Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


34 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай праз пастыроў Ізраелявых, праракай і скажы ім, пастыром: гэтак кажа Спадар СПАДАР: Авохці пастыром Ізраелявым, што пасьвяцца самы! ці ня маюць пастыры пасьціць чараду? З Тук вы ясьце й воўнаю адзяіцеся, рэжаце ўкормленых, але чарады ня пасьвіце. 4 Слабых вы не сіліце, хворага ня лечыце, зломаў не завязуеце, адпіхнёнага не зварачаеце, згубленага ня шукаеце, але сілаю радзіце іх, ды стродка. 5 І расьцярушыліся без пастыра, і сталі жырам усім зьвяром палявым, як былі расьцярушыўшыся. 6 Авечкі Мае блудзяць па ўсіх гарах і на кажным высокім узгорку; але, па ўсім відзе зямлі расьцярушаны авечкі Мае, і ніхто не сачыў і ня шукаў іх. 7 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 8 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна з тае прычыны авечкі Мае сталі глабаньням, і авечкі Мае сталі жырам кажнаму зьвяру палявому, што ня было пастыра, і пастыры Мае не сачылі авечак Маіх, але пастыры самы пасьвіліся, а авечак Маіх ня пасьвілі. 9 Затым, пастыры, слухайце слова СПАДАРОВА: 10 гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці пастыроў, і Я спаганю чараду Сваю з рукі іхнае, і аддалю іх ад пашчаньня авец, і наперад пастыры ня будуць пасьвіцца самы, бо Я вывальню авечкі Свае ад роту іхнага, і ня будуць ежаю ім;

11 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я пасачу авечкі свае і разгледжу іх. 12 Як пастыр разглядае чараду сваю ў дзень, як ён меж расьцярушаных авец сваіх, так Я разгледжу авечкі Свае й вывальню іх із усіх мясцовасьцяў, куды яны былі расьцярушаны хмарнага а цемнага дня. 1З І вывяду іх із памеж людаў, і зьбяру іх із краёў, і прывяду іх да собскае зямлі іхнае, і буду пасьціць іх на гарах Ізраелявых ля рэк і на ўсіх заселеных мясцовасьцях краю. 14 На добрым пасьцьбішчу буду пасьціць іх, і на высокіх гарах Ізраелявых будзе загарадня іх, там яны будуць ляжаць у добрай загарадні і на сытым пасьцьбішчу будуць пасьціцца, на гарах Ізраелявых. 15 Я буду пасьціць чараду Сваю і зьдзею, што яны будуць супачываць, агалашае Спадар СПАДАР. 16 Згубленае буду шукаць, прагнаную зьвярну, і раненую абвяжу, і слабую пасілю; але сытую а дужую зьнішчу: буду пасьціць іх судам. 17 І што да вас, авечкі Мае, гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я судзьдзя меж ягняці й ягняці, меж бараноў і казлоў. 18 Хіба мала вам пасьвіцца на добрым пасьцьбішчу, прымеж тога вы топчаце нагамі сваімі астачу свайго пасьцьбішча? і піць із чыстых водаў, прымеж тога астачу муціце нагамі сваімі? 19 І што да авец Маіх, то яны пасьвяцца на тым, што патаптана нагамі вашымі, і п'юць тое, што замучана нагамі вашымі.

20 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР ім: вось, Я буду судзіць меж ягняці сытога й ягняці худога; 21 Бо бакамі а плячыма піхаецеся і рагамі сваімі бадзіце ўсіх няўздолеючых, пакуль не разжаніце іх вон. 22 Затым Я спасу авечкі свае, і яны ўжо ня будуць глабаньням, і рассуджу меж ягняці й ягняці. 23 І пастанаўлю аднаго пастыра над імі, і ён будзе пасьціць іх, слугу Свайго Давіда; ён будзе пасьціць іх і ён будзе ў іх за пастыра. 24 І Я, СПАДАР, буду вам Богам, і Мой слуга Давід князям у вас; Я, СПАДАР, казаў. 25 І ўчыню зь імі змову супакою, і аддалю злога зьвера ізь зямлі, і будуць жыць бясьпечна на пустыні, і спаць у лясох. 26 І зраблю іх і аколіцы узгорку Свайго дабраславенствам, і зышлю дождж упару; дажджы дабраславенства будуць. 27 І дасьць палявое дзерва плод свой, і зямля дасьць ўрод свой, і будуць на зямлі сваёй бясьпечнымі; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як патрышчу вязі йга іхнага, што паняволілі іх. 28 І ня будуць ужо глабаняю народаў, і зьвер земны ня будзе жэрці іх, але будуць жыць бясьпечна, і няма страшучага. 29 І ўладжу ім славутую рошчу, ня будзе ўжо губіць іх галадоў у зямлі, і наперад ня будуць цярпець ганьбы ад народаў. 30 І даведаюцца, што Я, СПАДАР, Бог іх - ізь імі, і яны, дом Ізраеляў, люд Мой, агалашае Спадар СПАДАР. 31 А вы, авечкі мае, авечкі пасты Мае, людзі вы, а Я Бог ваш, агалашае Спадар СПАДАР".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст