01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
40 Дваццаць пятага году палону вашага, на пачатку году, дзясятага дня месяца, чатырнанцатага году па паразе места, таго самага дня, рука СПАДАРОВА была на імне й прывяла мяне туды. 2 У відзені Божай Ён прывёў мяне да зямлі Ізраелявае і пастанавіў мяне на вельма высокай гары, на каторай бы будынкі месцкія на паўдні. З І прывёў мяне туды, і во муж, - выгляд ягоны, як выгляд медзі, -- зь лянным шнюром у руццэ сваёй і меральным прутом, - і стаяў ён у браме. 4 І гэты муж казаў імне: „Сыну людзкі! Глядзі сваімі ачыма, вушыма сваімі слухай і прылажы сэрца свае да ўсёга, што я пакажу табе; бо на тое, каб паказаць табе, ты прыведзены сюды; пакажы ўсе, што абачыш, дому Ізраеляваму. 5 І вось, сьцяна знадворку дому навокал, навокал, і ў руццэ мужа меральны прут удаўжкі шасьцёх локцяў, роўных локцю з даланёю; і намераў ён у гэтым будынку адзін прут ушыркі і адзін прут увышкі. 6 І падышоў да брамы, зьверненае на ўсход, і ўзышоў па ўступцох яе, і памераў парог брамы - адзін прут ушыркі, і другі парог - адзін прут ушыркі. 7 І камору - адзін прут удаўжкі і адзін прут ушыркі, а памеж камор пяць локцяў; і парог брамы ля ґанку брамы ў нутр - адзін прут. 8 Памераў таксама ґанак брамы ўнутры - адзін прут. 9 І намераў ён у ґанку брамы восьмі локцяў і ў стаўпох яе два локці; а ґанак брамы быў у нутр. 10 І каморы ля ўсходняе брамы тры на гэтым баку і тры на гэным баку: памера адна ў вусіх трох, і адна памера ў стаўпох на гэтым баку і на гэным баку. 11 І памераў шырыню ўходу брамы - дзесяць локцяў, і даўжыню брамы - трынанцаць локцяў. 12 І прамежак аднаго локця перад пакоямі, і аднаго локця прамежак на гэным баку; а пакоі шасьцёх локцяў адгэтуль і шасьцёх локцяў адгэнуль. 1З Тады ён памераў браму ад страхі аднае каморы да страхі другое - шырыня дваццаць пяць локцяў, дзьверы супроці дзьвярэй. 14 Зрабіў стаўпы шасьцьдзясят локцяў, і стоўп ля брамы панадворку. 15 І ад пярэдняе стараны брамы ля ўходу да пярэдняе стараны ґанку нутраное брамы пяцьдзясят локцяў. 16 І вузкія вокны да камор, і да стаўпоў ўнутры брамы навокал, навокал, і таксама да ґанкаў, і вокны навокал у нутр, і на стаўпох - пальмы. 17 І прывёў мяне на навонны панадворак; і гля, каморы а масткі зроблены да панадворку навокал, навокал; трыццаць камор мошчаных. 18 І масткі былі па бакох брамаў, а супроці даўжыні брамаў - масткі іншыя. 19 І памераў ён шырыню ад пераду дольняе брамы да пераду нутранога панадворку знадворку - сто локцяў на ўсход і поўнач. 20 І браму навоннага панадворку, зьверненую на поўнач, памераў удаўжкі і ўшыркі. 21 І каморы яе тры на гэтым баку і тры на гэным баку; а стаўпы яе а ґанкі яе былі подле меры першае брамы: удаўжкі пяцьдзясят локцяў, а ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 22 І воішы яе, і ґанкі яе, і пальмы яе подле меры брамы, зьверненае на ўсход; сяма ўступцамі ўзыходзяць на яе; і ґанкі яе перад імі. 23 І брама нутранога панадворку была супроці брамы паўночнае і ўсходняе; і памераў ён ад брамы да брамы - сто локцяў. 24 І павёў мяне на паўдня; і во брама, зьверненая на паўдня; і памераў ён стаўшы яе і ґанкі яе подле гэтых мераў. 25 І вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал, як тыя вокны: даўжыня пяцьдзясят локцяў і шырыня дваццаць пяць локцяў. 26 І ўсходы йсьці на яе, і ґанак яе перад імі, і пальмы - адна на гэтым баку і другая на гэным баку, на стаўпох іх. 27 І была брама на паўдня да нутранога панадворку; і памераў ад брамы да брамы на паўдня - сто локцяў. 28 І прывёў мяне да нутранога панадворку пераз паўднявую браму, і памераў паўднявўю браму подле тых мераў; 29 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў іх, і ґанкі ў іх навокал, навокал-пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 30 І ґанкі навокал, навокал іх дваццаць пяць локцяў удаўжкі і пяць локцяў ушыркі. 31 І ґанкі яе да навоннага панадворку, і пальмы на стаўпох яе, і ўзыход на яе восьмі локцяў. 32 І прывёў мяне на нутраны панадворак на ўсход, і памераў браму подле тых мераў. 33 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе подле тых мераў; і вокны ў ёй, і ґанкі яе навокал, навокал - пяцьдзясят локцяў удаўжкі і дваццаць пяць локцяў ушыркі. 34 І ґанкі яе на навонны панадворак, і пальмы на стаўпох яе на. гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі ўступцоў. 35 І прывёў мяне да паўночнае брамы, і памераў подле тых мераў. 36 І каморы яе, і стаўпы яе, і ґанкі яе, і вокны да яе навокал, навокал удаўжкі - пяцьдзясят локцяў і ўшыркі дваццаць пяць локцяў. 37 І стаўпы яе на навонным панадворку, і пальмы на стаўпох яе на гэтым баку і на гэным баку, і ўзыход на яе восьмі локцяў.
38 І каморы і ўходы яе ля стаўпоў брамаў, ідзе абмывалі аброк на ўсепаленьне. 39 І на ґанку брамы два сталы на гэтым баку і два сталы на гэным баку, рэзаць на іх усепаленьне, і аброк за грэх, і аброк за віну. 40 І ля знадворнага боку, як уходзіш у ўход паўночнае брамы, два сталы, і на другім баку, каторы ля ґанку брамы, два сталы. 41 Чатыры сталы на гэтым баку і чатыры сталы на гэным баку ля боку брамы: восьмі сталоў, яны да зарэзу. 42 І чатыры сталы з часанага каменя да ўсепаленьня паўтара локця ўдаўжкі і паўтара локця ўшыркі і адзін локаць увышкі; на іх кладуць снадзі да зарэзу ўсепаленьня а аброку. 43 І крукі з даланю ўшыркі, прымацаваныя ўнутры навокал, навокал, і на сталох мяса на аброкі.
44 І знадворку нутраное брамы былі каморы пяюноў у нутраным панадворку, каторы на баку паўночнае брамы, зьверненыя на паўдня; адна на баку ўсходняе брамы, зьверненая на поўнач. 45 І сказаў ён імне: гэта камора, зьверненая на паўдня, ё сьвятаром, што стаяць на варце дому; 46 А камора, зьверненая на поўнач, сьвятаром, што стаяць на варце ля аброчніка: гэта сынове Садокевы меж сыноў Левавых, каторыя дабліжыліся да СПАДАРА, служыць Яму. 47 І памераў ён панадворак - сто локцяў удаўжкі і сто локцяў ушыркі, чатыракутні; а аброчнік перад домам. 48 І прывёў мяне да ґанку дому, і памераў стоўп ґанку - пяць локцяў на гэтым баку і пяць локцяў на гэным баку, і шырыня брамы тры локці на гэтым баку і тры локці на гэным баку. 49 Удаўжкі ґанак двеццаць локцяў, а ўшыркі адзінанцаць локцяў; і прывёў мяне ўступцамі, каторымі ўходзяць де яго; і былі падпоры ля стаўпоў, адна на гэтым баку а другая на гэным баку.
|