01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
36 „І ты, сыну людзкі, праракай праз горы Ізраелявы і скажы горам Ізраелявым: чуйце слова СПАДАРОВА. 2 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што непрыяцель кажа праз вас: ,Ага, старавечныя ўзвышшы ў нашым дзяржаньню'. З Дык праракай і скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў, - 4 За тое, горы Ізраелявы, слухайце, слова Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур'ём а далінам, запусьцелым разьвярненьням а пакіненым местам, што сталі здабыткам а пасьмехам засталым акалічным народам;
5 „За тое, кажа Спадар СПАДАР: напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у глабань. 6 Затым праракай празь зямлю Ізраеляву й кажы горам а ўзгоркам, рэкам а далінам: гэтак кажа Спадар СПАДАР: вось, Я гукаў у завісьці Сваёй і ў палкім гневе Сваім, бо вы насілі ганьбу ад народаў. 7 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я падняў руку Сваю: канечне народы, што навокал вас, панясуць ганьбу сваю. 8 Але вы, горы Ізраелявы, распусьціце гольле свае й дайце плады люду Майму Ізраелю, бо яны борзда прыдуць; 9 Бо вось, Я да вас, і зьвярнуся да вас, і вас будуць урабляць а засяваць. 10 І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны. 111 памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 12 Але, Я прывяду чалавека на вас,
люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей.
1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: за тое, што кажуць вам: ,Ты, чалавеча, жарэш мяне і прычыняеш бязьдзетнасьць народам сваім', 14 За тое наперад жэрці людзёў ты ня будзеш ані прычыняць бязьдзетнасьць народам, агалашае Спадар СПАДАР, 15 І наперад слухаць вярненьні ад народаў не дапушчу цябе, і ня будзеш болей цярпець ганьбы ад людаў, ані будзеш прыводзіць да спаткненьня народы свае, агалашае Спадар СПАДАР".
161 было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 17 „Сыну людзкі! як дом Ізраеляў жыў у зямлі сваёй, яны плюгавілі яе дарогамі сваімі і ўчынкамі сваімі; дарога іхная была перад імною як нечысьць здаленае. 18 Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе. 19 І расьцярушыў іх меж народаў, і разьвеяў па краёх; подле дарогі іхнае й подле ўчынкаў іхных Я судзіў іх. 20 І прышлі да народаў, куды яны прышлі, і збудзенілі сьвятое імя Маё, як казалі ім: ,Гэта люд СПАДАРОЎ, і яны вышлі ізь зямлі Ягонае'. 21 Але я зжаліўся над сьвятым імям Сваім, каторае дом Ізраеляў збудзеніў меж народаў, куды яны прышлі.
22 „Затым скажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа СПАДАР: ня дзеля вас Я дзею, доме Ізраеляў, але дзеля сьвятога імені Свайго, каторае вы збудзенілі меж народаў, куды вы прышлі. 23 І Я ўсьвячу вялікае імя Сваё, каторае вы збудзенілі меж народаў, каторае вы збудзенілі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я - СПАДАР, агалашае Спадар СПАДАР, як Я ўсьвячуся ў вас перад ачмі іхнымі. 24 І вазьму вас із памеж народаў, і зьбяру вас із усіх краёў, і прывяду вас да зямлі вашае. 25 Тады пакраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысьціцеся; ад усяе брыды вашае і ад усіх балваноў вашых Я ачышчу вас. 26 І дам вам сэрца новае, і дух новы ўлажу ў вас, і адварву сэрца каменнае ад цела вашага, і дам вам сэрца цялеснае. 27 І ўлажу дух Мой у вас, і ўчыню, што ў вуставах Маіх будзеце хадзіць, і будзеце дзяржаць суды Мае і паўніць. 28 І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам. 29 Я таксама вывальню вас ад усіх нечысьцяў вашых, прыгукаю збожжа, і памножу яго, і не дапушчу галадові да вас; 30 І памножу садавіну дзерва а прыбытак поля, каб вы ня мелі вярненьня ад народаў з прычыны галадові. 31 Тады ўспомніце благія дарогі свае і нядобрыя ўчынкі свае, і будзеце брыдзіцца самымі сабою ў вачох сваіх за бяспраўі свае а за агіды свае. 32 Ня дзеля вас Я ўчыню гэта, агалашае Спадар СПАДАР; хай будзе вам гэта ведама. Сараманіцеся а чырванейце за дарогі свае, доме Ізраеляў!
33 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, што Я ачышчу вас із усіх бязпраўяў вашых і насялю месты, і будуць адбудаваны разьвярненьні; 34 І зямля, што былі пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, - 35 І яны скажуць: ,Гэта зямля, што была спустошаная, сталася -як сад Едэяскі, і пустыя, і спустошаныя, і разьверненыя месты ўмацаваны а населены'. 36 І даведаюцца народы, што засталіся навокал вас, што Я, СПАДАР, адбудаваў абуранае, засадзіў запусьцелае. Я, СПАДАР, казаў і зраблю.
37 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэта Я прычыню дому Ізраельскаму, ўчыню ім, памножу ў іх людзёў як авец. 38 Як пасьвячаныя авечкі, як авечкі ў Ерузаліме ва ўрочыстых порах, так разьверненыя месты будуць напоўнены людзьмі, як авечкамі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".
|