Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Кніга прарокі Езэкіеля


 

 

Кніга прарокі Езэкіеля

010203040506070809101112131415
1617181920 - 21222324252627282930
3132333435 - 3637383940 - 4142434445 - 464748


11 І ўзьняў мяне дух, і занёс мяне да ўсходняе брамы дому СПАДАРОВАГА, зьверненай на ўсход. І вось, у варотах брамы дваццаць пяцёх мужоў, меж іх бачыў я Яазаню Азуронка а Пеляту Венаёнка, князёў люду.

2 І сказаў Ён імне: „Сыну людзкі! гэтыя людзі выдумляюць шкоду й даюць благую раду ў гэтым месьце : З Яны кажуць: ,Ня блізка; стаўма дамы; гэтае места гаршчок, а мы мяса'.

4 „Дык праракай на іх, праракай, сыну людзкі!" 5 І паў на мяне Дух СПАДАРОЎ, і сказаў імне: „Кажы: гэтак кажа СПАДАР: гэтак вы кажаце, бо Я ведаю, што прыходзе вам удум. 6 Вы павялічылі сваіх забітых у гэтым месьце і напоўнілі забітымі вуліцы яго.

7 „Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР : забітыя вашы, каторых вы палажылі ў ім, - мяса, а места гэтае - гаршчок; але вас Я вывяду зь яго. 8 Вы баіцеся мяча, і Я навяду на вас меч, агалашае Спадар СПАДАР. 9 І вывяду вас ізь яго, і аддам у рукі чужаземцаў, і ўчыню суды над вамі. 10 Ад мяча вы загінеце; на граніцы Ізраельскай буду судзіць вас, і даведаецеся, што Я - СПАДАР. 11 Гэтае места ня будзе вам казаном, і вы ня будзеце мясам у ім; на граніцах Ізраельскіх буду судзіць вас. 12 І даведаецеся, што Я СПАДАР, бо вы не хадзілі ў вуставах Маіх і ня слухалі судоў Маіх, але рабілі подле звычаёў паган, што навокал вас".

13 І сталася, як я праракаў, што Пелята Венаёнак памер; і паў я на від свой, і загаласіў вялікім голасам, і сказаў: „Ах, Спадару СПАДАРУ! Ты канец робіш астачы Ізраеля?"

14 Ізноў слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы: 15 „Сыну людзкі! братом тваім, братом тваім, сваяком тваім і ўсяму дому Ізраеляваму кажуць жыхары Ерузаліму: ,Здальцеся ад СПАДАРА; нам дана зямля гэтая ў дзяржаньне'.

16 „Затым кажы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: дарма што Я аддаліў іх да меж народаў, і дарма што Я рассыпаў іх па краёх, буду Я, адылі, малою сьвятыняю ім у краёх, куды яны пайшлі'.

17 „Затым скажы: ,Гэтак кажа Спадар СПАДАР: Я зьбяру вас зь людаў, і зьбяру вас із краёў, ідзе вы рассыпаныя, і дам вам зямлю Ізраеляву'. 18 І яны прыйдуць туды, і адкінуць усі абрыдлыя рэчы яе і ўсі агіды яе адгэнуль. 19 І дам ім адно сэрца, і дух новы ўлажу ў нутр іхны, і выму каменнае сэрца зь цела іхнага, і дам ім сэрца цялеснае, 20 Каб хадзілі ў вуставах Маіх, і дзяржалі загады Мае, і паўнілі іх; і яны будуць людам Імне, а Я буду ім Богам. 21 А чые сэрца ходзе за брыдамі а агідамі сваімі, Я абярну дарогі тых на галавы іхныя, кажа Спадар СПАДАР".

22 Тады распусьцілі херувы крылы свае, і колы сталі ля іх, і слава Бога Ізраелявага зьверху над імі. 23 І ўзьнялася слава СПАДАРОВА з пасярод места, і стала на гары, што на ўсходнім баку места. 24 Адлі дух падняў мяне і прынёс мяне ў відзені Духам Божым да Хальдэі, да палону. І відзень, што я бачыў, паднялася ад мяне. 25 І гукаў я да тых із палону ўсі справы СПАДАРОВЫ, што Ён паказаў імне.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст