01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
23 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: 2 „Сыну людзкі! дзьве жонкі, дачкі аднае маці былі. З І бязулілі яны ў Ягіпце, бязулілі ў маладосьці сваёй; там уцісьнены грудзі іхныя, і там зьмяты пелькі дзявоцтва іхнага. 4 І ймёны іхныя: Агола - старшай, і Аголіва - сястра ейная. І былі яны Мае, і радзілі сыноў а дачкі; і ймёны іхныя: Самара - Агола, а Ерузалім - Аголіва. 5 І бязуліла Агола пры Імне, і шалела за каханкамі сваімі, Асурам, блізкім, б Што адзяваўся ў сінь, вайводцы а дзяржаўцы, усі яны жаданыя маладзёны, усі яны коньнікі, коньмі езьдзячыя. 7 І бязуліла зь імі, - выборныя сынове Асуру ўсі яны, - і з усімі імі яна шалела, усімі балванамі іхнымі сплюгавілася. 8 І бязулства свайго зь Ягіпцянмі не пакінула яна, бо ў маладосьці яе яны ляжалі зь ёю, і зьмялі дзявушчыя пелькі ейныя, і вылілі сваё бязулства на ёй. 9 За тое я аддаў яе ў руку кавалкаў ейных, у руку сыноў Асуру, за каторымі яна шалела. 10 Яны адкрылі голасьць ейную, сыноў ейных і дачкі ейныя ўзялі, а яе забілі мячом. І яна адзяржалі благое імя меж жанок, бо яны суд над ёй.
11 „І бачыла сястра ейная Аголіва, і болей за яе папсавалася ў сваім надзвычайным шале, і бязулства ў яе было болей, чымся бязулства сястры ейнае. 12 І за сынамі Асуравымі яна шалела, за блізкімі вайводцамі а дзяржаўцамі, што пазорна адзяваліся, за коньнікамі, коньмі езьдзячымі; усі яны жаданыя маладзёны. 1З І Я бачыў, што яна была сплюгаўлена, у іх абедзьвіх адна дарога. 14 І яна павялічыла бязулствы свае, бо як яна бачыла мужчынаў, выразаных на сьцяне, абразы Хальдэяў, яамаляваныя хварбамі, 15 Што былі паперазаўшыся паясамі па сьцёгнах сваіх, з хварбаванымі турбанамі на галавах сваіх, усі яны князі на пагляд, падобныя да сыноў Бабілёну, Хальдэя зямля нараджэньня іхнага, - 16 Дык шалела за імі ад пагляду ачыма сваімі і паслала паслоў сваіх да іх да Хальдэі. 17 І прышлі сынове Бабілёну на ложак любові, і сплюгавілі яе бязулствам сваім, і яна сплюгавілася зь імі, і душа ейная зьбезахоцілася імі. 18 Як яна адкрыла бязулства сваё й адкрыла голасьць сваю, тады Мая душа зьбезахоцілася ёю, як Мая душа зьбезахоцілася сястрою яе; 19 Нават яна памножыла бязулствы свае, успамінаючы дні маладосьці свае, калі яна бязуліла ў зямлі Ягіпецкай; 20 Бо яна шалела за каханкамі сваімі, каторых цела - цела асьлінае, а вытак коні - вытак іх. 21 Дык ты ўспомнела распусту маладосьці свае, калі Ягіпцяне любіліся з табою дзеля пелькаў дзявоцкасьці твае".
22 Затым, Аголіва, гэтак кажа Спадар СПАДАР: „Гля, Я падыйму каханкаў тваіх супроці цябе, каторымі зьбезахоцілася душа твая, і прывяду іх з адусюль навокал супроці цябе: 23 Сыноў Бабілёну а ўсіх Хальдэяў, Пекоду а Шоа а Коа, усіх Асыран ізь імі, усі яны жаданыя маладзёны, вайводцы а дзяржаўцы, усі князі й славутыя, усі яны езьдзяць коньмі. 24 І прыйдуць на цябе із снасьцяй, з коньнікам і колам і з грамадою людзёў, і абступяць цябе навокал у панцырах, шчытох а шоламах; і дам ім суд, і будуць судзіць цябе подле судоў сваіх. 25 І ськірую гнеў Свой на цябе, і яны абыйдуцца з табою ў палкім гневе: скрывяць нос твой а вушы твае, а засталыя твае падуць ад мяча; яны возьмуць у цябе сыноў тваіх і дачкі твае, а засталыя твае будуць пажэрты цяплом. 26 І зьдзяруць ізь цябе адзецьці твае, і адбяруць прыборы пазорнасьці твае. 27 Гэтак Я зраблю канец распусьце Тваёй і бязулству твайму ізь зямлі Ягіпецкае, дык ты не падыймеш аччу сваіх да іх і ўжо ня ўспомніш Ягіпту.
28 „Бо гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля, Я аддам цябе ў руку тых, каторых ты ненавідзіш, у руку тых, каторымі зьбезахоцілася душа твая. 29 І абыйдуцца з табою ненавідна, і адбяруць усі працы твае, і пакінуць цябе непакрытаю а голаю, і голасьць бязулства твайго будзе адкрыта, і распуста твая а бязулства твае. 30 Гэта будзе зроблена табе за тое, што ты бязуліла з народам й сплюгавілася балванамі іхнымі. 31 Па дарозе сястры свае хадзіла ты, за тое Я дам чару ейную ў руку тваю.
32 „Гэтак кажа Спадар Бог: чару сястры свае ты будзеш піць, глыбокую а шырокую, будзеш пасьмехам а шкелямі, бо яна зьмяшчае шмат. 33 П'янчаньням а смуткам будзеш напоўнена, чараю зуменьня а спустошаньня, чараю сястры свае Самары. 34 Ты вып'еш яе і высьсеш яе, і чарапкі яе абліжаш, і грудзі свае разарвеш; бо Я казаў, агалашае Спадар СПАДАР. 35 Затым гэтак казаў Спадар СПАДАР: за тое, што ты забылася Мяне й адкінула мяне за плечы свае, дык і ты мусіш цярпець за распусту сваю а бязулства сваё".
36 І сказаў імне СПАДАР: „Сыну людзкі! ці будзеш судзіць Аголу а Аголіву? дык азнаймі ім агіды іхныя ; 37 Бо яны чужаложылі, і кроў на руках іхных, і з балванамі сваімі чужаложылі, і таксама сыноў сваіх, каторых яны радзілі Імне, праводзілі ім, каб пажэрлі. 38 Яшчэ гэта яны рабілі Імне: сплюгавілі сьвятыню Маю таго самага дня, і збудзенілі сыботы Мае; 39 Бо яны рэзалі дзеці свае балваном сваім і прыходзілі да сьвятыні Мае таго самага дня будзеніць яе; і гля, гэтак яны рабілі пасярод дому Майго. 40 І звыш тога, яны пасылалі да людзёў, каб прыходзілі здалеку, паслоў пасылалі да іх; і гля, яны прыходзілі; дзеля іх ты ўмывалася, сініла вочы свае і прыбіралася прыборамі. 41 І садзілася на пачэсны ложак, і стол прыгатаваны перад ім, і кадзіла Мае а алей Мой ты пастанавіла на ім. 42 Гом нядбайнага груду зь ёй, і да людзёў вялікага груду прывялі Савеяў з пустыні, каторым узлажылі бружлеты на рукі іхныя й пазорныя вянкі на галавы іхныя. 43 Тады Я сказаў застарэлай у чужалостве: ці яны будуць бязуліць ізь ёю, і яна зь імі? 44 Прыступілі, адылі, яны да яе; як прыступаюць да жонкі-бязулі, так падышлі яны да Аголы а Аголівы, распусных жанок. 45 Але мужы справядлівыя засудзяць іх судам чужаложніцаў і судам разьліваючых кроў; бо яны чужаложніцы, і кроў на руках у іх;"
46 Бо гэтак казаў Спадар СПАДАР: „Я прывяду грамаду на іх і аддам іх на дрыжэньне а глабаньне. 47 І грамада ўкамянуе іх, і патнець іх мячамі сваімі, і сыноў іхных і дачкі іхныя заб'юць, і дамы іхныя спаляць цяплом. 48 Гэтак спыню распусту на зямлі, каб усі жанкі мелі навуку не рабіць подле распусты вашае. 49 І абернуць распусту вашу на вас, і вы пацерпіце за грахі з балванамі сваімі, і даведаецеся, што Я - СПАДАР Бог".
|