Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15
16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30
31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48


43 І прывёў мяне да брамы, да брамы, што на ўсход. 2 І вось, слава Бога Ізраелявага йшла з усходняе дарогі, і голас Ягоны - як шум шмат водаў, і зямля зазьзяла славаю Ягонаю. З І гэта было подле зьявы відзені, што я відзеў, подле відзені, каторую я відзеў, як я прыходзіў зьнішчыць места; і відзені былі падобныя да відзені, што я відзеў ля ракі Хевар. І паў я на від свой. 4 І слава СПАДАРОВА ўвыйшла ў дом брамаю, што на ўсход. 5 І падняў мяне дух, і прывёў на нутраны панадворак; і вось, слава СПАДАРОВА напоўніла панадворак. 6 І я чуў Гу́каючага да мяне з дому, і муж стаяў ля мяне; 7 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! гэтае месца пасаду Майго і месца ступам ног Маіх, ідзе я буду жыць сярод сыноў Ізраелявых на векі; і наперад сьвятога імені Майго ня будзе плюгавіць дом Ізраеляў, яны ані каралёве іхныя бязулствам сваім, ані здыхатою каралёў сваіх на ўзвышшах іхных, 8 Ставячы парог свой ля парогаў Маіх і вушакі ля вушакоў Маіх, адно ізь сьцяною памеж іх; яны нават плюгавілі сьвятое імя Мае брыдамі сваімі, што яны рабілі; за тое Я загубіў іх у гневе Сваім. 9 Цяпер няхай яны аддаляць ад Мяне бязулства сваё і здыхату каралёў сваіх, і Я буду жыць сярод іх на векі.

10 „Ты, сыну людзкі, паведай праз гэты дом дому Ізраеляваму, каб яны засароміліся бяспраўяў сваіх, і няхай памераюць зразу яго. 11 І, як яны засаромяцца ўсяго, што яны рабілі, Зьясьні ім рысунак дому а зразу яго а выхады зь яго а ўходы ў яго а ўсі хормы яго а ўсі ўставы яго а ўсі рысункі яго а ўсі правы яго, і напішы на ачох іх, каб яны дзяржалі цэлы рысунак яго і ўсі ўставы яго і подле іх рабілі. 12 Гэта права дому: на версе гары ўся граніца яго навокал, навокал - Сьвятое Сьвятых; вось, гэта права дому! 1З І гэта памеры аброчніка ў локцях, а локаць ё локаць із даланёю: под - локаць, і ўшыркі - локаць, і аблямаваньне яго па краёх яго навокал аднае пядзі; і гэта выступ аброчніка. 14 Ад поду ля зямлі да ніжшага выступу - два локці, а ўшыркі - адзін локаць; і ад меншага выступу да большага выступу - чатыры локці, а ўшыркі - локаць. 15 І аброчнік чатырох локцяў увышкі, а ад аброчніка дагары чатыры рагі. 16 І аброчнік - двананцаць локцяў удаўжкі, двананцаць ушыркі, чатыракутні на чатырох старанах сваіх. 17 І выступ - чатырнанцаць локцяў удаўжкі і чатырнанцаць ушыркі на чатырох старанах сваіх, і аблямаваньне навокал яго паў локця, і под яго - локаць навокал; і ўступы да яго з усходу".

18 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтак кажа Спадар СПАДАР: гэта ўставы аброчніка на тый дзень, калі зробяць яго, каб абракаць усепаленьні на ім і крапіць крывёю на яго. 19 І ты дай цялё-бычка на аброк за грэх сьвятаром Левітам, што з насеньня Садокавага, каторыя бліжацца да Мяне, служыць Імне, кажа Спадар СПАДАР. 20 І вазьмі з крыві яго, і палажы на чатыры рагі яго, і на чатыры куты выступу яго, і на аблямаваньне навокал; гэтак ачысьціш і адзяржыш ласкіўчыненьне яму. 21 І вазьмі цялё-бычка на аброк за грэх, і спалі яго на прызначаным месцу дому вонках сьвятыні. 22 І назаўтрае абрачы з роду козаў бяз гану на аброк за грэх, і ачысьцяць аброчнік, як ачысьцілі цялём. 23 Як скончыш ачышчэньне, абрачы цялё бяз гану й барана бяз гану з авец, 24 І дабліж іх да СПАДАРА, і хай сьвятары кінуць солі на іх і абракуць іх на ўсепаленьне СПАДАРУ. 25 Сем дзён гэтуй кажны дзень казла на аброк за грэх, а яны хай прыгатуюць таксама цялё-бычка а барана бяз гану з авец. 26 Сем дзён няхай чыняць залашчаньне за аброчнік і ачышчаюць яго, і пасьвячаюць яго. 27 І як гэтыя дні скончацца, і будзе на восьмы дзень і далей, што зробяць сьвятары на аброчніку ўсепаленьне вашае а супакойныя аброкі вашы, і Я ўпадабаю вас, кажа Спадар СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст