Галоўная > Кнігі Старога Закону > Пятая кніга Масеява - Другапраўе
Пятая кніга Масеява - Другапраўе12 траўня 2011. |
|
01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
Пераклад д-ра Яна Станкевіча 1 Гэта ё словы, каторыя гукаў Масей усяму Ізраелю за Ёрданом на пустыні, на раўніне супроці Суфа, меж Парану й Тофелу а Лавану а Гацэрофу а Ды-Загаву, 2 Адзінанцаць дзён дарогі ад Горыва па дарозе ад гары Сэір да Кадэш-Барні. 3 I сталася саракавога году, адзінанцатага месяца, на першы дзень месяца, што гукаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсёга, што расказаў яму СПАДАР празь іх. 4 Па забіцьцю ім Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, і Оґа, караля Вашанскага, каторы жыў у Ашарофе ў Едрэі, 5 За Ёрданом, у зямлі Моаўскай, пачаў Масей зьясьняць права гэтае, кажучы: 6 „СПАДАР, Бог ваш, гукаў нам у Горыве, кажучы: ,Досыць вам жыць на гары гэтай; 7 Зьвярніцеся, краніцеся, і пайдзіце на гару Аморэяў а да ўсіх суседзяў іхных, на раўніну, на гару, на нізкія месцы, на паўдня і да берагоў мора, да зямлі Канаанскае а да Лібану, аж да ракі вялікае, ракі Еўфрату. 8 Гля, Я даў вам зямлю гэтую, прыйдзіце й вазьміце на спадак зямлю, каторую СПАДАР із прысягаю абяцаў даць айцом вашым, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім а насеньню іхнаму просьле іх'. 9 I я сказаў вам у тым часе: ,Не магу адзінюсенькі насіць вас; 10 СПАДАР, Бог ваш, размнажыў вас, і вось, вас сядні шмат, як гвездаў нябёсных; 11 СПАДАР, Бог айцоў вашых, хай дадасьць вам тысяча разоў, і хай дабраславе вас, як Ён казаў вам; 12 Як жа імне аднанаму насіць клопаты вашы, цяжары вашы а звады вашы? 13 Абярыце сабе мужоў мудрых, разумных а ўзумелых па плямёнах сваіх, і я пастанаўлю іх за галавы вашы'. 14 Вы адказалі імне й сказалі: ,Добра гэта, што ты казаў рабіць'. 16 I ўзяў я галоўных із плямёнаў вашых, мужоў мудрых а ўзумелых, і ўстанавіў іх галавамі над вамі, князьмі тысячаў, і князьмі сотняў, і князьмі пяцёх дзесяткаў, і князьмі дзесяткоў і ўраднікамі па плямёнах вашых. 16 I расказаў я судзьдзям вашым у тым часе, кажучы: ,Слухайце справы меж братоў сваіх і судзіце справядліва меж людзіны й брата ейнага й чужаземца. 17 Не зважайце на асобы на судзе, як малога, так вялікага выслухайце: ня бойцеся віду людзкога; бо суд справа Божая; а справу, каторая вам цяжкая, перадавайце імне, І Я выслухаю яго'. 18 I расказаў вам у тым часе ўсе, што належа вам рабіць. 19 I падарожжавалі вы ад Горыва, і йшлі па ўсёй тэй вялікай а страшнай пустыні, каторую вы бачылі, па дарозе да гары Аморэйскае, як расказаў СПАДАР, Бог наш, і прышлі да Кадэш-Барні. 20 I сказаў я вам: ,Вы прышлі аж да гары Аморэйскае, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам. 21 Гля, СПАДАР, Бог твой, даў табе зямлю гэтую, узыйдзі, вазьмі яе ў дзяржаньне, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тва- іх, ня бойся а не палохайся'. 22 Вы ўсі дабліжыліся да мяне й сказалі: ,Пашлем перад сабою людзёў, каб яны прасачылі нам зямлю й зьвярцуліся да нас ізь ведамкаю праз дарогу, па каторай нам узыходзіць, і празь месты, да каторых нам ісьці'. 23 I ўпадабаў я слова гэтае, і я ўзяў з вас двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку ад плямені. 24 I яны павярнуліся, узышлі на гару й дайшлі аж да даліны Ешкол, і вышпегавалі яе. 25 I ўзялі ў рукі свае з пладоў зямлі, і зышлі да нас, і зьвярнуліся зь ведамкаю, і сказалі: ,Добрая зямля, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам'. 26 Але вы не захацелі ўзыходзіць, і спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога вашага, 27 I наракалі ў буданох сваіх, і казалі: ,Ненавідзячы СПАДАР нас вывеў ізь зямлі Ягіпецкае, каб аддаць нас у рукі Аморэям выгубіць нас; 28 Куды мы ўзыйдзем? Браты нашыя раскволілі сэрца нашае, кажучы: „Люд тый большы а вышшы за нас, месты вялікія а ўмацаваныя аж да нябёсаў, дый Еначонкаў бачылі мы там". 29 I я сказаў вам: ,Не палохайцеся а ня бойцеся іх; 30 СПАДАР, Бог ваш, Каторы йдзець перад вамі, ЁН будзе ваяваць за вас, як Ён рабіў із вамі ў Ягіпце перад ачыма вашымі, 31 I на пустыні гэтай, ідзе, як ты бачыў, што насіў цябе СПАДАР, Бог твой, як чалавек носе сына свайго, на ўсёй дарозе, каторай вы праходзілі, аж да прыходу вашага на гэтае месца. 32 Але й у гэтай справе вы ня верыце СПАДАРУ, Богу свайму, 33 Каторы хадзіў перад вамі дарогаю выглядаць вам месца, ідзе разьлегчыся табарам, ночы ў вагню, каб паказаваць вам дарогу, якой вам ісьці ёю, а ўдзень у булаку. 34 I СПАДАР пачуў голас словаў вашых, і ўгневаўся, і прысягнуў, кажучы: 35 ,Не абача ні водзін чалавек ізь людзёў гэтых, з гэтага ліхога роду, добрае зямлі, каторую Я прысягаў даць айцом вашым; 36 Апрача Калева Ефунёнка, ён абача яе; яму Я дам зямлю, па каторай ён праходзіў, і сыном ягоным, за тое, што супоўна йшоў за СПАДАРОМ'. 37 Таксама на мяне загневаўся СПАДАР за вас, кажучы: I ты ня ўвыйдзеш туды. 38 Ігошуа Нунянок, каторы стаіць перад табою, ён увыйдзе туды; яго ўмацуй, бо ён умагчыме Ізраелю адзяржаць яе на спадак. 39 Дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны стануць здабыткам, і сынове вашыя, каторыя ня знаюць цяпер ані дабра, ані ліха, яны ўвыйдуць туды, ім дам яе, і яны возьмуць яе ў дзяржаву. 40 А вы завярніцеся й краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора'. 41 I вы адказалі й сказалі Імне: зграшылі мы перад СПАДАРОМ, мы ўзыйдзем і будзем ваяваць, подле ўсёга, як расказаў нам СПАДАР, Бог наш'. I паперазаліся вы кажны ваеннаю зброяю сваёю, і былі гатовыя ўзыйсьці на гару. 42 I сказаўСПАДАР імне: ,Скажы ім: ня ўзыходзьце а не ваюйце, бо Я не сярод вас, і каб ня былі пабіты варагамі сваімі'. 43 I я казаў вам, але вы не паслухалі й спрацівіліся слову СПАДАРОВАМУ, але рабілі самадумам і ўзышлі на гару. 44 I выступіў супроці вас Аморэй, што жыў на гары тэй, і гналі вас так, як робяць пшчолы, і білі вас на Сэіру аж да Гормы. 45 I зьвярнуліся вы, і плакалі перад СПАДАРОМ; але СПАДАР не пачуў голасу вашага ані нахінуў вушшу сваіх да вас. 46 I прабылі вы ў Кадэшу шмат часу, колькі часу вы былі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
2 I завярнуліся мы, і крануліся дарогаю ЧЫРВОНАГА мора, як гукаў СПАДАР імне, і хадзілі наўкола горы Сэіру шмат дзён. 2 ,I гукаў імне СПАДАР, кажучы: 3 ,Досіць вам кружыняць навокал гэтае гары, зьвярніцеся на поўнач; 4 А люду раскажы, кажучы: вы праходзіце граніцы братоў сваіх, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, і яны збаяцца вас; але вельмі сьцеражыцеся. 5 Не сьперачайцеся зь імі; бо я ня дам вам зямлі іхнае ані на ступу нагі, бо ў дзяржаньне Ісаву даў Я гару. 6 Ежу купляйце ў іх за срэбра і ежча; і таксама ваду купляйце ў іх за срэбра і піце; 7 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусялякай рабоце рук тваіх, знаў хадню тваю па гэтай пустыні вялікай; гэга ж сорак год СПАДАР, Бог твой, з табою; ты не цярпеў нястачы'. 8 I перайшлі мы ад братоў нашых, сыноў Ісавовых, што жывуць на Сэіру, ад дарогі раўніны, ад Елафа а Ецон-Ґевера, і адхінуліся, і прайшлі дарогаю пустыні Моаўскай. 9 I сказаў імне СПАДАР: ,Не атакуй Моава, і не квялі іх вайною, бо Я ня дам табе ізь зямлі ягонае ў дзяржаву, бо Я даў Ар у дзяржаву сыном Лотавым'. 10 Эмімы ўперад жылі там, люд вялікі, чысьлены а высокі, як Енаковы. 11 За Рэфаімаў мелі іх, як Енаковых; Моаўляне ж завуць іх Імімамі. 12 А на Сэіру ўперад жылі Горэі; але сынове Ісавовы прагналі іх, і выгубілі іх ад відаў сваіх, і асяліліся замест іх так, як учыніў Ізраель ізь зямлёю спадку свайго, каторую даў ім СПАДАР. 13 ,Дык устаньце цяпер, і прайдзіце сабе цурэй Зэрэд'. I прайшлі мы цурэй Зэрэд. 14 А дзён, у каторыя мы прайшлі ад Кадэш-Барні, пакуль перайшлі цурэй Зэрэд, мінула трыццаць і восьмі год, пакуль ня зьвёўся з пасярод табару ўвесь род ваенных людзёў, як прысягнуў СПАДАР ім. 15 I таксама рука СПАДАРОВА была на іх, каб выгубіць іх з пасярод табару, пакуль не зьвяліся яны. 16 „I было, як зьвяліся ўсі ваенныя людзі, памершы з пасярод люду, 17 Што гукаў імне СПАДАР, кажучы: 18 ,Ты праходзіш цяпер граніцаю Моава-Ара, 19 I дабліжыўся супроці сыноў Амонавых; неатакуй і не квялі іх; бо Я ня дамтабе нічога ізь зямлі сыноў Амонавых у дзяржаньне, бо Я аддаў яе ў дзяржаву сыном Лотавым'. 20 За зямлю Рэфаімаў мелі яе таксама; Рэфаімы ўперад жылі на ёй; Амонцы ж завуць іх Замзумімамі; 21 Люд вялікі а чысьлены а высокі, як Енаковы; і выгубіў іх СПАДАР перад відам іхным, і выгналі яны іх, і асяліліся на месцу іхным, 22 Як Ён зрабіў сыном Ісавовым, што жывуць на Сэіру, што Ён выгубіў перад відам іхным Горэяў, і яны выгналі іх, і жылі на месцу іхным дагэтуль. 23 I Авімаў, што жылі ў сёлах аж да Ґазы Кафторымы, каторыя вышлі з Кафтора, выгубілі, і жылі замест іх. 24 . Устаньце, краніцеся й перайдзіце цурэй Арнон; гля, Я даў у руку тваю Сыгона, караля Гэшбонскага, Аморэяніна, і зямлю ягоную; пачынай браць яе ў дзяржаньне і квялі іх вайною. 25 Гэтага дня Я пачну пушчаць страх а жах перад табою на люды пад усім небам; тыя, што пачуюць чуткі празь цябе, задрыжаць а зжахнуцца цябе'. 26 I паслаў я паслоў з пустыні Кедэмоф да Сыгона, караля Гэшбонскага, словамі міра, кажучы: 27 ,Прайду зямлёю тваёй; дарогаю, дарогаю я пайду, не зьвярну направа ані налева; 28 Ежу прадавай імне за срэбра, і я буду есьці, і ваду давай імне за срэбра, і я буду піць, адно нагамі сваімі прайду; 29 Так, як зрабілі імне сынове Ісавовы, што жывуць на Сэіру, і Моаўляне, што жывуць уў Ару, пакуль не перайду перазь Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог наш, даець нам'. 30 I не хацеў Сыгон, кароль Гэшбонскі, каб мы праходзілі зямлёю ягонай, бо закаляніў СПАДАР, Бог твой, дух ягоны, учыніў упорлівым сэрца ягонае, каб аддаць яго ў руку тваю, як цяпер. 31 „I сказаў імне СПАДАР: „Гля, Я пачынаю аддаваць табе Сыгона а зямлю ягоную; пачынай браць у дзяржаньне, каб ты замеў яе за дзяржаву. 32 I вышаў Сыгон а ўвесь люд ягоны напярэймы нам на бітву ў Ягацы. 33 I аддаў яго СПАДАР, Бог наш, нам, і мы зразілі яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, 34 I перамаглі таго часу ўсі месты ягоныя, і аканавалі кажнага места мужчын а жанкі а дзеціяняты, не пакінулі астачы. 35 Толькі статак узялі мы сабе заглабаньням і здабытак местаў, якія мы заваявалі. 36 Ад Ароіру, што на беразе цур'я Арнона, і ад места, каторае ля цур'я, аж да Ґілеаду ня было места лішне высокага нам: усе аддаў СПАДАР, Бог наш, нам. 37 Адно да зямлі Амонцаў ты ня бліжыўся, ані да ўсяго боку цур'я Явока, ані да местаў на гары, ані да ўсёга, што заказаў СПАДАР, Бог наш. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 3 ,,І завярнуліся, і ўзышлі дарогаю Вашану; і вышаў Оґ, кароль Вашанскі, напярэймы нам, на вайну, ён а ўвесь люд ягоны ваяваць у Едрэі. 2 I сказаў імне СПАДАР: ,Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а ўсю зямлю ягоную, і ты ўчыніш ізь ім так, як учыніў із Сыгонам, каралём Аморэйскім, што жыў у Гэшбоне'. 3 I аддаў СПАДАР, Бог наш, у рукі нашы таксама Оґа, караля Вашанскага, а ўвесь люд ягоны; і мы зразілі яго, так што нікога не засталося ў яго астачы. 4 I зваявалі мы таго часу ўсі месты ягоныя; ня было места, каторага мы не ўзялі б у іх: шасьцьдзясят местаў, усю акругу Арґоў, каралеўства Оґа ў Вашане. 5 Усі гэтьія месты ўмацаваныя былі высокай сьцяною, брамамі а заваламі, апрача местаў неабгароджаных, вельмі шмат якіх. 6 I аканавалі мы іх, як учынілі із Сыгонам, каралём Гэшбонскім, аканаваўшы кажнае места з мужчынамі, жанкамі а дзецянятамі. 7 А ўвесь статак а ўвесь здабытак местаў мы заглабалі сабе. 8 I ўзялі мы таго часу зямлю з рукі двух каралеў Аморэйкіх, каторая на гэтым баку Ёрдану, ад цур'я Арнона да гары Гэрмона 9 (Сыдоняне Гэрмон завуць Сыронам, а Аморэі завуць яго Сэніром), 10 Усі месты раўніны а ўвесь Ґілеад а ўвесь Вашан аж да Салекі а Едрэі, месты каралеўства Оґа Вашанскага. 11 Бо толькі Оґ, кароль Вашанскі, заставаўся з астачы Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак зялезны, ці ня ёсьць ён у Раўве, у сыноў Амонавых: удаўжкі ён дзевяць локцяў, а ўшыркі ён чатыры локці, локцяў чалавека. 12 I зямлю гэтую, каторую ўзялі мы ў дзяржаньне таго часу, ад Ароіру, каторы ля цур'я Арнона, і палавіцу гары Ґілеад ізь местамі яе аддаў я Рувіну а Ґаду; 13 А астачу Ґілеаду а ўвесь Вашан, каралеўства Оґава, аддаў я палавіцы плямені Манасавага, усю аколіцу Арґоў усяго Вашану. I гэту зямлю завуць зямлёю Рэфаімаў. 14 „Яір Манасёнак узяў усю гэтую аколіцу Арґоў, аж да граніцаў Ґешурскіх а Маакацкіх, і назваў сваім імям Вашан сёламі Яіровымі дагэтуль. 15 I Махіру даў я Ґілеад; 16 А плямені Рувінаваму а Ґадоваму даў я ад Ґілеаду да цур'я Арнона, памеж цур'я і граніцы, аж да цур'я Явока, граніцы сыноў Амонавых, 17 I раўніну, і Ёрдан, і граніцу, ад Кінэрэфа аж да мора раўніны, мора Салонага, ля поду Пісґі на ўсход. 18 I даў я вам у тым часе расказаньне, кажучы: ,СПАДАР, Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў дзяржаньне; усі ваенныя, узброіўшыся, ідзіце сьпераду братоў вашых, сыноў Ізраелявых; 19 Адно жонкі вашы а дзецяняты вашы і статак ваш, бо я ведаю, што статку ў вас шмат, хай застануцца ў местах вашых, каторыя я даў вам, 20 Пакуль ня дасьць СПАДАР супакою братом вашым, як вам, і не адзяржаць таксама яны ў дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам за Ёрданом; тады зьвернецеся кажны да свае дзяржавы, каторую я даў вам'. 21 Ігошуу расказаў я таго часу, кажучы: ,Вочы твае бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР, Бог ваш, двум каралём гэным; тое ж зробе СПАДАР усім каралеўствам, каторыя ты будзеш праходзіць. 22 Ня бойцеся іх, бо СПАДАР, Бог ваш, сам ваюе за вас. 23 „I маліўся я СПАДАРУ таго часу, кажучы: 24 ,Спадару СПАДАРУ, Ты пачаў паказаваць слузе Свайму вялікасьць Сваю й моцную руку Сваю; бо які Бог ё на нябёсах і на зямлі, каторы дзеяў бы подле ўчынкаў Тваіх і моцы Твае? 25 Дай імне перайсьці й абачыць тую добрую зямлю, што за Ёрданом, і тую пазорную гару а Лібан'. 26 Але СПАДАР гневаўся на мяне за вас, і не паслухаў мяне, і сказаў СПАДАР імне: ,Досыць табе, не кажы Імне болей праз гэта. 27 Узыйдзі на верх Пісґі, і ўзьнімі вочы свае на захад а на поўнач а на паўдня а на ўсход, і паглядзі ачыма сваімі; бо ты не пярэйдзеш гэтага Ёрдану. 28 I раскажы Ігошуу, і ўмацуй яго, і пацьвярдзі яго; бо ён пярэйдзе перад людам гэтым, і ён дасьць ім адзяржаць спадкі, зямлю, на каторую ты паглядзіш'. 29 I прабывалі мы ў даліне, насупроці Веф-Пеору. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 4 „I цяпер, Ізраелю, прыслухайся да ўставаў а судоў, каторых я вучу вас рабіць, каб вы былі жывы, і прышлі, і спала вам зямля, каторую СПАДАР, Бог айцоў вашых, даець вам. 2 Не дадавайце да тога, што я расказую вам, ані адыймайце ад тога, каб дзяржаць расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, каторыя я вам расказую. 3 Вочы вашы бачылі, што зрабіў СПАДАР із Ваал-Пеорам; бо кажнага чалавека, што пайшоў за Ваал-Пеорам, выгубіў СПАДАР, Бог твой, з пасярод цябе; 4 А вы, што прылшлі да СПАДАРА, Бога вашага, жывы ўсі дагэтуль. 5 Гля, я наўчыў вас уставаў а судоў, як расказаў імне СПАДАР, Бог мой, каб вы чынілі ў тэй зямлі, у каторую вы ўходзіце туды, каб апанаваць яе. 6 I заховуйце а паўніце іх; бо ў гэтым мудрасьць ваша а розум ваш перад ачыма людаў, каторыя пачуюць усі гэтыя ўставы й скажуць: ,Адно гэты люд ё мудры а разумны, гэты вялікі народ'; 7 Бо хто ё вялікі народ, да каторага Багі былі б такія блізкія, як СПАДАР, Бог наш, у вусім гуканьню нашым да Яго? 8 I які вялікі народ, у каторага такія справядлівыя ўставы а суды, як гэтае права, каторае я сулю вам цяпер? 9 Толькі сьцеражыся й вельмі сьцеражы душу сваю, каб табе не забыцца тых справаў, каторыя бачылі вочы твае, і каб яны не аддаліліся ад сэрца твайго усі дні жыцьця твайго; і ўсьведамі іх сыном сваім а сыном сыноў сваіх, 10 Праз тый дзень, як ты стаяў перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на Горыве, і як СПАДАР сказаў імне: ,3ьбяры да Мяне люд, і Я ім дам пачуць словы Мае, з каторых яны навучацца баяцца Мяне ўсі дні, што яны жывуць на зямлі, і сыноў сваіх навучаць. 11 Вы дабліжыліся а сталі пад гарою, а гара гарэла цяплом аж да сэрца нябёсаў, цемнь, булак а цемрадзь. 12 I гукаў СПАДАР да вас з пасярод цяпла; голас словаў вы чулі, але абраза ня бачылі, а толькі голас. 13 I паведаміў Ён вам змову Сваю, каторую расказаў вам паўніць, дзесяць словаў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах. 14 А расказаў імне СПАДАР у тым часе наўчыць вас уставаў а судоў, каб вы паўнілі іх у зямлі, да каторае вы пераходзіце, каб апанаваць яе. 15 I вельмі сьцеражыце душы свае, бо вы ня бачылі ніякага абраза таго дня, як гукаў да вас СПАДАР у Горыве з пасярод цяпла, 16 Каб вы не папсаваліся і не зрабілі сабе балвана, абраза якое-колечы хвіґуры, зразы мужчыны альбо жонкі, 17 Падобнасьці якое-колечы статчыны, каторая на зямлі, падобнасьці якое-колечы птушкі крылахае, што лётае пад нябёсамі, 18 Падобнасьці якога-колечы паўзуна на зямлі, падобнасьці якое-колечы рыбы, каторая ў водах ніжэй зямлі; 19 I каб, узьняўшы вочы на нябёсы й абачыўшы сонца, месяц а гвезды, усе войска нябёснае, цябе ня штырхнула, і не пакланіўся ім, і ня служыў ім, бо СПАДАР, Бог твой, надзяліў іх усім людзём пад усім небам. 20 А вас узяў СПАДАР і вывеў вас із горна зялезнага, зь Ягіпту, каб вы былі Яму людам спадку, як гэта цяпер. 21 I СПАДАР загневаўся на мяне з прычыны вас, і прысягаў, што я не перайду за Ёрдан і што ня ўвыйду да тае добрае зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; 22 Бо я памру ў гэтай зямлі, я не перайду Ёрдан, а вы пярэйдзеце і апануеце тую добрую зямлю. 23 Сьцеражыціся, каб не забыцца вам змовы СПАДАРА, Бога свайго, каторую Ён учыніў із вамі, і каб не рабіць табе балваноў, абраза чаго-колечы, як расказаў габе СПАДАР, Бог твой; 24 Бо СПАДАР, Бог твой, ё цяпло зьядаючае, Ён БОГ завіднік. 25 „А як родзяцца ў цябе сынове а сынове сыноў, і застараецеся на зямлі, вы папсуіцеся й зробіце сабе балваны, абраз чаго-колечы, і зробіце ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго, гневаючы Яго; 26 То гукаю за сьветкі супроці вас цяпер неба й зямлю, што вы нямінуча борзда загінеце ізь зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб адзяржаць яе: не прадоўжыце дні на ёй, але нямінуча загінеце. 27 I расьцяруша вас СПАДАР у людаў, і застаніцеся ў малым ліку памеж народаў, куды завядзець вас СПАДАР. 28 I будзеце там служыць багом, вырабу рук людзкіх, дзерву а каменю, каторыя ня бачаць ані чуюць, ані ядуць, ані нюхаюць. 29 Але калі будзеш шукаць стуль СПАДАРА, Бога свайго, дык знойдзеш, калі будзеш шукаць Яго ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 30 Як будзеш у ўціску, і як нойдзе на цябе ўсе гэта ў вапошнія дні, то зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу Ягонага; 31 Бо спагадлівы Бог ё СПАДАР, Бог твой: ЁН не пакіне цябе й не загубе цябе, і не забудзецца змовы з айцамі тваімі, што Ён прысягаў ім; 32 Бо папытайся ў часоў пярэдніх, што былі перад табою, з тога дня, каторага стварыў Бог чалавека на зямлі, і ад канца неба і аж да канца неба: ці бывала, як гэтая вялікая рэч, і ці чута падобная да яе? 33 Ці чуў люд голас Бога, гукаючы з пасярод цяпла, як ты чуў і жывеш? 34 Альбо ці прабаваў Бог пайсьці ўзяць сабе народ з памеж народу дазнаньнямі, знакамі а чудосамі а вайною а рукою моцнай а цаўём выцягненым а вялікімі жахамі, як усе тое, што ўчыніў вам СПАДАР, Бог ваш, у Ягіпце перад ачыма тваімі? 35 Табе дана бачыць, каб ты ведаў, што СПАДАР ё Ён Бог, няма яшчэ апрача Яго. 36 Зь неба даў Ён чуць табе голас Свой, каб зырыць цябе, і на зямлі паказаць табе вялікае цяпло Свае, і ты чуў словы Ягоныя з пасярод цяпла. 37 I затым, што Ён любіў бацькоў тваіх, і абраў патомства іхнае просьле іх, то й вывеў цябе перад відам Сваім вялікаю сілаю сваёю зь Ягіпту, 38 Каб прагнаць народы, большыя а дужшыя за цябе, ад віду твайго, увесьці цябе, даць табе зямлю іхную на спадак, як гэта цяпер. 39 Дык ведай цяпер і хіні да сэрца свайго, што СПАДАР ё Бог на небе ўгары й на зямлі далавах, і няма яшчэ апрача Яго. 40 I заховуй уставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, каб добра было табе а сыном тваім просьле цябе, каб ты працягнуў дні на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе назаўсёды". 41 Тады аддзяліў Масей тры месты за Ёрданом на ўсход сонца, 42 Каб уцякаў туды ўбіўца, штозаб'ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў злосьнікам ягоным ані ўчорах, ані заўчора, і каб уцёкла аднаго з гэтых местаў і жыў: 43 Бецэр на пустыні, на роўнай зямлі Рувінавай, і Рамоф у Ґілеадзе ў Ґадовай, і Ґолан у Вашане ў Манасавай. 44 I гэта права, каторае пастанавіў Масей перад сынамі Ізраелявымі; 45 Гэта сьветчаньні, уставы а суды, каторыя казаў Масей сыном Ізраелявым, па выхадзе іх ізь Ягіпту, 46 За Ёрданом на даліне супроці Веф-Пеору, у зямлі Сыгона, караля Аморэйскага, што жыў у Гэшбоне, каторага зразіў Масей із сынамі Ізраелявымі, па выхадзе іх ізь Ягіпту; 47 I спала ім зямля ягоная а зямля Оґа, караля Вашанскага, двух каралёў Аморэйскіх, каторыя за Ёрданом на ўсход сонца, 48 Ад Ароеру, каторы на беразе цур'я Арнона, і аж да гары Сырон, яна ж Гэрмон, 49 I ўся раўніна за Ёрданом на ўсход, аж да мора раўніны ля поду Пісґі. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 5 I згукаў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім: „Слухай, Ізраелю, уставы а суды, каторыя я цяпер кажу ў вушы вашы, і наўчыцеся а рупцеся паўніць іх. 2 СПАДАР, Бог наш, учыніў із намі змову на Горыве. 3 Не з айцамі нашымі ўчыніў СПАДАР змову гэтую, але з намі. Мы тыя, каторыя тут цяпер, мы ўсі жывы. 4 Відам у від гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла; 5 Я ж стаяў прамеж СПАДАРА й вас таго часу, каб пераказаваць вам слова СПАДАРОВА, бо вы баяліся цяпла й ня ўзыходзілі на гару. Ён сказаў: 6 „,Я СПАДАР, Бог твой, каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дамовы нявольнікаў. 7 „, Няхай ня будзе ў цябе іншых багоў перад відам Маім. 8 Не рабі сабе выразанага балвана, ніякага абраза таго, што на нябёсах угары, і што на зямлі далавах, і што ў водах ніжэй зямлі. 9 Ня кланяйся імі ня служы ім, бо Я СПАДАР, Бог твой, БОГ завіднік, што давядаецца зь бяспраўям бацькоў да дзяцей аж да трэйцяга і аж да чацьвертага пакаленьня ненавідзячых Мяне, 10 I чыне міласэрдзе тысячам любячых Мяне й дзяржачых расказаньні Мае. 11 Не мянуй імені СПАДАРА, Бога свайго, здарма, бо СПАДАР ня будзе мець за нявіннага таго, хто мянуе імя Ягонае здарма. 12 Дзяржы дзень сыботні, каб сьвяціць яго, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой. 13 Шэсьць дзён працуй і рабі ўсі работы свае; 14 А дзень сёмы- сыбота СПАДАРУ, Богу твайму. Не рабі ніякае рамеснае работы ты, ані сын твой, ані дачка твая, ані слуга твой, ані служэбка твая, ані вол твой, ані асёл твой, ані ўсялякі статак твой, ані чужаземец твой, што ў брамах тваіх, каб супачыў слуга твой а служэбка твая, як і ты. 15 I памятуй, што слугою ты быў у зямлі Ягіпецкай, і вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль рукою моцнай і цаўём выцягненым, затым і расказаў табе СПАДАР, Бог твой, чыніць дзень сыботні. 16 Сьці айца свайго й маці сваю, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, каб працягнуліся дні твае, і каб добра табе было на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе. 17 Не забівай. 18 I не чужалож. 19 I не крадзі. 20 I ня сьветч на бліжняга свайго сьветчаньням хвальшывым. 21 I не жадай жонкі бліжняга свайго, і не жадай дому бліжняга свайго, поля яго, ані слугі яго, ані служэбкі, вала яго, ані асла яго, ані нічога, што ў бліжняга твайго'. 22 „Словы гэтыя вымавіў СПАДАР да ўсёга збору вашага на гары з пасярод цяпла, булаку а цемры, голасам вялікім, і болей не дадаваў, і напісаў іх на дзьвюх каменных табліцах, і даў іх імне. 23 I было, што як вы пачулі голас із пасярод цемры, і гара гарэла цяплом, то дабліжыліся да мяне ўсі галавы плямёнаў вашых і старцы вашы, 24 I сказалі: ,Вось, паказаў нам СПАДАР, Бог наш, славу Сваю а вялікасьць Сваю, і голас ягоны чулі мы з пасярод цяпла; гэтага дня бачылі мы, што Бог гутара з чалавекам, і гэты застаецца жывы. 25 Але цяпер нашто нам паміраць? Бо зжарэць нас гэтае вялікае цяпло; калі мы яшчэ болей будзем чуць голас СПАДАРА, Бога нашага, то памрэм; 26 Бо хто з усіх целаў, каторы чуў бы голас Бога жывога, што гукае з пасярод цяпла, як мы, ізастаўся б жывым? 27 Дабліжся ты й слухай усе, што скажа СПАДАР, Бог наш, і ты гукай нам усе, што будзе казаць табе СПАДАР, Бог наш, і мы будзем слухаць і рабіць'. 28 I пачуў СПАДАР голас словаў вашых, як вы гутарылі з імною, і сказаў імне СПАДАР: ,Чуў Я голас словаў люду гэтага, каторыя яны казалі табе; усе, што казалі яны, добра. 29 О калі б хто даў, каб былі гэтыя сэрцы іхныя да тога, каб баяцца Мяне й дзяржаць усі расказаньні Мае ўсі дні, каб добра было ім а сыном іхным навекі! 30 Пайдзі, скажы ім: „Зьвярніцеся сабе да буданоў сваіх". 31 А ты стой з Імною, і Я буду табе казаць усе расказаньне а ўставы а суды, каторых ты маеш наўчыць іх, і каб яны рабілі на тэй зямлі, каторую Я даю ім у дзяржаньне'. 32 I каб рупіліся рабіць так, як расказаў вам СПАДАР, Бог ваш; не адхінайцеся ані направа, ані налева. 33 Па ўсёй дарозе, па каторай расказаў вам СПАДАР, Бог ваш, хадзіце, каб вы былі жывы, і добра было вам, і працягнуліся дні вашыя ў зямлі, каторую апануеце. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 6 „І гэта расказаньне, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог ваш, наўчыць вас рабіць у зямлі, да каторае вы пераходзіце туды, каб апанаваць яе; 2 Каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, каб дзяржаў усі ўставы Ягоныя й расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе а сыну твайму а сыну сына твайго на ўсі дні жыцьця твайго, і каб працягнуліся дні твае. 3 Дык слухай, Ізраелю, і заховуй, каб паўніць, каб табе было добра, і каб вы вельмі размнажыліся, як казаў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе, у зямлі, што цячэць малаком а мёдам. 4 „Слухай, Ізраелю: СПАДАР, БОГ наш, СПАДАР адзін. 5 I любі СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім, і ўсёй душою сваёй, і ўсёй сілаю сваёй. 6 I хай будуць словы гэтыя, каторыя я расказую табе цяпер, на сэрцу тваім. 7 I рупатліва вучы іх дзеці свае, і гукай празь іх, седзячы ў доме сваім, і йдучы дарогаю, і кладучыся, і ўстаючы. 8 I завяжы іх на знак на руку сваю, і будуць як начэльнік памеж аччу твайго, 9 I напішы іх на вушакох дому свайго і брамах сваіх. 10 „I будзе, як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у тую зямлю, каторую Ён прысягаў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку, а Якаву, каб даць табе вялікія а харошыя месты, каторых ты не будаваў, 11 I дамы, напоўненыя ўсялякім дабром, каторых ты не напаўняў, і студні, высечаныя, каторых ты не высякаў, і вінішчы а аліўнікі, каторых ты не садзіў, і будзеш есьці й пад'ясі; 12 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў. 13 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, і Яму служы, і імям Ягоным прысягай. 14 Ня йдзіце за іншымі багамі, з багоў тых людаў, каторыя наўкола вас; 15 Бо БОГ завідны СПАДАР, Бог твой, Каторы сярод цябе, каб не ўзгарэўся гнеў СПАДАРА, Бога твайго, на цябе, і ня выгубіў Ён цябе зь віду зямлі. 16 „Не спакушайце СПАДАРА, Бога свайго, як вы спакушалі Яго ў Масе. 17 Цьверда дзяржыце расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, а сьветчаньні ягоныя а ўставы ягоныя, каторыя Ён расказаў табе. 18 I рабі справядлівае а добрае перад ачыма СПАДАРА, каб добра табе было, і каб ты ўвыйшоў, і спала табе добрая зямля, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом тваім, 19 Каб Ён выпіхнуў усіх варагоў тваіх ад віду твайго, як казаў СПАДАР. 20 „Калі папытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: ,Што за сьветчаньні, уставы а суды, каторыя расказаў СПАДАР, Бог наш, нам?' 21 То скажы сыну свайму: ,Слугамі былі мы ў Фараона ў Ягіпце, і вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою моцнай, 22 I даў СПАДАР знакі а чудосы вялікія й ліха ў Ягіпце на Фараона а на ўвесь дом ягоны перад ачыма нашымі; 23 А нас вывеў, каб прывесьці нас, каб даць нам зямлю, праз каторую прысягаў айцом нашым. 24 I расказаў нам СПАДАР паўніць усі ўставы гэтыя, каб мы баяліся СПАДАРА, Бога свайго, на дабро нам усі дні, каб захаваць наша жыцьцё, як і цяпер. 25 I справядлівасьцю будзе нам, калі мы будзем рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае перад відам СПАДАРА, Бога свайго, як Ён расказаў нам'. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 7 „Як увядзець цябе СПАДАР, Бог твой, у зямлю, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе, і выкіне ад віду твайго чысьленыя народы, Гэціча а Ґерґесэя а Аморэя а Канааняніна а Ферэзэя а Гэвеяў а Евусэяў, сем народаў, чысьленшых а дужшых за цябе, 2 I аддасьць іх табе СПАДАР, Бог твой, перад табою, тады, паразіўшы іх, чыста акануеш іх; ня ўчыні зь імі змовы і ня зьмілуйся над імі. 3 I не сваячся зь імі: дачкі свае не аддавай за сына ягонага і дачкі ягонае не бяры за сына свайго; 4 Бо ён адхінець сына твайго, каб ня йшоў за Імною, і будуць служыць іншым багом, і ўзгарыцца на вас гнеў СПАДАРА, і Ён борзда выгубе цябе. 5 Але гэтак зрабіце зь імі: аброчнікі іхныя разбурыце, стаўпы іхныя паламіце, і гаі іхныя высячыце, і балваны іхныя спаліце цяплом; 6 Бо ты люд сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму; цябе абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх народаў, каторыя на відзе зямлі, каб ты быў Яму собскім людам. 7 Не затым, каб вы былі чысьленшыя за ўсі люды, пажадаў вас СПАДАР і абраў вас, бо вы меншыя, чымся ўсі люды; 8 Але затым, што любе вас СПАДАР, і затым, што заховуе прысягу, каторай Ён прысягаў айцом вашым, вывеў вас СПАДАР рукою моцнай і выкупіў цябе з дому нявольнікаў, з рукі Фараона, караля Ягіпецкага. 9 I ведай, што СПАДАР, Бог твой, Ён Бог, БОГ верны, Каторы заховуе змову й міласэрдзе да тысячнага пакаленьня любячых яго і заховуючых расказаньні Ягоныя, 10 I адплачуе ненавідзячым Яго ў від, каб загубіць яго; ня будзе адвалакаць ненавідзячаму Яго, у від ягоны адплаце яму. 11 Дык заховуй расказаньне а ўставы а суды, каторыя цяпер расказую табе паўніць. 12 „I будзе: за тое, што вы слухалі судоў гэтых, і заховавалі іх, і дзяржалі іх, то захавае СПАДАР, Бог твой, табе змову й міласэрдзе, як Ён прысягнуў айцом тваім, 13 I будзе цябе любіць, і дабраславе цябе, і размножа цябе, і дабраславе плод жывага твайго й плод зямлі твае, хлеб твой, і вінны сок твой, і аліву тваю, прыплод ад буйнога статку твайго й прыплод ад стады авец тваіх, на тэй зямлі, каторую Ён прысягнуў айцом тваім даць табе. 14 Дабраславёны ты будзеш болей за ўсі люды; ня будзе ў цябе бясплоднага ані бясплоднае, таксама ў статку тваім. 15 I адхінець ад цябе СПАДАР усялякае няўздоленьне, і ніякія ліхія хваробы ягіпецкія, каторыя ты знаў, не навядзець на цябе, але навядзець іх на ўсіх ненавідзячых цябе. 16 I пажарэш усі люды, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе; няхай не пажалее іх вока твае; і ня служы багом іхным, бо гэта пастка табе. 17 „Калі скажаш у сэрцу сваім: ,Народы гэтыя чысьленшыя за мяне, як я магу выгнаць іх?' 18 Ня бойся іх, выразьліва ўспомні тое, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Фараону а ўсяму Ягіпту, 19 Тыя вялікія дазнаньні, каторыя бачылі вочы твае, і знакі, і чудосы, і руку моцную, і цаўё выцягненае, зь якімі вывеў цябе СПАДАР, Бог твой. Гэтак зробе СПАДАР, Бог твой, усім людам, каторых відаў ты баішся. 20 I таксама шаршні пашлець СПАДАР, Бог твой, на іх, пакуль не загінуць тыя, што засталіся й схаваліся ад віду твайго. 21 Не лякайся іх, бо СПАДАР, Бог твой, сярод цябе, Бог вялікі а страшны. 22 I СПАДАР, Бог твой, выкіне гэтыя народы перад відам тваім памалу, памалу; ня можаш ты выгубіць іх борзда, каб не памнажыліся супроці цябе палявыя зьвяры. 23 I дасьць іх СПАДАР, Бог твой, табе, і прывядзець іх у вялікую замятню, пакуль ня выгубе іх. 24 I аддасьць каралёў іхных у рукі твае, і ты выгубіш імя іхнае з пад неба; ня вытрывае ніхто супроці віду твайго, пакуль ня выгубіш іх. 25 Балваны багоў іхных спаліце цяплом; не пажадай срэбра а золата, каторае на іх, каб узяць сабе, каб не спатыкнуўся імі, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму. 26 I ня ўнось агіды да дому свайго, бо будзеш аканаваны, як яна. Брыдою брыдзься ягонай і агідаю гідзься ягонай, бо аканаваны ён. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 8 ,,Усе расказаньне, каторае я расказую табе цяпер, старайцеся спаўняць, каб вы жылі, і размнажыліся, і прышлі, і апанавалі зямлю, праз каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым. 2 I памятуй усю дарогу, каторай вёў цябе СПАДАР, Бог твой, вось ужо сорак год па пустыні, каб укарыць цябе, каб выпрабаваць цябе, каб даведацца, што ў сэрцу тваім, ці будзеш дзяржаць расказаньні Ягоныя, ці не. 3 Ён карыў цябе, і тамаваў цябе голадам, і жывіў цябе маннаю, каторай ты ня знаў і ня зналі айцове твае, каб усьвядоміць цябе, што не адным хлебам жывець чалавек, але ўсім, што выходзе з вуснаў СПАДАРА, будзе жыць чалавек. 4 Адзецьце твае ня вяла на табе, і нага твая ня похла, вось ужо сорак год. 5 I знай у сэрцу сваім, што, як чалавек зыра сына свайго, СПАДАР, Бог твой, зыра цябе. 6 Дык заховуй расказаньне СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць дарогамі Ягонымі й баяцца Яго; 7 Бо СПАДАР, Бог твой, прыводзе цябе да зямлі добрае, да зямлі цур'ёў вады, жаролаў а азёраў, што выходзяць із даліны й гары, 8 Зямлі пшонкі, ячменю, віна, фіґаў і гранатовага дзярэўя, зямлі аліўкі, алею а мёду, 9 Зямлі, у каторай безь нястачы будзеш есьці хлеб, ня будзе ніякае нястачы табе ў ёй, зямлі, у каторай камяні - зялеза, і з каторай гораў будзеш капаць медзь. 10 I будзеш есьці а сыціцца, і дабраславіш СПАДАРА, Бога свайго, на добрай зямлі, каторую Ён даў табе. 11 Сьцеражыся, каб ты не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, не дзержачы расказаньняў Ягоных а судоў Ягоных а ўставаў Ягоных, каторыя я цяпер расказую табе; 12 Каб, як ты будзеш есьці, і насыцішся і пастановіш харошыя дамы, і як будзеш жыць у іх, 13 I як твой буйны й драбны статак, памножыцца, і срэбра а золата памножыцца ў цябе, і ўсе ў цябе памножыцца; 14 Не ўзьнялося сэрца твае, і не забыўся СПАДАРА, Бога свайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў; 15 Каторы вёў цябе па пустыні вялікай а страшнай, ідзе агняныя гады а скорпіёны а сухія месцы, на каторых няма вады; Каторы вытачыў табе вады із скалы гранітнае; 16 Каторы жывіў цябе на пустыні маннаю, каторае ня зналі айцове твае, каб укарыць цябе і каб выпрабаваць цябе, каб зрабіць табе дабро пры канцу тваім; 17 Дык калі скажаш у сэрцу сваім: ,Мая сіла а моц рукі мае прыдбалі імне багацьце гэтае', 18 То памятуй СПАДАРА, Бога свайго, бо Ён даець табе сілу прыдбаваць багацьце, каб споўніць змову Сваю, праз каторую Ён прысягаў айцом тваім, як цяпер. 19 „I будзе, калі ты чыста забудзешся СПАДАРА, Бога свайго, і пойдзеш за багамі іншымі, і будзеш служыць ім а кланяцца ім, то я сьветчу супроці вас цяпер, што вы чыста загінеце. 20 Як народы, каторыя СПАДАР губе ад віду вашага, так загінеце за тое, што не паслухаеце голасу СПАДАРА, Бога свайго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 9 „Слухай, Ізраелю, ты цяпер пераходзіш Ёрдан, каб пайсьці і апанаваць народы, большыя а дужшыя за цябе, месты вялікія з умацаваньнямі аж да неба, 2 Люд чысьлены а высокі, сынове Енаковы, каторых ты знаеш і ты чуў: ,Хто ўстое супроці сыноў Енаковых?' 3 Ведай жа цяпер, што СПАДАР, Бог твой, Ён, Каторы праходзе перад табою, як цяпло зьядаючае; Ён будзе губіць іх і Ён укора іх перад табою, і ты выжанеш іх, і загубіш іх борзда, як казаў табе СПАДАР. 4 Не кажы ў сэрцу сваім, як выжане СПАДАР, Бог твой, іх ад віду твайго, кажучы: ,3а справядлівасьць маю прывёў мяне СПАДАР апанаваць гэтую зямлю', бо за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР выганяе іх ад віду твайго. 5 Не за справядлівасьць сваю і не за правасьць сэрца свайго прышоў ты адзяржаць на спадак зямлю іхную, але за ліхасьць народаў гэтых СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго, і каб споўніць слова, каторым прысягаў СПАДАР айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву. 6 I ведай, што не за справядлівасьць тваю СПАДАР, Бог твой, даець табе зямлю гэтую добрую, каб апанаваць яе, бо ты люд калянага завыйку. 7 Памятуй, не забудзься тое, што ты гневаў СПАДАРА, Бога свайго, на пустыні: із самага таго дня, як вышаў ты ізь зямлі Ягіпецкае, і аж да прыходу свайго на месца гэтае, вы былі праціўнікамі СПАДАРУ. 8 I ля Горыву вы квялілі СПАДАРА, і загневаўся на вас СПАДАР, каб выгубіць вас, 9 Як я ўзышоў на гару, каб узяць табліцы каменныя, табліцы змовы, каторую ўчыніў СПАДАР із вамі, і прабыў на гары сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, 10 I даў імне СПАДАР дзьве табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым;а на іх подле ўсіх словаў, каторыя гутарыў СПАДАР із вамі на гары з пасярод цяпла ў дзень збору. 11 I было, што на канцу сараку дзён і сараку ночаў даў СПАДАР імне дзьве табліцы каменныя, табліцы змовы, 12 I смазаў імне СПАДАР:,Устань, зыйдзі барзьдзей адгэтуль, бо папсаваўся люд твой, каторы ты вывеў зь Ягіпту; адхінуліся яны борзда ад дарогі, каторую Я расказаў ім: яны зрабілі сабе літы балван'. 13 I сказаў СПАДАР імне, кажучы: ,Бачу Я люд гэты, і вось, люд калянага завыйку ён. 14 Пакінь Мяне, і Я выгублю іх, і сьцяру імя іхнае з пад нябёсаў, і ўчыню цябе народам дужшым а чысленшым за іх'. 15 I я абярнуўся і зышоў з гары, гара ж гарэла цяплом;і дзьве табліцы змовы на абедзьвіх руках маіх. 16 I абачыў я, вось, вы ізграшылі супроці СПАДАРА, Бога свайго, зрабілі сабе літае цялё-бычка, адхінуўшыся борзда ад дарогі, каторую расказаў вам СПАДАР; 17 I схапіў я абедзьве табліцы, і кінуў іх із абедзьвіх рук сваіх, і разьбіў іх перад ачыма вашымі. 18 I паў я перад СПАДАРОМ, як уперад, сорак дзён і сорак ночаў хлеба ня еў і вады ня піў, з прычыны ўсіх грахоў вашых, каторымі вы ізграшылі, зрабіўшы гэта ліха ў ваччу СПАДАРА, угневаўшы Яго; 19 Бо я лякаўся гневу а палу, каторымі СПАДАР загневаўся на вас, каб згубіць вас. I паслухаў СПАДАР мяне таксама тым разам. 20 I на Аарона вельмі загневаўся СПАДАР, каб загубіць яго, але я маліўся таксама за Аарона тога часу. 21 I грэх ваш, каторы вы зрабілі, цялё-бычка я ўзяў, і спаліў яго ў цяпле, і разьбіў яго, і сьцер яго добра, ажно ён стаў ценкі, як пыл, і я кінуў пыл яго ў цурэй, што цёк із гары. 22 I ў Таверу, у Масе а Кіброт-Гатааве вы былі ўквяліўшы СПАДАРА. 23 І як пасылаў СПАДАР вас із Кадэш-Барні, кажучы: ,Узыйдзіце, апануйце зямлю, каторую Я даў вам, то вы спрацівіліся слову СПАДАРА, Бога свайго, і не паверылі Яму, і не паслухалі голасу Ягонага. 24 Вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА з тога самага дня, як я пазнаў вас. 25 I я быў упаўшы перад відам СПАДАРА тыя сорак дзён і сорак ночаў, як быў упаўшы ўперад, бо сказаў СПАДАР, што загубе вас. 26 I маліўся я СПАДАРУ, і сказаў: ,Спадару СПАДАРУ, ня нішч люду Свайго а спадку Свайго, каторы Ты выкупіў вялікасьцю сваёй, каторы вывеў ты зь Ягіпту рукою дужой. 27 Успомні на слугі свае, на Абрагама, Ісака а Якава, не зважай на калянасьць люду гэтага й на ліхасьць ягоную й на грахі ягоныя, 28 Каб не сказалі ў зямлі, скуль Ты вывеў нас: ,,3 тае прычыны, штоСПАДАР ня мог увесьці іх у зямлю, праз каторую казаў ім, дык, ненавідзячы, вывеў Ён іх, каб зрабіць ім сьмерць на пустыні". 29 А яныТвой люд, адылі, і Твой спадак, каторы Ты вывеў сілаю Сваёй вялікай і цаўём Сваім выцягненым'. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 10 „Гэнага часу сказаў імне СПАДАР: ,Вычашы сабе дзьве табліцы, каменныя, падобныя да першых, і ўзыйдзі да Мяне на гару, і зрабі сабе дзярвяную скрыню; 2 I Я напішу на табліцах тыя словы, каторыя былі на першых табліцах, каторыя ты разьбіў; і палажы іх у скрыню'. 3 I зрабіў я скрыню зь дзерва акацы, і вычасаў дзьве каменныя табліцы, як першыя, і ўзышоў на гару, і дзьве гэтыя табліцы ў руццэ маёй. 4 I напісаў Ён на табліцах, як было напісана ўперад, тыя дзесяць словаў, каторыя СПАДАР казаў вам на гары з пасярод цяпла ў дзень збору, і аддаў іх СПАДАР імне. 5 I абярнуўся я, і зышоў з гары, і паклаў табліцы ў скрыню, каторую я зрабіў, і яны там былі, як расказаў імне СПАДАР. 6 „I сынове Ізраелявы крануліся зь Беероф Бене-Яакану да Мозэры; там памер Аарон і пахаваны там, і пачаў сьвятарстваваць сын ягоны Елеазар замест яго. 7 Стуль крануліся да Ґудґоды, з Ґудґоды да Ётвафы, да зямлі, ідзе цур'і водаў. 8 Гэнага часу аддзяліў СПАДАР плямя Левага, каб насіць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, станавіцца перад СПАДАРОМ, служыць Яму й дабраславіць імям Ягоным аж дагэтуль. 9 Затым ня было Левіту дзелі а спадку з братамі ягонымі: Сам СПАДАР ё спадак ягоны, як казаў яму СПАДАР, Бог твой. 10 I я стаяў на гары, як і першыя дні, сорак дзён і сорак ночаў, і паслухаў мяне СПАДАР таксама тым разам; і не захацеў СПАДАР загубіць цябе. 11 I сказаў СПАДАР імне: ,Устань, пайдзі, краніся перад людам; і няхай яны пойдуць і апануюць зямлю, каторую Я прысягаў айцом іхным даць ім. 12 ,,А цяпер, Ізраелю, чаго СПАДАР, Бог твой, вымагае ў цябе? Таго толькі, каб ты баяўся СПАДАРА, Бога свайго, хадзіў усімі дарогамі Ягонымі, і любіў Яго, і служыў СПАДАРУ, Богу свайму, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, 13 Каб дзяржаў расказаньні СПАДАРА й уставы Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб табе было добра. 14 Вось, у СПАДАРА, Бога твайго, неба а нябёсы нябёсаў, зямля й усе, шго на ёй; 15 Толькі айцоў тваіх зычыў СПАДАР палюбіць, і абраў насеньне іхнае просьле іх, вас, з усіх народаў, як цяпер. 16 Дык абрэжча канцавую скурку сэрца вашага і завыйкі вашы не каляньце наперад, 17 Бо СПАДАР, Бог ваш, Ён Бог багоў і Спадар спадароў, БОГ вялікі, дужы а страшны, Каторы не зважае на асобы і не бярэць лапаноў, 18 Каторы робе суд сіраце а ўдаве, і любе чужаземца, каб даць яму хлеб а адзежу. 19 I любіце чужаземца, бо вы былі чужаземцамі ў зямлі Ягіпецкай. 20 СПАДАРА, Бога свайго, бойся, Яму служы, і да Яго прыліпні, і Ягоным імям прысягай. 21 Ён хвала твая й Ён Бог твой, Каторы ўчыніў з табою тыя вялікія а страшныя справы, каторыя бачылі вочы твае. 22 У семдзясят душах зышлі бацькі твае да Ягіпту, а цяпер учыніў цябе СПАДАР, Бог твой, лікам як гвезды нябёсныя. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 11 „Дык любі СПАДАРА, Бога свайго, і дзяржы паручэньне Ягонае, і ўставы Ягоныя, і суды Ягоныя, і расказаньні Ягоныя ўсі дні. 2 I ведайце цяпер, што я кажу вам, а ня сыном вашым, каторыя ня зналі й ня бачылі зыру СПАДАРА, Бога вашага, Ягонае вялікасьці, Ягонае моцнае рукі й высокага пляча Ягонага, 3 I знакоў Ягоных, і ўчынкаў ягоных, каторыя Ён учыніў сярод Ягіпту фараону, каралю Ягіпецкаму, і ўсёй зямлі ягонай, 4 I што Ён учыніў з войскам Ягіпецкім, з коньмі ягонымі і зь цялежкамі ягонымі, што Ён разьліў воды Чырвонага мора на віды іх, як яны гналіся за вамі, і загубіў іх СПАДАР аж дагэтуль, 5 I што Ён зрабіў вам на пустыні, пакуль вы не дайшлі да месца гэтага, 6 I што Ён зрабіў Дафану а Авіраму, сыном Елява, сына Рувінавага, што зямля рашчыніла вусны і глынула іх а дамы іхныя а буданы іхныя а ўсю маемасьць іхную, каторая была ля ног іхных, сярод усяго Ізраеля. 7 Бо вочы вашы бачылі ўсі справы СПАДАРА вялікага, каторыя Ён учыніў. 8 Дык дзяржыце ўсе расказаньне, каторае расказую вам цяпер, каб вы ўмацаваліся, і ўвыйшлі, і апанавалі зямлю, куды вы пераходзіце, каб апанаваць яе, 9 I каб вы працягнулі дні на зямлі, каторую прысягаў СПАДАР айцом вашым даць ім а насеньню іхнаму, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам; 10 „Бо зямля, да каторае ты прышоў, апанаваць яе, яна не такая, як зямля Ягіпецкая, з каторае вышлі вы, ідзе ты, пасеяўшы сяўбу сваю, і паліваў яе пры помачы ног сваіх, як гарод варыўны. 11 Але зямля, да каторае вы пераходзіце, каб апанаваць яе, ё зямля з гарамі й далінамі, і ад дажджу нябёснага навадняецца, 12 Зямля, праз каторую СПАДАР, Бог твой, рупіцца; кажначасна вочы СПАДАРА, Бога твайго, на ёй, з пачатку году і аж да канца году. 13 „I будзе, калі вы будзеце слухаць расказаньняў Маіх, каторыя расказую вам цяпер, любіць СПАДАРА, Бога свайго, і служыць Яму ўсімі сэрцамі сваімі і ўсімі душамі сваімі, 14 Дык дам дождж зямлі вашай упару, раньні й позны; і ты зьбярэш збожжа свае а вінны сок свой а аліву сваю; 16 I дам траву на полю тваім статку твайму; і будзеш есьці а сыціцца. 16 Сьцеражыцеся, каб не спадманулася сэрца вашае, і вы не адхінуліся, і не пачалі служыць іншым Багом, і не пакланіліся ім. 17 I ўзгарыцца гнеў СПАДАРА на вас, і Ён замкнець неба, і ня будзе дажджу, і зямля ня дасьць пладоў сваіх; і вы загінеце борзда з добрае зямлі, каторую СПАДАР даець вам. 18 Дык палажыце гэтыя словы Мае на сэрцах сваіх і на душах сваіх, і завяжыце іх на знак на рукі свае, і хай будуць яны начэльнікам памеж ачоў вашых. 19 I вучыце іх дзеці свае, гукаючы празь іх, як ты сядзіш у доме сваім, і як ідзеш дарогаю, і як кладзешся, і як устаеш. 20 I напішы іх на вушакох дому свайго і ў брамах сваіх, 21 Каб на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, памнажыліся дні вашы а дні дзяцей вашых, падобна да дзён нябёс над зямлёю. 22 ,,Бо калі вы будзеце стродка дзяржаць усе расказаньне гэтае, каторае я расказую вам паўніць, каб любіць СПАДАРА, Бога свайго, каб хадзіць усімі дарогамі Ягонымі й ліпці да Яго, 23 То выжане СПАДАР усі народы гэтыя ад віду вашага, і вы апануеце народы, большыя а дужшыя за вас. 24 Усякае месца, на каторае ступе ступа ног вашых, будзе ваша, ад пустыні й Лібану, ад ракі Еўфрату, аж да мора адзадняга будуць граніцы вашы. 25 Ня ўстое перад вамі ніякая людзіна: страх ваш а ляк ваш дасьць СПАДАР, Бог ваш, на від усяе зямлі, на каторую вы ступіце, як Ён казаў вам. 26 ,,Глянь, сулю вам цяпер дабраславенства й кляцьбу: 27 Дабраславенства, калі паслухаеце расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, каторыя я расказую вам цяпер, 28 А кляцьбу, калі не паслухаеце расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, і адхініцеся ад дарогі, каторую расказую вам цяпер, каб ісьці за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце. 29 „I будзе, як увядзець цябе СПАДАР у тую зямлю, у каторую ты ўходзіш, каб апанаваць яе, дык дай дабраславенства на гары Ґерызым, і кляцьбу на гары Гэвал. 30 Ці ня ё яны за Ёрданом, за дарогаю на захад сонца, у зямлі Канааняніна, што жывець на раўніне, супроці Ґілґалу, ля дубровы Морэ? 31 Бо вы пераходзіце Ёрдан, каб увыйсьці апанаваць зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам, і апануеце яе, і будзеце жыць на ёй. 32 I рупцеся паўніць усі ўставы а суды, каторыя я вам даю цяпер. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 12 „Во гэтыя ўставы а суды, каторыя вы маеце рупіцца паўніць у зямлі, каторую даў СПАДАР, Бог айцоў тваіх, табе ў дзяржаньне, усі дні, каторыя вы будзеце жыць на тэй зямлі. 2 Супоўна разбурыце ўсі месцы, каторыя вы апануеце, ідзе служылі народы багом сваім, на высокіх горах а на ўзгорках і пад усякім рассахатым дзервам. 3 I разбурыце аброчнікі іхныя, і паламіце стаўпы іхныя, і спаліце цяплом гаі іхныя, і разьбіце балваны багоў іхных, і выгубіце імя іхнае зь месца таго. 4 Ня гэтак маеце вы рабіць СПАДАРУ, Богу свайму; 5 Але да месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, з усіх плямёнаў вашых, каб пакласьці імя Ягонае там, дзеля прабываньня Яго, таго шукайце і прыходзь туды, 6 I туды прыносьце ўсепаленьні свае, і аброкі свае, і дзесяціны свае, і ўзьнесеньні рук сваіх, і абятніцы свае, і самахотныя аброкі свае, і першакі буйнога статку свайго й драбнога статку свайго; 7 I ежча там перад відам СПАДАРА, Бога свайго, і весяліцеся вы а дамы вашы з усёга, да чога вы прыкладалі рукі свае, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой. 8 Ня маеце рабіць подле ўсяго, што мы цяпер тут робім, кажны, што яму здаецца добрым; 9 Бо вы ня прышлі яшчэ да супачынку а да спадку, каторы СПАДАР, Бог ваш, даець табе. 10 I як пярэйдзеце Ёрдан, і аселіцеся на зямлі, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам на спадак, і як Ён супакое вас ад усіх варагоў вашых навокал вас, і будзеце жыць бясьпечна; 11 Дык будзе, што на месца, якое абярэць СПАДАР, Бог ваш, каб прабываць імені Ягонаму там, туды прыносьце ўсе, што я расказую вам: усепаленьні свае й аброкі свае, дзесяціны свае і ўзьнесеньні рук сваіх, і ўсе выборнае з абятніцаў сваіх, што вы абяцалі СПАДАРУ; 12 I весяліцеся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, вы а сынове вашы а дачкі вашы а слугі вашы а служэбкі вашы а Левіт, каторы ў брамаў вашых, бо няма яму дзелі а спадку з вамі. 13 Сьцеражыся, каб ня ўзносіць узьнесеньні свае на кажным месцу, каторае ты абачыш; 14 Але адно на тым месцу, каторае СПАДАР абярэць у вадным із плямёнаў тваіх, там узнось узьнесеньні свае і там рабі ўсе, што расказую табе. 15 Адылі, як толькі зажадае душа твая, можаш зарэзаць і будзеш есьці мяса ў вусіх брамах сваіх, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога свайго, каторае Ён даў табе ў вусіх брамах тваіх, нячысты й чысты могуць есьці гэта, як аленя а лань. 16 Адно крыві ня ежча; на зямлю выліце яе, як ваду. 17 Ня можна табе есьці ў брамах сваіх дзесяціны збожжа свайго, і віннога соку свайго, і алівы свае, і першакоў буйнога статку свайго й драбнога статку свайго, і ўсіх абятніцаў сваіх, каторыя ты абяцаў, і самахотных дароў сваіх, і ўзьнесеньня рукі свае. 18 Але перад СПАДАРОМ, Богам сваім, еж гэта на тым месцу, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, з усёга тога, да чога прыкладаеш руку сваю. 19 Сьцеражыся, не пакідай Левіта ўсі дні свае на зямлі сваей. 20 „Як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцу тваю, як казаў табе, і ты скажаш: ,Паем я мяса, бо душа мая галіцца есьці мяса', тады, подле галеньня душы свае, еж мяса. 21 Калі далёка будзе ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць імені Ягонаму там, то рэж із буйнога й драбнога статку свайго, каторы даў табе СПАДАР, як я расказаў табе, і еж у брамах сваіх, подле галеньня душы свае. 22 Адно, як ядуць аленя а лань, так ежча іх; нячысты, як і чысты могуць есьці гэта разам. 23 Толькі будзь станаўкі, каб ня есьці крыві, бо кроў ё душа; ня еж душы разам ізь мясам. 24 Ня ежча яе; на зямлю вылі яе, як ваду. 25 Ня еж яе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе, калі будзеш рабіць справядлівае перад ачыма СПАДАРА. 26 Толькі сьвятасьці свае, якія будуць у цябе, і абятніцы свае ўзнось, і прыходзь на тое месца, каторае абярэць СПАДАР. 27 I абракай усепаленьне свае, мяса а кроў, на аброчніку СПАДАРА, Бога свайго, але кроў аброкаў тваіх мае быць вылівана на аброчніку СПАДАРА, Бога твайго, а мяса еж. 28 Сьцеражыся й слухай усіх словаў гэтых, которыя расказую табе, каб добра было табе а дзяцём тваім просьле цябе навекі, калі будзеш рабіць добрае а простае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго. 29 „Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, куды ты прыдзеш, каб выгнаць іх ад віду твайго, і апануеш іх, і будзеш жыць у зямлі іхнай; 30 То сьцеражыся, каб ты ня лучыў у сетку, ідучы за імі, па выгубленьню іх ад віду твайго, і каб ня шукаў багоў іхных, кажучы: ,Як служылі народы гэтыя багом сваім, таксама й я буду рабіць'. 31 Не рабі гэтак СПАДАРУ, Богу свайму, бо ўсе, чым брыдзіцца СПАДАР, што ненавідзе Ён, яны робяць багом сваім; бо яны й сыноў сваіх і дачкі свае паляць на цяпле багом сваім. 32 Усе, што я расказую табе, рупся паўшць, не дадавай да гэтага й не адыймай ад гэтага. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 13 ,,Калі б паўстаў сярод цябе прарока альбо сьненьнік, і дасьць табе знак альбо чуда, 2 I станецца тый знак альбо чуда, праз каторае ён гукаў табе, кажучы: ,Пойдзем за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце, і будзем служыць ім': 3 То ня слухай словаў прарокі таго альбо сьненьніка таго, бо спакушае вас СПАДАР, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы СПАДАРА, Бога свайго, з усяго сэрца свайго й з усяе душы свае. 4 За СПАДАРОМ, Богам сваім, хадзіце й яго бойцеся; і расказаньні ягоныя дзяржыце, і голасу ягонага слухайце; і Яму служыце, і да яго ліпніце. 5 А прарока тый альбо сьненьнік тый хай памрэць, бо ён намаўляў вас адступіцца ад СПАДАРА, Бога вашага, каб зьбіць цябе з дарогі, па каторай расказаў табе йсьці СПАДАР, Бог твой, Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае й выкупіў цябе з дому нявольнікаў; і гэтак аддаль ліха з пасярод сябе. 6 „Калі будзе намаўляць цябе ўтайку брат твой, сын маці твае, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка ўлоньня твайго, альбо прыяцель твой, каторы табе, як душа твая, кажучы: ,Пойдзем і будзем служыць багом іншым, каторых ня знаў ты а айцове твае, 7 3 багоў тых людаў, якія навокал вас, блізкія да цябе альбо далёкія ад цябе, ад аднаго канца зямлі да другога канца зямлі; 8 То не згаджайся зь ім і ня слухай яго; і хай не шчаджае яго вока твае, не жалей яго й не хавай яго; 9 Але канечне забі яго; твая рука ўперад мае быць на ім, каб забіць яго, і рука ўсяго люду апошняя. 10 I ўкамянуй яго, і ён памрэць, бо ён прабаваў адцягнуць цябе ад СПАДАРА, Бога твайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў. 11 I ўвесь Ізраель пачуе, і будзе баяцца, і ня будуць болей рабіць такога ліха пасярод цябе. 12 „Калі пачуеш празь якое зь местаў сваіх, ідзе СПАДАР, Бог твой, даець табе жыць, што кажуць: 13 ,Вышлі людзі, сыны веляла, з пасярод цябе й адцягнулі жыхараў места іхнага, кажучы: „Пойдзем і будзем служыць багом іншым", ' каторых вы ня зналі, 14 То прасачы, даведайся а добра распытай; і вось, гэта праўда, верна гэта слова, сталася брыда гэта сярод цябе: 15 Супоўна пабі жыхараў таго места лязом мяча і акануй яго а ўсе, што ў ім, і статак лязом мяча. 16 А ўвесь здабытак яго зьбяры на сярэдзіну вуліцы ягонай, і спалі цяплом места а ўвесь здабытак яго супоўна СПАДАРУ, Богу свайму; і хай яно будзе вечна ўзгоркам, не адбудавана яно ізноў. 17 I хай нішто ня прыліпне да рукі твае з аканаванага, каб адвярнуў СПАДАР гіж гневу Свайго, і зрабіў табе міласэрдзе, і зьмілаваўся над табою, і размнажыў цябе, як прысягаў айцом тваім, 18 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы ўсі расказаньяі Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб рабіць пасьцівае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 14 „Вы сынове СПАДАРА, Бога вашага; не рабіце націнаў ані рабіце лысіны памеж аччу вашага па памерлым; 2 Бо ты народ сьвяты СПАДАРУ, Богу свайму, і цябе абраў СПАДАР быць яму людам собскім із усіх людаў, каторыя на зямлі. 3 ,,Ня еж ніякае брыды. 4 Во статак, каторы вам можна есьці: валы, ягняты, казяняты, 5 Лань а алень а пярэсты алень а гаравая каза а антылёпа а буйла а дзікая каза. 6 I кажны статак, у каторага падзелены капыт і раськеплены раськепам на два капыты, і каторы жвець жваку, із статку тый ежча. 7 Адно гэтых ня ежча із жвучых жваку альбо маючых падзелены раськепам капыт: вярблюда, зайца а труса, бо хоць яны жвуць жваку, але капыты іх не падзеленыя: нячыстыя яны вам; 8 I сьвіньні, бо капыты ў яе падзеленыя, але ня жвець жвакі: нячысгая яна вам; ня ежча мяса іхнага і да здыхаты іхнае не датыкайцеся. 9 „Гэта ежча з усёга, што ў вадзе: усі ежча, у каторых ё плавукі а луска; 10 А ўсіх тых, у каторых няма плавукоў а лускі, ня ежча: нячыстае гэта вам. 11 „Усялякую птушку чыстую ежча. 12 Але гэтых ня маеце есьці зь іх: арла, ґрыфіна а морскага арла 13 А каршуна, каршака а крачота з пародаю іх 14 А ніякага гругана з пародаю яго 15 А стравуса а сакала а чайкі а зязюлі з пародаю яе 16 А ночнае савы а савы а пугача 17 А пэлікана а морскае вароны 18 А бусла а чаплі з пародаю іх а ўдода а кажана. 19 Усі крылатыя поўзаючыя нячыстыя вам: ня ежча іх. 20 Усялякую птушку чыстую ежча. 2І Ня ежча ніякае здыхляціны; чужаземцу, каторы ў брамах тваіх, аддай яе, і ён хай есьць яе, альбо прадай чужніку; бо ты люд сьвяты ў СПАДАРА, Бога свайго. Не вары казяняці ў малаццэ маці ейнае. 22 ,,Аддзяляй дзесяціну ад усёга прыбытку сяўбы свае, каторы прыходзе з поля што году, 23 I еж перад СПАДАРОМ, Богам сваім, на тым месцу, каторае абярэць Ён, каб прабываць імені Ягонаму там, дзесяціну збожжа свайго, віннога соку свайго, і алівы свае, і першакі буйнога й драбнога статку свайго, каб ты наўчыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго ўсі дні, 24 А калі здоўжыцца табе дарога, ажно ты ня можаш несьці гэтага, бо далека ад цябе тое месца, каторае абярэць СПАДАР, Бой твой, каб пакласьці там імя Свае, бо дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой: 25 То памяняй гэта на срэбра, і завяжы срэбра ў руццэ сваёй, і прыходзь на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; 26 I дасі срэбра гэтае за ўсе, чаго зажадае душа твая, з буйнога й драбнога статку, віна, моцнага напітку і ўсяго, чаго сабе душа зычыла б твая; і еж там перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і весяліся ты а радзіма твая. 27 I Левіта, каторы ў брамах тваіх, не пакінь яго, бо няма яму дзелі а спадку з табою. 26 ,,Пры канцу трох год аддзяляй усі дзесяціны прыбыткаў сваіх таго году, і кладзі іх у брамах сваіх; 29 I прыйдзе Левіт, бо яму няма дзелі а спадку з табою, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя ў брамах тваіх, і хай ядуць а сілкуюцца, каб дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, у вусялякай рабоце рук тваіх, каторую ты будзеш рабіць. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 15 „На канцу сёмага году рабі дараваньне. 2 I во спосаб дараваньня: хай даруе кажны пазычэньнік, каторы пазычыў прыяцелю свайму, хай не спаганяе з прыяцеле свайго й з брага свайго; бо прагалошана дараваньне дзеля СПАДАРА. 3 3 чужаземца спаганяй, а што будзе твае ў брата твайго, хай даруе рука твая. 4 Хіба толькі ня будзе ў цябе ўбогага, бо шчодра дабраславе цябе СПАДАР на тэй зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб ты ўзяў яе на спадак, 5 Калі толькі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, і рупіцца паўніць усе расказаньне гэтае, каторае цяпер расказую табе; 6 Бо СПАДАР, Бог твой, дабраславе цябе, як Ён казаў табе, і ты будзеш пазычаць шгмат якім народам, а сам ня будзеш пазычаць; і панаваць будзеш над шмат якімі народамі, а яны над табою ня будуць панаваць. 7 „Калі ж будзе ў цябе ўбогі хто з братоў тваіх, у ваднэй з брамаў тваіх, у зямлі тваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, то не закалянь сэрца свайго і ня сьцісьні рукі свае ад убогага брата свайго. 8 Але шырака адчыні руку сваю яму й шчодра пазыч яму, подле яго нястачы, чаго яму не стаець. 9 Сьцеражы, каб ня была ў сэрцу тваім нягодная думка, кажучы: ,Бліжыцца сёмы год, год дараваньня'; і станецца ліхое вока твае да ўбогага брата твайго, і ты не дасі яму, і ён загукае супроці цябе да СПАДАРА, і будзе на табе грэх. 10 Дай шчодра яму, і хай ня мае немарасьціцца сэрца твае, як будзеш даваць яму, бо за тое дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх справах тваіх і ў вусім, што будзе рабіць рука твая. 11 Бо не перастане ўбогі сярод зямлі; затым я й расказую табе, кажучы: шырака адчыні руку сваю брату свайму, беднаму свайму а ўбогаму свайму на зямлі сваёй. 12 ,,Калі прадасца табе брат твой, Гэбрэй або Гэбрэйка, і будзе служыць табе шэсьць год, дык на сёмы год адпусьці яго вольным ад сябе. 13 I як будзеш адпушчаць яго вольным ад сябе, не адпусьці яго з пустым; 14 Надзялі яго шчодра із стадаў сваіх, з току свайго і з таўчэльні свае; чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой, даў яму. 15 I памятуй, што ты быў слугою ў зямлі Ягіпецкай, і выкупіў цябе СПАДАР, Бог твой; затым я расказую табе гэта цяпер. 16 „I будзе, калі ён скажа табе: ,Не пайду я ад цябе, бо я люблю цябе а дом твой', бо добра яму ў цябе, 17 Дык вазьмі шыла й пракалі вуха ягонае ля дзвярэй; і будзе ён слугою тваім навекі; і нават гэтак рабі із служэбкаю сваёй. 18 Хай ня будзе цяжкім у ваччу тваім, што ты маеш адпусьціць яго ад сябе вольным, бо ўдвая супроці платы найміту зарабіў табе за шэсьць год; і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусім, што будзеш рабіць. 19 „Кажнага першака самца, шго родзіцца ад буйнога й ад драбнога статку твайго, пасьвячай СПАДАРУ, Богу свайму: не рабі першародным валом сваім і ня стрыжы першароднага з драбнага статку свайго. 20 Перад СПАДАРОМ, Богам сваім, зьядай гэта ты а радзіма твая што году, на месцу, каторае абярэць СПАДАР. 21 А калі будзе на ім ган, кульгавы альбо сьляпы будзе, альбо зь якім ліхім ганам, дык не абракай яго на аброк СПАДАРУ, Богу свайму; 22 Але ў брамах сваіх ежча яго; нячысты, як і чысты, як аленя, так і лань. 23 Толькі крыві яго ня еж; на зямлю вылі, як ваду. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 16 „Заховуй месяц Авіў і рабі Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, бо ў месяцу Авіве вывеў цябе СПАДАР, Бог твой, зь Ягіпту ночы. 2 I рэж Пасху СПАДАРУ, Богу свайму, з драбнога й буйнога статку на месцу, каторае абярэць СПАДАР, каб прабывала там імя Ягонае. 3 Ня еж ізь ёю кіслага, сем дзён еж ізь ёю праснакі, хлеб гароты, бо ты хапліва вышаў ізь зямлі Ягіпецкае, каб помнеў дзень выхаду свайго ізь зямлі Ягіпецкае ўсі дні жыцьця свайго. 4 I ня мае быць бачана ў цябе нічога кіслага ў вусёй граніцы тваёй сем дзён, і хай не пераначуе дараньня зь мяса, каторае ты аброк на на аброк увечары на першы дзень. 5 Ня можаш ты зарэзаць Пасхі ў якой-колечы з брамаў, каторыя СПАДАР, Бог твой, дасьць табе; 6 Але толькі на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабываць там імені Ягонаму, там рэж Пасху ўвечары заходам сонца, у тым самым урочыстым часе, у каторым ты вышаў зь Ягіпту. 7 I сьпячы, і зьеж на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, а назаўтрае можаш зьвярнуцца і ўвыйсьці ў буданы свае. 8 Шэсьць дзён еж прэсны хлеб, а на сёмы дзень адданьне сьвята СПАДАРУ, Богу твайму, не займайся рамеснаю работаю. 9 „Сем тыдняў лічы сабе; пачынаючы серп на збожжу, пачні лічыць сем тыдняў. 10 I зрабі сьвята тыдняў СПАДАРУ, Богу свайму, з даньня самахотнага дару рукі свае, каторы ты дасі подле тога, чым дабраславіў цябе СПАДАР, Бог твой. 11 I весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт, каторы ў брамах тваіх, а чужаземец а сірата а ўдава, каторыя сярод цябе, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, каб прабывала там імя Ягонае. 12 I памятуй, што ты быў слугою ў Ягіпце, і заховуй а паўні ўставы гэтыя. 13 „Сьвята будак сьвяці ў сябе сем дзён, як зьбярэш із току свайго й з таўчэльні свае. 14 I весяліся ў сьвята свае ты а сын твой а дачка твая а слуга твой а служэбка твая а Левіт а чужаземец а сірата а удава, каторыя ў брамах тваіх. 15 Сем дзён сьвяткуй СПАДАРУ, Богу свайму, на месцу, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой; бо дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, у вусіх прыбытках тваіх і ў вусялякай рабоце рук тваіх, і ты будзеш толькі весяліцца. 16 „Трэйчы ў год усі мужчыны маюць бачыць від СПАДАРА, Бога твайго, на месцу, каторае абярэць Ён; у сьвята праснакоў, у сьвята тыдняў і ў сьвята будак; і ня мае бачыць від СПАДАРОЎ з пустым, 17 Кажны подле дару ў руццэ сваёй, подле дабраславенства СПАДАРА, Бога твайго, якое Ён даў табе. 18 „Судзьдзяў а нагляднікаў прызнач сабе ў вусіх брамах сваіх, якія СПАДАР, Бог Твой, дасьць табе, плямёнам тваім, і будуць судзіць люд судам справядлівым. 19 Не адхінай суду, не зважай на асобы і не бяры лапаноў, бо лапаны нявісьняць вочы мудрых і пераварачаюць словы справядлівых. 20 За справядлівасьцяй, за справядлівасьцяй ганіся, каб ты жыў і апанаваў зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе. 21 „Не садзі сабе гаю зь якіх-колечы дзерваў ля аброчніка СПАДАРА, Бога свайго, каторы ты зробіш сабе; 22 I ня стаў сабе стаўпа, каторы ненавідзе СПАДАР, Бог твой. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 17 „Не абракай СПАДАРУ, Богу свайму, вала альбо ягняці, на каторым будзе ган, што-колечы благое, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму. 2 „Калі знойдзецца сярод цябе ў ваднэй з брамаў тваіх, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе, мужчына альбо жонка, што зробе ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога твайго, каб узрушыць змову Ягоную; 3 I пойдзе, і будзе служыць іншым багом, і паклоніцца ім, і сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябёснаму, чаго Я не расказаў; 4 I табе накажуць, і ты пачуеш, дык ты добра прасачы, і вось, праўда, і верна слова, зроблена брыда гэтая ў Ізраелю, 5 Дык вывядзі мужчыну таго альбо жонку тую, каторыя зрабілі ліха гэтае, да брамы свае, таго мужчыну альбо тую жонку, і ўкамянуй іх, і хай памруць. 6 На словы дзьвюх сьветак альбо трох сьветак хай памрэць засуджаны на сьмерць; ня мае быць забіты на словы аднае сьветкі. 7 Рука сьветак мае быць на ім уперад, каб забіць яго, а рука ўсяго люду пры канцу; і выкарані ліха з пасярод сябе. 8 „Калі цяжка будзе табе ў якой справе рассудзіць памеж крыві й крыві, памеж суду й суду, памеж біцьця й біцьця, і нязгодныя пагляды ў брамах тваіх, то ўстань і ўзыйдзі на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, 9 I прыдзі да сьвятароў Левітаў а да судзьдзі, каторы будзе тых дзён, і распытайся ў іх, і яны скажуць табе ў справе. 10 I зрабі подле слова, каторае яны скажуць табе, на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, і рупся рабіць подле ўсяго, чаго яны навучаць цябе. 11 Подле права, каторага яны навучаць цябе, і подле рассудку, які яны скажуць табе, зрабі, і не адхінайся ад слова, якое яны скажуць табе, ані направа, ані налева. 12 А хто ўчыне так гарэзна, каб непаслухаць сьвятара, што стаіць служыць там СПАДАРУ, Богу твайму, альбо судзьдзі, мае памерці тый чалавек, - і выкарані ліха з Ізраеля. 13 I ўвесь люд пачуе, і будзе баяцца, і ня будзе болей гарэзаваць. 14 „Як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, і апануеш яе, і аселішся на ёй, і скажаш: ,Пастанаўлю я над сабою караля, падобна да ўсіх народаў, што наўкола мяне': 15 То пастанаві, пастанаві сабе над сабою караля, каторага абярэць СПАДАР, Бог твой; з пасярод братоў сваіх пастанаві над сабою караля; ня можаш пастанавіць над сабою чужніка, каторы ня брат табе. 16 Толькі каб ён не памнажыў сабе коні і не зварачаў люд да Ягіпту, каб памнажыць сабе коні, бо СПАДАР сказаў вам: ,Не зварачайцеся болей дарогаю гэтай; 17 I каб не памнажыў сабе жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і каб срэбра а золата не памнажыў сабе вельмі. 18 I будзе, што як ён сядзе на пасад каралеўства свайго, дык выпіша сабе да кнігі адпіс права ў сьвятароў Левітаў. 19 I хай ён будзе ў яго, і хай ён чытае яго ўсі дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіўся праз усі словы права гэтага і ўставы гэтыя, каб паўніць іх, 20 Каб не надзьмулася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхінаўся ён ад расказаньня направа ані налева, каб працягнуў дні на каралеўстве сваім, ён а сынове ягоныя сярод Ізраеля. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 18 „Хай ня будзе ў сьвятароў Левітаў, у ўсяго плямені Левавага дзелі а спадку з Ізраелям: яны маюць жывіцца аброкамі СПАДАРОВЫМІ й Ягонай дзельлю; 2 Спадку ж ня будзе яму памеж братоў ягоных: Сам СПАДАР спадак ягоны, як казаў Ён яму. 3 ,,І во што мае быць прызначана сьвятаром ад люду, ад абракаючых на аброк вала альбо авечкі: аддаваць сьвятару лапатку, шчэляпы а трыбух. 4 Пачаткі збожжа свайго, віннога соку свайго й алівы свае, і пачаткі воўны авец сваіх аддаваць яму; 5 Бо яго абраў СПАДАР, Бог твой, з усіх плямёнаў тваіх, каб ён стаяў, каб служыў у іменю СПАДАРА, сам а сынове ягоныя ўсі дні. 6 „I калі прыдзе Левіт із аднае з брамаў з усяго Ізраеля, ідзе ён жыў, і прыдзе на зычаньне душы свае на месца, каторае абярэць СПАДАР, 7 I будзе служыць у іменю СПАДАРА, Бога свайго, як і ўсі браты ягоныя Левіты, што стаяць там перад СПАДАРОМ; 8 То хай яны карыстаюць із аднолькавае дзелі, звыш адзяржанага ад продажы баччыны. 9 „Як ты ўвыйдзеш у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, ня вучыся рабіць падобна да брыды тых народаў: 10 Ня мае быць знойдзены ў цябе праводзячы сына свайго альбо дачку сваю перазь цяпло, вяшчун вешчаваньня, назіраньнік часоў, варажбіт, вядзьмар, 11 Чараўнік, выгукаючы духі, знахар і пытаючы ў мертвых; 12 Бо агіда СПАДАРУ кажны, што робе гэта, і за гэтыя агіды СПАДАР, Бог твой, выганяе іх ад віду твайго. 13 Будзь беззаганны із СПАДАРОМ, Богам сваім; 14 Бо народы тыя, каторыя ты выганяеш, слухаюць назіраньнікаў часоў а вяшчуноў; але табе ня тое даў СПАДАР, Бог твой. 15 Прароку з пасярод цябе, з братоў тваіх, як мяне, узьніме табе СПАДАР, Бог твой, Яго слухайце; 16 Подле ўсяго, чаго ты прасіў у СПАДАРА, Бога свайго, ля Горыву ў дзень збору, кажучы: ,Хай не пачую болей голасу СПАДАРА, Бога свайго, і цяпла гзтага вялікага няхай не абачу болей, каб імне не памерці'. 17 I сказаў імне СПАДАР: ,Добра тое, што яны казалі. 18 Прароку я ўзьніму ім із пасярод братоў іхных, такога як ты, і дам словы Мае ў вусны Ягоныя, і Ён будзе казаць ім усе, што Я раскажу Яму; 19 I будзе, што хто не паслухае словаў Маіх, каторыя будзе гукаць імям Маім, тый адкажа Імне. 20 ,А тый прарока, каторы гарэзуе гукаць слова імям Маім, тое, чаго Я не расказаў яму гукаць, і каторы будзе гукаць імям багоў іншых, дык хай памрэць прарока тый'. 21 ,I калі скажаш у сэрцу сваім:, Як мы пазнаем слова, каторае ня СПАДАР казаў?' 22 Калі скажа прарока імям СПАДАРА, але ня станецца слова тое й ня спраўдзіцца, то гэта слова, што не казаў яго СПАДАР, але казаў яго прарока з гарэзасьці свае, - ня бойся яго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 19 ,,Як выгубе СПАДАР, Бог твой, народы, каторых зямлю даець табе СПАДАР, Бог твой, і ты будзеш спадкаемцам іх, і аселішся ў местах іхных а дамох іхных; 2 Тады аддзялі сабе тры месты сярод зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне. 3 Пракладзі сабе дарогу і падзялі на тры часьці ўсю граніцу зямлі сваей, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак; і будзе, каб уцякаў туды кажны ўбіўца. 4 I во ў якой справе ўбіўца можа ўцякаць туды й застацца жывы: хто заб'ець прыяцеля свайго нясьведама, і ён ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора; 5 Хто пойдзе з прыяцелям сваім да лесу сячы дзервы, і размахнецца рука ягоная ізь сякіраю, сьсячы дзерва, і сякіра ссунецца з тапарышча, і луча ў прыяцеля, і ён памрэць; такі хай уцячэць да аднаго зь местаў тых, і застанецца жывы; 6 Каб не пагнаўся за ўбіўцам помсьнік за кроў, бо ўзгарэлася сэрца ягонае, і не насьпеў яго, калі далёка будзе дарога, і не забіў яго, прымеж тога як ён ня мае быць засуджаны на сьмерць, бо ня быў ворагам яму ўчорах а заўчора. 7 Затым Я й расказаў табе, кажучы: ,Тры месты аддзялі сабе'. 8 I як пашыра СПАДАР, Бог твой, граніцы твае, як Ён прысягаў айцом тваім, і дасьць табе ўсю зямлю, каторую Ён сказаў, што дасьць айцом тваім, 9 Калі ты будзеш дзяржаць усе гэтае расказаньне, каторае Я расказую табе цяпер, каб паўніць яго, любіць СПАДАРА, Бога свайго, і хадзіць дарогамі Ягонымі ўсі дні, дык дадасі яшчэ тры месты да гэтых трох местаў, 10 I каб не разьлівалася кроў нявіннага сярод зямлі твае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і каб ня было на табе крыві. 11 „Але калі будзе хтось вораг прыяцелю свайму, і будзе цікаваць на яго, і паўстане на яго, і сьмяротна паб'ець яго, і тый памрэць, і ўцячэць да аднаго зь местаў гэтых; 12 То пашлюць старцы места таго, і возьмуць яго стуль, і аддадуць яго ў рукі помсьніка за кроў, і ён памрэць. 13 Хай не пашчаджае яго вока твае; і выкарані кроў нявіннага з Ізраеля, і будзе табе добра. 14 ,,Ня ўзрушай мяжы прыяцеля свайго, каторую правялі першыя на спадку тваім, што дастаўся табе ў зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне. 15 „Хай ня стане адна сьветка супроці людзіны супроці якога бяспраўя, супроці якога грэху, у такім грэху, каторым грэшаць: подле вуснаў дзьвюх сьветак альбо подле вуснаў трох сьветак адбудзецца справа. 16 Калі выступе супроці людзіны сьветка місьцюк, сьветчачы праз адступніцтва; 17 Дык хай стануць абодва гэтыя чалавекі, каторыя правуюцца, перад СПАДАРОМ, перад сьвятарамі а перад судзьдзямі, што будуць тых дзён, 18 I хай старэнна прасочаць судзьдзі, і вось, хвальшывая сьветка сьветчыла хвальшыва, сьветчачы супроці брата свайго, 19 дык зрабіце яму тое, што ён маніўся зрабіць брату свайму; і выкарані ліха з пасярод сябе. 20 I засталыя пачуюць, і будуць баяцца, і ня будуць болей паўтраць такога ліха сярод цябе. 21 I хай не пашчаджае вока твае: душа за душу, вока за вока, зуб за зуб, рука за руку, нааг за нагу. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 20 ,,Як ты выйдзеш на вайну супроці ворага свайго й абачыш коні а цялежкі, люд большы за цябе, то ня бойся іх, бо СПАДАР, Бог твой, з табою, Каторы ўзьняў цябе ізь зямлі Ягіпецкае. 2 I будзе: як дабліжышся да бітвы, тады няхай дабліжыцца сьвятар і гукае люду, 3 I скажа яму: ,Слухай, Ізраелю! вы цяпер бліжыцеся да бітвы з варагамі сваімі; хай ня млеюць сэрцы вашыя, ня бойцеся а ня дрыжыце а не лякайцеся іх; 4 Бо СПАДАР, Бог ваш, ё Тый, Каторы йдзець із вамі, каб ваяваць за вас із варагамі вашымі, выбавіць вас'. 5 ,,Хай гукаюць нагляднікі люду, кажучы: ,Хто пастанавіў новы дом і не пасьвяціў яго, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не пасьвяціў яго. 6 I хто пасадзіў вінішча і ня збудзеніў яго, хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі не карыстаў зь яго. 7 I хто заручыўся із жонкаю й ня ўзяў яе, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб не памер у бітве, і другі ня ўзяў яе'. 8 I яшчэ агалосяць нагляднікі люду, і скажуць: ,Хто баязьлівы й млявага сэрца, тый хай ідзець і зьвернецца да дому свайго, каб ён не зрабіў кволымі сэрцы братоў сваіх, як сэрца ягонае'. 9 I будзе, як скончаць нагляднікі казаць гэта люду, то хай прызначаць вайводцаў, каторыя стаялі б на чале люду. 10 „Як дабліжышся да места, ваяваць яго, то агаласі яму мір. 11 I будзе: калі ён адкажа табе мірам і адчыне табе, то хай будзе, што ўвесь люд, каторы будзе ў ім, будзе табе даньню і служыць табе. 12 I калі ён ня зробе міру з табою і будзе весьці з табою вайну, то абляжы яго. 13 I СПАДАР, Бог твой, аддасьць у руку тваю, і заб'еш у ім усіх мужчынаў лязом мяча; 14 Адно жанкі а дзеці і статак і ўсе, што ў месьце, увесь здабытак яго граб сабе, і еж здабытак варагоў сваіх, каторых аддасьць табе СПАДАР, Бог твой. 15 Гэтак рабі з усімі местамі, каторыя ад цябе вельма далёка, каторыя ня зь местаў народаў гэтых тут. 16 Адно ў местах гэтых народаў, каторых СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, не пакідай жывымі ні воднае душы; 17 Але супоўна акануй іх: Гэціча а Аморэя, Канааняніна а Ферэзэя, Гэвея, а Евусэя, як расказаў табе СПАДАР, Бог твой, 18 Каб яны не наўчылі вас рабіць падобна да ўсіх агідаў сваіх, якія яны рабілі багом сваім, і каб вы не грашылі перад СПАДАРОМ, Богам сваім. 19 „Калі будзеш аблягаць места шмат дзён, каб зваяваць яго а ўзяць яго, то ня псуй дзярэўя яго, сякучы іх сякіраю, бо зь яго ты ясі, і не валі яго. Ціж палявое дзерва чалавек, каб аблягаць яго? 20 Адно тыя дзервы, праз каторыя ты ведаеш, 20 што яны нічога не даюць на ежу, можаш псаваць а сячы а будаваць умацаваньні супроці места, каторае вядзець із табою вайну, пакуль не падзець. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 „Як у зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе ў дзяржаньне, будзе знойдзены забіты, упалы на полю, і няма ведама, хто забіў яго; 2 То няхай выйдуць старцы твае а судзьдзі твае і памераюць аж да местаў, каторыя наўкола забітага; 3 I месцкія старцы места, найбліжшага да забітага, хай возьмуць цяліцу, каторай не рабілі, каторая не насіла йга; 4 I хай спусьцяць старцы таго места тую цяліцу ў даліну; зь цякучай вадою, каторая ня ўроблена а не засеяна, і хай зломяць завыек там цяліцы ў даліне; 5 I дабліжацца сьвятары, сынове Левавы, (бо іх абраў СПАДАР, Бог твой, служыць Яму й дабраславіць ,імям СПАДАРА, і подле словаў іхных хай будзе ўсялякая сьпярэчная справа й усялякае пабіцьце), 6 I ўсі старцы места таго, найбліжшыя да забітага, хай умыюць рукі свае над цяліцаю, каторай завыек зламілі ў даліне, 7 I асьветчаць, і скажуць: ,Рукі нашыя не разьлілі крыві гэтае, і вочы нашы ня бачылі; 8 Залашчся над людам Сваім Ізраелям, каторы Ты выкупіў, СПАДАРУ, і ня дай віны крыві нявіннай пасярод люду Свайго Ізраеля'. I даравана ім кроў гэта. 9 А ты выкараніш із нутра свайго кроў нявіннага, калі зробіш справядлівае перад ачыма СПАДАРА. 10 ,,Як выйдзеш на вайну супроці варагоў сваіх, і аддасьць яго СПАДАР, Бог твой, у рукі твае, і возьмеш яго ў палон, 11 I абачыш памеж палоненых пазорную жонку, і пажадаеш яе, і возьмеш яе сабе за жонку; 12 Дык прывядзі яе да дому свайго, і хай яна аголе галаву сваю, і ўпарадкуе ногці свае, 13 I хай здыйме ізь еябе палоненіцкую адзежу сваю, і хай жывець у доме тваім, і плача па айцу сваім а па маці сваёй месяц; і просьле гэтага ты можаш увыйсьці да яе й стаць яе мужам, і яна будзе тваёй жонкаю. 14 Калі ж пасьлей не захочаш яе, то адпусьці яе, подле жаданьня душы ейнае, але ніяк не прадавай яе за срэбра і ня зьдзекуйся зь яе, бо ты паніжыў яе. 15 ,,Калі ў каго будуць дзьве жонкі, адна любая, а другая ненавісная, і народзяць яму сыноў, як любая, так і ненавісная, і пяршак будзе сын ненавіснай; 16 То, у дзень падзелу сыном сваім меньня свайго, ён ня можа абраць сына любае за першака перад першародным сынам ненавіснае; 17 Але першака, сына ненавіснае, хай прызнае, каб даць яму падвойную дзель з усёга, што ў яго знойдзецца; бо ён пачатак сілы, у яго права першака. 18 „Калі ў каго будзе сын упорлівы а праціўны, што ня слухае голасу айца свайго а голасу маці свае, і яны каралі яго, але ён ня слухае іх; 19 Дык хай схопяць яго ацец ягоны а маці ягоная і вывядуць яго да старцоў места ягонага і да брамы месца ягонага, 20 I скажуць старцом места ягонага: ,Гэты сын наш упорлівы а праціўны, ня слухае голасу нашага, жарло а п'яніца'; 21 I ўкамянуюць яго ўсі жыхары места ягонага, і памрэць; і выкарані ліха з пасярод сябе, і ўвесь Ізраель пачуюць а пабаяцца. 22 „I калі ў кім будзе грэх, варты сьмерці, і яму будзе зроблена сьмерць, і ты засіліш яго на дзерве; 23 То цела ягонае ня мае начаваць на дзерве, але пахавай, пахавай таго ж дня яго; бо пракляты перад Богам засілены, і ня плюгаў зямлі свае, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 22 І не дазволь сабе бачыць вала брата свайго альбо авечкі, што адбілася, і хавацца ад іх, але канечне зьвярні іх брату свайму. 2 Калі ж ня блізка будзе ад цябе брат твой, і ты ня знаеш яго, то вазьмі іх унутр двара свайго, і хай яны будуць у цябе, пакуль брат твой ня будзе шукаць іх, і тады зьвярні яму іх. 3 I гэтак рабі з аслом ягоным, і гэтак рабі з адзецьцям ягоным, і гэтак рабі з усялякаю згубаю брата свайго, каторую ён згубе і каторую ты знойдзеш; нельга табе тайць іх. 4 ,,Не дазволь сабе бачыць асла брата свайго альбо вала ягонага, упалых у дарозе, і хавацца ад іх, але канечне падыймі іх разам ізь ім. 5 „На жонцы ня мае быць мужчынскіх убораў, і мужчына ня маадзявацца ў жаноцкае адзецьце; бо агіда СПАДАРУ, Богу твайму, у кажным робячым гэга. 6 „Калі луча птушынае гняздо перад табою на дарозе на якім дзерве альбо на зямлі з птушанятамі альбо зь яйцамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйцах, то небяры маці разам ізь дзецьмі; 7 Маці канечне пусьці, а дзеці вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб працягнуліся дні твае. 8 „Калі будзеш станавіць новы дом, то зрабі поручні наўкола страхі свае, каб не навесьці крыві на дом свой, калі хто, паваліўшыся, зваліцца зь яго. 9 Не садзі вінішча свайго рознымі садзьбамі, каб не аманаваць табе цэласьці садзьбы, каторую ты пасадзіш, і плод вінішча. 10 ,,Не ары на валу й асьле разам. 11 ,,Не адзявай адзецьця з розных гатункаў, з воўны й лёну разам. 12 „Зрабі сабе завіваньне на чатырох рагох адзежы свае, каторую ты адзяеш. 13 ,,Калі хто возьме жонку, і ўвыйдзе да яе, і зьненавідзе яе, 14 I дасьць прычыну да гаворкі на яе, і пусьце празь яе няславу, і скажа: ,Жонку гэтую я ўзяў і дабліжыўся да яе, і не знайшоў у яе дзявоцтва'; 15 Дык возьме ацец дзеўчын а маці ейная і вынясуць знак дзявоцтва дзяўчыны да старцоў места, да брамы, 16 I скажа ацец дзеўчын старцом: ,Дачку сваю я аддаў гэтаму чалавеку за жонку, і ён зьненавідзеў яе, 17 I вось, ён даў прычыну да гаворкі на яе, кажучы: „Я не знайшоў у дачкі твае дзявоцтва"; але во знак дзявоцтва дачкі мае'. I расьцеле адзежу перад старцамі места. 18 I возьмуць старцы таго места мужа, і пакараюць яго, 19 I накладуць на яго сто срэбра кары, і аддадуць айцу дзеўкі, бо ён пусьціў няславу праз дзеўку ізраельскую; яна ж хай застанецца яго жонкаю, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае. 20 „Калі ж праўдаю было гэта слова, і не знайшлося дзявоцтва ў дзяўчыны, 21 То дзеўку хай прывядуць да дзьвярэй дому айца ейнага, і ўкамянуюць яе жыхары места ейнага, і хай памрэць яна; бо яна зрабіла нягоднасьць у Ізраелю, бязуліўшы ў доме айца свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе. 22 „Калі каго засьпеюць лежачага із замужкаю, то хай памруць таксама абое, мужчына, што ляжаў із жонкаю, і жонка; і выкарані ліха з Ізраеля. 23 „Калі будзе дзеўка дзявушчая заручана мужу, і хто-колечы стрэнецца зь ёю ў месьце, і ляжа зь ёю, 24 То абаіх іх вывядзіце да брамы таго места, і ўкамянуйце, і хай памруць яны: дзеўка за тое, што яна ня крычэла ў месьце, а мужчына за тое, што паніжыў жонку прыяцеля свайго; і выкарані ліха з пасярод сябе. 25 „Калі ж хто на полю знойдзе дзеўку заручаную, і, схапіўшы яе, тый чалавек ляжа зь ёю, то хай памрэць адзін мужчына, што ляжаў зь ёю; 26 А дзеўцы нічога не рабі: на дзеўцы няма грэху сьмяротнага; бо гэта, як калі б хто паўстаў на прыяцеля свайго й забіў яго на сьмерць, так гэта справа. 27 Бо на полю знайшоў яе, і дзяўчына заручаная крычэла, але ня было ратаўніка ў яе. 28 „Калі ж хто знойдзе дзеўку дзявушчую незаручаную, і схопе яе, і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх, 29 То тый, што ляжаў зь ёю, мае даць айцу дзяўчыны пяцьдзясят срэбра, а яна хай будзе яго жонкаю, бо ён паніжыў яе; ён ня можа разьвесьціся зь ёю ўсе жыцьцё свае. 30 „Ніхто ня мае браць жонкі айца свайго і адкрываць крыса айца свайго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 23 „Хай ня ўвыйдзе з расьцісьненымі шулятамі й адрэзаным сарамаценьням у грамаду СПАДАРОВУ, 2 Хай ня ўвыйдзе байструк у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне ягонае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ. 3 „Хай ня ўвыйдзе Амонец а Моаўлянін у грамаду СПАДАРОВУ, і дзясятае пакаленьне іхнае ня можа ўвыйсьці ў грамаду СПАДАРОВУ да веку; 4 3 тае прычыны, што не перанялі вас з хлебам а вадою на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту, і за тое, што яны нанялі супроці цябе Валаама Веоронка зь Пефору, з Араму Нагараіму праклясьці цябе. 5 Але ня зычыў СПАДАР, Бог твой, слухаць Валаама, і абярнуў СПАДАР, Бог твой, кляцьбу ягоную на дабраславенства табе, бо любе цябе СПАДАР, Бог твой. 6 Ня шукай ім супакою ані дабра ўсі дні твае, на векі. 7 „Ня брыдзься Едомлянінам, бо ён брат твой; ня брыдзься Егіпцянінам, бо ты быў чужаземцам у зямлі ягонай; 8 Дзеці, каторыя ў іх народзяцца, у трэйцім пакаленьню могуць увыйсыці ў грамаду СПАДАРОВУ . 9 „Як пойдзеш у паход на варагоў сваіх, то сьцеражыся ўсяго ліхога. 10 „Калі ў цябе будзе хто нячысты ад тога, што прыгадзілася яму ночы, то ён мае выйсьці вон із табару й ня ўходзіць у нутр табару; 11 I будзе пры настаньню вечара: мае абмыць вадою, і па заходзе сонца можа ўвыйсьці да табару. 12 „Месца мае быць у цябе вонках табару, і выходзь туды вонкі. 13 I калок хай будзе ў цябе звыш зброі твае; і будзе, як будзеш садзіцца вонках, то выкапай і ўзноў закапай вышлае зь цябе; 14 Бо СПАДАР, Бог твой, ходзе сярод табару твайго, каб выбаўляць цябе й аддаваць варагоў тваіх табе; дык табар твой мае быць сьвяты, каб Ён не абачыў у цябе нічога саромнага й не адступіўся ад цябе. 15 ,,Не выдавай нявольніка спадару ягонаму, як ён уцячэць да цябе ад спадара свайго. 16 Хай ён жывець у цябе, сярод вас на месцу, каторае ён абярэць у якой-колечы з брамаў тваіх, ідзе ўпадабае; ня ўціскай яго. 17 „Ня мае быць бязулі з дачок Ізраелявых, і ня мае быць бязулі із сыноў Ізраелявых. 18 Ня ўнось платы бязулі а цаны сабакі ў дом СПАДАРА, Бога свайго, зь ніякае абятніцы, бо тое й другое ё брыда перад СПАДАРОМ, Богам тваім. 19 Не пазычай брату свайму на працэнт срэбра, на працэнт еміны, на працэнт чаго іншага, што льга пазычаць на працэнт. 20 Чужаземцу аддавай на працэнт, а брату свайму не аддавай на працэнт, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусім, да чаго прыкладаеш руку сваю, на зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе. 21 „Калі дасі абятніцу СПАДАРУ, Богу свайму, то без адвалокі споўні яе, бо спагоне яе СПАДАР, Бог твой, зь цябе, і будзе на табе грэх. 22 Калі ж ты ня даў абятніцы, ня будзе на табе грэху. 23 Што вышла з вуснаў тваіх, дзяржы а паўні так, як абяцаў ты СПАДАРУ, Богу свайму, самахотны аброк, праз каторы сказаў ты вуснамі сваімі. 24 ,,Калі ўвыйдзеш у вінішча прыяцеля свайго, можаш есьці ягады, подле жаданьня душы свае, дасыці, а ў судзіну сваю не кладзі. 25 „Калі прыйдзеш на жніво прыяцеля свайго, каласуй рукою сваёю, але сярпа ня нахінай на збожжа прыяцеля свайго. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 24 Як возьме хто жонку і стане яе мужам, і будзе, што калі яна ня знойдзе ласкі ў ваччу ягоным, бо ён знаходзе ў ёй што-колечы саромнае, дык напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, 2 I яна выйдзе з дому ягонага, і пойдзе, і выйдзе за другога мужа; 3 I зьненавідзе яе муж апошні, і напіша ёй разводны ліст, і дасьць ёй у рукі, і вышле яе з дому свайго, альбо памрэць гэты апошні муж, што ўзяў яе сабе за жонку; 4 То ня можа першы яе муж, што выслаў яе, ізноў узяць яе, каб была яму за жонку, просьле тога, як яна сплюгаўлена; бо агіда гэта перад СПАДАРОМ, і не прычыняй грэху зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак. 5 „Калі хто ўзяў жонку нядаўна, то хай ня выходзе на вайну, і нічога ня маюць ускладаць на яго: хай ён застанецца вольным у доме сваім адзін год і вяселе жонку сваю, каторую ўзяў. 6 „Ніхто ня мае берці ў заклад верхняга й сподняга жорна, бо таковы бярэць у заклад душу. 7 „Калі знойдуць каго, што ён украў каго-колечы з братоў сваіх, із сыноў Iзраелявых, і паняволіў яго, і прадаў яго, то хай памрэць злодзей той; і выкарані ліха з пасярод сябе. 8 „Сьцеражыся ў больцы праказы, уважліва дзяржы, каб паўніць подле ўсяго, чаго наўчаць вас сьвятары Левіты; як я расказаў ім, рупіцца паўніць. 9 Памятуй, што зрабіў СПАДАР, Бог твой, Мірыяме на дарозе, як вы йшлі зь Ягіпту. 10 „Калі ты пазычыш прыяцелю свайму што-колечы, то не заходзь да дому ягонага, каб вымагаць у яго заклад; 11 Пастой на вуліцы, а тый, катораму ты пазычыў, вынясе табе заклад свой на вуліцу. 12 Калі ж ён чалавек бедны, то ты не кладзіся із закладам ягоным; 13 Канечне зьвярні яму заклад заходам сонца, каб ён лёг у вадзецьцю сваім і дабраславіў цябе: і будзе табе справядлівасьць перад СПАДАРОМ, Богам тваім. 14 ,,Ня крыўдзь найміта, беднага а ўбогага, з братоў сваіх альбо з чужаземцаў сваіх, каторыя ў зямлі тваёй, у браме тваёй: 15 Ягонага дня аддай плату ягоную пярвей, чымся сонца зойдзе, бо ён бедны, і жджэць яе душа ягоная, і каб ён ня гукаў супроці цябе да СПАДАРА, і ня было на табе грэху. 16 „Айцове ня маюць быць караны сьмерцяй за дзеці, і дзеці ня маюць быць караны сьмерцяй за бацькоў; кажны за свой грэх хай памрэць. 17 ,,Не перакручуй суду чужаземца а сіраты; і не бяры ў заклад адзецьця ўдавы. 18 I памятуй, што ты быў нявольнікам у Ягіпце, і выкуіпіў цябе СПАДАР, Бог твой, стуль; затым я расказую табе рабіць гэта. 19 „Як будзеш жаць жніво свае на полю сваім, і забудзешся сноп на полю, то не зварачайся ўзяць яго: хай ён будзе чужаземцу, сіраце а ўдаве, каб СПАДАР, Бог твой, дабраславіў цябе ў вусіх работах рук тваіх. 20 „Як будзеш абіваць аліўкі свае, то не абірай за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будзе яна. 21 Калі будзеш здыймаць плады ў вінішчу сваім, ня зьбірай астачаў за сабою: чужаземцу, сіраце а ўдаве хай будуць яны. 22 I помні, што нявольнікам ты быў у зямлі Ягіпецкай; затым я й расказую табе рабіць гэта. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 25„Калі будзе сьпярэчка памеж людзёў, і яны дабліжацца да суду, дык хай судзяць іх, правага хай аправяць, а ліхога засудзяць. 2 I калі будзе варты біцьця ліхі, то судзьдзя хай раскажа пакласьці яго й біць перад сабою, подле ліхасьці ягонае, лікам. 3 Сорак вытняў можа біць яго, а не павяліча, каб ад павялічэньня вытняў звыш гэтага, ад шмат вытняў брат твой ня быў паніжаны перад ачыма тваімі. 4 „Не затыкай пыску валу, як ён малоце. 5 ,,Калі браты жывуць разам, і адзін ізь іх памрэць, а сына няма ў яго, то жонка памерлага ня мае выходзіць вонкі за чалавека чужога, але дзевер ейны мае ўвыйсьці да яе а ўзяць яе сабе за жонку а жыць ізь ёю, як дзевер. 6 I будзе, што пяршак, каторага яна народзе, установе імя брата ягонага памерлага, каб ня было сьцерта імя ягонае ў Ізраелю. 7 Калі ж не захоча тый чалавек узяць браціху сваю, то браціха ягоная ўзыйдзе да брамы, да старцоў, і скажа: ,Адмовіўся дзевер мой устанавіць імя брата свайго ў Ізраелю, ня хоча жаніцца з імною, як дзевер; 8 Тады гукнуць яго старцы места ягонага і будуць умаўляць; і калі ён стане й скажа: ,Не хачу ўзяць яе'; 9 То дабліжыцца браціха ягоная да яго на ачох старцоў, і здыйме бот ягоны з нагі ягонае, і плюне ў від ягоны, і адкажа, і скажа: ,Гэтак робяць із чалавекам, каторы ня будуе дому брату свайму'. 10 I назавуць імя ягонае ў Ізраелю: ,Дом разутага'. 11 „Як б'юцца мяжсобку мужчыны, чалавек і брат ягоны, і жонка аднаго дабліжыцца, каб уратаваць мужа свайго з рук б'ючага яго, і выцягнуўшы руку сваю, схопе яго за сарамаценьне; 12 Дык адсячы руку ейную; хай не пажалее вока твае. 13 „Хай ня будзе ў мяху тваім дваякіх камянёў, вялікі й малы. 14 Хай ня будзе ў доме тваім дваякая ефа, вялікая й малая. 15 Вага дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, мера дасканальная а справядлівая хай будзе ў цябе, каб працягнуліся дні твае на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе; 16 Бо агідны перад СПАДАРОМ, Богам тваім, кажны робячы няпраўду. 17 „Памятуй, што зрабіў табе Амалік на дарозе, як выйшлі зь Ягіпту; 18 Як ён пераняў цябе на дарозе, і пабіў усіх млявых адзаду цябе, як ты здарожыўся а прыстаў, і не пабаяўся ён Бога. 19 I будзе, як СПАДАР, Бог твой, супакое цябе ад усіх варагоў тваіх навокал зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, каб апанаваць яе, вытры памятку Амаліка з пад нябёсаў, не забудзься. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 26 ,,І будзе, як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і апануеш яе, і аселішся ў ёй; 2 То вазьмі зь першых усіх пладоў зямлі, каторыя ты адзяржыш ізь зямлі свае, што СПАДАР, Бог твой, даець табе, і пакладзі ў сутнік, і пайдзі на тое месца, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, каб прабывала там імя Ягонае; 3 I прыйдзі да сьвятара, каторы будзе тых дзён, і скажы яму: ,Асьвятчаю сядні СПАДАРУ, Богу свайму, што я ўвыйшоў у тую зямлю, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом нашым даць нам'. 4 I возьме сьвятар сутнік із рукі твае, і паложа яго перад аброчнікам СПАДАРА, Бога твайго. 5 Ты ж адказуй а скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: ,Ацец мой, Арамлянін гінучы, зышоў да Ягіпту, і асяліўся там із малым лікам людзёў, і стаўся там ізь яго народ вялікі, дужы а чысьлены; 6 I блага абходзіліся з намі Ягіпцяне, і ўціскалі нас, і накладалі на нас цяжкія работы; 7 I галасілі мы да СПАДАРА, Бога айцоў нашых, і пачуў СПАДАР голас наш, і абачыў гароту нашу, цяжкія працы нашы й уціскі нашы; 8 I вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою дужою а цаўём выцягненым, вялікім жахам а знакамі а чудосамі, 9 I прывёў нас на месца гэтае, і даў нам зямлю гэтую, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд. 10 I цяпер вось, я прынёс першыя плады зямлі, каторыя Ты, СПАДАРУ, даў імне'. I палажы іх перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і пакланіся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, 11 I весялісзя з усёга дабра, каторае СПАДАР, Бог твой, даў табе а дому твайму, ты а Левіт, і чужаземец, каторы будзе ў цябе. 12 „Як ты скончыш аддзяляць усі дзесяціны прыбытку свайго трэйцяга году, году дзесяцінаў, і аддасі Левіту, чужаземцу, сіраце а ўдаве, і будуць яны есьці ў брамах тваіх, і сыціцца; 13 То скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: ,Я сусім чыста вынес сьвятасьць із дому і таксама даў подле ўсіх расказаньняў Тваіх, каторыя Ты расказаў імне; я ня выступіў з расказаньняў Тваіх і не забыўся. 14 Я ня еў зь яе ў смутку сваім, ані ўзяў зь яе ў нечысьціні, ані даваў зь яе на Дзяды: я слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, рабіў подле ўсёга, што Ты расказаў імне. 15 Глянь далоў ізь сьвятога месцабыцьця Свайго, зь нябёс, і дабраслаў люд Свой, Ізраеля, і зямлю, каторую Ты даў нам, як Ты прысягаў айцом нашым, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'. 16 „Гэтага дня СПАДАР, Бог твой, расказуе табе паўніць уставы гэтыя а суды: дзяржы а паўні іх усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 17 СПАДАРУ сказаў ты цяпер, каб Ён быў тваім Богам, і каб хадзіць табе дарогамі Ягонымі й паўніць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя, і слухаць голасу Ягонага. 18 I СПАДАР урочыста сказаў табе гэтага дня, каб ты быў собскім людам Ягоным, як Ён казаў табе, каб ты дзяржаў усі расказаньні Ягоныя, 19 I што Ён дасьць табе быць вышэй за ўсі народы, каторыя Ён стварыў, у славе славутнасьці а харашыні, і каб табе быць сьвятым людам у СПАДАРА, Бога свайго, як Ён сказаў". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 27 I расказаў Масей а старцы Ізраелявы люду, кажучы: ,,Дзяржыце ўсе расказаньне, каторае расказую вам цяпер. 2 I будзе таго дня, калі пярэйдзеце Ёрдан да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, тады пастанаві сабе вялікія камяні й пабяліце іх вапнаю; 3 I напішы на іх усі словы права гэтага, як пярэйдзеш, каб ты ўвыйшоў у зямлю, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як казаў табе СПАДАР, Бог айцоў тваіх. 4 I будзе, як пярэйдзеце Ёрдан, пастановіце камяні тыя, як я расказую вам цяпер, на гары Гевал, і пабяліце іх вапнаю. 5 I збудуй там аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, аброчнік із камянёў, не нахінаючы на іх зялеза. 6 3 камянёў суцэльных збудуй аброчнік СПАДАРУ, Богу свайму, і ўзнось на ім аброкі, усепаленьні СПАДАРУ, Богу свайму. 7 I абракай аброкі супакойныя, і еж там, і весяліся перад СПАДАРОМ, Богам сваім. 8 I напішы на камянёх усі словы права гэтага вельмі выразьліва". 9 I гукаў Масей а сьвятары Левіты ўсяму Ізраелю, кажучы: ,,Уважай а слухай, Ізраелю: гэгага дня ты стаў людам СПАДАРА, Бога свайго. 10 Дык слухай голасу СПАДАРА, Бога свайго, і паўні расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер". 11 I расказаў Масей народу таго дня, кажучы: 12 „Гэтыя маюць стаць, каб дабраславіць народ на гары Герызым, як пярэйдзеце Ёрдан: Сымон, Леў, Юда, Іссасхар, Язэп а Венямін. 13 А гэтыя маюць стаяць, каб праклінаць на гары Гевал: Рувін, Гад, Ашэр, Завулон, Дан а Неффалім. 14 А Левіты адкажуць і скажуць кажнаму мужу Ізраелцу вялікім голасам: 15 „,Пракляты чалавек, што зробе выразаны й літы абраз, брыду перад СПАДАРОМ, работу рук майстры, і пастанове яго патай'. I адкажа ўвесь люд і скажа: ,Амін'. 16 „,Пракляты, хто ўлегцы мае айца свайго а маці сваю'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 17 „,ІІракляты, хто ўзрушае межы прыяцеля свайго'. I скажа ўвесьлюд: ,Амін'. 18 „,Пракляты, хто нявіснога зьбівае з дарогі'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 19 „,Пракляты, хто адхінае суд чужаземца, сіраты а ўдавы'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 20 „,Пракляты, хто ляжа із жонкаю айца свайго, бо ён адкрыў крысо айца свайго'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 21 „,Пракляты, хто ляжа зь якім-колечы статкам'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 22 „,Пракляты, хто ляжа ізь сястрою сваёю, з дачкою маці свае'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 23 „,Пракляты, хто ляжа зь цешчаю сваёю'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 24 „, Пракляты, хто бярэць лапаны, каб забіць душу, кроў нявінную'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 25 „,Пракляты, хто ўтайку забівае прыяцеля свайго'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 26 „, Пракляты, хто ня выпаўне словаў права гэтага, каб іх паўніць'. I скажа ўвесь люд: ,Амін'. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 28 „I будзе, калі ты будзеш уважліва слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, рупіцца паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер; то СПАДАР, Бог твой, дасьць быць табе над усі народы зямлі. 2 I прыдуць на цябе ўсі дабраславенствы гэтыя, і дасягнуць цябе, калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго: 3 Дабраславёны ты ў месьце, і дабраславёны ты на полю. 4 Дабраславёны плод жывата твайго, і плод зямлі твае, і плод статку твайго, і прыбытак валоў тваіх, і ягняты авец тваіх. 5 Дабраславёны кош твой а дзяжа твая. 6 Дабраславёны ты ўходзячы і дабраславёны выходзячы. 7 Дасьць СПАДАР, што варагі твае, каторыя паўстануць на цябе, будуць зражаны перад табою; аднэй дарогаю яны выступяць супроці цябе, а сяма дарогамі ўцякуць ад цябе. 8 Раскажа СПАДАР табе дабраславенства ў сьвірнах тваіх і ў вусім, да чаго ты прыкладаў руку сваю; і дабраславе цябе на зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе. 9 Пастанове цябе СПАДАР людам сьвятым Сваім, як Ён прысягаў табе, калі ты будзеш дзяржаць расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, і будзеш хадзіць дарогамі Ягонымі. 10 I абачаць усі народы зямлі, што імя СПАДАРА мянуецца на табе, і будуць баяцца цябе. 11 I перапоўне цябе СПАДАР дабром у плодзе жывата твайго, і ў плодзе статку твайго, і ў плодзе зямлі на зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом тваім даць табе. 12 Адчыне табе СПАДАР добрую скарбніцу Сваю, неба, каб яно давала дождж зямлі тваёй упару яе, і каб дабраславіць усю работу рукі твае: і будзеш пазычаць шмат якім народам, а сам ня будзеш пазычаць. 13 I дасьць СПАДАР быць табе галавою, а не хвастом, і будзеш толькі на гарыні, а ня будзеш далавах, калі будзеш прыслухацца да расказаньняў СПАДАРА, Бога свайго, каторыя расказую табе сядні, дзяржаць а паўніць, 14 I не адвернешся ад усіх словаў, каторыя расказую вам сядні, ані направа, ані налева, каб пайсьці за іншымі багамі служыць ім. 15 „I будзе, калі не паслухаеш голасу СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіцца паўніць усі расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя я расказую табе сядні, то прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя і насьпеюць цябе: 16 Пракляты ты ў месьце, і пракляты ты на полю. 17 Пракляты кош твой а дзяжа твая. 18 Пракляты плод жывата твайго й плод зямлі твае, прыбытак валоў тваіх і ягняты авец тваіх. 19 Пракляты ты ўходзячы й пракляты выходзячы. 20 Пашлець СПАДАР на цябе кляцьбу, замятню а няшчасьце ў вусім, да чаго прыкладаў ты руку сваю, што ты рабіў, пакуль ня будзеш выгублены, і ты борзда загінеш за ліхія ўчынкі свае, за тое, што ты пакінуў Мяне. 21 СПАДАР прылепе да цябе мор, пакуль не зьвядзець Ён цябе ізь зямлі, да каторае ты ўходзіш, каб апанаваць яе. 22 Зразе цябе СПАДАР сухотамі, трасцаю, гаручкаю, запаленьняю, мячом, палячым ветрам, сухмянём а іржою; і яны будуць перасьледаваць цябе, пакуль не загінеш. 23 I будуць нябёсы твае, каторыя над галавою тваёю, медзьдзю, і зямля пад табою зялезам. 24 Дасьць СПАДАР дождж зямлі тваёй пылам, і попел ізь неба будзе зыходзіць на цябе, пакуль ня будзеш выгублены. 25 Аддасьць цябе СПАДАР на паразу перад відам варагоў тваіх; аднэй дарогаю выступіш супроці іх, а сяма дарогамі ўцячэш ад іх; і будзеш дрыготаю па ўсіх каралеўствах зямлі. 26 I будзе труп твой ежаю ўсім птушкам нябёсным і зьвяром зямлі, і ня будзе пужаючага іх. 27 Зразе цябе СПАДАР скульлям ягіпецкім, ґемороям, каростаю а сьвербам, ад каторых ты ня зможаш вылячыцца. 28 Зразе цябе СПАДАР шалам, нявісносьцяй а зуменьням сэрца. 29 I ты будзеш вошчупкам хадзіць паўднём, як нявісны вошчупкам ходзе ўцямне, і ня будзеш мець дасьпеху ў дарогах сваіх, і будзеш адно ўцісканы а крыўджаны ўсі дні, і няма выбавіцеля. 30 Із жонкаю заручышся, і другі будзе ляжаць ізь ёю; дом пастановіш, і ня будзеш жыць у ім; вінішча насадзіш, і ня будзеш пратаць ягад яго. 31 Вала твайго зарэжуць на аччу тваім, ня будзеш есьці яго; асла твайго заглабаюць у цябе і ня зьвернуць табе; авечкі твае аддадуць варагом, і няма ў цябе ратаўніка. 32 Сынове твае а дачкі твае будуць адданы другому люду; і вочы твае будуць бачыць і будуць кволець празь іх цэлы дзень, і ня будзе сілы ў руках тваіх. 33 Плады зямлі твае і ўсю працу тваю будзе есьці люд, каторага ты ня знаў, і ты будзеш адно ашуканы а разьбіты ўсі дні. 34 I адыйдзеш ад разуму ад бачаньня аччу твайго, што ты пабачыш. 35 Зразе цябе СПАДАР скульлям ліхім на каленях а галёнках, ад каторага ты ня зможаш вылячыцца, ад падашвы нагі твае аж да цемені твайго. 36 Завядзець цябе СПАДАР і караля твайго, каторага ты пастановіш над сабою, да народу, каторага ня знаў ты ані айцове твае, і будзеш служыць там іншым багом, дзерву й каменю; 37 I будзеш жахам, прыпавесьцю а прымазьзю ў вусіх людаў, да каторых завядзець цябе СПАДАР. 38 Сяўбы шмат вынясеш у поле, а зьбярэш мала, бо паесьць яе шаранча. 39 Вінішчы будзеш садзіць і ўрабляць, але віна ня будзеш піць і не зьбярэш, бо паесьць іх чырва. 40 Аліўныя дзервы будуць у цябе ў вусіх граніцах тваіх, але аліваю не памажашся, бо асыпяцца аліўкі твае. 41 Сыноў а дачкі народзіш, але іх ня будзе ў цябе, бо пойдуць у палон, 42 Усі дзервы твае й плады зямлі твае апануе іржа. 43 Чужаземец, каторы сярод цябе, будзе падыймацца над табою вышэй а вышэй, а ты спушчацца будзеш ніжэй а ніжэй. 44 Ён будзе пазычаць табе, а ты ня будзеш пазычаць яму; ён будзе галавою, а ты будзеш хвастом. 45 I прыйдуць на цябе ўсі кляцьбы гэтыя, і будуць перасьледаваць цябе, і дасягнуць цябе, пакуль ня будзеш выгублены, бо ты ня слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзяржаць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, каторыя Ён расказаў табе. 46 I яны будуць знакам і дзівам на табе а на насеньню тваім навекі. 47 За тое, што ты ня служыў СПАДАРУ, Богу свайму, зь весялосьцяй а дабрынёю сэрца, пры множасьці ўсяго, 48 Дык будзеш служыць ворагу свайму, каторага пашлець на цябе СПАДАР, у галадові а смазе а голасьці а ў вусялякай нястачы; і ён узложа на шыю тваю зялезнае йго, пакуль ня выгубіць цябе. 49 Падыйме на цябе СПАДАР народ здалеку, з канца зямлі; як арол наляціць народ, каторага мовы ты ня будзеш цяміць, 50 Народ із гарэзным відам, каторы ня ўсьціць віду старога і над маладым ня зьмілуецца. 51 I будзе ён есьці плод статку твайго й плод зямлі твае, пакуль ня зьнішча цябе, ажно не пакіне табе збожжа ані віннога соку, ані алівы, ані прыбытку валоў тваіх, ані ягнят авец тваіх, пакуль не загубе цябе. 52 I будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, пакуль не наваляцца высокія а моцныя сьцены твае, на каторыя ты спадзеешся, па ўсёй зямлі сваёй; ён будзе аблягаць цябе ў вусіх брамах тваіх, па ўсёй зямлі тваёй, каторую СПАДАР, Бог твой, даў табе. 53 I ты будзеш есьці плод жывата свайго, цела сыноў сваіх а дачок сваіх, каторых СПАДАР, Бог твой, даў табе, у ваблозе а ў сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой. 54 Чалавек, раскунежаны ў цябе і ў вялікай раскошы ўзгадаваны, будзе мець благое вока на брата свайго, і на жонку ўлоньня свайго, і засталых сыноў сваіх, каторыя застануцца, 55 I ня дасьць ні воднаму зь іх цела дзяцей сваіх, каторыя ён будзе есьці, бо ў яго не застанецца нічога ў ваблозе а ў сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у вусіх брамах тваіх. 56 Раскунежаная, у раскошы ўзгадаваная жонка ў цябе, каторая не прабавала ступы нагі свае станавіць на зямлю з прычыны раскошы а скунежанасьці, будзе мець благое вока на мужа ўлоньня свайго а на сына свайго а на дачку сваю 57 А на пасьцелю, што выходзе з памеж ног ейных, а на дзеці, каторыя яна народзе; бо зьесьць іх зь нястачы ўсяго, патай у ваблозе а сьціску, у каторым сьцісьне цябе вораг твой у брамах тваіх. 58 Калі ня будзеш рупіцца паўніць усі словы Права гэтага, напісаныя ў кнізе гэтай, і ня будзеш баяцца гэтага славутнага а страшнага імені СПАДАРА, Бога свайго; 59 Дык дзіўнымі зробе СПАДАР болькі твае а болькі насеньня твайго, болькі вялікія а кажначасныя, і хваробы ліхія а кажначасныя. 60 I прыверне на цябе ўсі хваробы ягіпецкія, каторых ты баяўся, і яны прыліпнуць да цябе. 61 Таксама ўсялякую хваробу і ўсялякую больку, якая не запісана ў кнізе права гэтага, СПАДАР узьвядзець на цябе, пакуль ня будзеш вгублены. 62 І застанецца вас людэёў малы лік, замест тога, што вы былі, як зоры нябёсныя, бо ты ня слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго. 63 I будзе, што як радаваўся СПАДАР із вас, робячы вам дабро й множачы вас, так будзе радавацца СПАДАР із вас, губячы вас а нішчачы вас, і вырваны будзеце ізь зямлі, да каторае ты йдзеш, каб апанаваць яе. 64 I разьвее цябе СПАДАР па ўсіх людах, ад канца зямлі аж да канца зямлі, і будзеш там служыць іншым багом, каторых ня знаў ты ані айцове твае, дзерву а камяню. 65 I памеж тых народаў ты несупакоішся, і ня будзе месца супачынку ступе нагі твае, і СПАДАР дасьць табе там ляклівае сэрца, і цьмяныя вочы, і бядунлівую душу. 66 I будзе жыцьцё твае вісець перад табою, і будзеш жахацца ўдзень і ночы, і ня будзеш пэўны жыцьця свайго. 67 Нараніцы ты скажаш: ,О, калі б настаў вечар!' а ўвечары скажаш: ,О, калі б настала раньне!' зь ляку сэрца свайго, каторым ты будзеш абняты, і з бачаньня аччу сваіх. 68 I зьверне цябе СПАДАР да Ягіпту на караблёх тэй дарогаю, праз каторую я сказаў табе: ,Ты болей не абачыш яе'; і там будуць прадаваць вас варагом вашым за нявольнікаў а за нявольніцы, і ня будзе купляючага". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 29 Гэта словы змовы, каторую СПАДАР расказаў Масею зрабіць із сынамі Ізраелявымі ў зямлі Моаўскай, апрача змовы, каторую СПАДАР зрабіў ізь імі на Горыве. 2 I згукаў Масей усяго Ізраеля, і сказаў ім: ,,Вы бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР перад ачыма вашымі ў зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай: 3 Тыя вялікія дазнаньні, каторыя бачылі вочы вашы, знакі а чудосы вялікія тыя; 4 Але ня даў вам СПАДАР сэрца, каб цяміць, і ачоў, каб бачыць, і вушоў, каб чуць, дагэтуль. 5 I вадзіў сорак год па пустыні, і адзецьці вашы на вас ня зьвялі, і вобуй твой ня зьвяў на назе тваёй. 6 Хлеба вы ня елі, і віна а напітку хмельнага ня пілі, каб вы ведалі, што Я СПАДАР, Бог ваш. 7 I вы прышлі на месца гэтае, і выступіў Сыгон, кароль Гэшбонскі, і Оґ, кароль Вашанскі, на пярэймы нам на вайну, і мы іх пабілі, 8 I мы ўзялі зямлю іхную, і аддалі яе на спадак Рувінам а Ґадам а палавіцы плямені Манасавага. 9 Дзяржыце ж словы змовы гэтае, і паўніце іх, каб вам мець дасьпех у вусім, што будзеце рабіць. 10 „Усі вы цяпер стаіце перад відам СПАДАРА, Бога свайго, галавы плямёнаў вашых, старцы вашы, ураднікі вашы, усі мужы Ізраелявы, 11 Дзецяняты вашы, жонкі вашы і чужаземец твой, што сярод табару твайго, ад секача дроў тваіх да сіляча вады твае, 12 Каб увыйсьці табе ў змову СПАДАРА, Бога свайго, і ў прысягу Яго, каторую СПАДАР, Бог твой, чыне з табою сядні, 13 Каб пастанавіць цябе цяпер сабе за люд, і Ён будзе табе Богам, як Ён казаў табе й як прысягаў айцом тваім Абрагаму, Ісаку а Якаву. 14 I не з аднымі толькі вамі я ўчыню гэтую змову й гэтую прысягу, 15 Але як із тымі, каторыя цяпер тут із намі стаяць перад відам СПАДАРА, Бога нашага, так і з тымі, каторых няма тут із намі цяпер; 16 Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Ягіпецкай, і як мы праходзілі пасярод народаў, пераз каторыя вы прайшлі, 17 I бачылі агіды іхныя й балваны іхныя, дзярвяныя й каменныя, срэбныя й залатыя, каторыя ў іх. 18 Каб ня было памеж вас мужчыны або жонкі, або радзімы, або плямені, каторага сэрца адхінулася б цяпер ад СПАДАРА, Бога нашага, каб хадзіць служыць багом тых народаў, каб ня было памеж вас караня, што родзе жоўць а палын; 19 I калі б было, што, як пачуеш словы кляцьбы гэтае, то дабраславіш у сэрцу сваім, кажучы: ,Супакой будзе імне, хоць бы хадзіў подле ўпорлівасьці сэрца свайго', каб знішчыць таго, што напіўшыся, і ўсьмяглага. 20 Ня будзе зычыць СПАДАР дараваць яму, але тады задыміцца гнеў СПАДАРА й завісьць Яго на такога чалавека, і будзе цікаваць на яго ўся кляцьба, напісаная ў гэтай кнізе, і вытра СПАДАР імя ягонае з пад нябёсаў; 21 I аддзеле яго СПАДАР на ліха ад усіх плямёнаў Ізраелявых, подле ўсіх кляцьбаў змовы, напісаных у гэтай кнізе права гэтага. 22 I скажа апошні род, дзеці вашыя, што будуць просьле вас, і чужаземец, што прыйдзе ізь зямлі далёкае, абачыўшы болькі зямлі гэтае й хваробы, каторымі заразе яе СПАДАР: 23 ,Серка а соль, пажарышча - уся зямля; не засяецца й ня родзе яна, і ня ўзыйдзе зь яе ніякая трава, як па выгубленьню Содомы, Ґоморы, Адмы а Сэвоіму, каторыя вывярнуў СПАДАР у гневе Сваім а ў вабурэньню сваім'; 24 I скажуць усі народы: ,3а што СПАДАР так учыніў з гэтаю зямлёю? які вялікі гэты ґіж гневу Ягонага!' 25 I скажуць: ,3а тое, што яны пакінулі змову СПАДАРА, Бога айцоў сваіх, каторую Ён учыніў зь імі, як вывеў іх ізь зямлі Ягіпецкае, 26 I пайшлі й пачалі служыць іншым багом, і кланяцца ім, багом, каторых яны ня зналі, і каторых Ён ня ўдзяліў ім, 27 Узгарэўся гнеў СПАДАРОУ на зямлю гэтую, каб навесьці на яе ўсю кляцьбу, напісаную ў гэтай кнізе; 28 I вырваў іх СПАДАР ізь зямлі іхнае ў гневе, пале і ў вялікім абурэньню, і кінуў іх на іншую зямлю, як цяпер'. 29 Тайныя належаць СПАДАРУ, Богу нашаму, а яўныя нам а сыном нашым аж навекі, каб мы паўнілі ўсі словы права гэтага. 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 30 ,,I будзе як насьпее цябе ўсе гэта дабраславенства й улегцыменьне, каторыя я выклаў табе, і ты прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, куды выпіхнуў цябе СПАДАР, Бог твой; 2 I зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу ягонага подле ўсёга, што Я расказую табе цяпер, ты а сынове твае з усёга сэрца свайго і з усяе душы свае; 3 То зьверне СПАДАР, Бог твой, паланеньне твае, і зжаліцца над табою, і ўзноў зьбярэць цябе з усіх народаў, куды рассыпаў цябе СПАДАР, Бог твой. 4 Хоць бы ты быў выпіхнены аж да канца неба, і стуль зьбярэць цябе СПАДАР, Бог твой, і стуль возьме цябе, 5 I прывядзець цябе СПАДАР, Бог твой, да зямлі, каторую дзяржалі айцове твае, і адзяржыш яе ў дзяржаньне, і добра зьдзее табе, і размножа цябе болей за айцоў тваіх; 6 I абрэжа СПАДАР, Бог твой, сэрца твае а сэрца насеньня твайго, каб ты любіў СПАДАРА, Бога свайго, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, каб жыць табе. 7 I дасьць СПАДАР, Бог твой, усі кляцьбы гэтыя на варагоў тваіх і ненавідзячых цябе, каторыя перасьледавалі цябе. 8 А ты зьвернешся й будзеш слухаць голасу СПАДАРА й паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер. 9 I перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радавацца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радаваўся з айцоў тваіх, 10 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, напісаныя ў гэтай кнізе права, калі зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 11 ,,Бо расказаньне гэтае, каторае я расказую табе цяпер, ня лішне дзіўное табе і не далёка яно. 12 Не на небе яно, каб казаць: ,Хто ўзышоў бы дзеля нас на неба, і прынёс бы яго нам, і даў нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 13 I не за морам яно, каб казаць: ,Хто перайшоў бы нам за мора, і ўзяў бы яго вам, і даў бы нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 14 Але вельма блізка да цябе слова гэтае: у вуснах тваіх і ў сэрцу тваім, каб паўніць яго. 15 „Глянь, я паклаў перад табою сядні жыцьцё а дабро, і сьмерць а ліха, 16 У тым, што я расказую табе сядні - любіць СПАДАРА, Бога свайго, хадаіць па дарогах Ягоных і паўніць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя: і будзеш жыць а мнажыцца, і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, на зямлі, да каторае ты прыходзіш, каб апанаваць яе. 17 Калі ж адвернецца сэрца твае, і ня будзеш слухаць, і адхінешся, і будзеш кланяцца іншым багом, і будзеш служыць ім; 18 То я агалашаю вам сядні, што вы напэўна загінеце, і не працягнеце дзён на зямлі, да каторае пераходзіш перазь Ёрдан, каб увыйсьці туды, каб апанаваць яе. 19 За сьветкі перад вамі гукаю сядні неба й зямлю: жыцьцё й сьмерць паклаў я перад табою, дабраславенства й кляцьбу. Абяры жыцьцё, каб жыў ты а насеньне твае, 20 Каб любіў СПАДАРА, Бога свайго, каб слухаў голасу й каб ліп да Яго; бо Ён жыцьцё твае й даўжыня дзён тваіх, каб жыць табе на зямлі, каторую СПАДАР прысягнуў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 31 I пайшоў Масей, і гукаў словы гэтыя ўсяму Ізраелю, 2 I сказаў ім: „Сто а дваццаць год цяпер імне, я не магу ўжо выходзіць і ўходзіць, і СПАДАР сказаў імне: ,Ты не пярэйдзеш Ёрдан гэты'. 3 СПАДАР, Бог твой, Ён пойдзе перад табою; Ён выгубе народы гэтыя ад віду твайго, і ты апануеш іх; Ігошуа, ён пойдзе перад табою, як казаў СПАДАР. 4 I ўчыне СПАДАР ім, як ЁН учыніў Сыгону а Оґу, каралём Аморэйскім, і зямлі іхнай, каторых ЁН выгубіў. 5 I аддасьць іх СПАДАР вам, і вы ўчынеце зь імі подле ўсёга расказаньня, што я расказаў вам. 6 Будзьце дужыя а адважныя, ня бойцеся а не лякайцеся віду іх; бо СПАДАР, Бог твой, Ён тый, што йдзець із табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе". 7 I гукнуў Масей Ігошуу, і сказаў яму перад ачыма ўсіх Ізраелцаў: „Будзь дужы а адважны, бо ты прывядзеш люд гэты да зямлі, каторую СПАДАР прысягаў айцом вашым даць ім, і ты прычынішся, каб яна стала спадкам іхным. 8 I СПАДАР, Ён, Каторы йдзець перад табою, Ён будзе з табою, не адступіцца ад цябе й не пакіне цябе, ня бойся а не палохайся". 9 I напісаў Масей Права гэтае, і аддаў яго сьвятаром, сыном Левавым, што носяць скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, і ўсім старцом Ізраелявым. 10 I расказаў ім Масей: ,,Пры канцу сямёх год, у прызначаным часе, у год дараваньня, у сьвята будак, 11 Як увесь Iзраель прыйдзе бачыць від СПАДАРА, Боґа свайго, на месца, каторае абярэць, чытай гэтае Права перад усім Ізраелям у вушы іхныя. 12 Зьбяры люд, мужчынаў а жанкі а дзецянаты а чужаземца свайго, каторы ў брамах тваіх, каб яны слухалі; і каб яны вучыліся, і каб баяліся СПАДАРА, Бога вашала, і рупіліся паўніць усі словы Права гэтага. 13 I сынове іхныя, каторыя ня ведалі, пачуюць і навучацца, каб баяліся СПАДАРА, Бога вашага, усі дні, пакуль вы жывіце на зямлі, да каторае вы пераходзіце Ёрдан, каб апанаваць яе". 14 I сказаў СПАДАР Масею: ,,Вось, дні твае дабліжыліся, каб памерці; пагукай Ігошуу і станьце ля будану збору, і Я яму раскажу". I пайшоў Масей а Ігошуа, і сталі ля будану збору. 15 I зьявіўся СПАДАР у будане ў стаўпе болачным, і стаў стоўп болачны ля ўходу будану. 16 I сказаў СПАДАР Масею: ,Вось, ты ляжаш із айцамі сваімі, і ўзьнімецца гэты люд, і будзе будна хадзіць за чужымі багамі тае зямлі, у каторай нутр ён уходзе, і пакіне Мяне, і ўзруша змову Маю, каторую Я ўчыніў зь ім. 17 I ўзгарыцца гнеў Мой на яго таго дня, і Я пакіну іх, і схаваю від Свой ад іх, і ён будзе на жыр, і стрэне яго шмат ліха а немарасьць, і скажа ён таго дня: ,Ці не за тое, што няма Бога майго сярод мяне, стрэла мяне гэтае ліха? 18 І Я чыста схаваю від Свой таго дня за ўсе ліха ягонае, каторае ён зрабіў, бо да іншых багоў зьвярнуўся. 19 А цяпер запішы сабе песьню гэтую, і навучы яе сыноў Ізраелявых, улажы яе ў вусны іхныя, каб была Імне песьня гэтая за сьветку на сыноў Ізраелявых; 20 Бо Я ўвяду іх у зямлю, што цячэць малаком а мёдам, як Я прысягаў айцом іхным, і ён будзе есьці а сыціцца, і ўесца, і зьвернецца да іншых багоў, і будзе служыць ім, а Мяне адкіне а ўзруша змову Маю. 21 I будзе, як стрэне іх шмат ліха а немарасьці, дык будзе сьветчыць песьня гэтая, будзе супроці іх, бо яна не забудзецца на вуснах насеньня ягонага, Бо Я ведаю думкі ягоныя, каторыя ён мае цяпер, уперад чымся Я увёў яго ў зямлю, праз каторую Я прысягаў". 22 I напісаў Масей песьню гэтую таго дня, і навучыў яе сыноў Ізраелявых. 23 I расказаў СПАДАР Ігошуу Нунянку, і сказаў: „Будзь дужы а адважны, бо ты ўвядзеш сыноў Ізраелявых у зямлю, праз каторую Я прысягаў ім, і Я буду з табою". 24 I сталася, як скончыў Масей упісаваць у кнігу ўсі словы права гэтага, у кнігу, пакуль ня скончыў, 25 Што расказаў Масей Левітам, каторыя носяць скрыню змовы Спадаровае, кажучы: 26 „Вазьміце гэтую кнігу права й палажыце яе ў баку скрыні Змовы СПАДАРА, Бога вашага, і яна там будзе сьветчаньням супроці цябе; 27 Бо я ведаю бунт твой і каляны завыек твой; вось, і цяпер, як я яшчэ жыву з вамі, вы былі бунтаўнікамі супроці СПАДАРА; ці ня болей па сьмерці маей. 28 Зьбярыце да мяне ўсіх старцоў плямёнаў сваіх і ўраднікаў вашых, і я буду гукаць у вушы іхныя словы гэтыя, і пагукаю за сьветку супроці іх неба й зямлю; 29 Бо я ведаю, што па сьмерці маёй вы чыста папсуіцеся й адвернецеся ад дарогі, каторую я расказаў вам, і стрэне вас ліха ў вапошнія дні, бо вы будзеце рабіць ліха перад ачыма СПАДАРА, гневаючы Яго работаю рук сваіх". 30 I гукаў Масей у вушы ўсяго збору Ізраелцаў словы песьні гэтае аж да канца: 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 32 „Нахініце вуха, нябёсы, я буду гукаць; і слухай, зямля, словы вуснаў маіх. 2 Закапае, як дождж, навука мая, як раса, ападзець мова мая, як брызок на зяленіва, як спорны дождж на траву. 3 Бо імя СПАДАРОВА выхваляю; уздайце вялічча Богу нашаму. 4 Ён скала, Ягоныя справы дасканальныя, бо ўсі дарогі Ягоныя справядлівыя. Бог верны і без бяспраўя; справядлівы а шчыры Ён. 5 Ён папсаваўся перад Ім, яны ня дзеці Ягоныя подле сваіх ганаў, крутадушнае а хвальшывае пакаленьне. 6 Ці гэта ўздасьце вы СПАДАРУ, людзе шалёны а нямудры? Ці ня Ён бацька твой, прыдбаў цябе? Ён учыніў цябе і ўладзіў цябе. 7 Успомні дні вечныя, уцям гады роду за родам; папытайся ў вайца свайго, і ён паведаме табе, старых сваіх, і яны скажуць табе. 8 Як Навышні даваў дзелі народам і аддзяляў сыноў людзкіх, прызначыў граніцы народаў подле ліку сыноў Ізраелявых; 9 Бо дзель СПАДАРОВА люд Ягоны; Якаў павароз дзелі Ягонае. 10 Ён знайшоў яго ў зямлі пустыннай, у сьцепе выючае дзічы; ён абводзіў яго, навучаў яго, сьцярог яго, як зрэнка вока свайго. 11 Як арліца будзе гняздо свае, пырхае над арлянятамі сваімі, распушчае крылы свае, бярэць іх, носе іх на канцох крылаў сваіх; 12 Так СПАДАР Сам адзін вадзіў яго, і няма зь Ім чужога бога. 13 Ён узьвёў яго на вышыні зямлі, карміў яго пладамі палёў, і паіў яго мёдам із скалы, і аліваю зь цьвярдое скалы, 14 Маслам каровім а малаком авячым а тукам баранчыкаў а бараноў вашанскіх а казлоў з тукам зярнят пшонных, і вінную кроў ты піў ня зьмешаную. 15 I ўеўся Ешурун, і брыкаўся, растаўсьцеў, аброс тукам і стаў гладкі; і пакінуў Ён Бога, Каторы ўчыніў яго, і ўлегцы замеў скалу спасеньня свайго. 16 Чужымі прывялі Яго да завісьці, агідамі разгневалі Яго. 17 Абракалі дзяблам, ня Богу, багом, каторых яны ня зналі, новым, што прышлі з блізіні, каторых не баяліся айцове вашыя. 18 Скалу, каторая радзіла цябе, ты ня помнеў, і забыўся Бога, што стварыў цябе. 19 I абачыў СПАДАР, і ўлегцы замеў за квеленьне Яго сынамі а дачкамі сваімі. 20 I сказаў: ,Схаваю від Свой ад іх, абачу, які будзе канец іх, бо яны род вельма крутадушны, дзеці, у каторых няма вернасьці. 21 Яны ўквялілі Мяне да завісьці тым, што ня ё Бог, пустынёй сваёй зьнемарасьцілі Мяне: і Я ўквялю іх да завісьці тымі, што ня люд, народам шалёным Я ўзлую іх; 22 Бо цяпло ўгарэлася ў гневе Маім, пячэць аж да найніжшае пеклы, і зьесьць зямлю а плады яе, і запале поды гораў. 23 I зьбяру на іх ліха, і стрэлы мае ўсі выстралю ва іх; 24 Будуць высілены голадам і выгублены гаручкаю, гаркім вынішчэньням; і пашлю на іх зубы зьвяроў з атрутаю поўзаючых у пыле. 25 Звонку іх будзе бязьдзетніць меч, а з нутра жах, таксама маладзёна, таксама дзеўку, і ссучага разам із чалавекам сівым. 26 Я сказаў бы: „Аддзьмухну іх, і зраблю канец памятцы іх сярод людзёў, 27 Калі б ня гневу непрыяцеля Я сьцярогся, каб не пазналі варагі ягоныя, каб не сказалі: ,Нашая рука высокая, і не СПАДАР зрабіў усе гэта'; 28 Бо яны народ, каторы згубіў раду, і няма зразуменьня ў іх. 29 О, калі б яны былі мудрыя, яны зразумелі б гэта й уважалі б на свой апошні канец! 30 Як бы мог адзін гнацца за тысячай і два гналі дзесяць тысячаў, калі б скала іхная яе прадала іх, і СПАДАР не запер іх! 31 Бо ня як скала наша, скала іхная, і варагі нашы судзьдзі ў гэтым. 32 Бо зь вінное розкі содомскае іхная вінная розка і з палеў ґоморскіх, бо ягады іхныя - ягады жоўці, гранкі іхныя гаркія ў іх; 33 Атрута смокаў віно іхнае і лютая атрута найядавітшых гадаў. 34 Ці не схавана гэта ў Мяне? не запячатавана ў сховах Маіх? 35 У Мяне помста й надгарода, упару, як захістаецца нага іхная; бо блізкі дзень загубы іх, і борзда настане прыгатаванае ім. 36 Бо СПАДАР будзе судзіць люд Свой, і над слугамі сваімі зжаліцца; бо Ён абача, што рука іхная скволела, і ня стала ані ўвязьненых, ані засталых. 37 Тады скажаСпадар: ,Дзе багі ягоныя, скала, на каторую ён спадзяваўся, 38 Каторыя ядалі тук аброкаў іхных, півалі віно ўзьліваньняў іхных? Хай яны паўстануць і памогуць вам, хай будуць вам абаронаю. 39 Бачыце цяпер, што гэта Я, Я - і няма Бога, апрача Мяне; Язабіваю й ажыўляю, Я раню і Я ўздараўляю; і ніхто ня збаве ад рукі Мае. 40 Бо Я падыйму да нябёс руку Сваю й кажу: „Жыву Я на векі!" 41 Як найстру зіхацеючы меч Свой, і рука Мая схопе суд, то аддам помстаю варагом Сваім і ненавідзячым Мяне адплачу. 42 Упаю крывёй стрэлы Свае, і меч Мой будзе жэрці мяса, упаю крывёй забітых а палоненых і з галавы начэльнікаў ворага'. 43 Весяліцеся, народы, зь людам Ягоным, бо кроў слугаў Сваіх ён помсьце, і помсту аддасьць варагом Сваім, і залашчыцца да зямлі Свае - люду Свайго". 44 I прышоў Масей, і гукаў усі словы песьні гэтае ў вушы люду, ён а Гошуа Нунянок. 45 I скончыў Масей гукаць усі словы гэтыя ўсяму Ізраелю, 46 I ён сказаў ім: „Палажыце сэрца вашае на ўсі словы, каторыя я сьветчу вам цяпер, каб расказаць іх дзяцём сваім, каб яны рупіліся паўніць усі словы права гэтага; 47 Бо гэта, ня пустое вам; але гэта жыцьцё вашае, і гэтым вы прадоўжыце дні на тэй зямлі, да каторае вы пераходзіце гэты Ёрдан, каб апанаваць яе". 48 I гукаў СПАДАР Масею таго самага дня, і сказаў: 49 „ўзыйдзі на гэтую гару Аварым, на гару Нево, каторая ў зямлі Моаўскай, што перад Ерыхонам, і глянь ня зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым у дзяржаньне; 50 I памры на гары, на каторую ты ўзыйдзеш, і будзеш прылучаны да люду свайго, як памер Аарон, брат твой, на гары Гор, і быў прылучаны да люду Свайго, 51 За тое, што вы ізрадзілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых ля водаў Мэрывы ў Кадэшу, на пустыні Цын, за тое, што вы не пасьвяцілі Мяне сярод сыноў Ізраелявых. 52 А насупроці ты абачыш зямлю, але туды ня ўвыйдзеш, у зямлю, каторую Я даю сыном Ізраелявым". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 33 I во дабраславенства, каторым Масей, чалавек Божы, дабраславіў сыноў Ізраелявых перад сьмерцю сваёю; 2 I ён сказаў: „СПАДАР прышоў із Сынаю, узышоў ім із Сэіру, зазьзяў з гары Парану і йшоў зь дзесяцьма тысячамі сьвятых; з правае рукі Ягонае цяпло права. 3 Запраўды Ён любе люды; усі сьвятыя Ягоныя ў руццэ Тваёй, і яны палі ніцма да ног Тваіх, каб адзяржаць із словаў Тваіх. 4 Права расказаў нам Масей, спадак грамадзе Якававай. 5 I ён быў кароль Ешуруна, як зьбіраліся галавы люду Ізраеля, разам усі плямёны Ізраелявы. 6 ,,Хай жывець Рувін і хай не памірае, і хай ня будуць сьмяротныя ягоныя лічаныя". 7 А гэта празь Юду; і сказаў: „Пачуй, СПАДАРУ, голас Юдзін, і да люду Свайго прывядзі яго; рук ягоных досыць яму і памачнікомсупроці варагоў ягоных Ты будзь". 8 I празь Лева сказаў: „Туммім твае а урым твае на набожным мужу тваім, каторага Ты прабаваў у Масе, з каторым Ты сьперачаўся ля водаў Мерывы, 9 Каторы кажа айцу свайму а маці сваёй: ,Я іх ня бачыў', і братоў сваіх не пазнаў, і сыноў сваіх ня знае; бо яны словы Твае заховуюць і змову Тваю дзяржаць, 10 Вучаць судоў Тваіх Якава і права Твайго Ізраеля, кладуць кадзіла перад ноздрамі Тваімі і ўсепаленьне на аброчнік Твой. 11 Дабраслаў, СПАДАРУ, сілу ягоную, а работу рук ягоных Ты зыч сабе, зламі сьцёгны паўсталых на яго й ненавідзячых яго, каб яны не маглі стаяць". 12 Веняміну сказаў: „Любы СПАДАРУ будзе жыць у яго бясьпечна; апякуецца ім увесь дзень, і памеж плеч Ягоных супачыне". 13 I Язэпу сказаў: ,,Хай дабраславе СПАДАР зямлю ягоную дарагімі рэчмі неба, расою й бяздоньня, далавах ляжачага, 14 I дарагімі пладамі сонца, і дарагімі рэчмі месяцаў, 15 Найґалаўнейшымі рэчмі старавечных гораў, і дарагімі рэчмі вечных узгоркаў, 16 I дарагімі рэчмі зямлі й таго, што напаўняе яе. Зычлівасьць Таго, што жыў у кусьце, хай прыйдзе на галаву Язэпаву і на цемя адлучанага ад братоў ягоных. 17 Слава ягоная, як першароднага бычка, і рогі ягоныя, як рогі буйлы, імі збадзець ён народы разам аж да канца зямлі: гэта дзесяткі тысячаў Яхрэмавых і гэта тысячы Манасавы". 18 I Завулону сказаў: „Весяліся, Завулоне, у выхадах сваіх", і Іссасхару, у буданох сваіх. 19 Люды на гару згукаюць яны, там абракаюць аброкі справядлівасьці, бо яны ссуць вялізарнае багацьце мора й скарбы, схаваныя ў пяску". 20 I Ґаду сказаў: „Дабраславёны, хто пашырыў Ґада. Ён, як леў, супачывае і разрывае плячо і нават цемя. 21 Ён выглядзеў сабе першую часьць, бо там захаваў правадаўца дзель яму, і прышоў із князьмі люду, і справядлівасьць СПАДАРОВУ споўніў, і суды ягоныя з Ізраелям". 22 I Дану сказаў: „Дан, як левянё, што выбягае з Вашану". 23 I Неффаліму сказаў: „Неффалім досыць мае зычлівасьці й поўны дабраславенства СПАДАРОВАГА ; захад і паўдня адзяржыш". 24 I Ашэру сказаў: „Дабраславеншы за сыноў Ашэр ;ён будзе мець зычлівасьць у братоў сваіх і занура ў валіву нагу сваю. 25 Вобуй твой зялеза а медзь; як дні твае, сіла твая. 26 „Нямаш Бога падобнага да Ешуруновага, едзе на нябёбах на помач табе, у вялікасьці сваёй на булакох. 27 Прыстаньня Бог вечны, і далоўям тваім вечныя плячукі Ягоныя; і Ён пражанець варагоў ад віду твайго, і скажа: ,Губі'. 28 I жыў Ізраель бясьпечна адзінотны, жарало Якава на зямлі збожжа а віннога соку, нават нябёсы ягоныя крапіць будуць расу. 29 Шчасьлівы ты, Ізраелю! хто падобны да цябе, людзе выбаўлены СПАДАРОМ, Каторы шчыт помачы твае, і Каторага меч вялічча твае. Варагі твае паддаюцца табе, і ты на вышынях іхных топчаш іх". 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 34 I ўзышоў Масей з раўнінаў Моаўскіх на гару Нево, на верх Пізґі, каторая перад відам Ерыхону, і паказаў яму СПАДАР усю зямлю Ґілеад аж да Дану,2 I ўсю Неффалімову, зямлю Яхрэмаву а Манасаву, і ўсю зямлю Юдзіну аж да адзадняга мора, 3 I паўдня, і раўніну аколіцы Ерыхоку, места пальмаў, аж да Цоару. 4 I сказаў яму СПАДАР: „Во зямля, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, кажучы: ,Насеньню твайму дам яе'. Я даў табе абачыць яе ачыма сваімі, але туды не пярэйдзеш". 5 I памер там Масей, слуга СПАДАРОЎ, у зямлі Моаўскай, подле слова СПАДАРОВАГА. 6 I пахаваў яго у даліне ў зямлі Моаўскай супроці Веф-Пеору, і ніхто ня ведае магілы ягонае аж дагэтуль. 7 I Масею было сто дваццаць год, як ён памер; не пацямнела вока ягонае, і ня высілілася сьвежасьць ягоная. 8 I плакалі сынове Ізраелявы па Масею на раўнінах Моаўскіх трыццаць дзён. I скончыліся дні плачу а жалобы па Масею. 9 I Ігошуа Нунянок напоўніўся духа мудрасьці, бо Масей рукі свае ўзлажыў на яго, і слухалі яго сынове Iзраелявы, і рабілі так, як расказаў СПАДАР Масею. 10 I не паўстаў яшчэ ў Ізраелю прарока, падобны да Масея, каторага СПАДАР знаў відам у від, 11 Подле ўсіх знакоў а чудосаў, каторыя зрабіць паслаў яго СПАДАР у зямлі Ягіпецкай Фараону а ўсім слугам ягоным а ўсёй зямлі ягонай, 12 I подле рукі дужое, і подле вялікага страху, каторыя Масей учыніў перад ачыма ўсяго Ізраеля.Вярнуцца назад |