01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
41 І прывёў мяне да палацу, і памераў стаўпы - шэсьць локцяў ушыркі на адным баку і шэсьць локцяў ушыркі на другім баку, подле шырыні будану. 2 І шырыня дзьвярэй дзесяць локцяў, і па бакох дзьвярэй пяць локцяў з аднае стараны і пяць локцяў з другое стараны; і намераў удоўжкі сорак локцяў, і ўшыркі - дваццаць локцяў. З Тады ўвыйшоў у нутр і памераў стаўпы ля дзьвярэй - два локці, і дзьверы - шэсьць локцяў, і шырыня дзьвярэй сем локцяў. 4 І адмераў у ім удаўжкі двацца.ць локцяў і ўшыркі дваццаць локцяў, і сказаў імне: гэта Сьвятое Сьвятых. 5 І памераў сьцяну дому -- шэсьць локцяў, а шырыню бакавога ходу - чатыры локці навокал, навокал дому, навокал. 6 І бакавыя пакоі адзін над адным трох пятраў, трыццаць на кажнай пятры; датыкаліся да сьцяны, што ля дому дзеля бакавых пакояў, каторыя навокал, каб яны маглі дзяржацца, але яны не апіраліся на сьцяну дому. 7 І яна болей а болей пашыралася й кружыняла навокал да гары, да гары бакавымі пакоямі, бо акружына дому падыймалася вышэй а вышэй наўкола дому, і затым шырыня дому ўгары была большая, і з дольняе пятры ўзыходзілі на верхнюю пераз сярэднюю. 8 І я бачыў верх дому навокал, навокал; поды бакавых пакояў былі ўвелькі з цэлы прут - шэсьць локцяў да злучэньня. 9 Таўшчыня сьцяны, што была вонках ля бакавых пакояў, пяць локцяў, і, што засталося, было токам ля бакавых пакояў ля дому. 10 І памеж пакояў воддаль дваццаць локцяў навокал дому, навокал, навокал. 11 І дзьверы бакавых накояў зьвернены на засталы ток, адныя дзьверы на поўнач і другія дзьверы на паўдня, а шырыня засталага току пяць локцяў навокал, навокал. 12 Будоўля перад аддзеленым токам на захад семдзясят локцяў ушыркі; а сьцяна будоўлі была пяцёх локцяў таўшчыні навокал, навокал, а даўжыня яе дзевяцьдзясят локцяў.
1З І памераў ён дом - сто локцяў, і аддзелены ток, і будоўля ізь сьценамі яе сто локцяў удаўжкі. 14 І шырыня пярэдняе стараны дому і аддзеленага току, зьверненага на ўсход - сто локцяў. 15 І памераў даўжыню будоўлі супроці аддзеленага току, каторы за ёю, і калідоры яе на адным баку і на другім баку, і было сто локцяў з нутраною сьвятыняю й ґанкамі панадворку. 16 Дзьверныя вушакі а вузкія вокны а калідоры навокал на трох пятрах супроці парогу ашаляваны дзервам навокал, навокал і ад далоўя аж да акон, і вокны былі прыкрытыя. 17 Ад верху дзьвярэй аж да нутраное й знадворнае стараны дому, па ўсёй сьцяне навокал, навокал, ўнутры й знадворку было сумерна.
18 І было зроблена з херувамі а пальмамі, так што пальма была меж херува й херува, і ў херува былі два віды. 19 І від людзіны, зьвернены да пальмы на адным баку, і пыск левяняці, зьвернены да пальмы на другім баку; гэта зроблена ў вусім доме навокал. 20 Ад далоўя аж да верху дзьвярэй былі намаляваныя херувы а пальмы, і на ўсёй сьцяне палацу. 21 Вушакі палацу чатыракутнія, і ў пярэдняй стараны сьвятыні выгляд, як я бачыў. 22 Дзярвяны аброчнік быў трох локцяў увышкі, а ўдаўжкі два локці; рагі яго а сьцены яго дзярвяныя; і сказаў ён імне: ,,Гэта стол, што перад СПАДАРОМ". 23 Па двое дзьвярэй у палацу і ў Сьвятыні. 24 У дзьвярох былі па дзьве дзьвярыны, па дзьве рухомыя дзьвярыны: дзьве дзьвярыны ў вадных дзьвярох і дзьве дзьвярыны ў другіх. 25 І былі намаляваныя на іх, на дзьвярох палацу, херувы а пальмы, падобныя, як намаляваныя на сьценах; і былі таўстыя дошкі на пярэдняй старане ґанку знадворку. 26 І былі вузкія вокны а пальмы на адным баку й на другім баку, на бакох ґанку а на баку пакояў дому.
|