01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
30 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! праракай і кажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: плачча, авохці дню! З Бо дзень блізкі, і блізкі дзень СПАДАРОЎ, хмарны дзень; настане пара народаў! 4 Прыйдзе меч на Ягіпет, і вялікая мука стрэне Ефіопу, як эабітыя будуць валяцца ў Ягіпце, і возьмуць багацьце ягонае, і абурацца поды ягоныя; 5 Ефіопа а Пут а Люд а ўсі мешаныя люды а Хуб а люд зямлі, што ў змове, паваляцца зь імі ад мяча.
6 „Гэтак кажа СПАДАР: і тыя, што падпіраюць Ягіпет, паваляцца, і паніжыцца гордасьць сілы; ад вежы Сыеня загінуць у ім ад мяча, кажа Спадар СПАДАР. 7 І будуць спустошаны яны сярод краёў спустошаных, і месты ягоныя будуць сярод местаў пустых. 8 І даведаюцца, што Я - СПАДАР, як Я зацеплю цяпло ў Ягіпце, і будуць патрышчаны ўсі памачнікі ягоныя. 9 Таго дня выйдуць на караблёх пасланцы Мае спалохаць нядбайных Ефіоплян, і вялікі боль стрэне іх, як у дзень Ягіпту; бо, гля, гэта станецца.
„Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я спыню множасьць Ягіпту рукою Невухадрэцара, караля Бабілёнскага. 11 Ён а люд ягоны зь ім, - найстрашнейшы з народаў, - будуць прыведзены зглуміць зямлю, і аголяць мячы свае на Ягіпет, і напоўняць зямлю забітымі. 12 І высушу рэкі, і прадам зямлю ў руку нягодных, і спустошу зямлю а ўсе, што ў ёй, рукою чужаземцаў; Я СПАДАР, вымавіў.
1З „Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я таксама зьнішчу балваны і спыню абразы Нофу, і ня будзе ўжо князя ізь зямлі Ягіпецкай, і навяду страх на зямлю Яґіпецкую. 14 І спустошу Пафрос, і зацеплю цяпло ў Цоане, і зьдзею суды ў Но. 15 І выльлю гнеў Свой на Сын, моц Ягіпту, і выгублю множасьць Но. 16 І зацеплю цяпло на Ягіпет, Сын будзе дрыжэць, дрыжэць, і Но будзе раськеплена, і Ноф будзе мець бяду ўдзень. 17 Маладзёны Авену а Пібесэту загінуць ад мяча, і жанкі пойдуць у палон. 18 У Тэґафнегесе дзень зьмеркне, як Я патрышчу там іго Ягіпту, і як гордасьць сілы ягонае перастаяе. Ён пакрыецца хмараю, а дачкі ягоныя пойдуць у палон. 19 І зьдзею суды ў Ягіпце, і даведаюцца, што Я - СПАДАР".
20 І сталася адзінанцатага году, першага месяца, сёмага дня месяца, што было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 21 „Сыну людзкі! Я зламіў плячо фараону, каралю Ягіпецкаму, і гля, яно не завязана, каб гаіць, і ня будзе абкручана завязкаю, каб зрабіць яго моцным дзяржаць меч.
22 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я супроці фараона, караля Ягіпецкага, патрышчу плячукі ягоныя - здаровыя й наломленыя, і прычыню, што меч вываліцца з рукі ягонае. 23 І расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх па краёх. 24 І ўмацую плечы караля Бабілёнскага, і дам яму ў рукі меч Свой; фараону зламлю плячукі, і ён будзе якатаць перад ім ёкатам сьмяротна раненага. 25 Але, Я ўмацую плячукі караля Бабілёнскага, а плячукі фараонавы апусьцяцца; і даведаюцца, што Я - СПАДАР, як дам меч Свой у руку каралю Бабілёнскаму, і ён аголе яго на зямлю Ягіпецкую. 26 І расьцярушу Ягіпцян меж народаў, і разьвею іх сярод краёў; і даведаюцца, што Я - СПАДАР".
|