Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


6 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: мужчына альбо жонка, калі яны адлучацца робячы абятніцу назарэйства, каб узьдзержыцца перад СПАДАРОМ, 3 Ад віна а хмельнага напітку хай узьдзержыцца, і ані воцту віннога, ані воцту хмельнага хай ня п'ець, і ўсялякі сок ізь вінных ягадаў ня мае піць, і вінных ягадаў сьвежых, сырых ані сушаных хай ня есьць. 4 Усі дні назарэйства свайго з усёга, што вырабляецца з куста віна, ад зярняці да лупіны, хай ня есьць. 5 Усі дні абятніцы назарэйства свайго брытва ня мае прайсьці па галаве ягонай. Пакуль ня споўняцца дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, сьвяты ён; мае запусьціць валасы на галаве сваёй. 6 Усі дні, на каторыя ён узьдзержыццаСПАДАРУ, ня мае ён падыходзіць да мертвага цела. 7 Айцом сваім, маці сваёй, братам сваім, сястрою сваёй хай ня плюгавіцца імі, як яны памруць, бо адлучэньне Богу ягонаму на галаве ягонай. 8 Усі дні назарэйства свайго сьвяты ён СПАДАРУ.

9 „Калі ж памрэць пры ім хто-колечы разам, неўспадзеўкі, і ён сплюгаве тым галаву назарэйства свайго, то ён мае астрыгчы галаву сваю ў дзень ачышчэньня свайго, на сёмы дзень ён мае пагаліць яе. 10 I на восьмы дзень мае прынесьці два туркі альбо двое галубянят да сьвятара да ўходу будану збору. 11 I прыгатуе сьвятар адно на аброк за грэх, і адно на ўсепаленьне, і адзяржыць ласкіўчыненьне яму ад тога, што ён ізграшыў тэй душою, і пасьвяце галаву ягоную таго дня. 12 I мае ён нанава пачаць адлучэньне СПАДАРУ, дні назарэйства свайго, і прынясець аднагодняга баранчыка на аброк віны; а першыя дні адпалі, бо назарэйства ягонае сплюгаўлена.

13 „I во права назарэяў: дня, як споўняцца дні назарэйства ягонага, маюць прывесьці яго да ўходу будану збору; 14 I ён абрачэць на аброк СПАДАРУ адно аднагодняе ягнё, баранчыка дасканальнага аднаго на ўсепаленьне, і адно аднагодняе ягнё, авечачку дасканальную, на аброк за грэх, і аднаго барана дасканальнага на аброк супакойны, 15 I сутнік праснакоў зь ценкае мукі, пірагоў, рашчыненых на аліве, і прэсных сачнёў, памазаных аліваю, і хлебныя аброкі іх і ўзьліваньне; 16 I абрачэць сьвятар перад СПАДАРОМ, і прыгатуе аброк ягоны за грэх і ўсепаленьне; 17 I барана прыгатуе на аброк супакойны СПАДАРУ із сутнікам праснакоў, і прыгатуе сьвятар хлебны аброк яго а ўзьліваньне яго. 18 I астрыжэць назарэй ля ўходу будану збору галаву назарэйства свайго, і возьме валасы галавы назарэйства свайго, і паложа на цяпло, што пад супакойным аброкам. 19 I возьме сьвятар звараную лапатку барана, і адзін прэсны пірог із сутніка, і адзін прэсны сачэнь, і паложа на далоні назарэю, просьле тога як астрыжэць ён галаву назарэйства свайго. 20 I будзе сьвятар нахінаць гэта туды-сюды на аброк нахінаньня перад СПАДАРОМ; гэта сьвятасьць сьвятару, звыш грудзіны нахінаньня й звыш лапаткі узьнесеньня. Просьле гэтага назарэй можа піць віно. 21 Гэта права назарэя, каторы чыне абятніцу дару СПАДАРУ за адлучэньне свае, апрача тога, што дастане рука ягоная; подле абятніцы, каторую аброк, гэтак ён мае рабіць, подле права адлучэньня свайго".

22 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 23 „Скажы Аарону а сыном ягоным, кажучы: гэтак дабраслаўце сыноў Ізраелявых, кажучы ім: 24 Хай падабраславе цябе СПАДАР і няхай сьцеражэць цябе! 25 Хай зьзяе СПАДАР відам Сваім на цябе і ласку ўчыне табе. 26 Няхай падыйме СПАДАР від Свой на цябе і дасьць табе спакой. 27 I няхай узложаць імя Мае на сыноў Ізраелявых, і Я дабраслаўлю іх".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст