Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


8 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 ,,Гукай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў". 3 I зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею. 4 I во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.

5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Вазьмі Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых і ачысьці іх. 7 I гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца. 8 I хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценкае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх. 9 I дабліж Левітаў перад будан збору, і зьбяры ўсю грамаду сыноў Ізраелявых. 10 I дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў. 11 I туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА. 12 I Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам. 13 I пастанаві Левітаў перад Ааронам а перад сынамі ягонымі, і туды-сюды нахінай іх нахінаньням СПАДАРУ. 14 I адлучы Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых, і будуць Левіты Імне. 15 I просьле гэтага ўвыйдуць Левіты служыць будану збору, і ачысьціш іх, і будзеш туды-сюды нахінаць іх нахінаньням; 16 Бо яны супоўна адданы Імне з пасярод сыноў Ізраелявых. Замест рашчыняючага ўсялякія дзетніцы першака з усіх сыноў Ізраелявых, Я ўзяў Сабе іх; 17 Бо Імне належа кажны пяршак із сыноў Ізраелявых, з чалавека і із статку. Таго дня, як Я зразіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, Я пасьвяціў іх сабе, 18 I ўзяў Левітаў замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, 19 I аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні". 20 I зрабіў зь Левітамі Масей а Аарон а ўся грамада сыноў Ізраелявых: подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі ім сынове Ізраелявы. 21 I ачысьціліся Левіты й памылі адзежу сваю; і туды-сюды нахінаў іх Аарон нахіваньням перад СПАДАРОМ, і дастаў ім ласкіўчыненьне Аарон, каб ачысьціць іх. 22 I просьле гэтага ўвыйшлі Левіты служыць службы свае ў будане збору перад Ааронам а перад сынамі ягонымі. Як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі яны зь імі.

23 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гэта празь Левітаў:ад дваццаць пяцёх год і вышэй увыйдуць яны служыць службу да работы будану збору. 25 А ад пяцьдзясят год зьвернецца ад служэньня работы й ня будзе болей адправы правіць. 26 I будуць паслугаваць братом сваім у будане збору, дзяржаць паручэньне, а адправы хай ня правяць. Гэтак рабі зь Левітамі што да паручэньня іхнага".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст