01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
22 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 2 „І ты, сыну людзкі, ці будзеш судзіць, ці будзеш судзіць крывавае места? і азнаймі яму ўсі агіды ягоныя, З І скажы: гэтак кажа Спадар СПАДАР: места разьлівае кроў сярод сябе, каб настала пара́ яго, і робе сабе балваны, каб плюгавіцца. 4 За кроў, што ты разьлівала, ты стала вінна, і балванамі, што ты зрабіла, ты сплюгавілася, і дабліжыліся дні твае, і прышло да год сваіх. За тое Я ўчыню цябе ганьбаю ў народаў і пасьмехам усім землям. 5 Блізкія й далёкія ад цябе будуць сьмяяцца зь цябе, вельмі клопатная, што сплюгавіла імя. 6 Гля, князі ізраельскія, кажны подле сілы свае, былі ў цябе, каб разьліваць кроў. 7 Айца й маці ўлегцы мелі ў цябе, чужаземцу рабілі ўціск у цябе, дакучалі, сірату а ўдаву крыўдзілі ў цябе. 8 Сьвятасьцямі Маімі ты грэбавала й сыботы Мае будзеніла. 9 У цябе людзі, што ўдаюць, каб разьліваць кроў, і ў цябе ядуць на горах, і сярод цябе бязуляць. 10 Голасьць айца ў цябе адкрывалі, адлучаную з прычыны нечысьці паніжылі ў вас. 11 Іншы із жонкаю прыяцеля свайго робе агіду, іншы сплюгавіў бязулствам нявестку сваю, іншы ў цябе паніжыў сястру, дачку айца свайго. 12 Лапаны бяруць у цябе, кааб разьліваць кроў; працэнты зь лішніцаю ты бярэш, непасьцівай карысьцяй уціскаеш прыяцеля свайго, а Мяне забылася, агалашае Спадар СПАДАР. 1З Вось, затым Я лясну даланёю Сваёю на непасьцівы здабытак, што ты мела, і на кроў, што была сярод цябе. 14 Ці можа вытрывае сэрца тваё альбо можа рукі твае будуць моцныя тых дзён, калі Я займуся табою? Я, СПАДАР, казаў і ўчыню. 15 І рассыплю цябе меж народаў, і разьвею цябе па краёх, і здыйму нечысьць ізь цябе. 16 І ты будзеш будзеніць сябе на ачох народаў і даведаешся, што Я - СПАДАР".
17 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 18 „Сыну людзкі! дом Ізраеляў стаў Імне выгаркамі: яны ўсі медзь а цына а зялеза а волава ў горне, срэбра стала выгаркамі.
19 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: За тое, што вы ўсі сталі выгаркамі, гля, Я зьбяру вас да Ерузаліму. 20 Як зьбіраюць да горна срэбра а медзь а зялеза а волава а цыну, каб разьдзьмухаць цяпло на іх, пералітаваць; так Я зьбяру ў гневе Сваім, у палкім гневе Сваім, і пакіну, і пералітую вас. 21 Але, Я зьбяру вас і хукну на вас цяплом гневу Свайго, і будзеце пералітаваны сярод яго. 22 Як літуецца срэбра ў горне, так вы будзеце пералітаваны ў ім; і даведаецеся, што Я, СПАДАР, выліў гнеў Свой на вас".
23 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 24 „Сыну людзкі! скажы ёй: ты зямля, неачышчаная й ненаводненая дажджом у дзень абурэньня. 25 Змова прарокаў ейных сярод яе, як равучы леў, разьдзіраючы здабытак; яны жаруць душы, яны бяруць скарбы а дарагія рэчы, памнажаюць ўдовы сярод яе. 26 Сьвятарове ейныя ўзрушылі права Мае й збудзенілі сьвятасьці Мае, не адрозьнююць сьвятога ад будзеннага й не паказавалі розьніцы меж нячыстага й чыстага, і хавалі вочы свае ад сыботаў Маіх, і Я збудзенены сярод іх. 27 Князі ейныя сярод яе, як ваўкі, здабытак разрываючыя, каб разьліваць кроў, губіць душы, прыдбаваць непасьцівую карысьць. 28 І прарокі ейныя мазалі іх нямернаю вапеннаю рашчынаю, бачачы марнасьць і вяшчуючы ману ім, кажучы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР', як СПАДАР не казаў. 29 І люд зямлі ўціскалі ўціскам, і глабалі глабаньням і ўбогага і беднага, і ашукавалі; чужаземца ўціскалі бяз суду. 30 І шукаў Я людзіны меж іх, каторая бы агарадзіла агарожу й стала ў праломе перад Імною за зямлю, каб Я не загубіў яе; але не знайшоў. 31 Дык Я выліў абурэньне Свае на іх і ў цяпле гневу Свайго выгубіў іх, дарогі іхныя абярнуў на галавы іхныя, прагалашае Спадар СПАДАР".
|