01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
34 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: як увыйдзеце ў зямлю Канаанскую, дык во зямля, каторая дастанецца вам на спадак, зямля Канаанская подле граніцаў яе: 3 I будзе ў вас паўднявая старана ад пустыні Цын, ля Едому, і будзе ў вас паўднявая граніца ад берагу Салонага мора на ўсход, 4 I заверне вам з паўдня граніца да ўзгор'я Акравіму, і пярэйдзе аж да Цын, і будзе канец яе ад паўдня аж да Кадэш-Барні, і выйдзе да Гацар-Аддару, і пярэйдзе аж да Ацмону. 5 I ськіруецца граніца ад Ацмону да ракі Ягіпецкае, і будзе канец яе супроці мора. 6 I граніцаю заходняй будзе ў вас вялікае мора. I граніца гэта будзе вам граніцаю заходняй. 7 I гэта будзе вам граніца паўночная: ад вялікага мора азначча да гары Гор; 8 Ад гары Гор азначча да Гамафу, і будуць канцы граніцы ля Цэдад; 9 1 выйдзе граніца да Цыфрону, і будуць канцы яе ля Гацар-Енану. Гэта будзе ў вас граніца паўночная. 10 I азначча сабе граніцу ўсходнюю ад Гацар-Енану на Шэфам; 11 I зыйдзе граніца ад Шэфаму аж да Рыбля, з усходняга боку Аіна, потым зыйдзе граніца й даткнецца да боку мора Кінэрэф із усходняе стараны. 12 I зыйдзе граніца аж да Ёрдану, і будзе канец яе ля Салонага мора. Гэта будзе вам зямля па граніцах яе наўкола.
13 I расказаў Масей сыном Ізраелявым, кажучы: „Во зямля, каторую вы адзяржыце на спадак жэрабям, каторую расказаў СПАДАР даць дзевяцём плямёнам і палавіцы плямені; 14 Бо плямя сыноў Рувінавых па дамох айцоў сваіх, і плямя сыноў Ґадовых па дамох айцоў сваіх, і палавіца плямені Манасавага ўзялі спадкі свае. 15 Два плямені а палавіца плямені ўзялі спадкі свае за Ёрданом супроці Ерыхону на ўсход, на ўсход сонца.
16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Во ймёны мужоў, каторыя будуць даваць на спадак вам зямлю: Елеазар сьвятар а Ігошуа Нунянок; 18 I па адным князю ад плямені вазьміце на дзяльню зямлі. 19 I во ймёны гэтых мужоў: з плямені Юдзінага Калеў Ефунёнак; 20 I з плямені сыноў Сымонавых Самуйла Амігудзёнак; 21 I з плямені Веняміновага Елідад Кіслонёнак; 22 I з плямені сыноў Дановых князь Бук Ёґлянок; 23 I із сыноў Язэпавых: з плямені сыноў Манасавых князь Ганель Ефодзёнак; 24 I з плямені сыноў Яхрэмавых князь Кемуель Шыфтанёнак; 25 Iз плямені сыноў Завулонавых князьЕліцафан Парнашонак; 26 I з плямені сыноў Іссасхаровых князь Палтыель Азанёнак; 27 I з плямені сыноў Ашэровых князь Агігуд Шэламёнак; 28 I з плямені сыноў Неффалімовых князь Педагэль Амігудзёнак. 29 Гэта тыя, каторым расказаў СПАДАР падзяліць сыном Ізраелявым у зямлі Канаанскай".
|