01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! " што знайшоў - еж; зьеж гэты зьвіток і йдзі, гукай дому Ізраеляваму". 2 Дык я разявіў рот свой, і Ён даў імне есьці зьвіток гэны, 3 І сказаў імне: „Сыну людзкі! кармі жывот свой і напоўні нутр свой гэтым зьвітком, што Я даю табе". І я ізьеў, і было ў роце маім, як мёд, узглядам саладзіні.
4 І Ён сказаў імне: „Сыну людзкі! ідзі, прыйдзі да дому Ізраелявага й гукай словамі Маімі ім; 5 Бо не да люду глыбокае гаворкі й цяжкое мовы ты пасланы, але да дому Ізраелявага, б Не да шмат якіх людаў глыбокае гаворкі й цяжкое мовы, каторых словы ты ня можаш разумець; калі б Я паслаў цябе да іх, яны слухалі б цябе; 7 А дом Ізраеляў не захоча слухаць цябе, бо яны ня слухаюць Мяне, бо ўвесь дом Ізраеляў цьвердалобы і закалянелага сэрца. 8 Гля, Я ўчыніў від твой моцным супроці відаў іхных і чало твае моцным супроці чолаў іхных. 9 Як дыямэнт, цьвердшы за крэмень, Я ўчыніў чало твае; ня бойся іх ані палохайся паглядаў іхных, дарма што яны бунтоўны дом".
10 Адлі Ён сказаў імне: „Сыну людзкі, усі словы Мае, што Я буду гукаць табе, прыймі да сэрца свайго і слухай вушамі сваімі. 11 І йдзі, прыйдзі да палону, да сыноў люду свайго, і гукай ім, і накажы ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', будуць яны слухаць ці адмовяцца". 12 І падняў мяне дух, і я пачуў адзаду сябе гук вялікага шуму, кажучы: „Будзь дабраславёная слава СПАДАРОВА із свайго месца!" 1З І пачуў шум крылаў жывых стварэньняў, што датыкаліся адно да аднаго, і шум колаў побач іх, і шум вялікага руху. 14 І дух падняў мяне, і ўзяў мяне, і я пашоў у гарчэлі, парушаны ў духу сваім; але рука СПАДАРОВА была моцнаю на імне. 15 І прышоў я да палону, да Тэль-Авіву, што жылі ля ракі Хевар, і там, ідзе яны сядзелі, там сеў і я, ашалапучаны ў духу, сем дзён.
16 І сталася ў канцу сямёх дзён, што было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы: 17 „Сыну людзкі! Я прызначыў цябе за вартаўніка над домам Ізраелявым; як ты пачуеш слова з вуснаў Маіх, перасьцерагай іх ад Мяне. 18 Як Я скажу нягоднаму ,сьмерцю памрэш', і ты не перасьцеражэш яго, і ня будзеш гутарыць, каб перасьцерагчы нягоднага ад нягоднае дарогі ягонае, каб ён жыў: тый нягоднік памрэць у бяспраўю сваім, але кроў ягоную ад рукі твае спаганю. 19 А ты перасьцеражэш няігоднага, і ён не адвернецца ад нягоднасьці свае ані ад нягоднае дарогі свае: ён памрэць у сваім бяспраўю, але ты спас душу сваю. 20 Ізноў, калі справядлівы адвернецца ад справядлівасьці свае й будзе дзеяць бяспраўе, бо Я палажу спатыкненьне перад ім, і ён памрэць; з тае прычыны, што ты яе нерасьцерагаў яго, памрэць у грэсе сваім, і справядлівасьць, зробленая ім, ня будзе ўспомнена, але кроў ягоную Я спаганю з рукі твае. 21 Калі б ты, адылі, перасьцерагаў справядлівага, каб не грашыў справядлівы, і ён запраўды ня ізгрэша: ён напэўна будзе жыць, бо ён перасьцярэжаны, таксама ты спасеш душу сваю.
22 І была на імне там рука СПАДАРОВА, і Ён сказаў імне: „Устань, ідзі на даліну, і Я там буду размаўляць із табою". 23 І я ўстаў, і вышаў на даліну, і вось, там слава СПАДАРОВА стаяла, як слава, што я бачыў ля ракі Хевар; і я паў на від свой. 24 І ўвыйшоў у мяне дух, і пастанавіў мяне на ногі мае, і гутарыў з імною, і сказаў імне: „Ідзі, запрыся ў доме сваім.
25 „Што да цябе, сыну людзкі - вось, наложаць паварозы на цябе, і зьвяжуць цябе імі, і ты ня выйдзеш да іх. 26 І Я ўчыню, што язык твой прыліпне да паднябеньня твайго, і ты занямееш, і ня будзеш упікаць ім, бо яны - бунтоўны дом. 27 Але, як Я буду гутарыць із табою, Я адчыню вусны твае, і ты будзеш казаць ім: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР'; хто слухае, няхай слухае; і хто адмаўляецца, няхай адмаўляецца, бо дом бунтоўны яны.
|