Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


5 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым, каб выслалі з табару ўсіх пракажаных, і ўсіх маючых вытакі, і кажнага, што стаў нячысты ад мертвае душы. 3 Ад мужчыны й да жонкі вышліце, вонкі табару вышліце іх, і ня будуць плюгавіць яны табараў сваіх, што Я жыву пасярод іх". 4 I зрабілі так сынове Ізраелявы, і выслалі іх вонкі з табару; як казаў СПАДАР Масею, так і зрабілі сынове Ізраелявы.

5 I Гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 6 „Гукай сыном Ізраелявым: мужчына альбо жонка, калі яны зробяць адзін із грахоў людзкіх, выступяць супроці СПАДАРА, і вінна будзе душа тая; 7 Дык няхай выспавядаюцца з грэху свайго, каторы яны зрабілі, і верне за віну сваю ў галоўнай суме, і пятую часьць дадасьць да тога, і дасьць таму, супроці каго завініўся. 8 I калі ў чалавека няма сваяка, каб зьвярнуць за віну яму, то за віну зьвернецца СПАДАРУ; хай будзе гэта сьвятару звыш барана ласкіўчыненьня, каторым ён дастане яму ласкіўчыненьне. 9 I ўсялякі дар із усіх сьвятасьцяў сыноў Ізраелявых, каторыя яны абракаюць, сьвятару, яму належа. 10 I пасьвячэньне кажнага чалавека яму будзе. Усе, што дасьць чалавек сьвятару, ягонае ё".

11 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 12 „Гукай сыном Ізраелявым і скажы ім: калі якога мужа жонка іступіла з дароі, і хвальш учыніла супроці яго, 13 I паляжаў хто зь ёю ляжаньням насеньня, і гэта было ўтоена ад аччу мужа ейнага і схавана, і яна сплюгавіцца, ня будзе на яе сьветкі ані будзе засьпета, 14 I пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна сплюгаўлена; альбо пройдзе над ім дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю, як яна ня сплюгаўлена: 15 Дык хай прывядзець тый муж жонку сваю да сьвятара, і прынясець дар ейны за яе дзясятую часьць ефы ячнае мукі; але ня ўзьлівае на яе алівы, і не кладзець кадзіла, бо гэта аброк завісьці, аброк успаміну, прыпамі наючы бяспраўе. 16 I дабліжа яе сьвятар, і пастанове яе перад від СПАДАРОЎ; 17 I возьме сьвятар сьвятое вады ў гліняную судзіну, і з пылу, каторы будзе на мосьце вітальні, возьме сьвятар і паложа ў ваду; 18 I пастанове сьвятар жонку перад від СПАДАРОЎ, і адкрые галаву жончыну, і дасьць ёй на далоні аброк успаміну, - аброк завісьці гэта, у руццэ ж у сьвятара будзе гаркая вада кляцьбы; 19 I прывядзець яе сьвятар да прысяґі, і скажа жонцы: ,Калі ніхто не ляжаў із табою, і ты не зьвярнула на нечысьць супроці мужа свайго, то не пашкодзе табе гэтая гаркая а кляцьбяная вада; 20 А калі ты адвярнулася ад мужа свайго й калі ты сплюгавілася, і калі хто ляжаў із табою апрача мужа твайго, 21 (Тады сьвятар хай прывядзець жонку да прысягі прысягаю кляцьбы, і скажа сьвятар жонцы): ,Няхай зробе табе СПАДАР на кляцьбу а на выкляцьце меж народу твайго, і хай зробе СПАДАР лядзьве твае апалымі і жывот твой апохлым; 22 I хай пройдзе вада гэтая кляцьбяная ў нутр твой, каб апох жывот і апала лядзьве. I скажа жонка: ,Амін, амін'. 23 I напіша сьвятар кляцьбу гэтую ў кнізе, і змые яе гаркой вадою; 24 I дасьць жонцы выпіць гаркую кляцьбяную ваду, і ўвыйдзе ў яе вада кляцьбяная, на гарчыню. 25 I возьме сьвятар із рук жонкі дар завісьці, і будзе нахінаць дар туды-сюды перад відам СПАДАРА, і дабліжа яго да аброчніка. 26 I возьме сьвятар жменю з дару ўспаміну ейнага з хлебнага аброку, і будзе кадзіць на аброчніку, і потым дасьць жонцы выпіць вады. 27 I як дасьць напіцца вады, і будзе, калі яна нячыстая й зрабіла выступ супроці мужа свайго, увыйдзе ў яе гаркая кляцьбяная вада на гарчыню ёй, і апохне жывот ейны, і ападуць лядзьве ейныя, і будзе гэтая жонка кляцьбою сярод народу свайго. 28 А калі жонка ня сплюгавілася й чыстая яна, дык будзе нявінная і будзе запладняцца насеньням.

29 „Гэта права завісьці, як жонка адвернецца ад мужа свайго й сплюгавіцца, 30 Альбо як у мужу пройдзе дух завісьці, і ён будзе завідзець жонку сваю: і ён пастанове жонку перад відам СПАДАРОВЬМ, і ўчыне зь ёю сьвятар усе подле гэтага права. 31 I будзе муж нявінны ад бяспраўя, а тая жонка панясець бяспраўе свае".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст