Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Пятая кніга Масеява - Другапраўе


 

 

Пятая кніга Масеява - Другапраўе

0102030405060708091011121314151617181920
2122232425262728293031323334

 

26 ,,І будзе, як ты прыйдзеш да  зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе на спадак, і апануеш яе, і аселішся ў ёй; 2 То вазьмі зь першых усіх пладоў зямлі, каторыя ты адзяржыш ізь зямлі свае, што СПАДАР, Бог твой, даець табе, і пакладзі ў сутнік, і пайдзі на тое месца, каторае СПАДАР, Бог твой, абярэць, каб прабывала там імя Ягонае; 3 I прыйдзі да сьвятара, каторы будзе тых дзён, і скажы яму: ,Асьвятчаю сядні СПАДАРУ, Богу свайму, што я ўвыйшоў у тую зямлю, праз каторую прысягаў СПАДАР айцом нашым даць нам'. 4 I возьме сьвятар сутнік із рукі твае, і паложа яго перад аброчнікам СПАДАРА, Бога твайго. 5 Ты ж адказуй а скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: ,Ацец мой, Арамлянін гінучы, зышоў да Ягіпту, і асяліўся там із малым лікам людзёў, і стаўся там ізь яго народ вялікі, дужы а чысьлены; 6 I блага абходзіліся з намі Ягіпцяне, і ўціскалі нас, і накладалі на нас цяжкія работы; 7 I галасілі мы да СПАДАРА, Бога айцоў нашых, і пачуў СПАДАР голас наш, і абачыў гароту нашу, цяжкія працы нашы й уціскі нашы; 8 I вывеў нас СПАДАР ізь Ягіпту рукою дужою а цаўём выцягненым, вялікім жахам а знакамі а чудосамі, 9 I прывёў нас на месца гэтае, і даў нам зямлю гэтую, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд. 10 I цяпер вось, я прынёс першыя плады зямлі, каторыя Ты, СПАДАРУ, даў імне'. I палажы іх перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і пакланіся перад СПАДАРОМ, Богам сваім, 11 I весялісзя з усёга дабра, каторае СПАДАР, Бог твой, даў табе а дому твайму, ты а Левіт, і чужаземец, каторы будзе ў цябе.

12 „Як ты скончыш аддзяляць усі дзесяціны прыбытку свайго трэйцяга году, году дзесяцінаў, і аддасі Левіту, чужаземцу, сіраце а ўдаве, і будуць яны есьці ў брамах тваіх, і сыціцца; 13 То скажы перад СПАДАРОМ, Богам сваім: ,Я сусім чыста вынес сьвятасьць із дому і таксама даў подле ўсіх расказаньняў Тваіх, каторыя Ты расказаў імне; я ня выступіў з расказаньняў Тваіх і не забыўся. 14 Я ня еў зь яе ў смутку сваім, ані ўзяў зь яе ў нечысьціні, ані даваў зь яе на Дзяды: я слухаў голасу СПАДАРА, Бога свайго, рабіў подле ўсёга, што Ты расказаў імне. 15 Глянь далоў ізь сьвятога месцабыцьця Свайго, зь нябёс, і дабраслаў люд Свой, Ізраеля, і зямлю, каторую Ты даў нам, як Ты прысягаў айцом нашым, зямлю, у каторай цячэць малако а мёд'.

16 „Гэтага дня СПАДАР, Бог твой, расказуе табе паўніць уставы гэтыя а суды: дзяржы а паўні іх усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй. 17 СПАДАРУ сказаў ты цяпер, каб Ён быў тваім Богам, і каб хадзіць табе дарогамі Ягонымі й паўніць уставы Ягоныя а расказаньні Ягоныя а суды Ягоныя, і слухаць голасу Ягонага. 18 I СПАДАР урочыста сказаў табе гэтага дня, каб ты быў собскім людам Ягоным, як Ён казаў табе, каб ты дзяржаў усі расказаньні Ягоныя, 19 I што Ён дасьць табе быць вышэй за ўсі народы, каторыя Ён стварыў, у славе славутнасьці а харашыні, і каб табе быць сьвятым людам у СПАДАРА, Бога свайго, як Ён сказаў".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст