01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
30 ,,I будзе як насьпее цябе ўсе гэта дабраславенства й улегцыменьне, каторыя я выклаў табе, і ты прымеш іх да сэрца свайго сярод усіх народаў, куды выпіхнуў цябе СПАДАР, Бог твой; 2 I зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, і паслухаеш голасу ягонага подле ўсёга, што Я расказую табе цяпер, ты а сынове твае з усёга сэрца свайго і з усяе душы свае; 3 То зьверне СПАДАР, Бог твой, паланеньне твае, і зжаліцца над табою, і ўзноў зьбярэць цябе з усіх народаў, куды рассыпаў цябе СПАДАР, Бог твой. 4 Хоць бы ты быў выпіхнены аж да канца неба, і стуль зьбярэць цябе СПАДАР, Бог твой, і стуль возьме цябе, 5 I прывядзець цябе СПАДАР, Бог твой, да зямлі, каторую дзяржалі айцове твае, і адзяржыш яе ў дзяржаньне, і добра зьдзее табе, і размножа цябе болей за айцоў тваіх; 6 I абрэжа СПАДАР, Бог твой, сэрца твае а сэрца насеньня твайго, каб ты любіў СПАДАРА, Бога свайго, з усёга сэрца свайго й з усяе душы свае, каб жыць табе. 7 I дасьць СПАДАР, Бог твой, усі кляцьбы гэтыя на варагоў тваіх і ненавідзячых цябе, каторыя перасьледавалі цябе. 8 А ты зьвернешся й будзеш слухаць голасу СПАДАРА й паўніць усі расказаньні Ягоныя, каторыя расказую табе цяпер. 9 I перапоўне цябе СПАДАР, Бог твой, у ўсялякай рабоце рук тваіх, у плодзе жывата твайго, у плодзе статку твайго, у плодзе зямлі твае на дабро, бо ізноў радавацца будзе СПАДАР ізь цябе, на дабро, як Ён радаваўся з айцоў тваіх, 10 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя, напісаныя ў гэтай кнізе права, калі зьвернешся да СПАДАРА, Бога свайго, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
11 ,,Бо расказаньне гэтае, каторае я расказую табе цяпер, ня лішне дзіўное табе і не далёка яно. 12 Не на небе яно, каб казаць: ,Хто ўзышоў бы дзеля нас на неба, і прынёс бы яго нам, і даў нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 13 I не за морам яно, каб казаць: ,Хто перайшоў бы нам за мора, і ўзяў бы яго вам, і даў бы нам пачуць яго, і мы споўнілі б яго?' 14 Але вельма блізка да цябе слова гэтае: у вуснах тваіх і ў сэрцу тваім, каб паўніць яго.
15 „Глянь, я паклаў перад табою сядні жыцьцё а дабро, і сьмерць а ліха, 16 У тым, што я расказую табе сядні - любіць СПАДАРА, Бога свайго, хадаіць па дарогах Ягоных і паўніць расказаньні Ягоныя а ўставы Ягоныя а суды Ягоныя: і будзеш жыць а мнажыцца, і дабраславе цябе СПАДАР, Бог твой, на зямлі, да каторае ты прыходзіш, каб апанаваць яе. 17 Калі ж адвернецца сэрца твае, і ня будзеш слухаць, і адхінешся, і будзеш кланяцца іншым багом, і будзеш служыць ім; 18 То я агалашаю вам сядні, што вы напэўна загінеце, і не працягнеце дзён на зямлі, да каторае пераходзіш перазь Ёрдан, каб увыйсьці туды, каб апанаваць яе. 19 За сьветкі перад вамі гукаю сядні неба й зямлю: жыцьцё й сьмерць паклаў я перад табою, дабраславенства й кляцьбу. Абяры жыцьцё, каб жыў ты а насеньне твае, 20 Каб любіў СПАДАРА, Бога свайго, каб слухаў голасу й каб ліп да Яго; бо Ён жыцьцё твае й даўжыня дзён тваіх, каб жыць табе на зямлі, каторую СПАДАР прысягнуў айцом тваім, Абрагаму, Ісаку а Якаву, даць ім".
|