01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
26 І сталася адзінанцатага году, першага дня месяца: было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „Сыну людзкі! за тое, што кажа Тыр празь Ерузалім: ,Ага! ён, брамы людаў, патрышчаны; нахінены да мяне; я папоўнюся, ён спустошаны; -
З „За тое гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я на цябе, Тыру, і ўзьвяду на цябе шмат народаў, як мора падыймае хвалі свае. 4 І яны абураць сьцены Тыру й разбураць вежы яго; Я таксама заскрабу пыл ягоны зь яго й зраблю яго голаю скалаю. 5 Будзе расьцягненьне сецяў сярод мора, бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР, і ён стане здабыткам народам. 6 І дачкі ягоныя, што на полю, будуць забіты мячом; і даведаюцца, што Я -СПАДАР.
7 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я прывяду з поўначы на Тыр Невухадрэцара, караля Бабілёнскага, караля каралёў, з коньмі а зь цялежкамі а з коньнікамі, і груд і шмат люду. 8 Ён заб'ець мячом дачкі твае ў полю і збудуе ўмацаваньні супроці цябе, і насыпе наспы супроці цябе, і выставе шчыт супроці цябе; 9 І тараны пастанове супроці сьценаў тваіх, і сякірамі сваімі абура вежы твае. 30 Ад множасьці коні ягоных пыл іх пакрые цябе; ад грукату коньнікаў а колаў а цялежак затрасуцца сьцены твае, як увыйдзе ў места пераз пралом. 11 Капытамі коні сваіх ён стопча ўсі вуліцы твае, заб'ець люд твой мячом і моцныя стаўпы твае выверне далоў. 12 І паглабаюць багацьці твае, і абернуць у здабытак тавары твае, і абураць сьцены твае, і разломяць любовыя дамы твае, і камяні твае і дзерва твае, і пыл кінуць у ваду. 1З І спыню гук песьняў тваіх, граньня гарпаў тваіх ужо ня будзе чуваць. 14 І зраблю цябе, як голую скалу, і будзеш на расьцягненьне сецяў, ня будзеш ізноў будаваны; бо Я, СПАДАР, казаў, кажа Спадар СПАДАР.
15 „Гэтак кажа Спадар СПАДАР Тыру: ці ад грукату ўпаду твайго, калі раненыя будуць уздыхаць, калі зьдзеецца забіцьцё сярод цябе, не здрыгануцца абтокі? 16 І зыйдуць із пасадаў сваіх усі князі морскія і зьдзенуць уборы свае, і ськінуць вышываныя адзецьці свае, адзенуцца ў дрыготу, сядуць на зямлю, і што часіны будуць здрыгацца а зумлявацца зь цябе. 17 І завядуць па табе пахоўную песьню, і скажуць табе: ,Як загінула ты, населенае маравікамі, славутае места, дужое на мору, яно а жыхары яго, каторае палохала ўсіх жыхараў сваіх! Цяпер здрыгануцца абтокі ў дзень упаду твайго, і спалохаюцца абтокі, што ў мору, ад адыходу твайго';
19 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: як Я ўчыню цябе местам спусьцелым, як месты незаселеныя, узьніму глыбіні на цябе, і пакрыюць цябе вялікія воды; 20 То зьвяду цябе з тымі, што адышлі ў яму, зь людам даўнейшага. часу, пасаджу цябе ў нізкія часьці зямлі, у вечныя разьвярненьні, з тымі, што адходзяць у яму, каб ты ня было населенае; і дам харашыню зямлі жывых. 21 І ўчыню цябе жахам, і ня будзеш; і будуць шукаць цябе, і ўжо ніколі ня знойдуць цябе, агалашае Спадар СПАДАР".
|