01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34
13 ,,Калі б паўстаў сярод цябе прарока альбо сьненьнік, і дасьць табе знак альбо чуда, 2 I станецца тый знак альбо чуда, праз каторае ён гукаў табе, кажучы: ,Пойдзем за багамі іншымі, каторых вы ня знаеце, і будзем служыць ім': 3 То ня слухай словаў прарокі таго альбо сьненьніка таго, бо спакушае вас СПАДАР, Бог ваш, каб даведацца, ці любіце вы СПАДАРА, Бога свайго, з усяго сэрца свайго й з усяе душы свае. 4 За СПАДАРОМ, Богам сваім, хадзіце й яго бойцеся; і расказаньні ягоныя дзяржыце, і голасу ягонага слухайце; і Яму служыце, і да яго ліпніце. 5 А прарока тый альбо сьненьнік тый хай памрэць, бо ён намаўляў вас адступіцца ад СПАДАРА, Бога вашага, каб зьбіць цябе з дарогі, па каторай расказаў табе йсьці СПАДАР, Бог твой, Каторы вывеў вас ізь зямлі Ягіпецкае й выкупіў цябе з дому нявольнікаў; і гэтак аддаль ліха з пасярод сябе.
6 „Калі будзе намаўляць цябе ўтайку брат твой, сын маці твае, альбо сын твой, альбо дачка твая, альбо жонка ўлоньня твайго, альбо прыяцель твой, каторы табе, як душа твая, кажучы: ,Пойдзем і будзем служыць багом іншым, каторых ня знаў ты а айцове твае, 7 3 багоў тых людаў, якія навокал вас, блізкія да цябе альбо далёкія ад цябе, ад аднаго канца зямлі да другога канца зямлі; 8 То не згаджайся зь ім і ня слухай яго; і хай не шчаджае яго вока твае, не жалей яго й не хавай яго; 9 Але канечне забі яго; твая рука ўперад мае быць на ім, каб забіць яго, і рука ўсяго люду апошняя. 10 I ўкамянуй яго, і ён памрэць, бо ён прабаваў адцягнуць цябе ад СПАДАРА, Бога твайго, Каторы вывеў цябе ізь зямлі Ягіпецкае, з дому нявольнікаў. 11 I ўвесь Ізраель пачуе, і будзе баяцца, і ня будуць болей рабіць такога ліха пасярод цябе.
12 „Калі пачуеш празь якое зь местаў сваіх, ідзе СПАДАР, Бог твой, даець табе жыць, што кажуць: 13 ,Вышлі людзі, сыны веляла, з пасярод цябе й адцягнулі жыхараў места іхнага, кажучы: „Пойдзем і будзем служыць багом іншым", ' каторых вы ня зналі, 14 То прасачы, даведайся а добра распытай; і вось, гэта праўда, верна гэта слова, сталася брыда гэта сярод цябе: 15 Супоўна пабі жыхараў таго места лязом мяча і акануй яго а ўсе, што ў ім, і статак лязом мяча. 16 А ўвесь здабытак яго зьбяры на сярэдзіну вуліцы ягонай, і спалі цяплом места а ўвесь здабытак яго супоўна СПАДАРУ, Богу свайму; і хай яно будзе вечна ўзгоркам, не адбудавана яно ізноў. 17 I хай нішто ня прыліпне да рукі твае з аканаванага, каб адвярнуў СПАДАР гіж гневу Свайго, і зрабіў табе міласэрдзе, і зьмілаваўся над табою, і размнажыў цябе, як прысягаў айцом тваім, 18 Калі будзеш слухаць голасу СПАДАРА, Бога свайго, дзержачы ўсі расказаньяі Ягоныя, каторыя цяпер расказую табе, каб рабіць пасьцівае перад ачыма СПАДАРА, Бога свайго.
|