Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


46 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: брама нутранога панадворку, зьверненая на ўсход, мае быць заперта шэсьць рабочых дзён, але ў сыботу мае быць адперта і на маладзіку мае быць адперта. 2 І князь увыйдзе знадворку пераз ґанак навоннае брамы, і стане ля вушака брамы; а сьвятарове зьдзеюць усепаленьне а супакойныя аброкі; і ён паклоніцца на парозе брамы й выйдзе ; але брама не запіраецца аж да вечара. З Таксама люд зямлі мае кланяцца ў дзьвярох гэтае брамы перад СПАДАРОМ у сыботы і на маладзікох. 4 А ўсепаленьне, што князь абракае СПАДАРУ ў сыботу, будзе із шасьцёх баранчыкаў бяз гану і барана бяз гану. 5 І хлебнага аброку ефа на барана, на баранчыкі ж хлебнага аброку колькі яму любя, а гін алівы на ефу.

6 „І на маладзіку - цялё-бычка бяз гану а шэсьць баранчыкаў а баран; яны маюць быць бяз гану. 7 І ён прыгатуе хлебнага аброку ефу на цялё, і ефу на барана, і на баранчыкі колькі мала, і гін алівы на ефу. 8 І як князь прыйдзе, то мае ўходзіць пераз ґанак брамы і тудэй выходзіць. 9 Але як люд гэтае зямлі прыйдзе перад СПАДАРА ў вурочыстыя поры, то тый, што ўходзе пераз паўночную браму кланяцца, мае выйсьці пераз браму паўднявую, а тый, што ўходзе пераз паўднявую браму, мае выйсьці пераз браму паўночную, - ніхто ня мае выходзіць пераз тую браму, пераз каторую ўвыйшоў, але мае выйсьці насупроці яе. 10 І князь будзе сярод іх: як яны ўходзяць, ўходзе, а як яны выходзяць, выходзе. 11 І ў сьвяты і ў вурочыстыя поры хлебнага аброку мае быць ефа на цялё й ефа на барана, а на баранчыкі колькі яму любя, і гін алівы на ефу.

12 „Калі князь самахоць дзее ўсепаленьне альбо самахоць супакойныя аброкі СПАДАРУ, адчыняць яму браму, зьверненую на ўсход, і ён зьдзее ўсепаленьне сваё а супакойныя аброкі свае, як ён рабіў у сыботу, потым выходзе, і па выхадзе яго браму запіраюць. 1З І з баранчыка сёлетка бяз гану маеш што дня зьдзеяць усепаленьне СПАДАРУ; маеш зьдзеяць кажнае раніцы. 14 І зьдзей хлебны аброк пры ім кажнае раніцы із шостае часьці ефы й трэйцяе часьці гіна алівы на рашчыну з пшоннае мукі; хлебны аброк СПАДАРУ - устава вечная кажначасна. 15 Гэтак маюць дзеяць баранчыка а хлебны аброк а аліву кажнае раніцы на кажначаснае ўсепаленьне.

16 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: калі князь даець падарак каму-колечы із сыноў сваіх, спадак ягоны мае быць сыноў ягоных; гэта спадкавае меньне іхнае. 17 Але калі ён даець падарак із спадку свайго аднаму із слугаў сваіх, тады ён будзе ягоны да году вывальненьня, потым ён зьвернецца князю; адно дзяцём ягоным пераходзе спадак ягоны, да іх ён належа. 18 І ня мае берці князь ізь людзкога спадку, выкідаючы іх ізь дзяржаньня; ён мае даць сыном сваім із свае дзяржавы собскае, каб нікога зь люду Майго не выганялі зь дзяржаньня ягонага".

19 Потым прывёў ён мяне ходам, што з боку брамы, да сьвятых пакояў сьвятарскіх, зьверненых на поўнач, і вось, там месца па бакох на захад. 20 І сказаў імне: „Гэта месца, ідзе сьвятарове маюць варыць аброк віны а аброк за грэх, ідзе яны будуць пячы хлебныя аброкі, каб ня выносіць на навонны панадворак і не пасьвяціць люд". 21 І вывеў мяне на навонны панадворак і правёў мяне па чатырох кутох панадворку, і гля, у кажным куце панадворку была павець. 22 У чатырох кутох панадворку былі павеці сараку локцяў удаўжкі і трыццаць ушыркі; адна мера ўсім чатыром кутом. 23 І мур навокал у іх, навокал чатырох, і месцы на варэньне былі зроблены на доле муру навокал. 24 І сказаў імне: „Гэта варыстыя хаты, ідзе службіты дому маюць варыць аброк люду".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст