01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 16 – 17 – 18 – 19 – 20 - 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 31 – 32 – 33 – 34 – 35 - 36 – 37 – 38 – 39 – 40 - 41 – 42 – 43 – 44 – 45 - 46 – 47 – 48
20 І сталася сёмага году, пятага месяца, дзясятага дня месяца, што некатрыя із старцоў Ізраелявых прышлі папытацца ў СПАДАРА й селі перад імною.
2 Тады было слова СПАДАРОВА імне, кажучы: З „Сыну людзкі! гукай старцом Ізраелявым і скажы ім: гэтак кажа Спадар: ці вы прышлі папытацца ў Мяне? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, Я не дазволю вам пытацца ў Мяне. 4 Ці будзеш судзіць іх, судзіць, сыну людзкі? агіды айцоў іхных паведай ім. 5 І скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: таго дня, калі Я абраў Ізраеля, і падняў руку сваю насеньню дому Якававага, і азнайміўся ім у зямлі Ягіпецкай, як Я падняў руку ім, кажучы: Я - СПАДАР, Бог ваш, - б Таго дня Я падняў руку ім, вывесьці іх ізь зямлі Ягіпецкае да зямлі, што Я выглядзеў ім. што цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў. 7 Тады сказаў Я ім: кажны агіду аччу сваіх адкіньце й балванамі ягіпецкімі ня плюгаўцеся: Я - СПАДАР, Бог ваш! 8 Але яны збунтаваліся й не хацелі слухаць Мяне: ніхто не адхінуў агідаў аччу сваіх і не адхінуў балваноў ягіпепкіх. Тады Я сказаў: Я выльлю абурэньне Свае на іх, дакончу гнеў Свой на іх сярод зямлі Ягіпецкае. 9 Я ўчыніў, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, сярод каторых яны, на каторых ачох Я аб'явіўся ім, дзеяў, каб весьці іх ізь зямлі Ягіпецкае. 10 Дзеля таго вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае і прывёў іх на пустыню, 11 І даў ім уставы свае, і паведаміў ім суды Свае, каторыя, калі поўне чалавек, то будзе жыць імі; 12 І таксама Я даў ім сыботы Свае, каб былі знакам меж Мяне й іх, каб ведалі, што Я СПАДАР, Каторы ўсьвячае іх. 1З Але збунтаваўся супроці Мяне дом Ізраеляў на пустыні: у вуставах Маіх не хадзілі й судамі Маімі пагрэбавалі, каторыя, калі поўне іх чалавек, то будзе жыць імі; сыботы Мае яны вельмі збудзенілі. І маніўся выліць Я палкі гнеў Свой на іх на пустыні, каб выгубіць іх. 14 І дзеяў Я, адылі, дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася перад народамі, на каторых ачох Я вывеў іх. 15 Але й таксама Я падняў руку Сваю ім на пустыні, што не прывяду іх да зямлі, каторую даў, каторая цячэць малаком а мёдам, харашыня ўсіх земляў; 16 Бо судамі Маімі яны пагрэбавалі, а што да ўставаў Маіх, то не хадзілі ў іх, але збудзенілі сыботы Мае, бо сэрца іхнае йшло за балванамі іхнымі. 17 І пашчаджала іх вока Мае, каб не загубіць іх, і ня ўчыніла зьнішчэньня ім на пустыні. 18 І Я сказаў дзяцём іхным на пустыні: у вуставах айцоў сваіх не хадзіце, судоў іхных не заховуйце й балванамі іхнымі ня плюгаўцеся. 19 Я - СПАДАР, Бог ваш: у вуставах Маіх хадзіце, суды Мае дзяржыце й паўніце іх. 20 І сыботы Мае сьвяціце, і будуць яны знакам меж Мяне й вас, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог Ваш. 21 І збунтаваліся супроці Мяне дзеці: у вуставах Маіх не хадзілі й судоў Маіх не дзяржалі, каб паўніць іх, каторыя, калі поўне іх чалавек, то жывець імі, сыботы Мае збудзенілі. І маніўся Я выліць палкі гнеў Свой на вас, спагнаць гнеў Свой на іх на пустыні. 22 Але Я зьвярнуў руку Сваю і ўчыніў дзеля імені Свайго, каб яно ня будзенілася на ачох народаў, на чыіх ачох Я вывеў вас. 23 Таксама падняў Я руку Сваю ім на пустыні, каб рассыпаць іх меж народаў і разьвеяць іх па краёх 24 За тое, што не паўнілі судоў Маіх, але пагрэбавалі ўставамі Маімі, і збудзенілі сыботы Мае, і за балванамі айцоў іхных былі вочы іхныя. 25 Затым Я даў ім нядобрыя ўставы а суды, каторымі яны не маглі б жыць, 26 І сплюгавіў іх собскімі дарамі іхнымі, тым, што праводзілі перазь цяпло кажнага, што адчыняе ўлоньне, каб спустошыць іх, каб даведаліся, што Я - СПАДАР.
27 „Затым, сыну людзкі, гукай дому Ізраеляваму й скажы ім: гэтак кажа Спадар СПАДАР: яшчэ гэтым айцове вашы блявузґалі на Мяне, ізраджаючы Мяне ізрадаю: 28 Як Я прывёў іх да зямлі, праз каторую падняў руку Сваю даць яе ім, яны глянулі на кажны высокі ўзгорак і на кажнае рассахатае дзерва, і абракалі там аброкі свае, і там давалі квелячыя дары свае, і клалі там духмяныя пахі свае, і ўзьлівалі там узьліваньні свае. 29 І сказаў Я ім: што гэта за ўзвышша, на каторае вы ходзіце? І названа імя яго Бама дагэтуль. 30 Затым кажы дому Ізраеляваму: гэтак кажа Спадар СПАДАР: ці не дарогаю бацькоў вашых вы плюгавіцеся? і за агідамі іхнымі ці не бязуліце вы? 31 Бо як вы нясіце дары, як праводзіце сыноў сваіх перазь цяпло, вы плюгавіцеся ўсімі сваімі балванамі аж дагэтуль; ці вы будзеце пытацца ў Мяне, доме Ізраеляў? жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, вы ня будзеце пытацца ў Мяне. 32 І таго, што прыходзе вам удум, ані ня будзе, што вы кажаце: ,Будзем, як пагане, як радзімы краёў, служыць дзерву а каменю'. 33 Жыў Я, агалашае Спадар СПАДАР, напэўна дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам я буду радзіць вас; 34 І вывяду вас дужою рукою а выцягненым цаўём а вылітым гневам ізь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаны, 35 І прывяду вас на пустыню людаў, і там буду прававацца з вамі від да віду. 36 Як прававаўся з айцамі вашымі на пустыні зямлі Ягіпецкае, так буду прававацца з вамі, агалашае Спадар СПАДАР. 37 І ўчыню, што вы пойдзеце пад розкаю, і прывяду вас у вязі змовы. 38 І вычышчу з памеж вас бунтаўнікоў а выступнікаў, і вывяду іх із краю, ідзе яны перабываюць, але ня ўвыйдуць яны ў зямлю Ізраельскую; і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 39 Узглядам вас, доме Ізраеляў, гэтак кажа Спадар СПАДАР: ідзіце, служыце кажны балваном сваім і потым, бо вы ня слухаеце Мяне, але наперад сьвятога імені Майго ня будзеньце дарамі а балванамі сваімі; 40 Бо на сьвятой гары Маёй, на гары вышыні Ізраелявае агалашае Спадар СПАДАР, там будзе служыць Імне ўвесь дом Ізраеляў, увесь у зямлі; там буду прыяць і там буду пытаць узьнесеньняў вашых і пачаткаў прыносаў вашых з усімі пасьвячэньнямі вашымі. 41 З прыемным пахам зычліва вас прыйму, як вывяду вас ізь людаў і зьбяру вас із краёў, куды вы былі рассыпаны; і ўсьвячуся ў вас у ваччу народаў. 42 І даведаецеся, што Я - СПАДАР, як Я прывяду вас да зямлі Ізраелявае, да краю, праз каторы Я падняў руку Сваю даць айцом вашым. 43 І ўспомніце там дарогі свае, каторымі вы сплюгавіліся, і вы будзеце брыдзіцца сабою ў вачох сваіх за ўсе ліха, што вы ўчынілі. 44 І даведаецеся, доме Ізраеляў, што Я СПАДАР, як Я ўчыню з вамі дзеля імені Свайго, ня подле нягодных дарогаў вашых ані подле згубных учынкаў вашых, агалашае Спадар СПАДАР".
45 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы: 46 „Сыну людзкі, зьвярні від свой на паўдня й кажы супроці паўдня, і праракай супроці лесу паўднявога поля, 47 І кажы паўднявому лесу: слухай слова СПАДАРОВА: гэтак кажа Спадар СПАДАР: гля! Я запалю цяпло ў цябе, і яно пажарэць кажнае вагкое дзерва й кажнае сухое дзерва; ня будзе пагашана палаючае полымя, і ўсі віды ад паўдня аж да поўначы згараць у ім. 48 І абача кажнае цела, што Я, СПАДАР, запаліў яго, яно ня будзе пагашана". 49 Тады сказаў я: „Ах, Спадару Божа! яны кажуць імне: ,Ці ня гукае ён прыпавесьці?' "
|