Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334

 

3  ,,І завярнуліся, і ўзышлі дарогаю Вашану; і вышаў Оґ, кароль Вашанскі, напярэймы нам, на вайну, ён а ўвесь люд ягоны ваяваць у Едрэі. 2 I сказаў імне СПАДАР: ,Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а ўсю зямлю ягоную, і ты ўчыніш ізь ім так, як учыніў із Сыгонам, каралём Аморэйскім, што жыў у Гэшбоне'. 3 I аддаў СПАДАР, Бог наш, у рукі нашы таксама Оґа, караля Вашанскага, а ўвесь люд ягоны; і мы зразілі яго, так што нікога не засталося ў яго астачы. 4 I зваявалі мы таго часу ўсі месты ягоныя; ня было места, каторага мы не ўзялі б у іх: шасьцьдзясят местаў, усю акругу Арґоў, каралеўства Оґа ў Вашане. 5 Усі гэтьія месты ўмацаваныя былі высокай сьцяною, брамамі а заваламі, апрача местаў неабгароджаных, вельмі шмат якіх. 6 I аканавалі мы іх, як учынілі із Сыгонам, каралём Гэшбонскім, аканаваўшы кажнае места з мужчынамі, жанкамі а дзецянятамі. 7 А ўвесь статак а ўвесь здабытак местаў мы заглабалі сабе. 8 I ўзялі мы таго часу зямлю з рукі двух каралеў Аморэйкіх, каторая на гэтым баку Ёрдану, ад цур'я Арнона да гары Гэрмона 9 (Сыдоняне Гэрмон завуць Сыронам, а Аморэі завуць яго Сэніром), 10 Усі месты раўніны а ўвесь Ґілеад а ўвесь Вашан аж да Салекі а Едрэі, месты каралеўства Оґа Вашанскага. 11 Бо толькі Оґ, кароль Вашанскі, заставаўся з астачы Рэфаімаў. Вось, ложак ягоны, ложак зялезны, ці ня ёсьць ён у Раўве, у сыноў Амонавых: удаўжкі ён дзевяць локцяў, а ўшыркі ён чатыры локці, локцяў чалавека. 12 I зямлю гэтую, каторую ўзялі мы ў дзяржаньне таго часу, ад Ароіру, каторы ля цур'я Арнона, і палавіцу гары Ґілеад ізь местамі яе аддаў я Рувіну а Ґаду; 13 А астачу Ґілеаду а ўвесь Вашан, каралеўства Оґава, аддаў я палавіцы плямені Манасавага, усю аколіцу Арґоў усяго Вашану. I гэту зямлю завуць зямлёю Рэфаімаў.

14 „Яір Манасёнак узяў усю гэтую аколіцу Арґоў, аж да граніцаў Ґешурскіх а Маакацкіх, і назваў сваім імям Вашан сёламі Яіровымі дагэтуль. 15 I Махіру даў я Ґілеад; 16 А плямені Рувінаваму а Ґадоваму даў я ад Ґілеаду да цур'я Арнона, памеж цур'я і граніцы, аж да цур'я Явока, граніцы сыноў Амонавых, 17 I раўніну, і Ёрдан, і граніцу, ад Кінэрэфа аж да мора раўніны, мора Салонага, ля поду Пісґі на ўсход. 18 I даў я вам у тым часе расказаньне,   кажучы:  ,СПАДАР,   Бог ваш, даў вам зямлю гэтую ў дзяржаньне; усі ваенныя, узброіўшыся, ідзіце сьпераду братоў вашых,  сыноў Ізраелявых; 19 Адно жонкі вашы а дзецяняты вашы і статак ваш, бо я ведаю, што статку ў вас шмат, хай застануцца ў местах вашых, каторыя  я даў вам,  20 Пакуль ня дасьць СПАДАР супакою братом вашым, як вам, і не адзяржаць таксама яны ў дзяржаньне зямлю, каторую СПАДАР, Бог ваш, даець вам за Ёрданом; тады зьвернецеся кажны да свае дзяржавы, каторую я даў вам'. 21 Ігошуу расказаў я таго часу, кажучы: ,Вочы твае бачылі ўсе, што зрабіў СПАДАР, Бог ваш, двум каралём гэным; тое ж зробе СПАДАР усім каралеўствам, каторыя ты будзеш праходзіць. 22 Ня бойцеся іх, бо СПАДАР, Бог ваш, сам ваюе за вас.

23 „I маліўся я СПАДАРУ таго часу, кажучы: 24 ,Спадару СПАДАРУ, Ты пачаў паказаваць слузе Свайму вялікасьць Сваю й моцную руку Сваю; бо які Бог ё на нябёсах і на зямлі, каторы дзеяў бы подле ўчынкаў Тваіх і моцы Твае? 25 Дай імне перайсьці й абачыць тую добрую зямлю, што за Ёрданом, і тую пазорную гару а Лібан'. 26 Але СПАДАР гневаўся на мяне за вас, і не паслухаў мяне, і сказаў СПАДАР імне: ,Досыць табе, не кажы Імне болей праз гэта. 27 Узыйдзі на верх Пісґі, і ўзьнімі вочы свае на захад а на поўнач а на паўдня а на ўсход, і паглядзі ачыма сваімі; бо ты не пярэйдзеш гэтага Ёрдану. 28 I раскажы Ігошуу, і ўмацуй яго, і пацьвярдзі яго; бо ён пярэйдзе перад людам гэтым, і ён дасьць ім адзяржаць спадкі, зямлю, на каторую ты паглядзіш'. 29 I прабывалі мы ў даліне, насупроці Веф-Пеору.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст