Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


38 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! зьвярні від свой да Ґоґа зямлі Маґоґа, галоўнага князя Мешэха а Фувала, і праракай празь яго, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці цябе, Гожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала! 4 І зьвярну цябе назад, і зацягну кручкі ў шчэляпы твае, і вывяду цябе а ўсе войска тваё, коні а коньнікаў, усіх, што ўзлажыўшы поўную зброю, вялікую грамаду з панцырамі а шчытамі, усіх дзяржачых мячы:

5 Пэрсаў, Ефіоплян а Пуцян ізь імі, усіх із шчытамі і ў шоламах, 6 Ґомера а ўсі вяткі ягоныя, дом Фоґармы а ўсі паўночныя стараны ягоныя, а ўсі вяткі ягоныя, шмат якія люды з табою. 7 Гатуйся, гатуйся, ты а ўся грамада твая, што зьберлася да цябе, і будзь ім пярэднім войскам. 8 За шмат дзён да цябе даведаюцца; апошніх год ты прыйдзеш да зямлі, вывальненае ад мяча і зьбертае із шмат людаў, на горы Ізраелявы, што былі кажначаснаю пустынёю; і ён вышаў із шмат людаў, і будуць жыць у бясьпечнасьці ўсі. 9 Узьнімешся й прыйдзеш, як бура; як хмара пакрыеш зямлю, ты а ўсі вяткі твае і шмат людаў із табою.

10 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: і станецца таго дня, што справы прыйдуць тэ ўдум, і ты задумаеш благую думку, 11 І скажаш: ,Пайду на зямлю адкрытых сёлаў, пайду на бязрупатлівых, што жывуць нядбайна, - усі яны жывуць бязь сьценаў, і няма ў іх ані завалаў, ані дзьвярэй', - 12 Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі. 1З Шэва а Дэдан а купцы таршыскія з усімі левянятамі сваімі скажуць табе: ,Ці паглабаць глабань ты прышоў, ці здабыць здабытак ты зьбер грамаду сваю, забраць срэбра а золата, адабраць статак а маемасьць, наглабаць вялікую глабань?'

14 „Затым праракай, сыну людзкі, і скажы Ґоґу: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі люд Мой Ізраель жывець бясьпечна, ты ня будзеш ведаць? 15 І прыйдзеш із свае мясцовасьці, з паўночных старон, ты а шмат якія люды з табою, усі зь іх езьдзячыя на конях, збор вялікі і войска шмат; 16 І ўзыйдзеш на люд Мой Ізраеля, як хмара, каб пакрыць зямлю; гэта будзе апошніх дзён; і Я прывяду цябе на зямлю Сваю, каб народы пазналі Мяне, як Я ўсьвячуся ў табе, Гожа, перад ачмі іхнымі.

17 ..Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці ня ты тый, праз каторага Я гукаў у старавеччу слугамі Сваімі прарокамі Ізраелявымі, каторыя праракалі гэных дзён тыя гады, калі Я прывяду цябе на іх?

18 ,.І станецца таго самага часу калі Ґоґ прыйдзе на зямлю Ізраеляву, агалашае Спадар СПАДАР, што гнеў Мой пакажацца на відзе Маім; 19 Бо ў завісьці Сваёй, у цяпле абурэньня Свайго Я казаў: канечне таго дня зьдзеецца вялікае здрыгненьне ў зямлі Ізраелявае 20 Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю. 21 І па ўсіх горах Маіх гукну на яго меч, агалашае Спадар СПАДАР, меч кажнага чалавека супроці брата ягонага. 22 І буду прававацца зь ім ліпучкаю а крывёю а лівуном а каменным градам а цяплом а серкаю - пашлю дажджом на яго а на вяткі ягоныя а на шмат людаў, што зь ім. 23 Гэтак узьвялічуся а ўсьвячуся а абяшчуся ў вачох шмат народаў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст