01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
45 „Як будзеце дзяліць жэрабям зямлю на спадак, абрачыце аброк СПАДАРУ, сьвятую дзель зямлі ўдаўжкі дваццаць пяць тысячаў прутоў і ўшыркі дзесяць тысячаў; гэта сьвятое месца ў вусіх граніцаў яго навокал. 2 Зь яго будзе пад сьвятыню пяцьсот на пяцьсот, чатыракутнік навокал, і пяцьдзясят локцяў на ток яму навокал. З І адмераеш удаўжкі дваццаць пяць тысячаў і ўшыркі дзесяць тысячаў, і на гэтым будзе сьвятыня, Сьвятое Сьвятых. 4 Сьвятая дзель зямлі будзе сьвятаром, службітом сьвятыні, каторыя бліжацца служыць СПАДАРУ; яна будзе месцам пад дамы іхныя і сьвятым месцам пад сьвятыню. 5 І дваццаць пяць тысячаў удаўжкі і дзесяць тысячаў ушыркі таксама будзе Левітам, службітом дому, каб мелі сабе на дзяржаву пад дваццаць пакояў. 6 І азнача дзяржаву месту пяць тысячаў ушыркі і дваццаць пяць тысячаў удаўжкі супроці аброку сьвятое дзелі; гэта будзе цэламу дому Ізраеляваму. 7 І князю будзе дзель на адным баку і на другім баку аброку сьвятое дзелі і дзяржавы месцкае перад аброкам сьвятое дзелі і перад дзяржаваю месцкаю, із заходняе стараны на захад і з усходняе стараны на ўсход, і ўдаўжкі роўная з аднэй із тых дзеляў ад мяжы заходняе аж да мяжы ўсходняе. 8 Гэта ў зямлі будзе дзяржаваю ягонаю ў Ізраелю, і наперад князі Мае ня будуць уціскаць люду Майго, і зямля будзе дана дому Ізраеляваму подле плямёнаў іхных.
9 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: досыць вам, князі Ізраелявы, аддальце ўсілства а глабань і чыніце суд а справядлівасьць, перастаньце высіляць люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 10 Справядлівая вага а справядлівая ефа а справядлівы бат мае быць у вас. 11 Ефа а бат маюць быць аднае меры, каб бат тоўпіў дзясятую часьць гомера: мера іх мае быць подле гомера. 12 І ў сыклю дваццаць ґер; дваццаць сыкляў, дваццаць пяць сыкляў, пятнанцаць сыкляў будуць вашаю мінаю. 1З Во аброк, што вы будзеце абракаць: шостую часьць ефы ад гомера пшонкі, і будзеце даваць шостую часьць ефы ад гомера ячменю. 14 Што да загады праз алей (бат мера алею), то будзеце абракаць дзясятую часьць бата з кора; а дзесяць батаў - гомер, бо ў гомеру дзесяць батаў. 15 І аднаго баранчыка із стады зь дзьвесьце з пасьцьбішча Ізраелявага на хлебны аброк а на ўсепаленьне а на супакойныя аброкі, каб дастаць залашчэньне ім, агалашае Спадар СПАДАР.
16 „Увесь люд зямлі мае даваць гэты аброк князю ў Ізраелю. 17 А гэта будзе абавязак князя: усепаленьні а хлебныя аброкі а ўзьліваньні ў сьвяты а на маладзікі а ў сыботы, на ўсі ўрочыстасьці дому Ізраелявага; ён будзе гатаваць аброк за грэх а хлебны аброк а ўсепаленьне а супакойныя аброкі, каб дастаць залашчаньне дому Ізраеляваму.
18 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: першага месяца, першага дня месяца ты возьмеш цялё-бычка бяз гану і ачысьціш сьвятыню. 19 І сьвятар возьме кроў аброку за грэх і пакропе на вушакі дому, і на чатыры куты выступу аброчніка, і на вушакі брамы нутранога панадворку. 20 Гэтак зробіш таксама сёмага дня месяца за кажнага, хто ізграшыў з прычыны абмылы альбо з дурноты, і дастанеш залашчаньне дому.
21 „Першага месяца, чатырнанцатага дня месяца будзе ў вас Пасха, сьвята сем дзён, маеце есьці праснакі. 22 І на гэты дзень прыгатуе князь за сябе а за ўвесь люд зямлі цялё-бычка на аброк за грэх. 23 І сем дзён сьвята ён будзе гатаваць усепаленьне СПАДАРУ, сем бычкоў а сем бараноў бяз гану сем дзён што дня, і казла з козаў на аброк за грэх што дня. 24 І прыгатуе хлебны аброк па ефе на кажнае цялё-бычка, і па ефе на барана, і па гіне алею на кажную ефу. 25 Сёмага месяца, пятнанцатага дня месяца, у сьвята, толькі ж будзе абракаць сем дзён, як за грэх, так усепаленьне і так хлебны аброк а алей.
|