Галоўная > Кнігі Старога Закону > Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


12 траўня 2011.
Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

 

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536

 

Пераклад д-ра Яна Станкевіча
Паводле выданьня: Сьвятая Бібля, 1973.
Новы Закон Спадара а Спаса нашага Ісуса Хрыста, 1970.
Алічбоўваньне: кс. Сяргей Сурыновіч, Ірына Васільева
(група па алічбоўванні тэкстаў Святога Пісання,
каардынатар кс. Сяргей Сурыновіч)

1 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, у будане збору, на першы дзень другога месяца, другога году па выхадзе ізь зямлі Ягіпецкае, кажучы: 2 „Палічыце ўвесь лік грамады сыноў Ізраелявых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, усіх мужчынаў нагалаву. 3 Ад дваццацёх год і вышэй, кажнага гадзячага на вайну ў Ізраеля, палічыце іх подле войскаў іхных - ты а Аарон. 4 3 вамі мае быць із плямені па аднэй людзіне, што ё галавою ў доме айцоў сваіх.

5 „І во ймёны мужоў, што будуць стаяць із вамі: ад Рувіна Еліцур Шэдэўронак; 6 Ад Сымона Шэлумель Цурышаддаёнак; 7 Ад Юды Наасон Амінадавёнак; 8 Ад Іссасхара Нефанеель Цуаронак; 9 Ад Завулона Еляў Гэлонёнак; 10 Ад сыноў Язэпавых: ад Яхрэма Елішама Амігудзёнак; ад Манаса Гамалель Педацуронак; 11 Ад Веняміна Авідан Ґідэонёнак; 12 Ад Дана Агіезэр Амішаддаёнак; 13 Ад Ашэра Паґіель Охранёнак; 14 Ад Ґада Елязаф Дэулёнак; 15 Ад Неффаліма Агіра Енанёнак". 16 Гэта славутыя грамады, князі плямёнаў айцоў сваіх, галавы тысячаў у Ізраелю яны. 17 I ўзяў Масей а Аарон мужоў гэтых, каторыя былі менаваныя наймя. 18 I ўсю грамаду яны зьберлі на першы дзень другога месяца. I паказалі яны радаводы свае па радзімах сваіх, па дамох айцоў сваіх, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, нагалаву; 19 Як расказаў СПАДАР Масею, так палічыў ён іх на пустыні Сынайскай.

20 I было сыноў Рувінавых, першака Ізраелявага, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 21 Налічана ў пляменю Рувінавым сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

22 У сыноў Сымонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных лікі ягоныя, подле ліку ймёнаў, нагалаву, усіх мужчынаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 23 Лікі ў пляменю Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.

24 У сыноў Ґадавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 25 Лікі іх у пляменю Ґадавым сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.

26 У сыноў Юдзіных, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 27 Лікі ў пляменю Юдзіным семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.

28 У сыноў Іссасхаровых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, подле ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 29 Налічана ў пляменю Іссасхаровым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

30 У сыноў Завулонавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 31 Лікі ў пляменю Завулонавым пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.

32 I сыноў Язэпавых, сыноў Яхрэмавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 33 Палічана ў пляменю Яхрэмавым сорак тысячаў пяцьсот.

34 У сыноў Манасавых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 35 Лік у пляменю Манасавым трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

36 У сыноў Веняміновых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 37 Лікі ў пляменю Веняміновым трыццаць пяць тысячаў чатырыста.

38 У сыноў Дановых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 39 Лікі у пляменю Дановым шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

40 У сыноў Ашэравых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 41 Лікі ў пляменю Ашэравым сорак адна тысяча пяцьсот.

42 У сыноў Неффалімовых, у родах іхных, па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, у ліку ймёнаў, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну, 43 Лікі ў пляменю Неффалімовым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.

44 Гэта лікі, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля, двананцацёх чалавекаў, па адным чалавеку былі яны з дому айцоў сваіх. 45 I было ўсіх палічаных сыноў Ізраелявых, па домах айцоў іхных, ад дваццацёх год і вышэй, усіх выходзячых на вайну ў Ізраелю, 46 I было ўсіх палічаных шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 47 А Левіты подле родаў айцоў сваіх ня былі палічаныя памеж іх.

48 I гукаў СПАДАР, кажучы: 49 „Толькі плямені Левавага ня лічы і колькасьць іх не далічай да сыноў Ізраелявых, 50 Але ты прызнач Левітаў да вітальні сьветчаньня і да ўсіх судзінаў яе і да ўсёга, што пры ёй; хай яны носяць вітальню й усі судзіны яе, і яны будуць служыць ёй, і наўкола вітальні раскладацца табарам сваім. 51 I, як кранецца вітальня, няхай спушчаюць яе Левіты; і як надабе раскладаць вітальню, няхай устанаўляюць яе Левіты; а калі прыступе хто чужы, памрэць. 52 I будуць разьлягацца сынове Ізраелявы кажны ў табару сваім і кажны пры сьцязе сваім, па войсках сваіх. 53 А Левіты маюць разьлягацца табарам наўкола вітальні сьветчаньня, і ня будзе гневу на грамаду сыноў Ізраелявых; і будуць Левіты стаяць на старожы вітальні сьветчаньня". 54 I зрабілі сынове Ізраелявы; подле ўсёга, што расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


2 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрба мі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць. 3 Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак; 4 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.

5 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Іссасхарова, і князь сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак; 6 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.

7 „Адлі пакаленьне Завулонава, і князь сыноў Завулонавых Еляў Гэлонёнак; 8 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.

9 „Усіх палічаных у табару Юдзіным сто асьмідзясят шэсьць тьгсячаў чатырыста, па войсках іхных; яны крануцца першыя.

10 „Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак; 11 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.

12 „І ля яго разьляжацца табарам плямя Сымонава, і князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак; 13 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста. 14 Плямя Гадава, і князь сыноў Гадавых Елясаф Рэґуелёнак; 15 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.

16 „Усіх палічаных у табару Рувінавым сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па войсках іхных; другімі яны маюць кратацца. 17 I кранецца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.

18 „Сьцяг табару Яхрэмавага, па войсках іхных, у кірунку мора, і князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак; 19 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак тысячаў пяцьсот.

20 „I ля яго плямя Манасава, і князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак; 21 I  ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.

22 „I плямя Венямінова, і князь сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак; 23 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць пяць тысячаў чатырыста. 24 Усіх палічаных у табару Яхрэмавым сто восьмі тысячаў сто, па войсках іхных; і трэйція яны маюць кратацца.

25 „Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак; 26 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.

27 „I ля яго разьляжацца табарам плямя Ашэрава, і князь сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак; 28 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак адна тысяча пяцьсот. 29 I плямя Неффалімова, і князь сыноў Неффалімовых Аґіра Енанёнак; 30 I ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят тры тысячы чатырыста. 31 Усіх палічаных у табару Дановым сто пяцьдзясят сем тысячаў шасьцьсот; яны маюць кратацца апошнія ля сьцягоў сваіх".

32 Гэта палічаныя сынове Ізраелявы па дамох айцоў іхных. Усіх палічаных у табарах, па войсках іхных, шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят. 33 А Левіты не палічаныя із сынамі Ізраеля, як расказаў СПАДАР Масею. 34 I зрабілі сынове Ізраелявы ўсе, што расказаў СПАДАР Масею; гэтак разьлягліся табарамі ля сьцягоў сваіх і гэтак краталіся кажны па радзімах сваіх і кажны па дамох айцоў сваіх.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


3 Во радавод Аарона а Масея  ў дню, калі гутарыў СПАДАР із Масеям на гары Сынаю; 2 I во ймёны сыноў Ааронавых: пяршак Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 3 Гэта ймёны сыноў Ааронавых, сьвятароў, памазаных, каторых ён пасьвяціў сьвятарстваваць. 4 I памерлі Надаў а Авігу перад відам СПАДАРОВЫМ, як яны прынесьлі цяпло чужое перад відам СПАДАРОВЫМ на пустыні Сынайскай, а дзяцей у іх ня было; і сьвятарствавалі Елеазар а Іфамар перад Ааронам, айцом сваім.

5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Дабліж плямя Левава й пастанаві яго перад Ааронам сьвятаром, каб яны служылі яму. 7 I няхай яны рупяцца праз старожу ягоную й старожу ўсяе грамады перад буданом збору, каб служыць службу вітальні; 8 I няхай рупяцца праз усе судзьдзе будану збору і паручэньне сыноў Ізраелявых, каб служыць службу віталыі. 9 I аддасі Левітаў Аарону а сыном ягоным; хай будуць яны сусім чыста адданы яму ад сыноў Ізраелявых. 10 Аарону ж а сыном ягоным паручы, і будуць спраўляць яны сьвятарства свае; а чужы, што бліжыцца, хай памрэць".

11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „I Я вось, Я ўзяў Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых замест кажнага першака, што рашчыняе дзетніцу із сыноў Ізраелявых. I будуць Левіты Мае, 13 Бо кажны пяршак Мой; таго дня, калі Я быў паразіўшы кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай. Я пасьвяціў Сабе кажнага першака ў Ізраелю ад чалавека аж да статку; яны маюць быць Мае. Я СПАДАР".

14 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні Сынайскай, кажучы: 15 „Палічы сыноў Левавых па дамох айцоў іхных, па радзімах іхных, кажнага мужчыну ад аднаго месяца і вышэй палічы". 16 I палічыў іх Масей подле слова СПАДАРОВАГА, як расказана. 17 I былі гэтыя сынове Левавы подле іх імёнаў: Ґірсон, Когаф а Мерары. 18 I во ймёны сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных: Ліўні а Шымей. 19 I сыны Когафовы па радзімах іхных: Амрам а Іцґар, Гэўрон а Узель. 20 I сыны Мераравы па радзімах іхных: Маглі а Мушы. Гэта яны радзімы Левавы подле дамоў айцоў сваіх.

21 Ад Ґірсона род Ліўняў а род Шымеяў: гэта роды Ґірсонавы. 22 Іх лік подле лічэньня кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, лік іх сем тысячаў пяцьсот. 23 Радзімы Гірсонавы будуць разьлягацца адзаду вітальві ў кірунку да мора. 24 I князь дому айца Ґірсонічаў Елясаф Лаелёнак. 25 I дагляду Гірсонічаў у будане збору паручаецца вітальня а будан а прыкрыцьце яго а запона ўходу будану збору, 26 А заслоны панадворку а запона ўходу панадворку, каторая ля вітальні, і што ля аброчніка наўкола, і паварозкі да ўсялякае службы яго.

27 I ў Когафа радзіма Амрамоў а радзіма Іцґароў а радзіма Гэўронаў а радзіма ўзеляў: гэта радзімы Когафовы. 28 Подле ліку ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй, восьмі тысячаў шасьцьсот, каторыя дзяржалі паручэньне сьвятыні. 29 Радзімы Когафічаў будуць разьлягацца з боку вітальні, на паўдня. 30 I князь дому айца радзімаў Когафовых Еліцафан Узелёнак. 31 I старожа іхная - скрыня а стол а сьветач а аброчнікі а сьвятое судзьдзе, каторага ўжываюць да службы, а запона а ўсе служэньне яе. 32 I князь князёў лявіцкіх Елеазар, сын Аарона сьвятара; пад ягоным наглядам дзяржачыя паручэньне сьвятыні.

33 Мерары: радзіма Магляў а радзіма Мушаў: гэта яны радзімы Мераравы. 34 Палічаных подле ліку кажнага мужчыны, ад аднаго месяца й вышэй, шэсьць тысячаў дзьвесьце. 35 I князь дому айца радзімы Мерарычаў Цурэль Авігаелёнак, яны будуць разьлягацца з боку вітальні на поўнач. 36 I прызначаньню паручэньня Мерарычаў былі дошкі вітальні а завалы яе а стаўпы яе а падложкі яе а ўсі судзіны яе, уся служба яе, 37 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх.

38 А тыя, што разьлягаюцца перад вітальняю, на ўсход, перад буданом збору на ўсход сонца, ё Масей а Аарон а сыны ягоныя, яны дзяржалі паручэньне сьвятыні за сыноў Ізраелявых; чужы хто прыступе, памрэць.

39 Усіх палічаных Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон подле слова СПАДАРОВАГА, па радзімах іхных, кажнага мужчыну, ад аднага месца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы.

40 I сказаў СПАДАР Масею: „Палічы кажнага першака мужчыну із сыноў Ізраелявых, ад аднаго месяца й вышэй, і зьлічы іх наймя. 41 I вазьмі Левітаў Імне, - Я СПАДАР, - замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, а статак Левітаў замест кажнага першароднага статку сыноў Ізраелявых". 42 I палічыў Масей, як расказаў яму СПАДАР, кажнага першака із сыноў Ізраелявых. 43 I было ўсіх першакоў мужчынскіх, подле ліку ймёнаў, ад аднаго месяца й вышэй, дваццаць дзьве тысячы дзьвесьце семдзясят трох.

44 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Вазьмі Левітаў замест кажнага першака з дому Ізраеля, і статак Левітаў замест статку іхнага; і будуць Левіты Маімі. Я СПАДАР. 46 А на выкуп дзьвесьце семдзясят трох Ізь першакоу Ізраелявых, каторыя лішнія супроці Левітаў, 47 Дык возьмеш па пяць сыкляў ад галавы, подле сьвятога сыклю вазьмі, дваццаць ґер у сыклю, 48 I аддай срэбла гэтае Аарону а сыном ягоным на выкуп за лішніх супроці ліку іх". 49 I ўзяў Масей срэбла выкупу за лішніх супроці выкупленых Левітамі. 50 Ад першакоў Ізраелявых узяў срэбла тысяча трыста і шасьцьдзясят пяць сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 51 I аддаў Масей срэбла выкупу Аарону а сыном ягоным подле слова СПАДАРОВАГА, як расказаў СПАДАР Масею.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


4 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 „Палічы сыноў Когафовых із сыноў Левавых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 3 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага здольнага да войска, каб рабіць работу ў будане збору. 4 Во служэньне сыноў Когафовых у будане збору: Сьвятое сьвятых. 5 I прыдуць Аарон а сыны ягоныя, як табару надабе крануцца ў дарогу, і спусьцяць запінаху запоны, і накрыюць ёю скрыню сьветчаньня. 6 I пакладуць на яе прыкрыцьце із скур барсуковых, і звыш яго накрыюць сінюсенькаю тканіною, і ўсунуць нашулкі яе. 7 I стол Выкладу засьцеляць сіняю тканіною, і пастановяць на ім місы а талеркі а ложкі а коўні на ўзьліваньне, і хлеб штачасны мае быць на ім. 8 I засьцеляць тканіну чырвовую,  накрыюць яго накрыцьцям із скуры барсуковае, і ўсунуць нашулкі яго. 9 I возьмуць тканіну сінюю, і пакрыюць сьветач сьвятла а лянпы яго а абцужкі яго а канчаранкі яго а ўсі судзіны да алівы, каторымі паслугуюцца пры ім; 10 I ўставяць яго а ўсі судзіны яго ўнутр пакрыцьця із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 11 I залаты аброчнік засьцеляць сіняю тканіною, і   накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 12 I возьмуць усі рэчы службовыя, каторымі паслугуюцца ў сьвятыні, і паложаць у сінюю тканіну, і накрыюць іх накрыцьцям із скураў барсуковых, і паложаць на нашулкі. 13 I ачысьцяць аброчнік ад попелу, і засьцеляць яго тканіною пурпуроваю. 14 I паложаць на яго ўсі судзіны яго, каторых ужываюць да службы пры ім, - вуглянкі, відзёлкі, лапаткі а чары, усі судзіны аброчніка, і накрыюць яго накрыцьцям із скураў барсуковых, і ўсунуць нашулкі яго. 15 Як скончацьАарон а сыны ягоныя накрываць сьвятыню й усе судзьдзе сьвятыні, як кранецца табар, то потым прыдуць сынове Когафовы насіць, і хай не датыкаюцца да сьвятыні, каб не памерлі. Гэта цяжар сыноў Когафовых у будане збору. 16 А прызначаньне Елеазара, сына Аарона, сьвятара - аліва да сьвятла а пахнючае кадзіла а кажначасны аброка алей памазаньня, і дагляд усяе вітальні а ўсяго, што ў ёй, - у сьвятыні і ў судзьдзю яе".

17 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 18 „Не загубіце плямені радзімаў Когафовых з пасярод Левітаў, 19 Але во што зрабіце ім, каб яны былі жывы й не памерлі, як бліжацца да Сьвятога Сьвятых: Аарон а сыны ягоныя хай прыдуць і пастановяць іх кажнага ў службе ягонай і ля цяжару ягонага; 20 I каб ня прышлі глядзець, як накрываюць сьвятыню, каб не памерлі".

21 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 22 „Палічы колькасьць сыноў Ґірсонавых, таксама іх, па дамох айцоў іхных і па радзімах іхных, 23 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы іх кажнага здольнага ваяваць вайну, каб служыць службу пры вітальні збору. 24 Во работа радзімаў Ґірсонавых, каб рабіць і каб насіць: 25 Яны маюць насіць споны вітальні а будану збору, і пакрыцьце яго, і пакрыцьце скураное барсуковае, што зьверху яго, і запону ўходу будану збору, 26 I заслоны панадворку, і запону дзьвярэй брамы да панадворку, каторы ля вітальні й ля аброчніка наўкола, і паварозкі іх, і ўсі судзіны злужэньня іх, і ўсе, што робіцца пры іх, і яны маюць рабіць. 27 Подле слова Аарона а сыноў ягоньгх будзе ўся работа сыноў Гірсонавых пры ўсялякім цяжару іх і ўсялякай рабоце іх, і паручы ім дагляд над усім, ношаным імі. 28 Гэта работа радзімаў сыноў Гірсонавых у будане збору і дагляд пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара.

29 „Сыноў Мераравых па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных палічы іх. 30 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, палічы кажнага прыходзячага да войска, каб служыць службы пры вітальні збору. 31 I во паручэньне цяжараў іхных, подле ўсіх службаў іхных у будане збору: дошкі вітальні, завалы а стаўпы яе а падложкі яе, 32 I стаўпы панадворку наўкола, і падложкі іх, і кольле іх, і паварозкі іх да ўсіх судзінаў іх і да ўсіх работаў іх; наймя пералічыце судзіны паручэньня цяжараў іхных. 33 Гэта работа радзімаў Мерарычаў пры ўсіх служэньнях іхных пры будане збору пад наглядам Іфамара, сына Аарона сьвятара".

34 I палічылі Масей а Аарон а князі грамады сыноў Когафовых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 35 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят, кажнага прыходзячага да войска, на служэньні ў будане збору. 36 I былі лікі іхныя, па радзімах іхных, дзьве тысячы сямсот пяцьдзясят. 37 Гэта - палічаныя з радзімаў Когафовых, кажны служэц пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям.

38 I лікі сыноў Ґірсонавых па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 39 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне ў будане збору. 40 I былі лікі іх па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных дзьве тысячы шасьцьсот трыццаць.

41 Гэта - лікі радзімаў сыноў Ґірсонавых, усі служцы пры будане збору, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА. 42 I лікі радзімаў Мерарычаў па радзімах іхных, па дамох айцоў іхных, 43 Ад грыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажнага прыходзячага да войска, на служэньне пры будане збору. 44 I былі лікі іхныя па радзімах іхных тры тысячы дзьвесьце.

45 Гэта лікі радзімаў Мерарычаў, каторых палічыў Масей а Аарон, подле слова СПАДАРОВАГА Масеям. 46 I ўсі лікі Левітаў, каторых палічыў Масей а Аарон а князі Ізраеля па радзімах іхных і па дамох айцоў іхных, 47 Ад трыццацёх год і вышэй да пяцьдзясят год, кажны прыходзячы служыць службы Божыя, служэньне й служэньне нашэньня ў будане збору. 48 I былі лікі іхныя восьмі тысячаў пяцьсот асьмідзясят. 49 Подле слова СПАДАРОВАГА Масеям прызначаны яны кажны да свайго служэньня, і да свайго нашэньня, і да свайго прызначаньня, як расказаў СПАДАР Масею.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы. 3 Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх". 4 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.

5 I Гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Гукай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзкіх, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая; 7 Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся. 8 I калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне. 9 I ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа. 10 I пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё".

11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дароі, і хвальш учыніла супроці яго, 13 I паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета, 14 I пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена: 15 Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успаміну, прыпамі наючы бяспраўе. 16 I дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ; 17 I возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду; 18 I пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, - аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гаркая вада кляцьбы; 19 I прывядзець яе сьвятар да прысяґі, і скажа жонцы: ,Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гаркая а кляцьбяная вада; 20 А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, 21 (Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы): ,Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым; 22 I хай пройдзе вада гэтая кляцьбяная ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве. I скажа жонка: ,Амін, амін'. 23 I напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою; 24 I дасьць жонцы выпіць гаркую кляцьбяную ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню. 25 I возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка. 26 I возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады. 27 I як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гаркая кляцьбяная вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго. 28 А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.

29 „Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца, 30 Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права. 31 I будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


6 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: мужчына альбо жонка, калі яны адлучацца робячы абятніцу назарэйства, каб узьдзержыцца перад СПАДАРОМ, 3 Ад віна а хмельнага напітку хай узьдзержыцца, і ані воцту віннога, ані воцту хмельнага хай ня п'ець, і ўсялякі сок ізь вінных ягадаў ня мае піць, і вінных ягадаў сьвежых, сырых ані сушаных хай ня есьць. 4 Усі дні назарэйства свайго з усёга, што вырабляецца з куста віна, ад зярняці да лупіны, хай ня есьць. 5 Усі дні абятніцы назарэйства свайго брытва ня мае прайсьці па галаве ягонай. Пакуль ня споўняцца дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, сьвяты ён; мае запусьціць валасы на галаве сваёй. 6 Усі дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, ня мае ён падыходзіць да мертвага цела. 7 Айцом сваім, маці сваёй, братам сваім, сястрою сваёй хай ня плюгавіцца імі, як яны памруць, бо адлучэньне Богу ягонаму на галаве ягонай. 8 Усі дні назарэйства свайго сьвяты ён СПАДАРУ.

9 „Калі ж памрэць пры ім хто-колечы разам, неўспадзеўкі, і ён сплюгаве тым галаву назарэйства свайго, то ён мае астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня свайго, на сёмы дзень ён мае пагаліць яе. 10 I на восьмы дзень мае прынесьці два туркі альбо двое галубянят да сьвятара да ўходу будану збору. 11 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, і адно на ўсепаленьне, і адзяржыць ласкіўчыненьне яму ад тога, што ён ізграшыў тэй душою, і пасьвяце галаву ягоную таго дня. 12 I мае ён нанава пачаць адлучэньне СПАДАРУ, дні назарэйства свайго, і прынясець аднагодняга баранчыка на аброк віны; а першыя дні адпалі, бо назарэйства ягонае сплюгаўлена.

13 „I во права назарэяў: дня, як споўняцца дні назарэйства ягонага, маюць прывесьці яго да ўходу будану збору; 14 I ён абрачэць на аброк СПАДАРУ адно аднагодняе ягнё, баранчыка дасканальнага аднаго на ўсепаленьне, і адно аднагодняе ягнё, авечачку дасканальную, на аброк за грэх, і аднаго барана дасканальнага на аброк супакойны, 15 I сутнік праснакоў зь ценкае мукі, пірагоў, рашчыненых на аліве, і прэсных сачнёў, памазаных аліваю, і хлебныя аброкі іх і ўзьліваньне; 16 I абрачэць сьвятар перад СПАДАРОМ, і прыгатуе аброк ягоны за грэх і ўсепаленьне; 17 I барана прыгатуе на аброк супакойны СПАДАРУ із сутнікам праснакоў, і прыгатуе сьвятар хлебны аброк яго а ўзьліваньне яго. 18 I астрыжэць назарэй ля ўходу будану збору галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і паложа на цяпло, што пад супакойным аброкам. 19 I возьме сьвятар звараную лапатку барана, і адзін прэсны пірог із сутніка, і адзін прэсны сачэнь, і паложа на далоні назарэю, просьле тога як астрыжэць ён галаву назарэйства свайго. 20 I будзе сьвятар нахінаць гэта туды-сюды на аброк нахінаньня перад СПАДАРОМ; гэта сьвятасьць сьвятару, звыш грудзіны нахінаньня й звыш лапаткі узьнесеньня. Просьле гэтага назарэй можа піць віно. 21 Гэта права назарэя, каторы чыне абятніцу дару СПАДАРУ за адлучэньне свае, апрача тога, што дастане рука ягоная; подле абятніцы, каторую аброк, гэтак ён мае рабіць, подле права адлучэньня свайго".

22 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Скажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэтак дабраслаўце сыноў Ізраелявых, кажучы ім: 24 Хай падабраславе цябе СПАДАР і няхай сьцеражэць цябе! 25 Хай зьзяе СПАДАР відам Сваім на цябе і ласку ўчыне табе. 26 Няхай падыйме СПАДАР від Свой на цябе і дасьць табе спакой. 27 I няхай узложаць імя Мае на сыноў Ізраелявых, і Я дабраслаўлю іх".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


7 І было таго дня, як Масей скончыў станавіць вітальню, і памазаў яе, і пасьвяціў яе а ўсе судзьдзе яе, і аброчнік а ўсе судзьдзе яго, і памазаў іх і пасьвяціў іх; 2 Тады дабліжыліся князі Ізраелявы, галавы дому айцоў сваіх, яны князі плямёнаў, каторыя стаялі над тымі, што былі палічаныя, 3 I прынесьлі аброкі свае перад відам СПАДАРА, шэсьць накрьгтых калясьнікоў і двананцаць валоў, па адным калясьніку ад двух князёў і па адным валу ад кажнага, і дабліжылі гэта перад вітальню.

4 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 5 „Вазьмі ад іх; няхай будуць на работу пры службе будану збору; і аддай іх Левітам, кажнаму чалавеку подле службы іх".

6 I ўзяў Масей калясьнікі а валы, і аддаў іх Левітам. 7 Два калясьнікі й чатыры валы аддаў сыном Гірсонавым, подле службы іхнае. 8 І чатыры калясьнікі й восьмі валоў аддаў сыном Мераравым, подле службы іхнае, пад наглядам Іфамара, сына Аарона, сьвятара. 9 А сыном Когафовым ня даў, бо служба сьвятыні на іх, на плячох яны маюць насіць. 10 I дабліжылі князі на пасьвячэньне аброчніка таго дня, як ён быў памазаны; і дабліжылі князі аброкі свае да аброчніка.

11 I сказаў СПАДАР Масею: „Па адным князю ў дзень, па адным князю ў дзень хай абракаюць аброкі свае на пасьвячэньне аброчніка". 12 I быў абракаючым першага дня свой аброк Наасон Амінадавёнак ад плямені Юдзінага. 13 I аброк ягоны быў: адна срэбная міса вагою сто трыццаць, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аброк хлебны, 14 Ложка адна дзесяцёх сыкляў, залатая, поўная кадзіла, 15 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык на ўсепаленьне, 16 Адно казянё на аброк за грэх, 17 На аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Наасона Амінадавёнка.

18 На другі дзень дабліжыў Нафанаель Цуаронак, князь плямені сыноў Іссасхаровых. 19 Ён дабліжыў дар свой: адну срэбную місу вагою сто трыццаць, адну срэбную крапельную чару семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 20 Адну залатую ложку зь дзесяцёх сыкляў, поўную кадзіла, 21 Адно цялё-бычка, аднаго барана, аднаго аднагодняга баранчыка, на ўсепаленьне, 22 Адно казянё на аброк за грэх, 23 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Нафанаеля Цуаронка.

24 На трэйці дзень князь сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 25 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценькае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 26 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 27 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 28 Адно казянё на аброк за грэх, 29 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елява Гелонёнка.

30 На чацьверты дзень князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак. 31 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна срэбная крапельная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 32 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 33 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 34 Адно казянё на аброк за грэх, 35 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Еліцура Шэдэўронка.

36 На пяты дзень князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 37 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 38 Ложка адна зь дзесяцёх сыкляў залатая, поўная кадзіла, 39 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 40 Адно казянё на аброк за грэх, 41 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Шэлумеля Цурышаддаёнка.

42 На шосты дзень князь сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 43 Дар ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю святыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 44 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 45 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 46 Адно казянё на аброк за грэх, 47 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць казлоў і пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Елясафа Дэгуелёнка.

48 На сёмы дзень князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак. 49 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыневае на аліве, на аброк хлебны, 50 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 51 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 52 Адно казянё на аброк за грэх, 5З I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Елішамы Амігудзёнка.

54 На восьмы дзень князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 55 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 56 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 57 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 58 Адно казянё на аброк за грэх, 59 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Ґамалеля Педацуронка.

60 На дзявяты дзень князь сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 61 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 62 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 63 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 84 Адно казянё на аброк за грэх, 65 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Авідана Ґідэонёнка.

66 На дзясяты дзень князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак. 67 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 68 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 69 Адно цялё бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 70 Адно казянё на аброк за грэх, 71 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэга аброк Агіезэра Амішаддаёнка.

72 На адзінанцаты дзень князь сыноў Ашэравых Пагіель Охранёнак. 73 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны. 74 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 75 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 76 Адно казянё на аброк за грэх, 77 I на супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта дар Пагіеля Охранёнка.

78 На двананцаты дзень князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 79 Аброк ягоны: адна срэбная міса вагою сто трыццаць сыкляў, адна крапельная срэбная чара семдзясят сыкляў, подле сыклю сьвятыні, абедзьве поўныя ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, 80 Адна залатая ложка зь дзесяцёх сыкляў, поўная кадзіла, 81 Адно цялё-бычок, адзін баран, адзін аднагодні баранчык, на ўсепаленьне, 82 Адно казянё на аброк за грэх, 83 I на аброк супакойны два з буйнога статку, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць аднагодніх баранчыкаў. Гэта аброк Агіры Енанёнка.

84 Во дары пры пасьвячэньню аброчніка, у дзень памазаньня яго, ад князёў Ізраелявых: срэбных місаў двананцаць, крапельных срэбных чараў двананцаць, залатых ложак двананцаць; 85 Па сто трыццаць сыкляў срэбла ў кажнай місе і па семдзясят у кажнай крапельнай чары; усяго срэбла ў гэтых судзінах дзьве тысячы чатырыста сыкляў, подле сыклю сьвятыні. 86 Залатых ложак двананцаць, поўных кадзіла, дзесяць у кажнай ложцы, подле сыклю сьвятыні; усяго золата ў ложках сто дваццаць сыкляў. 87 Увесь буйны статак на ўсепаленьне: двананцаць валоў, двананцаць бараноў, двананцаць аднагодніх баранчыкаў, а пры іх хлебны аброк; і на аброк за грэх двананцаць казлоў; 88 I ўсяго із статку буйнога аброку супакойнага дваццаць чатыры валы, шасьцьдзясят бараноў, шасьцьдзясят казлоў, шасьцьдзясят аднагодніх баранчыкаў. Гэта дары пры пасьвячэньню аброчніка просьле памазаньня яго. 89 I як Масей уходзіў у будан збору, каб гутарыць ізь Ім, чуў голас, гукаючы яму зь века, каторае над скрыняю сьветчаньня памеж двух херуваў, і Ён гукаў яму.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


8 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 ,,Гукай Аарону й скажы яму: як ты будзеш устанаўляць лянпы, на пярэднім баку сьветача хай сьвецяць сем лянпаў". 3 I зрабіў Аарон так: на пярэднім баку сьветача ўстанавіў лянпы яго, як расказаў СПАДАР Масею. 4 I во ўладжаньне сьветача: каваны ён із золата, аж да сьцябла яго, аж да кветак яго каваны ён. Подле зразы, каторую паказаў СПАДАР Масею, так ён зрабіў сьветач.

5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Вазьмі Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых і ачысьці іх. 7 I гэтак зрабі ім, каб ачысьціць іх: пакрапі на іх ачышчанаю вадою, і хай яны правядуць брытваю па ўсім целе сваім і вымыюць адзецьці свае, дык ачысьцяцца. 8 I хай возьмуць цялё-бычка і хлебны аброк да яго, ценкае мукі, рашчыненае на аліве, а другое цялё-бычка возьме на аброк за грэх. 9 I дабліж Левітаў перад будан збору, і зьбяры ўсю грамаду сыноў Ізраелявых. 10 I дабліж Левітаў перад відам СПАДАРА, і няхай узложаць сынове Ізраелявы рукі свае на Левітаў. 11 I туды-сюды нахінаць будзе Аарон Левітаў нахінаньням перад СПАДАРОМ ад сыноў Ізраелявых, і будуць яны на службу служэньня СПАДАРОВАГА. 12 I Левіты хай узложаць рукі свае на галаву цялят-бычкоў, і абрачы аднаго на аброк за грэх, а другога на ўсепаленьне СПАДАРУ, на адзяржаньне ласкіўчыненьня Левітам. 13 I пастанаві Левітаў перад Ааронам а перад сынамі ягонымі, і туды-сюды нахінай іх нахінаньням СПАДАРУ. 14 I адлучы Левітаў з пасярод сыноў Ізраелявых, і будуць Левіты Імне. 15 I просьле гэтага ўвыйдуць Левіты служыць будану збору, і ачысьціш іх, і будзеш туды-сюды нахінаць іх нахінаньням; 16 Бо яны супоўна адданы Імне з пасярод сыноў Ізраелявых. Замест рашчыняючага ўсялякія дзетніцы першака з усіх сыноў Ізраелявых, Я ўзяў Сабе іх; 17 Бо Імне належа кажны пяршак із сыноў Ізраелявых, з чалавека і із статку. Таго дня, як Я зразіў кажнага першака ў зямлі Ягіпецкай, Я пасьвяціў іх сабе, 18 I ўзяў Левітаў замест кажнага першака із сыноў Ізраелявых, 19 I аддаў Левітаў як дар Аарону а сыном ягоным з пасярод сыноў Ізраелявых, каб служылі службы сыноў Ізраелявых у будане збору і даставалі ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым, каб ня была кара на сыноў Ізраелявых, як сынове Ізраелявы бліжацца да сьвятыні". 20 I зрабіў зь Левітамі Масей а Аарон а ўся грамада сыноў Ізраелявых: подле ўсёга, як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі ім сынове Ізраелявы. 21 I ачысьціліся Левіты й памылі адзежу сваю; і туды-сюды нахінаў іх Аарон нахіваньням перад СПАДАРОМ, і дастаў ім ласкіўчыненьне Аарон, каб ачысьціць іх. 22 I просьле гэтага ўвыйшлі Левіты служыць службы свае ў будане збору перад Ааронам а перад сынамі ягонымі. Як расказаў СПАДАР Масею празь Левітаў, так і зрабілі яны зь імі.

23 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Гэта празь Левітаў:ад дваццаць пяцёх год і вышэй увыйдуць яны служыць службу да работы будану збору. 25 А ад пяцьдзясят год зьвернецца ад служэньня работы й ня будзе болей адправы правіць. 26 I будуць паслугаваць братом сваім у будане збору, дзяржаць паручэньне, а адправы хай ня правяць. Гэтак рабі зь Левітамі што да паручэньня іхнага".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


9 I гукаў СПАДАР Масею на пустыні па выхадзе іх ізь зямлі Ягіпецкае, першага месяца, кажучы: 2 „I ўчыняць сынове Ізраелявы Пасху ў прызначанай пары яе. 3 Чатырнанцатага дня гэтага месяца адвячоркам зрабіце яе ў прызначанай ёй пары; подле ўсіх уставаў а ўсіх судоў зрабіце яе".

4 I казаў Масей сыном Ізраелявым, каб рабілі Пасху. 5 I рабілі яны Пасху першага месяца, чатырнанцатага дня месяца адвячоркам, на пустыні Сынайскай; подле ўсёга тога, як расказаў СПАДАР Масею, так учынілі сынове Ізраелявы.

6 I былі людзі, што былі нячыстыя ад душы мертвага чалавека, і не маглі рабіць Пасхі таго дня; і дабліжыліся яны да Масея а да Аарона таго дня, 7 I сказалі тыя людзі яму: „Мы нячыстыя ад душы мертвага чалавека; чаму паменшыць нас, каб мы не абраклі аброк СПАДАРУ ў прызначанай пары сярод сыноў Ізраелявых?" 8 I сказаў ім Масей: „Пастойце, і я паслухаю, што раскажа праз вас СПАДАР".

9 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гукай сыном Ізраелявым, кажучы: калі хто будзе нячысты ад дакраненьня да душы мертвага, альбо далёкая дарога вам, або родам вашым, дык і ён зробе Пасху СПАДАРУ. 11 Другога месяца чатырнанцатага дня адвячоркам няхай робяць яе, і з праснакамі а гаркімі травамі няхай ядуць яе. 12 I хай не пакідаюць ад яе да раньня, і косьці яе ня ломяць; подле ўсіх уставаў Пасхі хай зробяць яе. 13 А людзіна, каторая чыстая і ў дарозе ня была, і перастане рабіць Пасху, дык выгубіцца душа тая зь люду свайго, бо яна не абракла аброку СПАДАРУ ў прызначаную пару; панясець на сабе грэх людзіна тая. 14 I калі будзе жыць у вас чужаземец, і ён будзе рабіць Пасху СПАДАРУ: подле права Пасхі й подле ўставы яе гэтак ён мае рабіць яе. Адно права хай будзе ў вас і чужаземцу й тубылцу зямлі".

15 Таго дня, як выстаўлена была вітальня, булак пакрыў вітальню будану сьветчаньня, і зь вечара была над вітальняю быццам зьява агню аж да раньня. 16 Гэтак было й заўсёды: булак пакрываў яе і выгляд агню ночы. 17 I як падымаўся булак ад будану, то просьле тога сынове Ізраелявы краталіся ў дарогу; і на месцу, ідзе прабываў булак, там разьлягаліся табарам сынове Ізраелявы. 18 За расказаньням СПАДАРА краталіся сынове Ізраелявы ў дарогу, і за расказаньням СПАДАРА разьлягаліся усі дні. Як булак прабываў над вітальняю, яны былі разьлёгшыся табарам. 19 I калі булак трываў над вітальняю шмат дзён, то й сынове Ізраелявы дзяржалі паручэньне СПАДАРУ й не падарожжавалі. 20 I бывала, як булак быў над вітальняю лічаныя дні: за расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся. 21 I бывала, калі булак быў зь вечара да раньня, і падняўся булак нараніцы, якга крануліся; або ўдзень, або ночы, і як падыймаўся булак, і яны тады краталіся. 22 Або, калі два дні, або месяц, або колькі дзён заставаўся булак над вітальняю, каб прабываць над ёю, то сынове Ізраелявы заставаліся разьлёгшыся табарам і ня краталіся; а як падыймаўся, тады крануліся. 23 За расказаньням СПАДАРОВЫМ разьлягаліся, і за расказаньням СПАДАРОВЫМ краталіся: дзяржалі паручэньне СПАДАРОВА за расказаньням СПАДАРА Масеям.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


10 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згуканьне збору й на падарожжа табараў. 3 I затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору. 4 I як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых. 5 I як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход. 6 I як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу. 7 А як надабе зьберці грамаду, трубіце, але не на трывогу. 8 I сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.

9 „ І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы;і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.

10 „І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш".

11 I было на друґі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня. 12 I крануліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран. 13 I крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям. 14 Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак. 15 I над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак. 16 I над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 17 I спушчана была вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню. 18 I крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. I над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак. 19 I над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 20 I над войскам плямені сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 21 I крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх. 22 I крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. I над войскам іхным Елішама Амігудзёнак. 23 I над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 24 I над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 25 I крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. I над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак. 26 I над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак. 27 I над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 28 Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. I крануліся яны.

29 I сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: „Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў: ,Вам аддам яго'; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАДАР добрае выказаў праз Ізраеля. " 30 Але ён сказаў яму: „Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду". 31 I сказаў: „Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні, дык будзеш нам ачыма. 32 I будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе".

33 I крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою. 34 I булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару. 35 I было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: „Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца варагі твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго". 38 I як супачывала скрыня, ён казаў: „Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


11 I як гэты люд быў як наракальнікі, дык гэта было ліха ў вушшу СПАДАРОВЬІМ; і СПАДАР пачуў, і ўзгарэўся гнеў Ягоны, і загарэлася памеж іх цяпло СПАДАРОВА, і пачало жэрці ў канцу табару. 2 I загаласіў люд да Масея, і памаліўся Масей СПАДАРУ, і згаела цяпло. 3 I назваў імя месца таго: Тавера, бо загарэлася ў іх цяпло СПАДАРОВА. 4 I зборышча мешанае, каторае было сярод іх, угалілася галеньням, і селі й плакалі; таксама сынове Ізраелявы, і казалі: „Хто дасьць нам есьці мяса? 5 Мы памятуем рыбу, каторую ў Ягіпце мы елі дарма, гуркі а дыні а пор, цыбулю а часнок. 6 А цяпер душа наша высьмягла; нічога няма, апрача тога, што на манну вочы нашы". 7 А манна падобная да корыяндравага насеньня, выглядам, як выгляд бдолаха. 8 Люд разыходзіўся і зьбіраў яе, і малоў у жорнах альбо тоўк у ступе, і варыў у казане, і пёк ізь яе перапечкі; і быў смак яе, як смак сьвежае алівы. 9 I як раса зыходзіла на габар ночы, тады зыходзіла на яго й манна. 10 I чуў Масей, што люд плакаў па радзімах сваіх, кажны ля ўходу будану свайго; і надта ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ, і гэта было ліха ў ваччу Масея. 11 I сказаў МасейСПАДАРУ: „Чаму Ты ліха чыніш слузе Свайму? I чаму я ня прыдбаўласкі ў ваччу Тваім, што Ты ўзлажыў цяжар усяго люду гэтага на мяне? 12 Ціж я зачаў увесь гэты люд? і ціж я нарадзіў яго, што Ты імне кажаш: ,Насі яго на ўлоньню сваім, як нянька носе сысуна, да зямлі, каторую Ты прысягаў бацьком ягоным?' 13 Скуль імне мяса, каб даць усяму люду гэтаму? Бо яны плачуць перад імною, кажучы: ,Дай нам мяса есьці'. 14 Не магу я адзін адзінюсенькі несьці ўсяго люду гэтага, бо ён лішне цяжкі імне. 15 I як гэтак Ты робіш імне, то валей забіць, забі мяне, калі я прыдбаў ласку ў ваччу Тваім, і каб імне ня бачыць гароты свае".

16 I сказаў СПАДАР Масею: „Зьбяры Імне семдзясят мужоў із старцоў Ізраелявых, каторых ты знаеш, што яны старцы люду а нагляднікі яго, і вазьмі іх да вітальні збору, і хай стануць там із табою. 17 Я зыйду, і буду гутарыць там із табою, і вазьму з Духа, каторы на табе, і ўзлажу на іх, і будуць насіць із табою цяжар люду, і ня будзеш насіць ты адзінюсенвкі. 18 А люду скажы: ,Пасьвяціцеся назаўтрае й будзеце есьці мяса. Бо вы плакалі ў вушы СПАДАРОВЫ, кажучы: „Хто дасьць нам пад'есьці мяса? добра было нам у Ягіпце", то й дасьць вам СПАДАР мяса, і будзеце есьці. 19 Не адзін дзень будзеце есьці, і ня два, і ня пяць дзён, і ня дзесяць дзён, і ня дваццаць дзён; 20 Да месяца дзён, пакуль ня пойдзе яно з ноздраў вашых і ня станецца вам агідным, за тое, што вы ўлегцы замелі СПАДАРА, Каторы сярод вас, і плакалі перад Ім, кажучы: „Нашто было нам выходзіць ізь Ягіпту?" ' " 21 I сказаў Масей: „Шасьцьсот тысячаў пешых люд гэты, што я сярод яго, а Ты кажаш: ,Я дам ім мяса, і будуць есьці цэлы месяц дзён'. 22 Няго ж драбны й буйны статак зарэзаць ім, і знойдзеш ім? Або ўся рыба морская зьбярэцца ім, і знойдзеш ім?"

23 I сказаў СПАДАР Масею:„Ціж рука СПАДАРОВА скарацілася? Цяпер ты абачыш, ці станецца подле слова Майго, ці не?" 24 I вышаў Масей, і гукаў люду словы СПАДАРОВЫ, і зьбер семдзясят мужоў із старцоў люду, і пастанавіў іх наўкола будану. 25 I зышоў СПАДАР у булаку, і гутарыў ізь ім, і ўзяў із Духа, каторы на ім, і даў на семдзясят мужоў старцоў. I было, як супачыў на іх Дух, то праракалі яны і не перасталі.

26 I заставаліся два мужы ў табару: аднаго імя Елдад, а другога імя Мейдад, і яны з упісаных, і ня выходзілі да будану, і яны праракалі ў табару. 27 I прыбег тый маладзён, і азнайміў Масею, і сказаў: „Елдад а Мейдад праракаюць у табару". 28 I адказаў Ігошуа Нунянок, служэц Масеяў, адзін із абраных ягоных, і сказаў: „Спадару мой Масею, забарані ім". 29 I сказаў яму Масей: „Ці не завідуеш ты за мяне? О, калі б хто даў, што ўвесь люд СПАДАРОЎ былі прарокамі, калі б СПАДАР даў Духа Свайго на іх". 30 I ўзноў пайшоў Масей да табару, ён а старцы Ізраелявы.

31 I ўзьняўся вецер ад СПАДАРА, і прынёс ад мора перапёлкі, і рассыпаў іх каля табару, на дзень дарогі гэта і на дзень дарогі гэнам, навокал табару, траха на два локці над відам зямлі. 32 I ўстаў люд, і ўвесь тый дзень, і ўсю ноч, і ўвесь заўтрашні дзень зьбіралі перапёлкі; і хто мала зьбіраў, тый зьбер дзесяць гомераў; і разлажылі іх разлажэньням наўкола табару. 33 Мяса яшчэ было меж зубоў іхных перад разжаваньням, як гнеў СПАДАРОЎ узгарэўся на люд, і выцяў СПАДАР люд вельмі вялікаю караю. 34 I ён назваў імя месца таго Кіброт-Гаттаава (Грабы Прагавітасьці), бо там пахавалі прагавіты люд.

35 Ад Кіброт-Гаттаавы крануўся люд да Гасэрофу, і былі ў Гасэрофе.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


12 I гукалі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў; 2 I сказалі: „Ці адным Масеям гукаў СПАДАР? Ці ня гукаў Ён таксама намі?" I пачуў СПАДАР. 3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на відзе зямлі.

4 I казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: „Выйдзіце вы трое перад будан збору". I вышлі ўсі трое. 5 I зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукнуў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое. 6 I сказаў: „Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб'яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім; 7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён. 8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гукаць супроці слугі Майго, супроці Масея?" 9 I запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.

10 I булак адвярнуўся ад будану, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная. 11 I сказаў Аарон Масею: „Спадару мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі; 12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела".

13 I маліў Масей СПАДАРА, кажучы: „Божа! уздароў яе, калі ласка".

14 I сказаў СПАДАР Масею: „Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе".

15 I была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям. 16 I просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні Паран.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


13 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Пашлі сабе людзеў, і хай яны выглядзяць зямлю Канаанскую, каторую Я даю сыном Ізраелявым; па адным чалавеку, па адным чалавеку з плямені айцоў іхных пашліце, кажнага князя зь іх".

3 I паслаў іх Масей з пустыні Паран, за расказаньням СПАДАРОВЫМ, і ўсі яны мужы, галавы сыноў Ізраелявых яны. 4 I во ймёны іхныя: з плямені Рувінавага Шамуа Заккуронак, 5 3 плямені Сымонавага Шафат Горанок, 6 3 плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак, 7 3 плямені Іссасхаровага Іґал Язэпенак, 8 3 плямені Яхрэмавага Гоша Нунянок, 9 3 плямені Веняміновага Фалт Рафуёнак, 10 3 плямені Завулонавага Гаддыель Содзянок, 11 3 плямені Язэпавага, з плямені Манасавага Ґадды Сусянок, 12 3 плямені Дановага Амель Ґемалёнак, 13 3 плямені Ашэравага Сэфур Міхайлёнак, 14 3 плямені Неффалімовага Нагаб Воўсянок, 15 3 плямені Ґадовага Ґеуель Машанок.

16 Гэта ймёны мужоў, каторых паслаў Масей выглядзець зямлю. I назваў Масей Гошу Нунянка Ігошуам. 17 I паслаў іх Масей выглядзець зямлю Канаанскую, і сказаў ім: „Увыйдзіце ў гэты бок, на паўдня, і ўзыйдзіце на гару; 18 I абачча зямлю, якава яна, і люд, што жывець на ёй, дужы ён ці слабы, мала іх ці шмат? 19 I якая зямля, на каторай ён жывець, добрая яна ці благая? I якія месты, у каторых ён жывець, у буданох ён жывець ці ў вабаронных местах? 20 I якая зямля, уродлівая яна ці пустая? Ці ё на ёй дзервы, ці няма? I мацуйцеся, і вазьміце з пладоў зямлі". I было ж гэга ў часе сьпеньня віна.

21 Яны ўзышлі, і выглядзелі зямлю ад пустыні Цын аж да Рэгова, ідзе ўходзяць у Гамаф. 22 I пайшлі на паўдня, і дайшлі да Гэўрону, і там Агіман, Шэсай а Фалмай, дзеці Енаковы. А Гэўрон збудаваны быў сем год раней за Цоан Ягіпецкі. 23 I прышлі аж да даліны Ешкол, і зрэзалі там галузу і адну гранку вінных ягадаў, і несьлі яе на жэрдцы ў двух, і таксама з гранатовых яблыкаў а зь фіґаў. 24 Месца гэтае названа даліною Ешкол з прычыны вінное гранкі, каторую зрэзалі адтуль сынове Ізраелявы. 25 I зьвярнуліся ад выгляданьня зямлі пры канцу сараку дзён.

26 I пайшлі, і прышлі да Масея а да Аарона а да ўсяе грамады сыноў Ізраелявых на пустыню Паран у Кадэшу, і гарынесьлі слова ім а ўсёй грамадзе, і паказалі ім плады зямлі. 27 I павядалі яму й казалі: „Прышлі мы да зямлі, да каторае ты паслаў нас; і таксама цячэць малаком а мёдам яна, і во плады яе; 28 Але што дужы люд, каторы жывець на зямлі; і месты абаронныя вельмі вялікія; і дзяцей Енаковых мы бачылі там. 29 Амалік жывець на зямлі паўднявой, а Гэціч а Евусэй а Аморэй жывець на гары, а Канаанін жывець ля мора а ля Ёрдану".

30 Але Калеў супакоеваў люд перад Масеям і сказаў: „Узыйсьці ўзыйдзем і мы яе на спадак возьмем, бо здолець, здолеем яе".

31 А людзі, што ўзыходзілі зь ім, казалі: „Ня можам узыходзіць супроці люду гэнага, бо ён дужшы за нас". 32 I вынесьлі ліхое лічбызданьне да сыноў Ізраелявых празь зямлю, каторую яны выглядалі, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі па ёй выглядзець яе, яна зямля, што есьць жывучых на ёй, і ўвесь люд, каторы мы бачылі сярод яе, людзі меры. 33 I там бачылі мы й дзеці Енаковы, з роду волатавага; і мы былі ў вачох нашых, як шаранча; і гэткімі ж былі мы і ў вачох іхных".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


14 I паднялася ўся грамада, і плакаў люд тую ноч. 2 I наракалі на Масея а на Аарона усі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: „О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустыні гэтай, калі б мы памерлі. 3 I нашто СПАДАР прывёў нас да зямлі гэтае, каб мы палі ад мяча? Жонкі нашыя а дзецяняты нашыя стануць здабыткам. Ці не валей нам зьвярнуцца да Ягіпту?" 4 I казалі адзін аднаму: „Паставім сабе начэльніка й зьвернемся да Ягіпту". 5 I паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых. 6 I Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае, 7 I гукалі ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі ў ёй дзеля выгляданьня яе, вельмі, вельмі добрая. 8 Калі СПАДАР зыча нам, дык увядзець нас у зямлю гэную й дасьць нам яе, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам. 9 Толькі ня бунтуйцеся супроці СПАДАРА, і вы ня бойцеся люду тае зямлі, бо яны хлеб нам: іхная абарона адпала ад іх, а СПАДАР із намі, ня бойцеся іх". 10 I сказала ўся грамада: „Укаменаваць іх!" Але слава СПАДАРОВА зьявілася ў будане збору ўсім сыном Ізраелявым.

11 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзе ўлегцы мець Мяне люд гэты? і пакуль будзе ён ня верыць Імне пры ўсіх знакох, каторыя чыніў Я сярод яго? 12 Вытну яго морам і спабуду яго спадку, і ўчыню цябе ў народ вялікі а дужшы за яго".

13 Але Масей сказаў СПАДАРУ: „I пачуюць Ягіпцяне, з пасярод каторых Ты ўзьвёў сілаю сваёй люд гэты, 14 I скажуць жыхарам зямлі гэнае, каторыя чулі, што Ты, СПАДАРУ, сярод люду гэтага, што вока ў вока паказуешся Ты, СПАДАРУ, і булак Твой стаіць над імі, і ў стаўпе болачным Ты йдзеш перад імі ўдзень, а ў стаўпе агняным ночы; 15 I калі Ты выгубіш люд гэты, як аднаго чалавека, дык скажуць народы, што чувалі славу Тваю, кажучы: 16 ,3атым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні'. 17 Дык няхай узьвялічыцца сіла СПАДАРОВА, як Ты гукаў, кажучы: 18 ,СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня'. 19 Даруй бяспраўе люду гэтаму подле вялічча міласэрдзя Свайго, як Ты дараваў люду гэтаму ад Ягіпту аж дагэгуль".

20 I сказаў СПАДАР: „Я дараваў подле слова твайго. 21 Але жыў Я, і напоўніцца славы СПАДАРА ўся зямля; 22 Бо ўбі людзі, каторыя бачылі славу Маю а знакі Мае, каторыя Я чыніў у Яґіпце й на пустыні, і спакушалі Мяне гэтыя дзесяць разоў, і ня слухалі голасу Майго, 23 Не абачаць зямлі, праз каторую Я прысягаў бацьком іхным; і ўсі, што ўлегцы мелі Мяне, не абачаць яе. 24 Але слугу Свайго Калева, за тое, што быў у, ім яакшы дух, і ён сусім чыста йшоў за Імною, дык Я ўвяду яго ў зямлю, да каторае ён прышоў туды, і насеньне ягонае адзяржыць яе на спадак. 25 Амаілк а Канаанін жывуць у даліне; заўтра абярніцеся а краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора".

26 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 27 „Пакуль цярпець Імне гэты збор ліхі, што яны наракаюць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраелявых, каторым яны наракаюць на Мяне, Я чуў. 28 Скажы ім: ,Жыў Я', цьвердзе СПАДАР: ,як гукалі вы ў вушы Імне, так і ўчыню вам. 29 На пустыні гэтай падуць трупы вашыя, і ўсі вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццацёх год і вышэй, каторыя наракалі на Мяне, 30 Ня ўвыйдуць у зямлю, праз каторую Я, падняўшы руку Сваю, прысягаў асяліць вас у ёй, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка. 31 А дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны лучаць у здабытак, Я ўвяду іх, і яны пазнаюць зямлю, каторай вы пагрэбавалі; 32 Дык вы, трупы вашыя падуць на пустыні гэтай. 33 I сынове вашыя будуць пасьціць на пустыні сорак год, і будуць несьці кару за бязулства вашае, пакуль ня зьгінуць усі трупы вашы на пустыні. 34 Подле ліку дзён, у каторыя вы выглядалі зямлю, сорак дзён, год за дзень, год за дзень панясіце вы бяспраўі вашы сорак год, і вы пазнаеце Мае ганеньне'. 35 Я, СПАДАР, казаў, і ціж ня гэта Я ўчыню ўсёй грамадзе ліхой гэтай, што зьберлася супроці Мяне; на пустыні гэтай ліхой яны высіляцца й там памруць".

36 I тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю, 37 I памерлі тыя людзі, каторыя здалі ліхую лічбу празь зямлю, памерлі ад паражэньяя перад СПАДАРОМ. 38 А Ігошуа Нунянок а Калеў Ефунёнак жылі з тых мужоў, што хадзілі выглядаць зямлю. 39 I гукаў Масей словы гэтыя ўсім сыном Ізраелявым, і люд быў у вялікай жалобе. 40 I ўсталі рана нараніцы, і пайшлі на верх гары кажучы: „Вось, мы і ўзыйдзем на тое месца, праз каторае сказаў СПАДАР, бо мы ізграшылі". 41 I сказаў Масей: „Нашто вы ўзрушаеце расказаньне СПАДАРОВА? Гэта ж не пашчасьце. 42 Ня ўзыходзьце, бо няма Спадара сярод вас, каб ня былі зражаны перад варагамі вашымі. 43 Бо Амалік а Канаанін там перад вамі, і вы падзіце ад мяча, бо вы адступілі ад СПАДАРА, і ня будзе з вамі СПАДАРА". 44 Але яны паважыліся ўзыйсьці на верх гары; а скрыня змовы СПАДАРОВАЕ а Масей не адышлі з пасярод табару. 45 I зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і Іразьбілі іх, і пналі іх аж да Гормы.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


15 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы увыйдзеце ў зямлю вашага асяленьня, каторую Я даю вам, 3 I прыгатуеце аброк агняны СПАДАРУ, усепаленьне, альбо аброк, каб аддзяліць на абятніцу, альбо самахвотны, альбо ў вашы прызначаныя поры, каб зрабіць прыемны пах СПАДАРУ з буйнога альбо драбнога статку; 4 Дык абрачэць тый, што абракае аброк свой СПАДАРУ, на хлебны аброк ценькае мукі дзясятую часьць, рашчыненае на чэцьверці гіна алівы. 5 I віна на ўзьліваньне чэцьверць гіна прыгатуеш на ўсепаленьне альбо на аброк аднаго баранчыка. 6 А калі на барана, прыгатуеш на аброк хлебны ценькае мукі дзьве дзясятыя часьці, рашчыненае на аліве трайціны гіна. 7 I віна на ўзьліваньне трайціну гіна абракай на прыемны пах СПАДАРУ. 8 Калі прыгатуеш цялё на ўсепаленьне альбо на аброк, каб аддзялідь на абятніцу, альбо на супакойны аброк СПАДАРУ; 9 Тады абракай разам ізь цялём аброк хлебны, ценкае мукі тры дзясятыя, рашчыненае на аліве палавіцы гіна. 10 I віна абракай на ўзьліваньне паў ґіна на аброк, прыемны пах СПАДАРУ. 11 Гэтак зрабі валу аднаму або барану аднаму а баранчыку з авец альбо козаў. 12 Подле ліку, што зробіце, так і рабіце пры кажным, подле ліку іх. 13 Кажны тубылец зробіць гэтак іх, каб абракаць аброк на прыемны пах СПАДАРУ. 14 А калі будзе жыць меж вас чужаземец, або тый, што пасярод вас у роды вашы, і прыгатуе аброк на прыемны пах СПАДАРУ, то так ён мае рабіць, як вы робіце. 15 Грамада, устава адна вам і чужаземцу, аселаму ў вас, устава вечная ў роды вашы: як вы, так і чужаземец будзе перад відам СПАДАРА. 16 Права адно й устава адна хай будуць вам і чужаземцу, што жывець у вас".

17 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 18 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы ўвыйдзеце ў зямлю, у каторую Я вяду вас туды, 19 I як будзеце есьці хлеб тае зямлі, то ўзьнясіце ўзьнесеньне СПАДАРУ. 20 Пачатак цестаў вашых, закрашаную букатку ўзнабіце на ўзьнесеньне; як узьнесеньне з току, так узьнясіце яе. 21 3 пачаткаў цестаў вашых дасьце СПАДАРУ ўзьнесеньне ў роды вашы.

22 „А калі б вы абмыліліся, і ня споўнілі ўсіх гэтых расказаньняў, каторыя казаў СПАДАР Масеям, 23 Усяго, што расказаў вам СПАДАР Масеям, ад тога дня, каторага СПАДАР расказаў вам, і далей у роды вашы; 24 Дык, калі зь недагляду збор зрабіў абмылу, то няхай уся грамада прыгатуе адно цялё-бычка на ўсепаленьне, на прыемны пах СПАДАРУ, з хлебным аброкам а ўзьліваньням яго, подле ўставы, і адно казянё на аброк за грэх. 25 I дастане ласкіўчыненьне сьвятар усаму збору сыноў Ізраелявых, і будзе даравана ім; бо гэта была абмыла, і яны прынесьлі дар свой на аброк агняны СПАДАРУ, і аброк за грэх свой перад СПАДАРОМ, за сваю абмылу. 26 I будзе даравана ўсяму збору сыноў Ізраелявых і чужаземцу, што жывець пасярод іх, бо ўвесь люд учышў гэта нясьведама.

27 „I калі душа якая ізгрэша абмыльна, то няхай абрачэць казу аднагоднюю на аброк за грэх. 28 I адзяржыць ласкіўчыненьне сьвятар душы, што зрабіла нясьведама грэх перад СПАДАРОМ, і будзе мець ласкіўчыненьне ёй, і даравана будзе ёй. 29 Тубылцу із сыноў Ізраелявых і чужаземцу, што жывець пасярод вас, адно права будзе вам, хто зробе што нясьведама.

30 „А каторая душа з тубылцаў або з чужаземцаў згане СПАДАРА, учыніўшы гэта сьведама, дык выгубіцца душа тая з пасярод люду свайго; 31 Бо словам СПАДАРОВЫМ ён пагрэбаваў і расказаньне Ягонае ўзрушыў: чыста выгубіцца душа тая; бяспраўе ейнае на ёй".

32 I былі сынове Ізраелявы на пустыні, і знайшлі чалавека, што зьбіраў дровы ў дзень сыботні. 33 I тыя, што засьпелі яго зьбіраючага дровы, дабліжылі яго да Масея а Аарона а да ўсёга збору. 34 I пасадзілі яго пад старожу, бо ня было яшчэ зьясьнена, што маюць ізь ім зрабіць.

35 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: „Хай сьмерцю памрэць гэты, хай укамянуе яго ўвесь збор вонках табару". 36 I вывеў яго ўвесь збор вонкі з табару, і ўкаменавалі яго, і ён памер, як расказаў СПАДАР Масею.

37 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 38 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім, каб яны рабілі сабе кутасы на краёх адзецьцяў сваіх у роды свае, і ў канцы кутасоў хай ушываюць сінюю нітку. 39 I будуць яны вам да кутасоў, і абачыце іх, і прыпомніце сабе ўсі расказаньні СПАДАРОВЬІ, і будзеце паўніць іх, і ня будзеце сачыць за сэрцамі вашымі а за ачыма вашымі, што вы бязулствуеце за імі, 40 Каб вы помнелі й паўнілі ўсі расказаньні Мае й былі сьвятыя Богу свайму". 41 Я СПАДАР, Бог ваш, каторы вывеў вас ізь зямлі  Ягіпецкае, каб быць вашым Богам: Я СПАДАР, Бог ваш.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


16 I ўзяў Кора, сын Іцгара, сына Когафа Левянка, а Дафан а Авірам Елявёнкі а Он Пелефёнак, сынове Рувінавы, 2 I паўсталі на Масея, разам ізь дзьвесьце пяцьдзясят сынамі Ізраельскімі, князьмі збору, гуканымі на ўрочыстыя зборы, людзьмі славутымі. 3 I зьберліся супроці Масея а Аарона, і сказалі ім: „Досыць вам; увесь збор, усі сьвятыя, і сярод іх СПАДАР. Чаму ж вы ўзьнімаецеся над грамадою СПАДАРОВАЙ?" 4 Пачуў Масей, і паў на від свой, 5 I гукаў да Коры й да ўсяе вяткі ягонае, кажучы: „Нараніцы паведаме СПАДАР, хто Ягоны, і хто сьвяты, і дабліжа да Сябе; і каго Ён абярэць, таго дабліжа да Сябе. 6 Во што зрабіце: вазьміце сабе кадзільніцы, Кора а ўся вятка ягоная, 7 I палажэце ў іх цяпло, і ўсыпіце ў іх кадзіла перад СПАДАРОМ заўтра: і будзе, каго абярэць СПАДАР, тый сьвяты. Досыць вам, сынове Левавы!" 8 I сказаў Масей Коры: „Паслухайце, калі ласка, сынове Левавы: 9 Няго ж мала вам, што аддзяліў Бог Ізраеляў вас ад збору Ізраельскага, каб дабліжыць вас да Сябе, каб паўніць службы ля вітальні СПАДАРОВАЕ і стаяць перад грамадою, служыць ім? 10 I Ён дабліжыў цябе і ўсіх братоў тваіх, сыноў Левавых, із табою, і вы дамагаецеся яшчэ й сьвятарства. 11 Дык ты а ўся вятка твая, тыя, каторыя зьберліся супроці СПАДАРА, а Аарон, што ён, што вы наракаеце на яго?"

12 I паслаў Масей гукнуць Дафана а Авірама Елявёнкаў; але яны сказалі: „Ня ўзыйдзем. 13 Ціж мала таго, што ты ўзьвёў нас ізь зямлі, у каторай цячэць малако а мёд, каб загубіць нас на пустыні ? і ты яшчэ хочаш панаваць над намі, на'т панаваць? 14 Ты ж ня прывёў нас да зямлі, ідзе цячэць малако а мёд, і ня даў нам спадак поля а вінішча. Ціж вочы гэтым людзём хочаш вылупіць? Ня ўзыйдзем!"

15 I вельмі стала немарасна Масею, і сказаў СПАДАРУ: „Не зьвярніся да дароў іхных; я ня ўзяў у іх ні воднага асла й ня ўчыніў ліха ні воднаму зь іх".

16 I сказаў Масей Коры: „Ты а ўся вятка твая будзьце заўтра перад відам СПАДАРА, ты а яны і Аарон. 17 I вазьміце кажны сваю кадзільніцу, і палажэце ў іх кадзіла, і дабліжча перад від СПАДАРОЎ, кажны сваю кадзільніцу, дзьвесьце пяцьдзясят кадзільніц; і ты й Аарон, кажны сваю кадзільніцу". 18 I ўзялі кажны сваю кадзільніцу, і палажылі ў іх цяпла, і ўсыпалі ў іх кадзіла, і сталі ля ўходу ў вітальню збору; і Масей і Аарон. 19 I зьбер супроці іх Кора ўсю грамаду да ўходу будану збору. I зьявілася слава СПАДАРОВА ўсяму збору.

20 I казаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 21 „Адлучыцеся ад вяткі гэтае, і Я якга выгублю іх". 22 I яны палі на віды свае й сказалі: „Божа, Божа духоў усялякага цела! Ціж не адзін чалавек ізграшыў, і на ўсю грамаду Ты гневацца будзеш?" 23 I казаў СПАДАР Масею, кажучы: 24 „Кажы грамадзе, кажучы: узыйдзіце з усіх бакоў ад гасподы Корынае, Дафановае а Авірамавае". 25 I ўстаў Масей, і пайшоў да Дафана а Авірама, і за ім пайшлі старцы Ізраелявы. 26 I сказаў збору, кажучы: „Адвярніцеся ж ад людзёў ліхіх гэтых, і не датыкайцеся да нічога, што належа да іх, каб не загінуць вам у вусіх грахох іхных". 27 I ўзышлі яны ад гасподы Корынае, Дафановае а Авірамавае наўкола, а Дафан а Авірам вышлі й стаялі ля ўходу буданоў сваіх, і жонкі іхныя, і дзеці іхныя, і дзецяняты іхныя. 28 I сказаў Масей: „3 гэтага пазнаеце, што СПАДАР паслаў мяне чыніць усі справы гэтыя, бо я не сваім адумам: 29 Бо калі яны памруць, як памірае кажны чалавек, і стрэне іх такі кон, як усіх стракае людзёў, то не СПАДАР паслаў мяне. 30 А калі новае тварэньне створа СПАДАР, і зямля рашчыне вусны свае й глынець іх а ўсе, што ў іх, і яны жывыя зыйдуць да шэолю, то будзеце ведаць, што ўлегцы замелі людзі гэтыя СПАДАРА". 31 I было, як скончыў казаць гэтыя словы, раськяпілася зямля, што пад імі. 32 I рашчыніла зямля вусны свае, і глынула іх а дамы іхныя, і кажнага чалавека, што ў Коры, і ўсю маемасьць. 33 I зышлі яны з усім, што належала да іх, жывыя да шэолю, і пакрыла іх зямля, і загінулі яны з памеж грамады. 34 I ўсі Ізраелцы, што былі наўкола іх, уцяклі на крык іхны, бо, казалі яны, ,,каб не праглынула нас зямля". 35 I вышла цяпло ад СПАДАРА, і пажэрла тых дзьвесьце пяцьдзясят мужоў, каторыя абраклі кадзіла. 36 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 37 „Скажы Елеазару, сыну Аарона, сьвятара, і хай ён падыйме кадзільніцы з пажарышча, а цяпло раскіньце далей, бо ўсьвяціліся 38 Кадзільніцы грэшнікаў гэтых супроці душаў сваіх. Хай зробяць ізь іх выбітыя бляхі - пацягненьне да аброчніка, бо яны прынесьлі іх перад від СПАДАРА, і яны ўсьвяціліся; і будуць яны знакам сыном Ізраелявым". 39 I ўзяў Елеазар, Сьвятар, мядзяныя кадзільніцы, каторыя прынесьлі спаленыя, і раскавалі іх на бляхі - пацягненьне да аброчніка, 40 Памятка сыном Ізраелявым, каб не дабліжыўся чалавек чужы, каторы не з насеньня Ааронавага, кадзіць кадзіла перад від СПАДАРОў, і каб ня быў, як Кора а вятка ягоная, як гукаў яму СПАДАР Масеям. 41 I наракала ўся грамада сыноў Ізраелявых назаўтрае на Масея а Аарона, кажучы: „Вы ўчынілі сьмерць люду СПАДАРОВАМУ". 42 I было, як зьберлася грамада супроці Масея а супроці Аарона, і зьвярнуліся да будану збору, і вось, булак пакрыў яго, і зьявілася слава СПАДАРОВА; 43 I прышоў Масей а Аарон да будану збору.

44 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 45 „Падыйміцеся з памеж гэтае грамады, і Я якга загублю іх". Але яны палі на віды свае. 46 I сказаў Масей Аарону: „Вазьмі кадзільніцу, і палажы ў яе цяпла з аброчніка, і ўсып кадзіла, і йдзі барзьдзен да збору, і зрабі ласкіўчыненьне ім; бо вышаў гнеў ад СПАДАРА, пачаўся мор. 47 I ўзяў Аарон, 'як сказаў Масей, і пабег у сярэдзіну грамады, і вось, пачаўся тый мор у людзе. I ён палажыў кадзіла, і ўчыніў ласкіўчыненьне люду. 48 I стаў ён памеж мертвых і жывых, і мор запыніўся. 49 I было памерлых ад мору чатырнанцаць тысяаў і сямсот чалавекаў, апрача памерлых у справе Корынай. 50 I зьвярнуўся Аарон да Масея, да ўходу будану збору, і мор запыніўся.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


17 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 ,,Гукай сыном Ізраелявым і вазьмі ў іх па посаху з дому айца, ад усіх князёў іхных подле дому айцоў іхных двананцаць пасахоў, і кажнага імя напішы на посаху ягоным. 3 I імя Ааронава напішы на посаху Левавым, бо адзін посах у галавы дому айцоў іхных. 4 I палажы іх у будане збору перад сьветчаньням, ідзе Я зьяўляюся вам. 5 I будзе, што чалавек, каторага Я абяру, таго посах расквіціць. I Я аддалю ад Сябе нараканьні сыноў Ізраелявых, каторымі яны наракаюць на вас".  6 I  казаў Масей сыном Ізраелявым, і далі яму ўсі князі посах ад кажнага князя, подле дому айцоў іхных, двананцаць пасахоў, і посах Ааронаў сярод пасахоў іхных. 7 I палажыў Масей пасахі перад відам СПАДАРА ў будане сьветчаньня. 8 I было назаўтрае, і ўвыйшоў Масей у будан сьветчаньня, і вось, расквіцеў посах Ааронаў ад дому Левавага, і вышаў расток, і расквіцеў квет, і насьпелі міндалы. 9 I вынес Масей усі пасахі ад віду СГІАДАРОВАГА да ўсіх сыноў Ізраелявых. I абачылі яны, і ўзялі кажны посах свой.

10 I сказаў СПАДАР Масею: „Зьвярні посах Ааронаў да перад сьветчаньня, на схоў, на знак сыном непакоры, і ўчыні канец нараканьню іх на Мяне, і яны не памруць". 11 I зрабіў Масей; як расказаў яму СПАДАР, так ён і зрабіў.

12 I сказалі сынове Ізраелявы Масею, кажучы: „Вось, мы канаем, гінем, усі гінем. 13 Кажны, што бліжыцца, бліжыцца да вітальні СПАДАРОВАЕ, памірае: ці не давядзецца супоўна нам сканаць?"

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


18 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ты а сыны твае а дом айца твайго з табою панясіце бяспраўе сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панясіце бяспраўе сьвятарстваваньня свайго.

2 I таксама й братоў сваіх плямені Левавага, плямя айца свайго дабліж да сябе; і няхай яны прылучацца да цябе й паслугуюць табе; а ты а сыны твае з табою пры будане сьветчаньня. 3 I няхай яны дзяржаць данае табе паручэньне і паручэньне цэлага будану, але да судзьдзя сьвятога й да аброчніка хай ня бліжацца, каб не памерлі, таксама ім, таксама вам. 4 I няхай яны прылучацца да цябе й дзяржаць данае ім паручэньне - будан збору ля ўсіх адправаў будану, а чужы ня мае бліжыцца да вас. 5 I гэтак дзяржыце паручэньне сьвятыні й паручэньне аброчніка, і ня будзе болей гневу на сыноў Ізраелявых. 6 А Я, вось Я, узяў братоў вашых, Левітаў, з пасярод сыноў Ізраелявых вам, на дар СПАДАРУ, служыць службу будану збору. 7 А ты а сыны твае з табою глядзіце сьвятарства свайго ў кажнай рэчы аброчніка і што ўнутры за запінахаю, і служыце служэньне; як дар даю вам сьвятарства ваша; а чужы, што дабліжыцца, памрэць".

8 I казаў СПАДАР Аарону: ,I Я, вось Я, даў табе дагляд аброкаў Сваіх; з усёга, пасьвячанага сынамі Ізраелявымі, Я даў табе а сыном тваім іх, з прычыны памазаньня, уставаю вечнай. 9 Гэта будзе табе ізь сьвятасьцяў із спалянага: з усіх аброкаў іхных, з усялякіх іхных аброкаў хлебных, з усялякіх аброкаў іхных за грэх і з усялякага аброку віны, што яны зварачаюць Імне. Сьвятасьць сьвятасьцяў табе а сыном тваім. 10 У найсьвятшым месцу ежча яго; усі мужчыны могуць есьці яго. Сьвятасьцяй будзе табе. 11 I во што табе з узьнесеньняў дароў іхных; усі нахінаныя дары сыноў Ізраелявых табе Я даў іх а сыном тваім а дачкам тваім із табою уставаю вечнай. Кажны чьгсты ў доме тваім можа есьці гэта. 12 Усе найлепшае з алівы й усе найлепшае зь віннога соку а збожжа, пачаткі іх, каторыя яны даюць СПАДАРУ, табе Я аддаў іх. 13 Першыя аброкі з усёга, што ў зямлі іхнай, каторыя яны прынясуць СПАДАРУ, хай будуць твае. Кажны ў доме тваім можа есьці іх. 14 Усе пасьвячанае ў Ізраелю твае будзе. 15 Усе, рашчыняючае дзетніцу ў вусялякага цела, каторае абракаюць СПАДАРУ зь людзёў і із статку, хай будзе тваім. Толькі пяршак ізь людзёў мае быць выкуплены, і першароднае із статку нячыстага мае быць выкуплена. 16 А выкуп яго: ад аднаго месяца выкупіце яго, подле ацэны твае, пяць сыкляў срэбла, подле сыклю сьвятыні, дваццаць гэр яно. 17 Але першароднае з валоў, і першароднае з авец, і першароднае з казлоў не выкупляй: яны сьвятасьць; кроў іх кралі на аброчнік і тук іх палі на аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 18 Мяса ж іх табе хай будзе, як грудзіна ўзьнесеньня й правая лапатка табе хай будзе. 19 Усі ўзношаныя сьвятасьці, каторыя ўзносяць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, Я аддаў табе а сыном тваім а дачкам тваім із табою, уставаю вечнай; змова солі гэта навекі перад СПАДАРОМ табе а насеньню твайму з табою".

20 I гукаў СПАДАР Аарону: „У зямлі іхнай ня будзеш мець спадку, і дзелі ня будзе табе сярод іх. Я дзель твая а спадак твой сярод сыноў Ізраелявых.

21 А сыном Левавым, вось, Я даў кажную дзесяціну ў Ізраелю на спадак; за ўсі службы іхныя, што яны служаць службы ў будане збору. 22 I хай ня бліжацца болей сынове Ізраелявы да будану збору, каб не панесьці грэху і не памерці. 23 I няхай робяць Левіты работу будану збору, і яны нясуць на сабе бяспраўе іхнае. Гэта ўстава вечная ўроды вашы; і памеж сыноў Ізраелявых не спадзець спадак ім, 24 Адно дзесяціну сыноў Ізраелявых, каторую яны ўзносяць на ўзьнесеньне СПАДАРУ, Я аддаў Левітам на спадак; затым Я сказаў ім: сярод сыноў Ізраелявых ім не спадзець спадку".

25 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 26 „I Левітам гукай і скажы ім: ,Як вы будзеце браць ад сыноў Ізраелявых дзесяціну, каторую Я даю вам ад іх на спадак вашы, то ўзносьце зь яе ўзьнесеньне СПАДАРУ, дзесяціну зь дзесяціны. 27 I палічаны будуць вам узьнесеньні вашы, як збожжа з такаўні і як паўніня з таўчэльні. 28 Гэтак будзеце ўзносіць таксама й вы ўзьнесеньне СПАДАРУ з усіх дзесяцінаў сваіх, каторыя будзеце браць ад сыноў Ізраелявых, і будзеце даваць ізь іх узьнесеньне СПАДАРОВА Аарону сьвятару. 29 3 усіх дароў сваіх узносьце ўсялякае ўзьнесеньне СПАДАРУ, з усякага туку яго, пасьвячанага зь яго'. 30 I скажы ім: ,Як вы ўзьнясіце найлепшае зь яго, то гэта палічана будзе Левітам, як прыбытак із такаўні й як прыбытак із таўчэльні. 31 I будзеце есьці гэта на ўсялякім месцу, вы а дамы вашыя; бо гэта плата вам, за работы вашы ў будане збору. 32 I не панясіце за гэта грэху, як узьнясіце найлепшае зь яго; і пасьвячаньня сынамі Ізраелявымі ня будзеньце, і не памрыце' ".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


19 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 2 ,,Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР, кажучы: скажы сыном Iзраелявым, няхай возьмуць табе рыжую цяліцу дасканальную, на каторай няма заганы, на каторую не ўзышло йго. 3 I дайце яе Елеазару сьвятару, і вывядзе ён вонкі табару, і зарэжуць яе перад ім, 4 I возьме Елеазар сьвятар палцам сваім із крыві яе, і крывёю яе пакропе перад шчытам будану збору сем разоў. 5 I спаляць цяліцу на аччу яго: скуру яе а мяса, яе а кроў зь нечысьцяй яе няхай спаляць. 6 I возьме сьвятар кедравага дзерва а гізопу а нітку з чырвовае воўны, і кіне на сярэдзіну спаленьня цяліцы. 7 I хай вымые сьвятар адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і потым увыйдзе ў табар, і нячысты будзе сьвятар аж да вечара. 8 I тый, што паліў яе, хай вымые адзецьці свае ў вадзе, і абмые цела свае ў вадзе, і нячысты будзе аж да вечара. 9 I хай зьбярэпь чыстая людзіна попел цяліцы, і паложа вонках табару на чыстым месцу, і будзе грямадзе сыноў Ізраелявых на дзяржаньне да вады адлучэньня: гэта аброк за грэх. 10 I тый, што зьбіраў попел цяліцы, вымые адзецьці свае, і нячысты будзе аж да вечара. I будзе сыном Ізраелявым і чужаземцу, што жывець сярод іх, уставаю вечнай.

11 „Хто даткнецца да мертвага цела якога- колечы чалавека, дык нячысты будзе сем дзён. 12 Ён мае ачысьціцца ад гэтага на трэйці дзень, а на сёмы дзень будзе чысты; а калі ж ён не ачысвціцца на трэйці дзень, то й на сёмы дзень ня будзе чысты. 13 Кажны, хто даткнецца да мертвага цела якога-колечы чалавека й не ачысьціцца, сплюгаве вітальню СПАДАРОВУ; і будзе выгублены чалавек тый з Ізраеля, бо адлучальная вада не пакроплена на яго: нячысты будзе, яшчэ нечысьць ягоная на ім.

14 „Вось права : калі чалавек памрэць у будане, то кажны, хто прыйдзе да будану, і ўсе, што ў будане, нячыстае будзе сем дзён. 15 I кажная адкрытая судзіна, на каторай няма накрыцьця, наўкола абвязанага, нячыстая. 16 I кажны, хто даткнецца на полю да забітага мячом, альбо да памерлага, альбо да косьці людзкое, альбо да гробу, нячысты будзе сем дзён. 17 I возьмуць нячыстаму з попелу спаленага аброку за грэх, і нальлюць на яго ў судзіну жывое вады; 18 I хай людзіна чыстая возьме гізопу, і занура яго ў ваду, і пакропе на будан а на ўсі судзіны а на ўсі душы, каторыя ў ім былі, на тога, хто даткнуўся да косьці, альбо да забітага, альбо да памерлага, альбо да гробу, 19 I хай пакропе чысты нячыстага на трэйці дзень, і на сёмы дзень будзе ачышчаны. I вымые ён адзецьці свае, і абмые цела свае ў вадзе, і ўвечары будзе чысты. 20 А хто будзе нячысты й не ачысьце сябе, то будзе выгублена душа тая з пасярод грамады, бо яна сплюгавіла сьвятыню СПАДАРОВУ; адлучальнай вадою яна не пакроплена, яна нячыстая. 21 I хай будзе гэта ім уставаю вечнай. I хто крапіў адлучальнаю вадою, няхай вымые адзецьці; і хто даткнуўся да адлучальнае вады, нячысты будзе аж да вечара. 22 I ўсе, да чаго даткнецца нячысты, будзе нячыстае; і душа, што даткнулася, нячыстая будзе аж да вечара".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


20 I прышлі сынове Ізраелявы, уся грамада, на пустыню Цын першага месяца, і прабываў люд у Кадэшу, і памерла там Мірыям, і пахавана там.

2 I ня было вады грамадзе, і зьберліся яны супроці Масея а Аарона; 3 I сьперачаўся люд із Масеям, і сказаў: „О, калі б сканалі тады й мы, як сканалі браты нашыя перад СПАДАРОМ! 4 I нашто вы прывялі грамаду СПАДАРОВУ на гэту пустыню, каб памерці там нам і статку нашаму? 5 I чаму ўзьвялі нас  ізь Ягіпту, каб прывесьці нас на гэта благое месца? гэта ня месца сеяць, ані фіґаў, ані вінных ягадаў, ані гранатовых яблыкаў, ані вады піць?" 6 I прышоў Масей а Аарон ад люду да ўходу будану збору, і палі на віды свае, і зьявілася ім слава СПАДАРОВА.

7 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 8 „Вазьмі посах і зьбяры збор, ты а Аарон, брат твой, і кажыце скале на ачох іх, і яна дасьць воды свае: і ты вывядзеш ім ваду із скалы, і дасі піць грамадзе, і напоіш статак ейны". 9 I ўзяў Масей посах ад віду СПАДАРОВАГА, як Ён расказаў яму. 10 I зьберлі Масей а Аарон грамаду перад скалаю, і ён сказаў ім: „Паслухайце ж, бунтаўнікі, ціж із гэтае скалы  імне вывесьці вам ваду?" 11 I падняў Масей руку сваю, і ўдырыў у скалу посахам сваім двойчы, і вышла шмат вады, і піла грамада й статак ейны.

12 I казаў СПАДАР Масею а  Аарону: ,,3а тое, што вы не паверылі Імне, каб усьвяціць Мяне на ачох сыноў Ізраелявых, затым не ўвядзіце вы люду гэтага ў зямлю, каторую Я даў яму". 13 Гэта воды Мерывы, ля каторых сварыліся сынове Ізраелявы із СПАДАРОМ, і Ён усьвяціўся імі.

14 I паслаў Масей паслоў з Кадэшу да караля Едомскага, сказаць: „Гэтак кажа брат твой Ізраель: Іы ведаеш усі цяжкасьці, каторыя стрэлі нас. 16 I зышлі айцове нашы да Ягіпту, і мы жылі ў Ягіпце шмат часу, і Ягіпцяне ліха дзеялі нам і бацьком нашым. 16 I гукалі мы да СПАДАРА, і пачуў Ён голас наш, і паслаў Ангіла, і вывеў нас ізь Ягіпту. I вось, мы ў Кадэшу, месьце канца граніцы твае. 17 Пройдзем жа перазь зямлю тваю; мы ня пойдзем па палёх а па вінішчах, і ня будзем піць вады із студні; дарогаю каралеўскаю пойдзем, ня зьвернем ані направа, ані налева, пакуль ня пярэйдзем граніцаў тваіх". 18 I сказаў яму Едом: „Не праходзь перазь мяне, бо я зь мячом выйду на пярэймы табе". 19 I сказалі яму сынове Ізраелявы: „Мы пойдзем гасьцінцам, і калі будзем піць ваду тваю, я а статак мой, дык заплачу; толькі, гэта ж нічога, нагамі сваімі прайду". 20 Але ён сказаў: „Не перайдзі!" I вышаў Едом напярэймы яму з чысьленым людам і з дужою рукою. 21 I адмовіўся Едом даць Ізраелю прайсьці пераз граніцы ягоныя, і адхінуўся Ізраель ад яго.

22 I крануліся з Кадэшу, і прышлі сынове Iзраелявы, уся грамада, да гары Гор. 23 I гўкаў СПАДАР Масею а Аарону на гары Гор, ля граніцаў зямлі Едомскае, кажучы: 24 „Хай прылучыцца Аарон да людзёў сваіх, бо ён ня ўвыйдзе ў зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым, за тое, што вы збунтаваліся супроці слова Майго ля водаў Мерывы. 25 Вазьмі Аарона а Елеазара, сына ягонага, і ўзьвядзі іх на гару Гор. 26 I здыймі з Аарона адзецьці ягоныя, і адзень у іх Елеазара, сына ягонага, і хай будзе прылучаны Аарон і памрэць там". 27 I ўчыніў Масей так, як расказаў СПАДАР. I ўзышлі яны на гару Гор на ачох усяе грамады. 28 I зьняў Масей з Аарона адзецьці ягоныя, і адзеў у іх Елеазара, сына ягонага. I памер там Аарон на версе гары. I зышлі Масей а Елеазар із гары, 29 I абачыла ўся грамада, што Аарон сканаў, і плакалі па Аарону трыццаць дзён увесь дом Ізраеляў.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


21 I пачуў Канаанскі кароль Арад, каторы жыў на паўдня, што прышоў Ізраель дарогаю Афарым, і ваяваў із Ізраелям, і ўзяў у яго палоненікаў. 2 I абяцаў Ізраель абятніцу СПАДАРУ, і сказаў: „Калі чыста аддасі люд гэты ў рукі мае, то зьнішчу месты іхныя". 3 I пачуў СПАДАР голас Ізраеляў, і аддаў Канааняніна, і ён зьнішчыў іх а месты іхныя, і назваў імя места таго: Горма.

4 I крануліся ад гары Гор дарогаю Чырвонага мора, каб абмінуць зямлю Едомскую. I душа люду вельмі зьбезахоцілася ў дарозе. 5 I гукаў люд супроці Бога й супроці Масея: ,,Нашто вывялі вы нас ізь Ягіпту, каб памерці на пустыні? бо няма хлеба ані вады, і душы нашай агідла гэта негадзячая ежа". 6 I паслаў СПАДАР на люд агняныя гады, і яны кусалі люд, і памерла множасьць люду з Ізраеля. 7 I прышоў люд да Масея, і сказалі: „Ізграшылі мы, бо гукалі мы супроці СПАДАРА й супроці цябе; памаліся СПАДАРУ, каб Ён адняў таго гада". I памаліўся Масей за люд.

8 I сказаў СПАДАР Масею: „Зрабі сабе гада й выстанаві яго на сьцяг, і будзе, што кажны ўкушаны, калі гляне на яго, дык будзе жыць". 9 I зрабіў Масей мядзянага гада, і выставіў яго на сьцяг, і было, як гад укусіў чалавека, ён, глянуўшы на мядзянага гада, заставаўся жывы.

10 I крануліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам ув Овофе. 11 I крануліся з Овофу, і разьлягліся табарам у Іе-Аварыме, на пустыні, што супроці Моава, на ўсход сонца. 12 Стуль крануліся й разьлягліся табарам на даліне Зарэд. 13 Адгэнуль крануліся й разьлягліся табарам на другім баку Арнона на пустыні, каторы выходзе з граніцы Аморэя; бо Арнон граніца Моава, меж Моава й Аморэя. 14 Затым сказана ў кнізе войнаў СПАДАРОВЫХ праз Вагеба ў Суфе а праз прытокі Арнона 15 А праз плынь гэтых ручаёў каторая сьхінаецца да палажэньня Ар і датыкаецца граніцаў Моаўскіх. 16 I адгэтуль да студні. Гэтая тая студня, праз каторую казаў СПАДАР Масею: „Зьбяры люд, і дам ім вады".

17 Тады пяяў Ізраель гэтую песьню: „Падыймайся, студня, пяіце празь яе. 18 Студню капалі начэльнікі, капалі яе дабрародныя люду з правадаўцам пасахамі сваімі". I з пустыні да Матаны, 19 3 Матаны да Нагалелю, з Нагалелю да Вамофу, 20 I з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.

21 I паслаў Iзраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, кажучы: 22 „Перайду перазь зямлю тваю, не адхінуся ў полі а ў вінішчы, ня будзем піць вады із студняў, дарогаю каралеўскаю пойдзем, пакуль не пярэйдзем граніцы твае". 23 I ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў суйроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям. 24 I зразіў яго Iзраель лязом мяча, і ўзяў у дзяржаньне зямлю ягоную ад Арнона аж да Явока, аж да граніцаў сыноў Амонавых, бо моцная была граніца сыноў Амонавых. 25 I ўзяў Ізраель усі месты гэтыя, і жыў Ізраель у вусіх местах Аморэйскіх, у Гэшбоне й у вусіх перадмесьцях яго; 26 Бо Гэшбон, места Сыгонава, караля Аморэйскага яно; і ён ваяваў зь пярэднім каралём Моаўскім, і ўзяў усю зямлю ягоную з рукі ягонае аж да Арнона. 27 Затым гукалі прыпавесьнікі: „Прыйдзіце да Гэшбону, і хай збудуюць а ўмацуюць места Сыгонава; 28 Бо цяпло вышла з Гэшбону, поламя зь места Сыгонавага, пажэрла Ар-Моаў а дзяржачых вышыні Арнонавы. 29 Бяда табе, Моаве! загінуў ты, людзе Хамосаў! Разьбегліся сынове ягоныя, а дачкі ягоныя сталі палоненіцамі Аморэйскага караля Сыгона. 30 I мы стралялі ў іх; загінуў Гэшбон аж да Дывона, і мы спустошылі іх аж да Нофы, каторая ля Медэвы".

31 I прабываў Ізраель у зямлі Аморэйскай.

32 I паслаў Масей выглядзець Язэр, і перамаглі перадмесьці яго, і прагналі Аморэяў, каторыя там. 33 I павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. I выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі. 34 I сказаў СПАДАР Масею: „Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а зямлю ягоную, і ўчыніш яму, як учыніў Сыгону, каралю Аморэйскаму, што жыў у Гэшбоне". 35 I паразілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


22 I крануліся сынове Ізраелявы,  і разьлягліся табарам на раўніне Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.

2 I бачыў Валак Сэпоронак усе, што зрабіў Ізраель Аморэю; 3 I вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьнемарашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых. 4 I сказаў Моаў старцом Мідзянскім: „Гэтая грамада аб'ядае цяпер усе наўкола нас, як вол аб'ядае траву палявую". А Валак Сэпоронак быў каралём Моаўскім у тым часе.

5 I паслаў ён паслоў да Валаама Веоронка да Пефору, каторы ля ракі, у зямлі сыноў народу ягонага, пазваць яго, кажучы: „Вось, люд вышаў зь Ягіпту, вось, пакрывае відзеньне зямлі, і жывець ён супроці мяне. 6 Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я гады буду магчы паразіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты".

7 I пайшлі старцы моаўскія й старцы мідзянскія, і падаркі за чары ў руках, і прышлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валаковы. 8 I сказаў ён ім: „Пераначуйце тут гэту ноч, і зьвярну вам слова, якое скажа імне СПАДАР". I прабывалі старцы моаўскія ў Валаама. 9 I прышоў Бог да Валаама, і сказаў: ,,Хто гэта людзі ў цябе?" 10 I сказаў Валаам Богу: ,,Валак Сэпоронак, кароль Моаўскі, прыслаў іх да мяне, кажучы: 11 ,Вось, люд вышаў зь Ягіпту й пакрыў відзеньне зямлі; дык ідзі, пракліні імне яго: можа я тады змагу ваяваць ізь ім і выгнаць яго' ". 12 I сказаў Бог Валааму: ,,Не хадзі зь імі, ня кліні люду, бо ён дабраславёны". 13 I ўстаў Валаам нараніцы, і сказаў начэльнікам Валаковым: „Пайдзіце да зямлі свае, бо адмаўляе СПАДАР даць імне йсьці з вамі". 14 I ўсталі начэльнікі моаўскія, і прышлі да Валака, і сказалі: „Адмаўляецца Валаам ісьці з намі".

15 I ўдругава Валак паслаў начэльнікаў шмат, і славутшых за гэтых. 16 I прышлі яны да Валаама, і сказалі яму: „Гэтак кажа Валак Сэпоронак: ,Не адмоўся йсьці да мяне, 17 Бо ўчсьціць учшу цябе вельмі, і ўсе, што скажаш імне, зраблю. Дык прыйдзі, калі ласка, пракліні імне люд гэты' ". 18 I адказаваў Валаам, і сказаў слугам Валаковым: „Каб Валак даваў імне поўны свой дом срэбла а золата, ня змог бы я пераступіць расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, каб зрабіць што-колечы малое альбо вялікае. 19 А цяпер прабывайце тут і вы гэту ноч, і я даведаюся, што дадасьць, гутарачы з імною, СПАДАР". 20 I прышоў Бог да Валаама ночы, і сказаў яму: „Калі гукаць цябе прышлі людзі гэтыя, то ўстань, пайдзі зь імі; але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое рабі". 21 I ўстаў Валаам нараніцы, і асядлаў асьліцу сваю, і пайшоў з начэльнікамі моаўскімі. 22 I ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя. 23 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на галі ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу. 24 I стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот. 25 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і прыціснулася да сьцяны, і прыціснула нагу Валаамаву да сьцяны, і ён ізноў біў яе. 26 I Ангіл СПАДАРОЎ ізноў перайшоў, і стаў у цесным месцу, ідзе няма куды зьвярнуць, ані направа, ані налева. 27 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і лягла пад Валаамам. I ўзгарэўся гнеў Валаамаў, і ён біў асьліцу кіям. 28 I адчыніў СПАДАР вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: „ІІІто я табе зрабіла, што ты б'еш мяне вось ужо трэйці раз?" 29 I сказаў Валаам асьліцы: „Бо ты наругалася імне; калі б у мяне ў руццэ быў меч, то я цяпер жа забіў бы цябе". 30 I сказала асьліца Валааму: ,,Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?" Ён сказаў: ,,Не". 31 I адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на галі ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім. 32 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: „За што ты біў асьліцу сваю вось ужо трэйчы? Я вышаў, каб пераказіць, бо дарога крутні перад Імною. 33 I абачыла асьліца Мяне, і зьвярнула ад мяне вось ужо трэйчы. Калі б яна не зьвярнула ад Мяне, то Я нават цябе забіў бы, а яе пакінуў бы жывую". 34 I сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: „Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся". 35 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Валааму: „Пайдзі зь людзьмі гэтымі, але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое кажы". I пайшоў Валаам із начэльнікамі Валаковымі.

36 I пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы. 37 I сказаў Валак Валааму: ,,Ці не станаўко пасылаў я да цябе зваць цябе? Чаму ты ня йшоў да мяне? Няго ж я запраўды не магу ўцьсьціць цябе?" 38 I сказаў Валаам Валаку: ,,Вось, Я прышоў да цябе, але ці магу я што сказаць? Слова ўложа Бог у вусны мае, тое й буду гукаць". 39 I пайшоў Валаам із Валаком, і прышлі да Кіраф-Гуцоф. 40 I зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэль нікам, што ізь ім. 41 I было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


23 I сказаў Валаам Валаку: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 2 I зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку. 3 I сказаў Валаам Валаку: „Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР вьійдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб'яве імне, то я скажу табе". I пайшоў на высокае месца. 4 I сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: „Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку". 5 I ўлажьгў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: „Зьвярніся да Валака і гэтак гукай". 6 I зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.

7 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „3 Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: ,Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля'. 8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго. 9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца. 10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго".

11 I  сказау Валак Валааму: ,,Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш ?" 12 I адказаў ён, і сказаў: „Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?"

13 I сказаў яму Валак: „Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль". 14 I ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку. 15 I сказаў Валаку: „Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА. 16 I стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: „Зьвярніся да Валака й гэтак кажы".

17 I прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. I сказаў яму Валак:„Што казаў СПАДАР?"

18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў: ,,Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку. 19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзкі, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? I будзе казаць, і ня дойсьніць? 20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць. 21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго. 22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго. 23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пару скажуць празь Якава а праз Ізраеля: ,Во што твора Бог!' 24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап'ецца крыві забітых".

25 I сказаў Валак Валааму: „Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго". 26 I адказаў Валаам, і сказаў Валаку: „Ці не казаў я табе, кажучы: ,Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць'?"

27 I сказаў Валак Валааму: ,,Пайдаі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імяе стуль".

28 I ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні. 29 I сказаў Валаам Валаку: „Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў". 30 I зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


24  I Валаам абачыў, што люба ў  ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні. 2 I ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.

3 I падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго. 5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю! 6 Як даліны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў. 7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае. 8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць. 9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!"

10 I ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: „Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы. 11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што учшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці". 12 I сказаў Валаам Валаку: ,,Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў  да мяне, гукаў я кажучы: 13 ,Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду гукаць'. 14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён".

15 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя. 17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых. 18 I будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна. 19 I апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места".

20 I абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне". 21 I абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на скале. 22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон".

23 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Гора, хто застанецца жывы, як навядзець гэта Бог! 24 I прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць". 25 I ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


25  I жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі. 2 I звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным. 3 I ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора. 4 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля". 5 I сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: ,,3абіце кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора".

6 I вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.

I абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку сваю. 8 I ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых. 9 I было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.

10 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй. 12 Затым скажы: ,Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;13 I будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым'". 14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага. 15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.

16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Уціскай Мідзянян, і біце іх, 18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вае у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


26 I было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы: 2 „Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю". 3 I гукаў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы: 4 „Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае.

5 Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзіма Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава, 6 Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава. 7 Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх. 8 I сын Фалаў Еляў. 9 Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэга Дафан а Авірам, гуканыя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ. 10 I рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.

11 Але сынове Корыны не памерлі. 12 Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава, 13 Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава. 14 Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.

15 Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева, 16 Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава, 17 Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява. 18 Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і пяцьсот.

19 Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай. 20 I былі сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына. 21 I былі сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад 'Гамула радзіма Тамулава. 22 Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.

23 Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна, 24 Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма ІІІымронава. 25 Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.

26 Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Елонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява. 27 Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.

28 Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм. 29 Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Гілеада, ад Гілеада радзіма Ґілеадава. 30 Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава, 31 I Асрэль - радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава, 32 I Шэміда - радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава, 33 I Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца. 34 Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.

35 Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова. 36 I гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава. 37 Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.

38 Сынове Веняміновы па радаімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агарамова, 39 Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова. 40 I былі сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова. 41 Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.

42 Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх. 43 I ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.

44 Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына. 45 Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява. 46 Імя дачкі Ашэравае Сэраг. 47 Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.

48 Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева, 49 Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава. 50 Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста. 51 Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.

52 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 53 „Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў: 54 Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель. 55 Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоўсваіх маюць яны адзяржаць на спадак. 56 Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых.

57 I гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава. 58 Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. I Когаф радзіў Амрама. 59 Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадзіла маці яе Леву, а яна нарадзіла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную. 60 I нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар. 61 I памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ. 62 I было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня былі палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.

63 Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Юрдану, супроці Ерыхону. 64 І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні Сынайскай; 65 Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


27 I дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца; 2 I сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі: 3 ,,Айцец наш памер на пустыні, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было. 4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага". 5 I дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.

6 I сказаў СПАДАР Масею: 7 ,,Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім. 8 I сыном Ізраелявым гукай, кажучы: ,Калі людзіна памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай. 9 I калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным. 10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага. 11 I калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. I хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею' ".

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым. 13 I абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой; 14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі". Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні Цын.

15 I гукаў Масей СПАДАРУ, кажучы: 16 „Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека, 17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не засталася грамада СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых янма пастыра". 18 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку сваю, 19 I пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі, 20 I дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых. 21 I перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада".

22 I ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам, 23 I ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


28 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: ,Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару'. 3 I скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае. 4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам. 5 I на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценкае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна. 6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ. 7 I ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ. 8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліваньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.

9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго. 10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.

11 I на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 12 I тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адяо цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана, 13 I на аброк хлебны па дзясятай часьці ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка - аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ. 14 I ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году. 15 I адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.

16 I першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ. 17 I на пятнанцаты дзень гэтага месяца - сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі, 18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 19 I абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас. 20 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце, 21 I па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 22 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам. 23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга. 24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць. 25 I сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.

26 I ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце. 27 I абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў, 28 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана, 29 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 30 I адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам. 31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне .

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


29 I сёмага месяца, на першы  дзень месяца, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце; дзень трубнага гуку хай будзе ў вас. 2 I абрачыце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 3 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана, 4 I адну дзясятую часьць на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 5 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам, 6 Апрача маладзіковага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і штачаснага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і ўзьліваньняў іх, подле ўставы, на прыемны пах, на агняны аброк СПАДАРУ.

7 I на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; і марыце душы свае, і ніякае работы не рабіце. 8 I абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ на прыемны пах: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя няхай будуць яны ў вас; 9 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана аднаго, 10 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 11 Адно казянё на аброк за грэх, апрача аброку за грэх на ласкіўчыненьне, і ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

12 I на пятнанцаты дзень сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце і сьвяткуйце сьвята СПАДАРУ сем дзён. 13 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: трынанцаць цялят-бычкоў, два бараны, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя хай яны будуць; 14 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на адно з трынанцацёх цялят-бычкоў, дзьве дзясятыя часьці на аднаго з двух бараноў, 15 I па дзясятай часьці на аднаго з чатырнанцацёх баранчыкаў, 16 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, хлебнага аброку яго і ўзьліваньня яго.

17 I на другі дзень: двананцаць цялят-бычкоў, два бараны, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 18 I іх аброк хлебны а ўзьліваньне іх да цялят-бычкоў, да бараноў, да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 19 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.

20 I на трэйці дзень: цялят-бычкоў адзінанцаць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 21 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 22 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

23 I на чацьверты дзень: цялят-бычкоў дзесяць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 24 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 25 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

26 I на пяты дзень: цялят бычкоў дзевяць, бараны два, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў, дасканальных, 27 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 28 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку, і ўзьліваньня яго.

29 I на шосты дзень: цялят-бычкоў восьмі, бараны два, аднагодніх баранчыкаў дасканальных чатырнанцаць, 30 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 31 I казяня адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

32 I на сёмы дзень: цялят сем, два бараны, баранчыкаў аднагодніх чатырнанцаць, дасканальных, 33 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы іх, 34 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня кажначаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.

35 На восьмы дзень урочыстасьць хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: цялё-бычка адно, аднаго барана, баранчыкаў аднагодніх сем, дасканальных, 37 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цяляці-бычка, да барана а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 38 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і аброку хлебнага яго, і ўзьліваньня яго.

39 Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсяго, што расказаў СПАДАР Масею. 2 I гукаў Масей галавам плямёнаў сыноў Iзраелявых, кажучы: ,,Во слова, што расказаў СПАДАР: 3 Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душу сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе. 4 I калі жонка абяцае абятніцу СПАДАРУ, і зарокам зарачэцца ў доме айца свайго ў дзявоцтве сваім; 5 I пачуе ацец абятніцу ейную й зарок ейны, каторым яна заракла душу сваю, і прамоўча ёй айцец ейны, то збудуцца ўсі абятніцы ейныя і ўсі зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 6 А калі забароне ён ацец ейны таго дня, каторага пачуў, то ўсі абятніцы ейныя й зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, ня збудуцца, і СПАДАР даруе ёй, бо забараніў ёй ацец ейны.

7 I калі яна замужка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душу сваю, 8 I пачуе муж ейны, і прамоўча ёй таго дня, каторага ён чуў, то збудуцца абятніцы ейныя й зарокі ейныя, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 9 А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душу сваю, і СПАДАР даруе ёй.

10 Абятніца ж удавы а разьведзенай, чым заракла душу сваю, збудзецца.

11 I калі ў доме мужа свайго зрабіла абятніцу, і заракла зарокам душу сваю з прысягаю, 12 I муж ейны чуў, І прамоўчыў ёй праз тое, і не забараніў ёй, то збудуцца ўсі абятніцы, і кажны зарок, каторым яна заракла душу сваю, збудзецца. 13 Каліж муж ейны чыста ўзрушыў іх таго дня, каторага чуў, то ўсе, што вышла з вуснаў ейных што да абятніцаў ейных, і зарок душы яе ня збудзецца; муж ейны ўзрушыў іх, і СПАДАР даруе ёй. 14 Кажную абятніцу й кажнае з прысягаю абавязаньне, дзеля марэньня душы, муж ейны можа пацьвердзіць і муж ейны можа ўзрушыць. 15 І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя абоўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй,  ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта. 16 Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе.

17 Гэта ўставы, каторыя расказаў СПАДАР Масею меж мужа й жонкі ягонае, меж айца й дачкі ягонае ў дзявоцтве, у доме айца ейнага.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


31 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Памсьці помстаю сыноў Ізраелявых Мідзянянам, а потым прылучаны будзеш да люду свайго".

3 I гукаў Масей люду, кажучы: „Узбройце з пасярод сябе людзёў да войска, каб былі яны супроці Мідзянян, зрабіць помсту СПАДАРОВУ над Мідзянянамі; 4 Па тысяча з плямені, па тысяча з плямені ад усіх плямёнаў Ізраелявых пашліце войска". 5 I перадалі з тысячаў Ізраелявых па тысяча з плямені, двананцаць тысячаў узброенага войска. 6 I паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай. 7 I пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну. 8 I каралём Мідзянскім зрабілі сьмерць, разам із забітымі іхнымі: Еву а Рэкему а Цуру а Гуру а Рэву, пяцём каралём Мідзянскім, і Валааму Веоронку зрабілі сьмерць мячом. 9 I ўзялі ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі. 10 I ўсі месты іхныя ў дзяржавах іхных, і ўсі замкі іхныя спалілі цяплом. 11 I ўзялі ўсе захопленае і ўвесь здабытак, як ізь людзёў, так і статку. 12 I прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.

13 I вышлі Масей а Елеазар, сьвятар, а ўсі князі збору напярэймы навонкі табару. 14 I ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны, 15 I сказаў ім Масей: ,,Вы пакінулі жывую кажную жонку? 16 Вось, яны былі сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ. 17 Дык цяпер зрабіце сьмерць кажнаму мужчыне зь дзецянят, і кажнай жонцы, што пазнала мужа ляжаньням самца, зрабіце сьмерць. 18 А ўсі дзецяняты жаноцкія, каторыя не пазналі ляжаньня самца, пакіньце жывыя сабе. 19 I вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя. 20 I кажнае адзецьце, і кажную скураную судзіну, і ўсе зробленае з казінае воўны, і ўсе дзярвянае судзьдзе ачысьціце".

21 I сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну: ,,Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею. 22 Адно золата а срэбла, медзь, зялеза, цыну а волава, 23 Кажную рэч, што вытрывае ў цяпле, прапусьціце пераз цяпло, і яна ачысьціцца; а толькі адлучальнаю вадою ачысьціцца ўсе, што ня трывае ў цяпле, дык прапусьціце гэта пераз ваду. 24 I вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар.

25 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 26 ,,Палічы колькасьць узятага палону, ад чалавека аж да статку, ты а Елеазар, сьвятар, а галавы з айцоў збору. 27 I падзялі папалам здабытак памеж вояў, што  хадзілі на вайну, і ўсім зборам. 28 I аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку. 29 I з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьнесеньне СПАДАРУ. 30 I з палавіцы сыноў Ізраелявых вазьмі адну дзель ізь пяцьдзясят, зь людзёў, з буйнога статку, з аслоў а з драбнога статку з уяслякае статчыны, і аддай Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым.

31 I зрабіў Масей а Елеазар сьвятар, як расказаў СПАДАР Масею. 32 I было здабытку, засталага ад заглабанага, каторы разглабаў люд войска: драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць тысячаў, 33 I буйнога статку семдзясят дзьве тысячы, 34 I аслоў шасьцьдзясят адна тысяча, 35 А душ людзкіх із жанок, каторыя ня зналі ляжаньня самца, усіх душаў трыццаць дзьве тысячы. 36 I была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот; 37 I дань СПАДАРУ з драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць; 38 А буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ семдзясят два; 39 I аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, і дань ізь іх СПАДАРУ шасьцьдзясят адзін; 40 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ трыццаць дзьве душы.

41 I аддаў Масей дань, узьнесеньне СПАДАРУ, Елеазару сьвятару, як расказаў СПАДАР Масею.

42 I з палавіцы сыном Ізраелявым, каторую аддзяліў Масей ад людзёў ваюючых, 43 Была палавіца збору: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот, 44 Буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, 45 Аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, 46 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў. 47 Узяў Масей з палавіцы сыноў Ізраелявых адну дзель ізь пяцьдзясят із чалавека а статчыны, і аддаў гэта Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым, як расказаў СПАДАР Масею.

48 I дабліжыліся да Масея вайводцы над тысячмі войска, князі тысячаў а князі сотняў, 49 I сказалі Масею: „Слугі твае палічылі лік ваенных людзёў, каторыя мы мелі пад загадам сваім, і ня было нестаючага ні воднага. 50 I мы прынесьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА. 51 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ў іх, кажную судзіну мастацкую. 52 I было ўсяго золата ўзьнесеньня, каторае ўзьнесьлі СПАДАРУ, шаснанцаць тысячаў сямсот пяцьдзясят сыкляў, ад князёў тысячаў і ад князёў сотняў. 53 Людзі вайсковыя глабалі кажны сабе. 54 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


32 I свойскае жывёлы было шмат у сыноў Рувінавых а ў сыноў Ґадовых - вельма шмат; і абачылі яны зямлю Язэр а зямлю Ґілеад, і вось, месца ё свойскай жывёле. 2 I прышлі сынове Гадовы а сынове Рувінавы, і сказалі Масею а Елеазару сьвятару а князём збору, кажучы: 3 „Атароф, Дывон а Язэр а Німра а Гэшбон а Елеале а Сэвам а Нева а Веон, 4 Зямля, каторую СПАДАР зразіў перад зборам Ізраелявым, зямля свойскае жывёлы яна, а ў слугаў тваіх ё свойская жывёла".

5 I сказалі: ,,'Калі мы прыдбалі ласку ў ваччу тваім, хай дадзена будзе зямля гэтая слугам тваім у дзяржаньне; не пераводзь нас перазь Ёрдан".

6 I сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: „Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніцеся тут? 7 I чаму вы адхінаеце сэрца сыноў Ізраелявых ад пераходу да зямлі, каторую даў ім СПАДАР? 8 Гэтак учынілі айцове вашы, як Я пасылаў іх із Кадэш Барнеа агледзець зямлю. 9 I яны ўзышлі да даліны Ешкол, і бачылі зямлю, і адхінулі сэрца сыноў Ізраелявых, каб ня йшлі яны да зямлі, каторую СПАДАР даў ім; 10 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ  таго дня, і прысяг Ён, кажучы: 11 ,Не абачаць людзі, што ўзышлі зь Ягіпту, ад дваццацёх год і вышэй, тае зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, бо яны ня йшлі супоўна за Імною, 12 Апрача Калева Ефунёнка Кенезяніна а Ігошуі Нунянка, бо яны супоўна йшлі за СПАДАРОМ'. 13 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прысіліў Ён іх валачыцца па пустыні сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 14 I вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля. 15 Калі вы адхініцеся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму".

16 I дабліжыліся яны да яго, і сказалі: ,,Мы збудуем тут авячыя хлявы свойскай жывёле сваёй і месты дзецянятам сваім; 17 А мы, узброіўшыся, пабарзьдзім перад сынамі Ізраелявымі, пакуль не прывядзеш іх да месцаў іхных; а дзецяняты хай жывуць у вабаронных местах, дзеля бясьпечнасьці ад жыхараў зямлі. 18 Ня зьвернемся да дамоў сваіх, пакуль не спадзець сыном Ізраелявым кажнаму спадак свой; 19 Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход".

20 I сказаў ім Масей: „Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну, 21 I пойдзе кажны з вас збройна за Ёрдан перад СПАДАРОМ, пакуль ня выжане Ён варагоў Сваіх перад Сабою, 22 I паддана будзе зямля СПАДАРУ; то потым зьвернецеся й будзеце нявінны перад СПАДАРОМ і перад Ізраелям, і будзе зямля гэтая ў вас у дзяржаньню перад СПАДАРОМ. 23 Калі ж ня зробіце гэтак, то, вось, ізгрэшыце перад СПДАРОМ, і ведайце, грахі вашы знойдуць вас. 24 Будуйце сабе месты дзецянятам сваім і хлявы авечкам сваім, і рабіце, што вышла з вуснаў вашых".

25 I сказала плямя сыноў Ґадовых а сыноў Рувінавых Масею, кажучы: ,,Слугі твае зробяць так, як расказуе спадар нам. 26 Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Гілеаду; 27 А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой".

28 I расказаў празь іх Масей Елеазару сьвятару а Ігошуу Нунянку а галавам айцоў пакаленьняў сыноў Ізраелявых; 29 I сказаў Масей ім: „Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне. 30 Калі ж ня пойдуць яны збройна з вамі, то яны адзяржаць дзяржаву разам із вамі ў зямлі Канаанскай".

31 I адказалі сынове Ґадовы а сынове Рувінавы, кажучы: „Як казаў СПАДАР слугам тваім, так і зробім. 32 Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану".

33 I аддаў Масей ім, сыном Ґадовым а сыном Рувінавым а палавіцы плямені Манаса Язэпенка каралеўства Сыгона, караля Аморэйскага, і каралеўства Оґа, караля Вашанскага, зямлю зь местамі яе ў граніцах местаў зямлі наўкола. 34 I збудавалі сынове Ґадовы Дывон а Атароф а Ароер 35 А Атароф-Шофая а Язар а Ёґбегу 36 А Беф-Німру а Беф-Гаран, месты абаронныя й хлявы авечкам. 37 I сынове Рувінавы збудавалі Гэшбон, Елеале, Кірафаім 38 А Нево а Ваал-Меон, каторых імёны зьменены, і Сыўму, і назвалі ймёнамі месты, каторыя яны збудавалі.

39 І пайшлі сынове Махіра Манасёнка да Ґілеаду, і перамаглі яго, і выгналі Аморэя, каторы ў ім. 40 I аддаў Масей Ґілеад Махіру Манасёнку, і ён асялўся ў ім.

41 I Яір Манасёнак пайшоў, і перамог сёлы іхныя, і назваў іх: Сёлы Яіровы.

42 I Новаг пайшоў, і перамог Кенаф а перадмесьці яго, і назваў яго сваім імям: Новаг.

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


33 I во падарожжы сыноў Ізраелявых, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае па войсках сваіх, лад рукою Масея а Аарона. 2 I апісаў Масей выхады ў падарожжы іхныя, подле слова СПАДАРОВАГА, і во падарожжы іхныя подле выхадаў іхных: 3 I крануліся яны з Рамесэсу першага месяца, на пятнанцаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі вышлі сынове Ізраелявы пад рукою высокай на ачох усяго Ягіпту. 4 А Ягіпцяне хавалі ўсіх першакоў, каторых зразіў СПАДАР. СПАДАР зрабіў суды над багамі іхнымі. 5 I крануліся сынове Ізраелявы з Рамесэсу, і разьлягліся табарам у Сукофе. 6 I крануліся із Сукофу, і разьлягліся табарам у Ефаме, што на краю пустыні. 7 I крануліся зь Ефаму, і зьвярнуліся да Пі-Гагірофу, каторы перад Баал-Цэфонам, і разьлягліся табарам перад Міґдолам. 8 I крануліся ад Гагірофу, і прайшлі сярод мора на пустыню, і йшлі тры дні дарогі пустынёю Ефам, і разьлягліся табарам у Меры. 9 I крануліся зь Меры, і прышлі да Еліму; у Еліме ж двананцаць жаролаў вады і семдзясят пальмаў, і разьлягліся там табарам. 10 I крануліся зь Еліму, і разьлягліся табарам ля Чырвонага мора. 11 I крануліся ад Чырвонага мора, і разьлягліся табарам на пустыні Сын.

12 I крануліся з пустыні Сын, і разьлягліся табарам у Дофцы. 13 I крануліся з Дофкі, і разьлягліся табарам ўв Алушы. 14 I крануліся з Алушы, і разьлягліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады люду піць. 15 I крануліся з Рэфідыму, і разьлягліся табарам на пустыні Сынайскай. 16 I крануліся з пустыні Сынайскае, і разьлягліся табарам у Кіброт-Гатааве. 17 I крануліся з Кіброт-Гатаавы, і разьлягліся табарам у Гацэрофе. 18 I крануліся з Гацэрофу, і разьлягліся табарам у Рыфме. 19 I крануліся з Рыфмы, і разьлягліся табарам у РымнонПарэцу. 20 I крануліся з Рымнон-Парэцу, і разьлягліся табарам у Ліўне. 21 I крануліся зь Ліўны, і разьлягліся табарам у Рысе. 22 I крануліся з Рысы, і разьлягліся табарам у Кегелафе. 23 I крануліся з Кегелафы, і разьлягліся табарам на гары Шэфер. 24 I крануліся ад гары Шэфер, і разьлягліся табарам у Гарадзе. 25 I крануліся з Гарады, і разьлягліся табарам у Макелофе. 26 I крануліся з Макелофу, і разьлягліся табарам у Тагафе. 27 I крануліся з Тагафу, і разьлягліся табарам у Тэразе. 28 I крануліся з Тэрагу, і разьлягліся табарам у Міфцы. 29 I крануліся зь Міфкі, і разьлягліся табарам у Гашмоне. 30 I крануліся з Гашмоны, і разьлягліся табарам у Мосэрофе. 31 I крануліся з Мосэрофы, і разьлягліся табарам у Бене-Яакане. 32 I крануліся зь Бене-Яакану, і разьлягліся табарам у Гор-Гаґідґадзе. 33 I крануліся з Гор-Гаґідґаду, і разьлягліся табараім у Ётвафе. 34 I крануліся ад Ётвафы, і разьлягліся табарам у Аўроне. 35 I крануліся з Аўрону, і разьлягліся табарам у Ецон-Ґаверу. 36 I крануліся зь Ецон-Ґаверу, і разьлягліся табарам на пустыні Цын, яна ж Кадэш. 37 I крануліся з Кадэшу, і разьлягліся табарам на гары Гор, ля канца зямлі Едомскае. 38 I ўзышоў Аарон сьвятар на гару Гор подле слова СПАДАРОВАГА, і памер там саракавога году па выходзе сыноў Ізраелявых ізь зямлі Ягіпецкае, пятага месяца, на першы дзень месяца. 39 Аарону было сто дваццаць тры гады, як памер на гары Гор.

40 I пачуў Канаанянін, кароль Арада, а ён жыў на паўдні ў зямлі Канаанскай, што йдуць сынове Ізраелявы. 41 I крануліся яны ад гары Гор, і разьлягліся табарам у Цалмоне. 42 I крануліся з Цалмону, і разьлягліся табарам у Пуноне. 43 I крануліся з Пунону і разьлягліся табарам у Овофе. 44 I крануліся з Овофу, і разьлягляліся табарам у Іім-Аварыме, на граніцах Моаву. 45 I крануліся з Ііму, і разьлягліся табарам у Дывон-Ґадзе. 46 I крануліся з Дывон-Ґаду, і разьлягліся табарам у Алмон-Дыўлафаіме. 47 I крануліся з Алмон-Дыўлафаіму, і разьлягліся табарам на горах Аварымскіх перад Нево. 48 I крануліся з гор Аварымскіх, і разьлягліся табарам на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, супроці Ерыхону. 49 Яны разьлягліся табарам ля Ёрдану ад Беф-Ешгімофу аж да Аве-Шытыму на раўнінах Моаўскіх.

50 I гукаў СІТАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану, кажучы: 51 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскае, 52 То пражаніце ўсіх жыхараў зямлі ад віду свайго, і зьнішчыце ўсі хвіґуры іхныя, і ўсі літыя балваны іхныя зьнішчыце, і ўсі вышыні іхныя разбурыце. 53 I вазьміце ў дзяржаньне зямлю, асяліцеся на ёй, бо вам Я даў зямлю гэтую дзяржаць яе. 54 I возьмеце на спадак зямлю жэрабям подле радзімаў сваіх: чысьленаму павялічча спадак, а нячысьленаму паменшча спадак; на каторае месца каму падзець жэрабя, тое яму й будзе; подле плямёнаў айцоў сваіх вазьміце сабе спадкі. 55 Калі ж вы не пражаніце жыхараў зямлі ад сябе, то будзе, што засталыя зь іх будуць цернямі ачом вашым і бадзюлькамі баком вашым, і будуць ціснуць вас на зямлі, на каторай вы жывіце. 56 I тады, што Я думаў зрабіць ім, зраблю вам".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


34 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастанецца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе: 3 I будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход, 4 I заверне вам з паўдня граніца да ўзгор'я Акравіму, і пярэйдзе аж да Цын, і будзе канец яе ад паўдня аж да Кадэш-Барні, і выйдзе да Гацар-Аддару, і пярэйдзе аж да Ацмону. 5 I ськіруецца граніца ад Ацмону да ракі Ягіпецкае, і будзе канец яе супроці мора. 6 I граніцаю заходняй будзе ў вас вялікае мора. I граніца гэта будзе вам граніцаю заходняй. 7 I гэта будзе вам граніца паўночная: ад вялікага мора азначча да гары Гор; 8 Ад гары Гор азначча да Гамафу, і будуць канцы граніцы ля Цэдад; 9 1 выйдзе граніца да Цыфрону, і будуць канцы яе ля Гацар-Енану. Гэта будзе ў вас граніца паўночная. 10 I азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам; 11 I зыйдзе граніца ад Шэфаму аж да Рыбля, з усходняга боку Аіна, потым зыйдзе граніца й даткнецца да боку мора Кінэрэф із усходняе стараны. 12 I зыйдзе граніца аж да Ёрдану, і будзе канец яе ля Салонага мора. Гэта будзе вам зямля па граніцах яе наўкола.

13 I расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: „Во зямля, каторую вы адзяржыце на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені; 14 Бо плямя сыноў Рувінавых па дамох айцоў сваіх, і плямя сыноў Ґадовых па дамох айцоў сваіх, і палавіца плямені Манасавага ўзялі спадкі свае. 15 Два плямені а палавіца плямені ўзялі спадкі свае за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход, на ўсход сонца.

16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок; 18 I па адным князю ад плямені вазьміце на дзяльню зямлі. 19 I во ймёны гэтых мужоў: з плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак; 20 I з плямені сыноў Сымонавых Самуйла Амігудзёнак; 21 I з плямені Веняміновага Елідад Кіслонёнак; 22 I з плямені сыноў Дановых князь Бук Ёґлянок; 23 I із сыноў Язэпавых: з плямені сыноў Манасавых князь Ганель Ефодзёнак; 24 I з плямені сыноў Яхрэмавых князь Кемуель Шыфтанёнак; 25 Iз плямені сыноў Завулонавых князьЕліцафан Парнашонак; 26 I з плямені сыноў Іссасхаровых князь Палтыель Азанёнак; 27 I з плямені сыноў Ашэровых князь Агігуд Шэламёнак; 28 I з плямені сыноў Неффалімовых князь Педагэль Амігудзёнак. 29 Гэта тыя, каторым расказаў СПАДАР падзяліць сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


35 I гукаў СПАДАР Масею на раўнінах Моаўскіх ля Ёрдану супроці Ерыхону, кажучы:

2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб яны далі Левітам із спадку дзяржавы свае месты жыць; і аколіцы местаў дайце Левітам наўкола. 3 I будуць ім месты жыць, а полі іхныя будуць статку іхнаму, і маемасьці іхнай, і ўсёй жывёле іхнай. 4. I аколіцы ля местаў, каторыя дасьце Левітам, маюць быць ад сьцяны места звонку на тысячы локцяў, наўкола. 5 I адмерайце вонках места на ўсходні бок дзьве тысячы локцяў, і на паўднявы бок дзьве тысячы локцяў, і на захад дзьве тысячы локцяў, і на паўночны бок дзьве тысячы локцяў, а места па сярэдзіне. Гэткія будуць у іх аколіцы ля местаў. 6 А месты, каторыя вы дасьце Левітам, будзе шэсьць местаў на ўцёк, у каторыя вы дазволіце ўцякаць убіўцу; і звыш іх дайце сорак два месты. 7 Усіх местаў, каторыя вы дасьце Левітам, сорак восьмі местаў з аколіцамі іх. 8 А што да местаў, каторыя дасьце зь дзяржавы сыноў Ізраелявых, то з большае павялічча, а зь меншае паменшча: подле спадку кажнага, які адзяржаць мае даць ізь местаў сваіх Левітам.

9 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 10 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: як вы пярэйдзеце перазь Ёрдан да зямлі Канаанскай, 11 То прызначча сабе месты - местамі ўцёку хай будуць яны вам, і ўцячэць туды ўбіўца, што выцяў чалавека няўмысьля. 12 I  будуць у вас месты гэтыя на ўцёк ад сваяка, каб ня быў забіты ўбіўца, уперад чымся ён стане перад зборам на суд. 13 Местаў жа, каторыя вы дасьце, шэсьць местаў уцёку будуць яны вам. 14 Тры месты дайце на гэтым баку Ёрдану, і тры месты дайце ў зямлі Канаанскай; местамі ўцёку маюць быць яны. 15 Сыном Ізраелявым і чужаземцу, і жыхару меж вас будуць гэтыя шэсьць местаў на ўцёк, каб уцякаць туды кажнаму, хто заб'ець чалавека няўмысьля. 16  Калі хто ўдыра каго зялезным снадзівам і памрэць, то ён убіўца; сьмерцю памрэць тый убіўца. 17 I калі хто ўдыра з рукі каменям, ад каторага можна памерці, і памрэць тый, то ўбіўца ён; сьмерцю памрэць убіўца. 18 Або, калі дзярвяным снадзівам, ад каторага можна памерці, удыра з рукі, і тый памрэць, то ён убіўца; сьмерцю памрэць убіўца. 19 Сваяк, што памсьціцца за кроў, сам можа зрабіць сьмерць убіўцы; стрэўшы яго, там можа зрабіць яму сьмерць. 20 Калі хто штырхнець каго зь ненавісьці або, цікуючы, кіне што на яго, і памрэць, 21 Або ў непрыязьньстве ўдыра яго рукою, то сьмерцю памрэць тый, хто ўдырыў: убіўца ён; сваяк, што памсьціцца за кроў, можа зрабіць сьмерць убіўцы, стрэўшы яго. 22 А калі разам, бязь непрыязьньства піхнець яго, альбо кіне на яго якую снадзь ня цікуючы, 23 I калі які камень, ад каторага можна памерці, ня бачачы ўпусьце на яго, і памрэць, але ён ня быў злосьнікам яго і ня шукаў яму ліха; 24 То збор мае рассудзіць меж тога, што ўдырыў, і сваяка, што імсьціцца за кроў подле гэтых судоў; 25 I выбаве збор убіўцу ад рукі сваяка, што імсьціцца за кроў, і зьверне яго збор да места ўцёку ягонага, куды ён уцёк, каб ён жыў там да сьмерці найвышшага сьвятара, каторы памазаны сьвятым алеям. 26 I калі ж убіўца выйдзе за граніцу места ўцёку свайго, да каторага ён уцёк, 27 I знойдзе яго сваяк, што імсьціцца за кроў, вонках граніцы места ўцёку ягонага, і заб'ець убіўцу тый сваяк, што імсьціцца за кроў, то ня будзе на ім віны крыві; 28 Бо ў месьце ўцёку свайго мае жыць да сьмерці найвышшага сьвятара; а па сьмерці вялікага сьвятара зьвернецца ўбіўца да зямлі дзяржаньня свайго. 29 I будуць гэтыя вам уставаю праўнай у роды вашы, у вусіх сялібах вашых. 30 Подле словаў сьветак хай будзе забіты ўбіўца кажны, што забівае кагось. Адна сьветка хай ня сьветча на душу, каб забіць яго. 31 I не бярыце выкупу за душу ўбіўцы, каторы заслужыў сьмерць, але сьмерцю памрэць. 32 I не бяры выкупу за ўцеклага да места ўцёку ягонага, каб яму зьвярнуцца жыць у зямлі сваёй да сьмерці сьвятара. 33 I ня плюгаўце зямлі, на каторай вы, бо кроў плюгаве зямлю, і зямлі ня будзе ласкіўчыненьня ад разьлітае на ёй крыві, як адно крывёю таго, хто разьліў яе. 34 Ня маеце брудзяніць зямлі, на каторай вы жывіце, сярод каторае вітаю Я; бо Я, СПАДАР, вітаю сярод сыноў Ізраелявых".

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


36 I дабліжыліся галавы айцоў  радзімы сыноў Ґілеада, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў сыноў Язэпавых, і гукалі перад Масеям а перад князьмі, галавамі айцоў сыноў Ізраелявых, 2 I сказалі: „Спадару майму СПАДАР расказаў даць зямлюспадак жэрабям сыном Ізраелявым, і спадару майму расказаў СПАДАР даць спадак Салпагада, брата нашага, дачкам ягоным. 3 Калі ж яны будуць жонкамі якімсь із сыноў плямёнаў сыноў Ізраелявых, дык спадак паменшыцца ад спадку айцоў нашых і дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і паменшыцца ад адзяржанага жэрабям спадку нашага. 4 I як будуць у сыноў Ізраелявых пяцьдзясятыя ўгодкі, і тады спадак іхны дадасца да спадку таго плямені, у каторым яны будуць, і ад спадку плямені айцоў нашых адыймецца спадак іхны". 5 I расказаў Масей сыном Iзраелявым, подле слова СПАДАРОВАГА, і сказаў: „Добра кажа плямя сыноў Язэпавых. 6 Во слова, каторае расказаў СПАДАР праз Салпагадзянкі, кажучы: ,Каго ўпадабаюць вочы іхныя, тых яны могуць быць жонкамі, адылі маюць быць жонкамі ў радзіме плямені айцоў сваіх, 7 Каб не пераходзіў спадак сыноў Ізраелявых з плямені да плямені, бо кажны чалавек сыноў Ізраелявых хай ліпне да спадку плямені айцоў сваіх. 8 I кажная дачка, каторай спадае спадак із плямені сыноў Ізраелявых, то толькі мае з дому плямені айца свайго быць жонкаю, каб сыном Ізраелявым кажнаму спадаў спадак айцоў іхных, 9 I каб не пераходзіў спадак із плямені да плямені іншага; бо кажнае з плямені сыноў Ізраелявых мае ліпці да спадку свайго'. " 10 Як расказаў СПАДАР Масею, так і зрабілі Салпагадзянкі. 11 I вышлі Салпагадзянкі Магла, Тырца, Гоґла, Мілка а Ноа замуж за сыноў дзядзькоў сваіх. 12 I ў радзіме сыноў Манаса Язэпенка яны былі жонкамі, і быў спадак іхны ў плямені радзімы айца іхнага. 13 Гэта ё расказаньні а суды, каторыя расказаў СПАДАР Масеям сыном Ізраелявым на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
Вярнуцца назад