01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
33
I во дабраславенства, каторым Масей, чалавек Божы, дабраславіў сыноў Ізраелявых перад сьмерцю сваёю; 2 I ён сказаў: „СПАДАР прышоў із Сынаю, узышоў ім із Сэіру, зазьзяў з гары Парану і йшоў зь дзесяцьма тысячамі сьвятых; з правае рукі Ягонае цяпло права. 3 Запраўды Ён любе люды; усі сьвятыя Ягоныя ў руццэ Тваёй, і яны палі ніцма да ног Тваіх, каб адзяржаць із словаў Тваіх. 4 Права расказаў нам Масей, спадак грамадзе Якававай. 5 I ён быў кароль Ешуруна, як зьбіраліся галавы люду Ізраеля, разам усі плямёны Ізраелявы.
6 ,,Хай жывець Рувін і хай не памірае, і хай ня будуць сьмяротныя ягоныя лічаныя".
7 А гэта празь Юду; і сказаў: „Пачуй, СПАДАРУ, голас Юдзін, і да люду Свайго прывядзі яго; рук ягоных досыць яму і памачнікомсупроці варагоў ягоных Ты будзь".
8 I празь Лева сказаў: „Туммім твае а урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы, 9 Каторы кажа айцу свайму а маці сваёй: ,Я іх ня бачыў', і братоў сваіх не пазнаў, і сыноў сваіх ня знае; бо яны словы Твае заховуюць і змову Тваю дзяржаць, 10 Вучаць судоў Тваіх Якава і права Твайго Ізраеля, кладуць кадзіла перад ноздрамі Тваімі і ўсепаленьне на аброчнік Твой. 11 Дабраслаў, СПАДАРУ, сілу ягоную, а работу рук ягоных Ты зыч сабе, зламі сьцёгны паўсталых на яго й ненавідзячых яго, каб яны не маглі стаяць".
12 Веняміну сказаў: „Любы СПАДАРУ будзе жыць у яго бясьпечна; апякуецца ім увесь дзень, і памеж плеч Ягоных супачыне".
13 I Язэпу сказаў: ,,Хай дабраславе СПАДАР зямлю ягоную дарагімі рэчмі неба, расою й бяздоньня, далавах ляжачага, 14 I дарагімі пладамі сонца, і дарагімі рэчмі месяцаў, 15 Найґалаўнейшымі рэчмі старавечных гораў, і дарагімі рэчмі вечных узгоркаў, 16 I дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных. 17 Слава ягоная, як першароднага бычка, і рогі ягоныя, як рогі буйлы, імі збадзець ён народы разам аж да канца зямлі: гэта дзесяткі тысячаў Яхрэмавых і гэта тысячы Манасавы".
18 I Завулону сказаў: „Весяліся, Завулоне, у выхадах сваіх", і Іссасхару, у буданох сваіх. 19 Люды на гару згукаюць яны, там абракаюць аброкі справядлівасьці, бо яны ссуць вялізарнае багацьце мора й скарбы, схаваныя ў пяску".
20 I Ґаду сказаў: „Дабраславёны, хто пашырыў Ґада. Ён, як леў, супачывае і разрывае плячо і нават цемя. 21 Ён выглядзеў сабе першую часьць, бо там захаваў правадаўца дзель яму, і прышоў із князьмі люду, і справядлівасьць СПАДАРОВУ споўніў, і суды ягоныя з Ізраелям".
22 I Дану сказаў: „Дан, як левянё, што выбягае з Вашану".
23 I Неффаліму сказаў: „Неффалім досыць мае зычлівасьці й поўны дабраславенства СПАДАРОВАГА ; захад і паўдня адзяржыш".
24 I Ашэру сказаў: „Дабраславеншы за сыноў Ашэр ;ён будзе мець зычлівасьць у братоў сваіх і занура ў валіву нагу сваю. 25 Вобуй твой зялеза а медзь; як дні твае, сіла твая.
26 „Нямаш Бога падобнага да Ешуруновага, едзе на нябёбах на помач табе, у вялікасьці сваёй на булакох. 27 Прыстаньня Бог вечны, і далоўям тваім вечныя плячукі Ягоныя; і Ён пражанець варагоў ад віду твайго, і скажа: ,Губі'. 28 I жыў Ізраель бясьпечна адзінотны, жарало Якава на зямлі збожжа а віннога соку, нават нябёсы ягоныя крапіць будуць расу. 29 Шчасьлівы ты, Ізраелю! хто падобны да цябе, людзе выбаўлены СПАДАРОМ, Каторы шчыт помачы твае, і Каторага меч вялічча твае. Варагі твае паддаюцца табе, і ты на вышынях іхных топчаш іх".
|