеш на люд Мой Ізраеля, як хмара, каб пакрыць зямлю; гэта будзе апошніх дзён; і Я прывяду цябе на зямлю Сваю, каб народы пазналі Мяне, як Я ўсьвячуся ў табе, Гожа, перад ачмі іхнымі.

17 ..Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці ня ты тый, праз каторага Я гукаў у старавеччу слугамі Сваімі прарокамі Ізраелявымі, каторыя праракалі гэных дзён тыя гады, калі Я прывяду цябе на іх?

18 ,.І станецца таго самага часу калі Ґоґ прыйдзе на зямлю Ізраеляву, агалашае Спадар СПАДАР, што гнеў Мой пакажацца на відзе Маім; 19 Бо ў завісьці Сваёй, у цяпле абурэньня Свайго Я казаў: канечне таго дня зьдзеецца вялікае здрыгненьне ў зямлі Ізраелявае 20 Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю. 21 І па ўсіх горах Маіх гукну на яго меч, агалашае Спадар СПАДАР, меч кажнага чалавека супроці брата ягонага. 22 І буду прававацца зь ім ліпучкаю а крывёю а лівуном а каменным градам а цяплом а серкаю - пашлю дажджом на яго а на вяткі ягоныя а на шмат людаў, што зь ім. 23 Гэтак узьвялічуся а ўсьвячуся а абяшчуся ў вачох шмат народаў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


39  „І ты, сыну людзкі, праракай праз Гога і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Гожа , галоўны княжа Мешэха а Фувала! 2 І зьвярну цябе, і павяду цябе, і вывяду цябе з паўночных старон, і прывяду цябе на горы Ізраелявы. З І выб'ю лук твой зь левае рукі твае, і выкіну стрэлы твае з правае рукі твае. 4 На горах Ізраелявых павалішся ты, ты а ўсі вяткі твае а люды, што з табою; усялякім дзярлівым птушкам а зьвяром палявым аддам цябе пажэрці. 5 Ты павалішся ў чыстым полю, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 6 І прышлю цяпло на Маґога й меж тых, што жывуць нядбайна на абтоку ; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 7 І ўчыню ведамым сьвятое імя Сваё сярод люду Свайго Ізраеля, і наперад не дазволю будзеніць сьвятога імені Свайго: і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР. Сьвяты ў Ізраелю. 8 Вось, гэта прыйдзе й станецца, агалашае Спадар СПАДАР, таго дня, праз каторы Я казаў. 9 І выйдуць жыхары местаў ізраелявых, і раскладуць цяпло, і будуць паліць зброю, шчыты а панцыры, лукі а стрэлы, булавы а дзіды, і сем год будуць паліць іх цяплом. 10 І ня будуць берці дроў з поля ані сячы зь лясоў, бо будуць паліць зброю цяплом; і будуць глабаць тых, што глабалі іх, і здабываць здабытак у тых, што здабывалі ў іх, кажа Спадар СПАДАР.

11 ,,І станецца таго дня: Я дам Ґоґу месца там пахову ў Ізраелю, даліну падарожных на ўсход ад мора, і яна будзе задзержаваць падарожных, і там пахаваюць Ґоґа а ўвесь люд ягоны, і назавуць яе даліною множасьці Ґоґавае. 12 І сем месяцаў будзе дом Ізраеляў хаваць іх, каб ачысьціць зямлю. 1З І будзе хаваць яго ўвесь люд зямлі, і будзе ім дзень славуты тым, што Я буду ўслаўлены, агалашае Спадар СПАДАР. 14 І людзёў кажначасных выдзяляць, па зямлі праходзячых, хаваць тых падарожных, што застануцца на зьверху зямлі, каб ачысьціць яе; як мінець сем месяцаў, яны будуць шукаць. 15 І пройдуць праходзячыя па зямлі, і абачаць косьць людзкую, і ўткнуць тычку ля яе, пакуль пахоўнікі не пахаваюць яе ў даліне множасьці Ґоґавае. 16 І таксама імя места будзе ,Гамона'. Гэтак ачысьцяць зямлю.

17 ,,Ты ж, сыну людзкі, гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажы птушкам кажнага пер'я й кажнаму зьвераняці палявому: ,3ьбірайцеся й прыходзьце, зьбірайцеся з аколіцаў на Мой аброк, што абракаю вам, аброк вялікі на горах Ізраелявых, каб вы елі мяса й пілі кроў. 18 Мяса дужых будзеце есьці і піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят а казлоў, валоў, - усі зь іх укормленыя на Вашане. 19 І будзеце есьці тук, пакуль не пад'ясьце досыць: і піць кроў, пакуль ня ўп'іцеся з Майго аброку, каторы Я аброк вам. 20 Гэтак пад'ясьце із столу Майго коні а цялежак дужасілаў а ўсіх вояў', кажа Спадар СПАДАР. 21 І Я зьяўлю славу Сваю меж народаў, і ўсі народы абачаць суд Мой, што Я ўчыніў, і руку Маю, што Я палажыў на іх. 22 Дык даведаецца дом Ізраеляў, што Я СПАДАР, Бог іх, адгэтуль і далей. 23 І даведаюцца народы, што ў бяспраўю сваім быў забраны ў палон дом Ізраеляў; бо яны ізрадзілі Мяне, за тое Я схаваў від Свой ад іх і даў іх у руку непрыяцеляў іхных; гэтак яны ўсі паваліліся ад мяча. 24 Подле нечысьцяў іхных і подле выступаў іхных Я ўчыніў ім і схаваў від свой ад іх.

25 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: цяпер Я зьвярну палон Якава і паспагадаю ўсяму дому Ізраеляваму, і буду завідны за Сваё сьвятое імя. 26 І пачуюць ганьбу сваю а ізраду, што яны ізрадзілі Мяне, як жылі бясьпечна ў зямлі сваёй, і ніхто іх ня страшыў, 27 Як зьвярну іх ізь людаў і зьбяру іх ізь земляў непрыяцеляў іхных, і ўсьвячуся ў іх на ачох шмат народаў; 28 Тады яны даведаюцца, што Я - СПАДАР, Бог іх, каторы прычыніў, што яны пайшлі ў палон меж народаў; зьбер іх, адылі, да собскае зямлі іхнае, і не пакінуў зь іх нікога там. 29 І ўжо ня буду хаваць віду Свайго ад іх, бо выльлю дух Свой на дом Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


40 Дваццаць пятага году палону вашага, на пачатку году, дзясятага дня месяца, чатырнанцатага году па паразе места, таго самага дня, рука СПАДАРОВА была на імне й прывяла мяне туды. 2 У відзені Божай Ён прывёў мяне да зямлі Ізраелявае і пастанавіў мяне на вельма высокай гары, на каторай бы будынкі месцкія на паўдні. З І прывёў мяне туды, і во муж, - выгляд ягоны, як выгляд медзі, -- зь лянным шнюром у руццэ сваёй і меральным прутом, - і стаяў ён у браме. 4 І гэты муж казаў імне: „Сыну людзкі! Глядзі сваімі ачыма, вушыма сваімі слухай і прылажы сэрца свае да ўсёга, што я пакажу табе; бо на тое, каб паказаць табе, ты прыведзены сюды; пакажы ўсе, што абачыш, дому Ізраеляваму. 5 І вось, сьцяна знадворку дому навокал, навокал, і ў руццэ мужа меральны прут удаўжкі шасьцёх локцяў, роўных локцю з даланёю; і намераў ён у гэтым будынку адзін прут ушыркі і адзін прут увышкі. 6 І падышоў да брамы, зьверненае на ўсход, і ўзышоў па ўступцох яе, і памераў парог брамы - адзін прут ушыркі, і другі парог - адзін прут ушыркі. 7 І камору - адзін прут удаўжкі і адзін прут ушыркі, а памеж камор пяць локцяў; і парог брамы ля ґанку брамы ў нутр - адзін прут. 8 Памераў таксама ґанак брамы ўнутры - адзін прут. 9 І намераў ён у ґанку брамы восьмі локцяў і ў стаўпох яе два локці; а ґанак брамы быў у нутр. 10 І каморы ля ўсходняе брамы тры на гэтым баку і тры на гэным баку: памера адна ў вусіх трох, і адна памера ў стаўпох на гэтым баку і на гэным баку. 11 І памераў шырыню ўходу брамы - дзесяць локцяў, і даўжыню брамы - трынанцаць локцяў. 12 І прамежак аднаго локця перад пакоямі, і аднаго локця прамежак на гэным баку; а пакоі шасьцёх локцяў адгэтуль і шасьцёх локцяў адгэнуль. 1З Тады ён памераў браму ад страхі аднае каморы да страхі другое - шырыня дваццаць пяць локцяў, дзьверы супроці дзьвярэй. 14 Зрабіў стаўпы шасьцьдзясят локцяў, і стоўп ля брамы панадворку. 15 І ад пярэдняе стараны брамы ля ўходу да пярэдняе стараны ґанку нутраное брамы пяцьдзясят локцяў. 16 І вузкія вокны да камор, і да стаўпоў ўнутры брамы навокал, навокал, і таксама да ґанкаў, і вокны навокал у нутр, і на стаўпох - пальмы. 17 І прывёў мяне на навонны панадворак; і гля, каморы а масткі зроблены да панадворку навокал, навокал; трыццаць камор мошчаных. 18 І масткі былі па бакох брамаў, а супроці даўжыні брамаў - масткі іншыя. 19 І памераў ён шырыню ад пераду дольняе брамы да пераду нутранога панадворку знадворку - сто локцяў на ўсход і поўнач. 20 І браму навоннага панадворку, зьверненую на поўнач, памераў удаўжкі і ўшыркі. 21 І каморы яе тры на гэтым баку і тры на гэным баку; а стаўпы яе а ґанкі яе былі подле меры першае брамы: удаўжкі пяцьдзясят локцяў, а ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 22 І воішы яе, і ґанкі яе, і пальмы яе подле меры брамы, зьверненае на ўсход; сяма ўступцамі ўзыходзяць на яе; і ґанкі яе перад імі. 23 І брама нутранога панадворку была супроці брамы паўночнае і ўсходняе; і памераў ён ад брамы да брамы - сто локцяў. 24 І павёў мяне на паўдня; і во брама, зьверненая на паўдня; і памераў ён стаўшы яе і ґанкі яе подле гэтых мераў. 25 І вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал, як тыя вокны: даўжыня пяцьдзясят локцяў і шырыня дваццаць пяць локцяў. 26 І ўсходы йсьці на яе, і ґанак яе перад імі, і пальмы - адна на гэтым баку і другая на гэным баку, на стаўпох іх. 27 І была брама на паўдня да нутранога панадворку; і памераў ад брамы да брамы на паўдня - сто локцяў. 28 І прывёў мяне да нутранога панадворку пераз паўднявую браму, і памераў паўднявўю браму подле тых мераў; 29 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў іх, і ґанкі ў іх навокал, навокал-пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 30 І ґанкі навокал, навокал іх дваццаць пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі. 31 І ґанкі яе да навоннага панадворку, і пальмы на стаўпох яе, і ўзыход на яе восьмі локцяў. 32 І прывёў мяне на нутраны панадворак на ўсход, і памераў браму подле тых мераў. 33 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал - пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 34 І ґанкі яе на навонны панадворак, і пальмы на стаўпох яе на. гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі ўступцоў. 35 І прывёў мяне да паўночнае брамы, і памераў подле тых мераў. 36 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе, і вокны да яе навокал, навокал удаўжкі - пяцьдзясят локцяў і ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 37 І стаўпы яе на навонным панадворку, і пальмы на стаўпох яе на гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі локцяў.

38 І каморы і ўходы яе ля стаўпоў брамаў, ідзе абмывалі аброк на ўсепаленьне. 39 І на ґанку брамы два сталы на гэтым баку і два сталы на гэным баку, рэзаць на іх усепаленьне, і аброк за грэх, і аброк за віну. 40 І ля знадворнага боку, як уходзіш у ўход паўночнае брамы, два сталы, і на другім баку, каторы ля ґанку брамы, два сталы. 41 Чатыры сталы на гэтым баку і чатыры сталы на гэным баку ля боку брамы: восьмі сталоў, яны да зарэзу. 42 І чатыры сталы з часанага каменя да ўсепаленьня паўтара локця ўдаўжкі і паўтара локця ўшыркі і адзін локаць увышкі; на іх кладуць снадзі да зарэзу ўсепаленьня а аброку. 43 І крукі з даланю ўшыркі, прымацаваныя ўнутры навокал, навокал, і на сталох мяса на аброкі.

44 І знадворку нутраное брамы былі каморы пяюноў у нутраным панадворку, каторы на баку паўночнае брамы, зьверненыя на паўдня; адна на баку ўсходняе брамы, зьверненая на поўнач. 45 І сказаў ён імне: гэта камора, зьверненая на паўдня, ё сьвятаром, што стаяць на варце дому; 46 А камора, зьверненая на поўнач, сьвятаром, што стаяць на варце ля аброчніка: гэта сынове Садокевы меж сыноў Левавых, каторыя дабліжыліся да СПАДАРА, служыць Яму. 47 І памераў ён панадворак - сто локцяў удаўжкі і сто локцяў ушыркі, чатыракутні; а аброчнік перад домам. 48 І прывёў мяне да ґанку дому, і памераў стоўп ґанку - пяць локцяў на гэтым баку і пяць локцяў на гэным баку, і шырыня брамы тры локці на гэтым баку і тры локці на гэным баку. 49 Удаўжкі ґанак двеццаць локцяў, а ўшыркі адзінанцаць локцяў; і прывёў мяне ўступцамі, каторымі ўходзяць де яго; і былі падпоры ля стаўпоў, адна на гэтым баку а другая на гэным баку.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


41 І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы - шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану. 2 І шырыня дзьвярэй дзесяць локцяў, і па бакох дзьвярэй пяць локцяў з аднае стараны і пяць локцяў з другое стараны; і намераў удоўжкі сорак локцяў, і ўшыркі - дваццаць локцяў. З Тады ўвыйшоў у нутр і памераў стаўпы ля дзьвярэй - два локці, і дзьверы - шэсьць локцяў, і шырыня дзьвярэй сем локцяў. 4 І адмераў у ім удаўжкі двацца.ць локцяў і ўшыркі дваццаць локцяў, і сказаў імне: гэта Сьвятое Сьвятых. 5 І памераў сьцяну дому -- шэсьць локцяў, а шырыню бакавога ходу - чатыры локці навокал, навокал дому, навокал. 6 І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому. 7 І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю. 8 І я бачыў верх дому навокал, навокал; поды бакавых пакояў былі ўвелькі з цэлы прут - шэсьць локцяў да злучэньня. 9 Таўшчыня сьцяны, што была вонках ля бакавых пакояў, пяць локцяў, і, што засталося, было токам ля бакавых пакояў ля дому. 10 І памеж пакояў воддаль дваццаць локцяў навокал дому, навокал, навокал. 11 І дзьверы бакавых накояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал. 12 Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.

1З І памераў ён дом - сто локцяў, і аддзелены ток, і будоўля ізь сьценамі яе сто локцяў удаўжкі. 14 І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход - сто локцяў. 15 І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку. 16 Дзьверныя вушакі а вузкія вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя. 17 Ад верху дзьвярэй аж да нутраное й знадворнае стараны дому, па ўсёй сьцяне навокал, навокал, ўнутры й знадворку было сумерна.

18 І было зроблена з херувамі а пальмамі, так што пальма была меж херува й херува, і ў херува былі два віды. 19 І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал. 20 Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу. 21 Вушакі палацу чатыракутнія, і ў пярэдняй стараны сьвятыні выгляд, як я бачыў. 22 Дзярвяны аброчнік быў трох локцяў увышкі, а ўдаўжкі два локці; рагі яго а сьцены яго дзярвяныя; і сказаў ён імне: ,,Гэта стол, што перад СПАДАРОМ". 23 Па двое дзьвярэй у палацу і ў Сьвятыні. 24 У дзьвярох былі па дзьве дзьвярыны, па дзьве рухомыя дзьвярыны: дзьве дзьвярыны ў вадных дзьвярох і дзьве дзьвярыны ў другіх. 25 І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку. 26 І былі вузкія вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


42 І вывеў мяне да навоннага панадворку паўночнаю дарогаю, і прывёў мяне да пакою, што супроці аддзеленага току, і каторы перад будоўляю, зьверненаю на поўнач. 2 На вока даўжыня паўночных дзьвярэй сто локцяў, а ўшыркі пяцьдзясят локцяў. З Насупроці току дваццацёх локцяў, што належыў да нутранога панадворку, і насупроці масткоў, каторыя належылі да навоннага панадворку, быў калідор супроці калідору ў трох пятрах. 4 Перад пакоямі быў тачок дзесяцёх локцяў ушыркі ўнутры, ход да яго аднаго локця, і дзьверы яго зьверненыя на поўнач. 5 Верхнія пакоі вужшыя, бо калідоры забіралі ў іх болей, чымся ад дольняе й сярэдняе пятраў. 6 Бо яны трох пятраў, але ня было ў іх стаўпоў, як стаўпы панадворку, затым яны былі паменшаны супроці дольніх і сярэдніх, пачынаючы ад далоўя. 7 А знадворная агарожа супроці пакояў, зьверненая да навоннага панадворку, была пярэдняю стараною пакояў, даўжыня яе пяцьдзясят локцяў; 8 Бо даўжыня пакояў, што на навонным панадворку, пяцьдзясят локцяў, і вось, перад палацам сто локцяў. 9 А далавах да гэтых пакояў быў ход із усходу, каб падходзіць да іх із навоннага панадворку. 10 Ушыркі гэтага панадворку - агарожа на ўсход супроці аддзеленага точышча, а супроці будоўлі - пакоі. 11 І ход перад імі, як выгляд уходу ў тых пакояў, што на паўночнай старане, і такая ж даўжыня іх, такая шырыня іх, і ўсі выхады іх, і як хорма іх, і як дзьверы іх. 12 І подле дзьвярэй пакояў, што на паўдня, дзьверы на пачатку дарогі, дарогі перад сьцяною проста на ўсход, як уходзіш да іх. 1З І сказаў ён імне: „Паўночныя пакоі і паўднявыя пакоі, што перад аддзеленым токам - пакоі сьвятыні, ідзе ядуць сьвятары, што бліжацца да СПАДАРА, найсьвятшыя рэчы; там яны будуць класьці вайсьвятшыя рэчы, і хлебны аброк, і аброк за грэх, і аброк віны, бо месца сьвятое. 14 Як сьвятары ўвыйдуць у яго, то яны ня маюць выходзяць ізь сьвятога месца на навонны панадворак, але там маюць пакінуць адзецьці свае, у каторых правілі, бо яны сьвятыя; і адзенуць іншыя адзецьці, і дабліжацца да месца, каторае люду. 15 І, як скончыў мераньне нутранога дому, ён вывеў мяне брамаю, зьверненаю на ўсход, і памераў яго навокал, навокал. 16 Ён памераў меральным прутом усходнюю старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом навокал. 17 Памераў паўночную старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом навокал. 18 Ён памераў паўднявую старану, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом. 19 Зьвярнуўшыся да заходняе стараны, намераў пяцьсот прутоў меральным прутом. 20 З чатырох бакоў памераў яго; сьцяна яго навокал, навокал была пяцьсот прутоў удаўжкі і перак пяцьсот прутоў, каб аддзяліць сьвятое ад будзеннага месца.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


43 І прывёў мяне да брамы, да брамы, што на ўсход. 2 І вось, слава Бога Ізраелявага йшла з усходняе дарогі, і голас Ягоны - як шум шмат водаў, і зямля зазьзяла славаю Ягонаю. З І гэта было подле зьявы відзені, што я відзеў, подле відзені, каторую я відзеў, як я прыходзіў зьнішчыць места; і відзені былі падобныя да відзені, што я відзеў ля ракі Хевар. І паў я на від свой. 4 І слава СПАДАРОВА ўвыйшла ў дом брамаю, што на ўсход. 5 І падняў мяне дух, і прывёў на нутраны панадворак; і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла панадворак. 6 І я чуў Гу́каючага да мяне з дому, і муж стаяў ля мяне; 7 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! гэтае месца пасаду Майго і месца ступам ног Маіх, ідзе я буду жыць сярод сыноў Ізраелявых на векі; і наперад сьвятога імені Майго ня будзе плюгавіць дом Ізраеляў, яны ані каралёве іхныя бязулствам сваім, ані здыхатою каралёў сваіх на ўзвышшах іхных, 8 Ставячы парог свой ля парогаў Маіх і вушакі ля вушакоў Маіх, адно ізь сьцяною памеж іх; яны нават плюгавілі сьвятое імя Мае брыдамі сваімі, што яны рабілі; за тое Я загубіў іх у гневе Сваім. 9 Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне бязулства сваё і здыхату каралёў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на векі.

10 „Ты, сыну людзкі, паведай праз гэты дом дому Ізраеляваму, каб яны засароміліся бяспраўяў сваіх, і няхай памераюць зразу яго. 11 І, як яны засаромяцца ўсяго, што яны рабілі, Зьясьні ім рысунак дому а зразу яго а выхады зь яго а ўходы ў яго а ўсі хормы яго а ўсі ўставы яго а ўсі рысункі яго а ўсі правы яго, і напішы на ачох іх, каб яны дзяржалі цэлы рысунак яго і ўсі ўставы яго і подле іх рабілі. 12 Гэта права дому: на версе гары ўся граніца яго навокал, навокал - Сьвятое Сьвятых; вось, гэта права дому! 1З І гэта памеры аброчніка ў локцях, а локаць ё локаць із даланёю: под - локаць, і ўшыркі - локаць, і аблямаваньне яго па краёх яго навокал аднае пядзі; і гэта выступ аброчніка. 14 Ад поду ля зямлі да ніжшага выступу - два локці, а ўшыркі - адзін локаць; і ад меншага выступу да большага выступу - чатыры локці, а ўшыркі - локаць. 15 І аброчнік чатырох локцяў увышкі, а ад аброчніка дагары чатыры рагі. 16 І аброчнік - двананцаць локцяў удаўжкі, двананцаць ушыркі, чатыракутні на чатырох старанах сваіх. 17 І выступ - чатырнанцаць локцяў удаўжкі і чатырнанцаць ушыркі на чатырох старанах сваіх, і аблямаваньне навокал яго паў локця, і под яго - локаць навокал; і ўступы да яго з усходу".

18 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта ўставы аброчніка на тый дзень, калі зробяць яго, каб абракаць усепаленьні на ім і крапіць крывёю на яго. 19 І ты дай цялё-бычка на аброк за грэх сьвятаром Левітам, што з насеньня Садокавага, каторыя бліжацца да Мяне, служыць Імне, кажа Спадар СПАДАР. 20 І вазьмі з крыві яго, і палажы на чатыры рагі яго, і на чатыры куты выступу яго, і на аблямаваньне навокал; гэтак ачысьціш і адзяржыш ласкіўчыненьне яму. 21 І вазьмі цялё-бычка на аброк за грэх, і спалі яго на прызначаным месцу дому вонках сьвятыні. 22 І назаўтрае абрачы з роду козаў бяз гану на аброк за грэх, і ачысьцяць аброчнік, як ачысьцілі цялём. 23 Як скончыш ачышчэньне, абрачы цялё бяз гану й барана бяз гану з авец, 24 І дабліж іх да СПАДАРА, і хай сьвятары кінуць солі на іх і абракуць іх на ўсепаленьне СПАДАРУ. 25 Сем дзён гэтуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец. 26 Сем дзён няхай чыняць залашчаньне за аброчнік і ачышчаюць яго, і пасьвячаюць яго. 27 І як гэтыя дні скончацца, і будзе на восьмы дзень і далей, што зробяць сьвятары на аброчніку ўсепаленьне вашае а супакойныя аброкі вашы, і Я ўпадабаю вас, кажа Спадар СПАДАР".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


44 І прывёў мяне назад да навоннае брамы сьвятыні, зьверненае на ўсход, і яна была заперта. 2 І сказаў імне СПАДАР: „Брама гэтая будзе заперта, ня будзе адпірацца, і ні водная людзіна ня ўвыйдзе ёю; бо СПАДАР, Бог Ізраеляў, увыйшоў ёю, і затым яна заперта. З Што да князя, то князь мае сядзець у ёй, каб есьці хлеб перад СПАДАРОМ; ён мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тэй жа дарогаю выходзіць". 4 Дык ён прывёў мяне дарогаю паўночнае брамы к дому, і я глядзеў, і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла дом СПАДАРОЎ, і паў я на від свой. 5 І сказаў імне СПАДАР: „Сыну людзкі! прылажы сэрца сваё, і Глядзі ачыма сваімі, і слухай вушыма сваімі ўсе, што Я кажу тэ праз уставы дому СПАДАРОВАГА і ўсі правы яго; і зацем добра ўход да дому і кажны выхад ізь сьвятыні. 6 І скажы бунтоўнаму дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: досыць вам усіх агідаў вашых, доме Ізраеляў, 7 Калі вы ўводзіце сыноў чужаземцаў, неабрэзаных сэрцам і необрэзаных целам, каб былі ў сьвятыні Маёй, плюгавіць яе, дом Мой; калі вы абракалі хлеб Мой, тук а кроў, а яны ўзрушалі змову Маю,

звыш усіх агідаў вашых; 8 І вы не стаялі на варце над сьвятымі рэчмі Маімі, але пастанавілі іх стаяць на варце ў сьвятыні Маёй.

9 „Гэтак Спадар СПАДАР: ніякі чужаземец, неабрэзаны сэрцам і неабрэзаны целам, ня мае ўвыйсьці да сьвятыні Мае, які-колечы чужаземец, што меж сыноў Ізраелявых. 10 І Левіты, што здаліліся ад Мяне, як Ізраель блудзіў, каторыя адышлі ад Мяне, ідучы да балваноў сваіх, панясуць бяспраўе сваё. 11 Яны будуць паслугачымі ў сьвятыні Маёй, нагляднікамі ў брамах дому й служачы дому; яны будуць рэзаць усепаленьні а аброк людзём; яны ж стануць перад імі, каб паслугаваць ім. 12 За тое, што яны паслугавалі ім перад балванамі сваімі і былі Ізраелю спатыкненьням да бяспраўя, Я ўзьняў руку сваю на іх, агалашае Спадар СПАДАР, і яны будуць несьці бяспраўе сваё. 1З І яны ня маюць бліжыцца, да Мяне, сьвятарстваваць Імне ані бліжыцца да ўсіх сьвятасьцяў Маіх у Сьвятым Сьвятых, але будуць несьці сорам свой і агіды свае, якія рабілі. 14 Але Я прызначыў іх за вартаўнікоў дому, да ўсяе работы яго і да ўсёга, што ў ім робіцца.

15 „Але сьвятарове Левіты, сынове Садокавы, што стаялі на варце ў сьвятыні Маёй, як сынове Ізраелявы зблудзілі ад Мяне, яны маюць бліжыцца да Мяне, служыць Імне, і яны стануць перад Імною, абракаць Імне тук а кроў, агалашае Спадар СПАДАР. 16 Яны ўвыйдуць у сьвятыню Маю, і яны дабліжацца да столу Майго, служыць Імне і стаяць на варце Маёй. 17 І будзе, як яны ўвыйдуць у брамы нутранога панадворку, што маюць быць адзеўшыся ў лянное адзецьце, і ніякага ваўнянага ня мае быць на іх, пакуль яны служаць у брамах нутранога панадворку а ў доме. 18 Яны будуць мець лянныя турбаны на галавах сваіх і лянныя нагавіцы на сьцёгнах сваіх; ня маюць папяразавацца ў часе паценьня. 19 І як яны выходзяць на навонны панадворак, на навонны панадворак да люду, то маюць зьдзець адзецьці свае, у каторых служылі, і палажыць іх у сьвятыя пакоі, і адзецца ў іншае адзецьце, і не пасьвяцяць люду сваім адзецьцям. 20 І ня маюць галіць галавы свае ані насіць даўгія валасы, маюць толькі стрыгчы галавы свае. 21 І віна ня мае піць ніхто ізь сьвятароў, як ім надабе ўходзіць на нутраны панадворак. 22 І ўдавы ані разьведзенае ня маюць яны браць за жонкі сабе, але зь дзевак насеньня дому Ізраелявага альбо ўдаву, што засталася ўдавою ад сьвятара, няхай бяруць. 23 Яны маюць вучыць люд Мой розьніцы меж сьвятым і будзеным і абяшчаць розьвіцу меж нячыстым і чыстым. 24 І ў сьпярэчцы маюць стаць на суд, і подле судоў Маіх хай судзяць, і маюць дзяржаць правы Мае а ўставы мае на ўсіх урочыстых зборах Маіх, і маюць сьвяціць сыботы Мае. 25 І ня маюць падходзіць да памерлага, каб ня сплюгавіцца; але дзеля айца альбо дзеля маці, альбо дзеля сына, альбо дзеля дачкі, дзеля брата альбо дзеля сястры, што ня была замужам, яны сьмеюць плюгавіцца. 26 І, як ён ачысьціцца, маюць адлічыць яму сем дзён. 27 І дня, як ён ідзець да сьвятыні, у нутраным панадворку служыць у сьвятыні, ён мае абрачы аброк за грэх, агалашае Спадар СПАДАР. 28 І гэта будзе ім спадак: спадак іхны Я; і не давайце ім дзяржавы ў Ізраелю: Я дзяржава іхная. 29 Яны будуць есьці хлебны аброк а аброк за грэх а аброк віны; і ўсе, аканаванае ў Ізраелю, будзе іхнае: 30 І пяршына ўсіх першых пладоў усяго, і ўсі дары з усіх дароў вашых сьвятаром будуць; і пяршыну ўсіх цестаў вашых аддавайце сьвятару, каб дабраславенства супачывала на доме вашым. 31 Сьвятарове ня маюць есьці ніякае здыхаты альбо разарванага ані з птушак, ані із статку.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


45 „Як будзеце дзяліць жэрабям зямлю на спадак, абрачыце аброк СПАДАРУ, сьвятую дзель зямлі ўдаўжкі дваццаць пяць тысячаў прутоў і ўшыркі дзесяць тысячаў; гэта сьвятое месца ў вусіх граніцаў яго навокал. 2 Зь яго будзе пад сьвятыню пяцьсот на пяцьсот, чатыракутнік навокал, і пяцьдзясят локцяў на ток яму навокал. З І адмераеш удаўжкі дваццаць пяць тысячаў і ўшыркі дзесяць тысячаў, і на гэтым будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых. 4 Сьвятая дзель зямлі будзе сьвятаром, службітом сьвятыні, каторыя бліжацца служыць СПАДАРУ; яна будзе месцам пад дамы іхныя і сьвятым месцам пад сьвятыню. 5 І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў. 6 І азнача дзяржаву месту пяць тысячаў ушыркі і дваццаць пяць тысячаў удаўжкі супроці аброку сьвятое дзелі; гэта будзе цэламу дому Ізраеляваму. 7 І князю будзе дзель на адным баку і на другім баку аброку сьвятое дзелі і дзяржавы месцкае перад аброкам сьвятое дзелі і перад дзяржаваю месцкаю, із заходняе стараны на захад і з усходняе стараны на ўсход, і ўдаўжкі роўная з аднэй із тых дзеляў ад мяжы заходняе аж да мяжы ўсходняе. 8 Гэта ў зямлі будзе дзяржаваю ягонаю ў Ізраелю, і наперад князі Мае ня будуць уціскаць люду Майго, і зямля будзе дана дому Ізраеляваму подле плямёнаў іхных.

9 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: досыць вам, князі Ізраелявы, аддальце ўсілства а глабань і чыніце суд а справядлівасьць, перастаньце высіляць люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Справядлівая вага а справядлівая ефа а справядлівы бат мае быць у вас. 11 Ефа а бат маюць быць аднае меры, каб бат тоўпіў дзясятую часьць гомера: мера іх мае быць подле гомера. 12 І ў сыклю дваццаць ґер; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў, пятнанцаць сыкляў будуць вашаю мінаю. 1З Во аброк, што вы будзеце абракаць: шостую часьць ефы ад гомера пшонкі, і будзеце даваць шостую часьць ефы ад гомера ячменю. 14 Што да загады праз алей (бат мера алею), то будзеце абракаць дзясятую часьць бата з кора; а дзесяць батаў - гомер, бо ў гомеру дзесяць батаў. 15 І аднаго баранчыка із стады зь дзьвесьце з пасьцьбішча Ізраелявага на хлебны аброк а на ўсепаленьне а на супакойныя аброкі, каб дастаць залашчэньне ім, агалашае Спадар СПАДАР.

16 „Увесь люд зямлі мае даваць гэты аброк князю  ў Ізраелю. 17 А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму.

18 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: першага месяца, першага дня месяца ты возьмеш цялё-бычка бяз гану і ачысьціш сьвятыню. 19 І сьвятар возьме кроў аброку за грэх і пакропе на вушакі дому, і на чатыры куты выступу аброчніка, і на вушакі брамы нутранога панадворку. 20 Гэтак зробіш таксама сёмага дня месяца за кажнага, хто ізграшыў з прычыны абмылы альбо з дурноты, і дастанеш залашчаньне дому.

21 „Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сем дзён, маеце есьці праснакі. 22 І на гэты дзень прыгатуе князь за сябе а за ўвесь люд зямлі цялё-бычка на аброк за грэх. 23 І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня. 24 І прыгатуе хлебны аброк па ефе на кажнае цялё-бычка, і па ефе на барана, і па гіне алею на кажную ефу. 25 Сёмага месяца, пятнанцатага дня месяца, у сьвята, толькі ж будзе абракаць сем дзён, як за грэх, так усепаленьне і так хлебны аброк а алей.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


46 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: брама нутранога панадворку, зьверненая на ўсход, мае быць заперта шэсьць рабочых дзён, але ў сыботу мае быць адперта і на маладзіку мае быць адперта. 2 І князь увыйдзе знадворку пераз ґанак навоннае брамы, і стане ля вушака брамы; а сьвятарове зьдзеюць усепаленьне а супакойныя аброкі; і ён паклоніцца на парозе брамы й выйдзе ; але брама не запіраецца аж да вечара. З Таксама люд зямлі мае кланяцца ў дзьвярох гэтае брамы перад СПАДАРОМ у сыботы і на маладзікох. 4 А ўсепаленьне, што князь абракае СПАДАРУ ў сыботу, будзе із шасьцёх баранчыкаў бяз гану і барана бяз гану. 5 І хлебнага аброку ефа на барана, на баранчыкі ж хлебнага аброку колькі яму любя, а гін алівы на ефу.

6 „І на маладзіку - цялё-бычка бяз гану а шэсьць баранчыкаў а баран; яны маюць быць бяз гану. 7 І ён прыгатуе хлебнага аброку ефу на цялё, і ефу на барана, і на баранчыкі колькі мала, і гін алівы на ефу. 8 І як князь прыйдзе, то мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тудэй выходзіць. 9 Але як люд гэтае зямлі прыйдзе перад СПАДАРА ў вурочыстыя поры, то тый, што ўходзе пераз паўночную браму кланяцца, мае выйсьці пераз браму паўднявую, а тый, што ўходзе пераз паўднявую браму, мае выйсьці пераз браму паўночную, - ніхто ня мае выходзіць пераз тую браму, пераз каторую ўвыйшоў, але мае выйсьці насупроці яе. 10 І князь будзе сярод іх: як яны ўходзяць, ўходзе, а як яны выходзяць, выходзе. 11 І ў сьвяты і ў вурочыстыя поры хлебнага аброку мае быць ефа на цялё й ефа на барана, а на баранчыкі колькі яму любя, і гін алівы на ефу.

12 „Калі князь самахоць дзее ўсепаленьне альбо самахоць супакойныя аброкі СПАДАРУ, адчыняць яму браму, зьверненую на ўсход, і ён зьдзее ўсепаленьне сваё а супакойныя аброкі свае, як ён рабіў у сыботу, потым выходзе, і па выхадзе яго браму запіраюць. 1З І з баранчыка сёлетка бяз гану маеш што дня зьдзеяць усепаленьне СПАДАРУ; маеш зьдзеяць кажнае раніцы. 14 І зьдзей хлебны аброк пры ім кажнае раніцы із шостае часьці ефы й трэйцяе часьці гіна алівы на рашчыну з пшоннае мукі; хлебны аброк СПАДАРУ - устава вечная кажначасна. 15 Гэтак маюць дзеяць баранчыка а хлебны аброк а аліву кажнае раніцы на кажначаснае ўсепаленьне.

16 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: калі князь даець падарак каму-колечы із сыноў сваіх, спадак ягоны мае быць сыноў ягоных; гэта спадкавае меньне іхнае. 17 Але калі ён даець падарак із спадку свайго аднаму із слугаў сваіх, тады ён будзе ягоны да году вывальненьня, потым ён зьвернецца князю; адно дзяцём ягоным пераходзе спадак ягоны, да іх ён належа. 18 І ня мае берці князь ізь людзкога спадку, выкідаючы іх ізь дзяржаньня; ён мае даць сыном сваім із свае дзяржавы собскае, каб нікога зь люду Майго не выганялі зь дзяржаньня ягонага".

19 Потым прывёў ён мяне ходам, што з боку брамы, да сьвятых пакояў сьвятарскіх, зьверненых на поўнач, і вось, там месца па бакох на захад. 20 І сказаў імне: „Гэта месца, ідзе сьвятарове маюць варыць аброк віны а аброк за грэх, ідзе яны будуць пячы хлебныя аброкі, каб ня выносіць на навонны панадворак і не пасьвяціць люд". 21 І вывеў мяне на навонны панадворак і правёў мяне па чатырох кутох панадворку, і гля, у кажным куце панадворку была павець. 22 У чатырох кутох панадворку былі павеці сараку локцяў удаўжкі і трыццаць ушыркі; адна мера ўсім чатыром кутом. 23 І мур навокал у іх, навокал чатырох, і месцы на варэньне былі зроблены на доле муру навокал. 24 І сказаў імне: „Гэта варыстыя хаты, ідзе службіты дому маюць варыць аброк люду".

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


47 І І зьвярнуў ён мяне назад да дзьвярэй дому, і вось, вада цякла з пад правага боку дому на паўднявую старану аброчніка. 2 І вывеў мяне пераз паўночную браму, і абвёў мяне навоннаю дарогаю да навоннае брамы, дарогаю, што вядзець на ўсход, і гля, вада выцякае па правай старане. З І як гэны муж, што меў шнюр у руццэ сваёй, прышоў на ўсход, ён адмераў тысяча локцяў і правёў мяне пераз ваду; вады было па шчыкалатку. Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне па вадзе; вады было па калені. Ізноў адмераў тысяча і правёў мяне; вады было па пояс. 5 Потым адмераў тысяча, і быў цурэй, пераз каторы я ня мог перайсьці, бо вада была падняўшыся, вада, каторую надабе было пераплысьці, цурэй нельга было перайсьці. 6 І сказаў імне: „Ці бачыў ты сыну, людзкі?" Тады павёў мяне і зьвярнуў мяне да берагу цур'я. 7 Як я зьвярнуўся, гля, на беразе цур'я вельма шмат дзерваў абапал. 8 І сказаў ён імне: „Гэтая вада цячэць да ўсходняга краю, і цячэць далоў на раўніну, і ўцякае ў мора, і як уцячэць у мора, вада ўздаровіцца. 9 І станецца, што куды пацякуць цур'і, там кажная жывёла, што кратаецца, ажывець; і там будзе вялікая множасьць рыбы, бо вада прыцячэць туды, бо яна будзе ўздароўленая; і кажная жывёла будзе жыць там, куды прыцячэць цурэй. 10 І станецца, што рыбакі будуць стаяць ля яго ад Ен-Геды аж да Ен-Еґлаіму, будуць закідаць сеці; рыба ў іх будзе такога ж роду, як рыба ў вялікім мору, надзвычайна шмат. 11 Але балоты яго а лужы яго не ўздаровяцца, яны будуць прызначаны да солі. 12 І ля цур'я па берагох яго абапал будзе расьці ўсялякае дзерва да еміны, каторага лісьцё ня будзе вянуць, і ня высіляцца плады яго; яно будзе даваць новыя плады подле месяцаў сваіх, бо воды яго выцякаюць ізь сьвятыні; і плады яго будуць на ежу, і ліст яго на лек".

1З Гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Гэта граніца, у каторай вам спадзець зямля подле двананцацёх плямён Ізраелявых; Язэпу дзьве дзелі. 14 Яна будзе падзелена па роўнай часьці, бо Я падняў руку сваю даць яе айцом вашым, і зямля спадзець вам на спадак.

15 „І гэтта граніца зямлі: ад вялікага мора ў кірунку на поўнач дарогаю Гэтлёну, як ісьці да Цэдад, 16 Пераз Гамаф, Берот, Сэфраім, што меж граніцаю Дамашку і граніцаю Гамафу, аж да сярэдняга Гацару, што ля ўзьбярэжжа Гаўрану. 17 І будзе граніцаю ад мора Гацар-Енон, граніца Дамашку і на поўнач граніца Гамафу; гэта паўночная старана.

18 „І ўсходнюю старану адмерайце ад Гаўрану а ад Дамашку а ад Гілеаду а ад зямлі Ізраельскае Ёрданом, ад граніцы аж да ўсходняга мора; і гэта ўсходняя старана.

19 „І паўднявая старана на паўдні цягнецца ад Тамары аж да водаў звады ў Кадэшу, цур'ём да вялікага мора; і гэта паўднявая старана, на паўдні.

20 „І заходняю стараною будзе вялікае мора ад граніцы аж да насупроці ўходу да Гамаф; гэта заходняя старана.

21 „Дык падзеліце зямлю сабе подле плямён Ізраелявых. 22 І станецца, што падзеліце яе жэрабям на спадак сабе й чужаземцам, што перабываюць меж вас, каторыя нарадзілі дзеці меж вас, і яны маюць быць вам як народжаныя ў краю меж сыноў Ізраелявых, яны будуць мець спадак із вамі меж плямён Ізраелявых. 23 І станецца, што ў якім пляменю чужаземец перабывае, там дасьце яму спадак, агалашае Спадар СПАДАР.

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


48 „Гэта ймёны плямёнаў: з паўночнага канца па дарозе да Гэтлёну, як яна йдзець на Гамаф, Гацар-Енон, граніцаю Дамашку з поўначы ўздоўж Гамафу, з усходняе стараны й заходняе -- Дану, дзель адна.

2 „А ля граніцы Дана ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Ашэру, дзель адна.

3 „А ля граніцы Ашэра ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Наффаліму, дзель адна.

4 „І ля граніцы Наффаліма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе -- Манасу, дзель адна.

5 „І ля граніцы Манаса ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Яхрэму, дзель адна.

6 „І ля граніцы Яхрэма ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Рувіну, дзель адна.

7 „І ля граніцы Рувіна ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Юдзе, дзель адна.

8 „І ля граніцы Юды ад усходняе стараны аж да стараны заходняе будзе аброк, каторы вы абрачыце, дваццаць пяць тысячаў прутоў ушыркі, а ўдаўжкі, як адна зь дзеляў, з усходняе стараны аж да стараны заходняе; і сьвятыня будзе сярод яго. 9 Тый аброк, што вы абрачыце СПАДАРУ - дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі. 10 І тым сьвятаром будзе сьвяты аброк, на поўнач дваццаць пяць тысячаў і на захад дзесяць тысячаў ушыркі, і на ўсход дзесяць тысячаў ушыркі, і на паўдня дваццаць пяць тысячаў удаўжкі; і сьвятыня СПАДАРОВА будзе пасярод яго, 11 Сьвятаром, пасьвячаным із сыноў Садокавых, што стаялі на варце Маёй, каторыя ня зблудзілі, як зблудзілі сынове Ізраелявы, як зблудзілі Левітаве. 12 І аброк із абрачонае зямлі будзе ім, рэч найсьвятшая, ля граніцы Левітаў. 1З І супроці граніцы сьвятароў Левітам дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі; уся даўжыня дваццаць пяць тысячаў, а шырыня дзесяць тысячаў. 14 І яны ня маюць прадаваць із гэтага ані мяняць, хай не пераходзе пяршына зямлі, бо пасьвячаная СПАДАРУ. 15 І засталыя пяць тысячаў ушыркі супроці дваццаць пяцёх тысячаў будуць будзеннымі пад места, на сялібы а на перадмесьці; і места будзе ў сярэдзіне іх. 16 І вось памеры іх: паўночная старана чатыры тысячы пяцьсот і паўднявая старана чатыры тысячы пяцьсот, і ўсходняя старана чатыры тысячы пяцьсот, і заходняя старана чатыры тысячы пяцьсот. 17 А перадмесьці места маюць быць на поўнач на дзьвесьце пяцьдзясят, і на паўдня на дзьвесьце пяцьдзясят, і на ўсход на дзьвесьце пяцьдзясят, і на захад на дзьвесьце пяцьдзясят. 18 І астача ўдаўжкі супроці сьвятога аброку - дзесяць тысячаў на ўсход і дзесяць тысячаў на захад, і яна мае быць супроці сьвятога аброку, і прыбытак ізь яе мае быць на емя тым, што служаць месту. 19 І службіты места служыць будуць яму з усіх плямёнаў Ізраелявых. 20 І аброк будзе мець дваццаць пяць тысячаў на дваццаць пяць тысячаў, чатыракутні абрачыце сьвяты аброк зь дзяржаваю месцкаю. 21 І астача князю; абапал сьвятога аброку й дзяржавы месцкае перад дваццаць пяцьма тысячамі аброку аж да граніцы ўсходняе і на захад перад дваццаць пяцьма тысячамі ля граніцы заходняе супроці гэтых дзеляў, князю будзе; і будзе сьвяты аброк, і сьвятліня дому будзе ў сярэдзіне яго. 22 А ад дзяржавы Левітаў і ад дзяржавы места ў прамежку таго, што ўжо княжае меж граніцаю Юды і граніцаю Веняміна, мае быць князю.

23 „Што да засталых плямёнаў, то ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Веняміну, дзель адна.

24 „І ля граніцы Веняміновае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Сымону, дзель адна.

25 „І ля граніцы Сымонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Іссасхару, дзель адна.

26 „І ля граніцы Іссасхаровае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Завулону, дзель адна.

27 „І ля граніцы Завулонавае ад усходняе стараны аж да стараны заходняе - Ґаду, дзель адна.

28 „І ля граніцы Гада на паўднявой старане на паўдня будзе граніца ад Тамары аж да вады сьпярэчкі Кадэшу, да цур'я ля вялікага мора.

29 „Гэта зямля, што вы маеце падзяліць жэрабям плямёнам Ізраелявым на спадак, і гэта дзель іх, агалашае Спадар СПАДАР.

30 „І гэта граніца места: з паўночнае стараны чатыры тысячы пяцьсот мера; 31 І брамы места маюць быць названы подле ймёнаў плямён Ізраелявых; тры брамы на поўнач: адна брама Рувінава, адна брама Юдзіна, адна брама Левава. 32 І на ўсходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; і тры брамы: адна брама Язэпава, адна брама Венямінова, адна брама Данава. 33 І на паўднявой старане чатыры тысячы пяцьсот мера; і тры брамы: адна брама Сымонава, адна брама Завулонава. 34 На заходняй старане чатыры тысячы пяцьсот; тры ў ёй брамы: адна брама Ґадова, адна брама Ашэрава, адна брама Наффалімова. 35 Навокал асьмінанцаць тысячаў. А імя места адгэнуль: СПАДАР там".
Вярнуцца назад