01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
17 „Не абракай СПАДАРУ, Богу свайму, вала альбо ягняці, на каторым будзе ган, што-колечы благое, бо гэта агіда СПАДАРУ, Богу твайму.
2 „Калі знойдзецца сярод цябе ў ваднэй з брамаў тваіх, каторыя СПАДАР, Бог твой, даець табе, мужчына альбо жонка, што зробе ліха перад ачыма СПАДАРА, Бога твайго, каб узрушыць змову Ягоную; 3 I пойдзе, і будзе служыць іншым багом, і паклоніцца ім, і сонцу, альбо месяцу, альбо ўсяму войску нябёснаму, чаго Я не расказаў; 4 I табе накажуць, і ты пачуеш, дык ты добра прасачы, і вось, праўда, і верна слова, зроблена брыда гэтая ў Ізраелю, 5 Дык вывядзі мужчыну таго альбо жонку тую, каторыя зрабілі ліха гэтае, да брамы свае, таго мужчыну альбо тую жонку, і ўкамянуй іх, і хай памруць. 6 На словы дзьвюх сьветак альбо трох сьветак хай памрэць засуджаны на сьмерць; ня мае быць забіты на словы аднае сьветкі. 7 Рука сьветак мае быць на ім уперад, каб забіць яго, а рука ўсяго люду пры канцу; і выкарані ліха з пасярод сябе.
8 „Калі цяжка будзе табе ў якой справе рассудзіць памеж крыві й крыві, памеж суду й суду, памеж біцьця й біцьця, і нязгодныя пагляды ў брамах тваіх, то ўстань і ўзыйдзі на месца, каторае абярэць СПАДАР, Бог твой, 9 I прыдзі да сьвятароў Левітаў а да судзьдзі, каторы будзе тых дзён, і распытайся ў іх, і яны скажуць табе ў справе. 10 I зрабі подле слова, каторае яны скажуць табе, на тым месцу, каторае абярэць СПАДАР, і рупся рабіць подле ўсяго, чаго яны навучаць цябе. 11 Подле права, каторага яны навучаць цябе, і подле рассудку, які яны скажуць табе, зрабі, і не адхінайся ад слова, якое яны скажуць табе, ані направа, ані налева. 12 А хто ўчыне так гарэзна, каб непаслухаць сьвятара, што стаіць служыць там СПАДАРУ, Богу твайму, альбо судзьдзі, мае памерці тый чалавек, - і выкарані ліха з Ізраеля. 13 I ўвесь люд пачуе, і будзе баяцца, і ня будзе болей гарэзаваць.
14 „Як ты прыйдзеш да зямлі, каторую СПАДАР, Бог твой, даець табе, і апануеш яе, і аселішся на ёй, і скажаш: ,Пастанаўлю я над сабою караля, падобна да ўсіх народаў, што наўкола мяне': 15 То пастанаві, пастанаві сабе над сабою караля, каторага абярэць СПАДАР, Бог твой; з пасярод братоў сваіх пастанаві над сабою караля; ня можаш пастанавіць над сабою чужніка, каторы ня брат табе. 16 Толькі каб ён не памнажыў сабе коні і не зварачаў люд да Ягіпту, каб памнажыць сабе коні, бо СПАДАР сказаў вам: ,Не зварачайцеся болей дарогаю гэтай; 17 I каб не памнажыў сабе жонак, каб не адвярнулася сэрца ягонае, і каб срэбра а золата не памнажыў сабе вельмі. 18 I будзе, што як ён сядзе на пасад каралеўства свайго, дык выпіша сабе да кнігі адпіс права ў сьвятароў Левітаў. 19 I хай ён будзе ў яго, і хай ён чытае яго ўсі дні жыцьця свайго, каб навучыўся баяцца СПАДАРА, Бога свайго, каб рупіўся праз усі словы права гэтага і ўставы гэтыя, каб паўніць іх, 20 Каб не надзьмулася сэрца ягонае над братамі ягонымі, і каб не адхінаўся ён ад расказаньня направа ані налева, каб працягнуў дні на каралеўстве сваім, ён а сынове ягоныя сярод Ізраеля.
|