01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
39 „І ты, сыну людзкі, праракай праз Гога і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Гожа , галоўны княжа Мешэха а Фувала! 2 І зьвярну цябе, і павяду цябе, і вывяду цябе з паўночных старон, і прывяду цябе на горы Ізраелявы. З І выб'ю лук твой зь левае рукі твае, і выкіну стрэлы твае з правае рукі твае. 4 На горах Ізраелявых павалішся ты, ты а ўсі вяткі твае а люды, што з табою; усялякім дзярлівым птушкам а зьвяром палявым аддам цябе пажэрці. 5 Ты павалішся ў чыстым полю, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 6 І прышлю цяпло на Маґога й меж тых, што жывуць нядбайна на абтоку ; і даведаюцца, што Я - СПАДАР. 7 І ўчыню ведамым сьвятое імя Сваё сярод люду Свайго Ізраеля, і наперад не дазволю будзеніць сьвятога імені Свайго: і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР. Сьвяты ў Ізраелю. 8 Вось, гэта прыйдзе й станецца, агалашае Спадар СПАДАР, таго дня, праз каторы Я казаў. 9 І выйдуць жыхары местаў ізраелявых, і раскладуць цяпло, і будуць паліць зброю, шчыты а панцыры, лукі а стрэлы, булавы а дзіды, і сем год будуць паліць іх цяплом. 10 І ня будуць берці дроў з поля ані сячы зь лясоў, бо будуць паліць зброю цяплом; і будуць глабаць тых, што глабалі іх, і здабываць здабытак у тых, што здабывалі ў іх, кажа Спадар СПАДАР.
11 ,,І станецца таго дня: Я дам Ґоґу месца там пахову ў Ізраелю, даліну падарожных на ўсход ад мора, і яна будзе задзержаваць падарожных, і там пахаваюць Ґоґа а ўвесь люд ягоны, і назавуць яе даліною множасьці Ґоґавае. 12 І сем месяцаў будзе дом Ізраеляў хаваць іх, каб ачысьціць зямлю. 1З І будзе хаваць яго ўвесь люд зямлі, і будзе ім дзень славуты тым, што Я буду ўслаўлены, агалашае Спадар СПАДАР. 14 І людзёў кажначасных выдзяляць, па зямлі праходзячых, хаваць тых падарожных, што застануцца на зьверху зямлі, каб ачысьціць яе; як мінець сем месяцаў, яны будуць шукаць. 15 І пройдуць праходзячыя па зямлі, і абачаць косьць людзкую, і ўткнуць тычку ля яе, пакуль пахоўнікі не пахаваюць яе ў даліне множасьці Ґоґавае. 16 І таксама імя места будзе ,Гамона'. Гэтак ачысьцяць зямлю.
17 ,,Ты ж, сыну людзкі, гэтак кажа Спадар СПАДАР: кажы птушкам кажнага пер'я й кажнаму зьвераняці палявому: ,3ьбірайцеся й прыходзьце, зьбірайцеся з аколіцаў на Мой аброк, што абракаю вам, аброк вялікі на горах Ізраелявых, каб вы елі мяса й пілі кроў. 18 Мяса дужых будзеце есьці і піць кроў князёў зямлі, бараноў, ягнят а казлоў, валоў, - усі зь іх укормленыя на Вашане. 19 І будзеце есьці тук, пакуль не пад'ясьце досыць: і піць кроў, пакуль ня ўп'іцеся з Майго аброку, каторы Я аброк вам. 20 Гэтак пад'ясьце із столу Майго коні а цялежак дужасілаў а ўсіх вояў', кажа Спадар СПАДАР. 21 І Я зьяўлю славу Сваю меж народаў, і ўсі народы абачаць суд Мой, што Я ўчыніў, і руку Маю, што Я палажыў на іх. 22 Дык даведаецца дом Ізраеляў, што Я СПАДАР, Бог іх, адгэтуль і далей. 23 І даведаюцца народы, што ў бяспраўю сваім быў забраны ў палон дом Ізраеляў; бо яны ізрадзілі Мяне, за тое Я схаваў від Свой ад іх і даў іх у руку непрыяцеляў іхных; гэтак яны ўсі паваліліся ад мяча. 24 Подле нечысьцяў іхных і подле выступаў іхных Я ўчыніў ім і схаваў від свой ад іх.
25 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: цяпер Я зьвярну палон Якава і паспагадаю ўсяму дому Ізраеляваму, і буду завідны за Сваё сьвятое імя. 26 І пачуюць ганьбу сваю а ізраду, што яны ізрадзілі Мяне, як жылі бясьпечна ў зямлі сваёй, і ніхто іх ня страшыў, 27 Як зьвярну іх ізь людаў і зьбяру іх ізь земляў непрыяцеляў іхных, і ўсьвячуся ў іх на ачох шмат народаў; 28 Тады яны даведаюцца, што Я - СПАДАР, Бог іх, каторы прычыніў, што яны пайшлі ў палон меж народаў; зьбер іх, адылі, да собскае зямлі іхнае, і не пакінуў зь іх нікога там. 29 І ўжо ня буду хаваць віду Свайго ад іх, бо выльлю дух Свой на дом Ізраеляў, агалашае Спадар СПАДАР".
|