01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
32 I свойскае жывёлы было шмат у сыноў Рувінавых а ў сыноў Ґадовых - вельма шмат; і абачылі яны зямлю Язэр а зямлю Ґілеад, і вось, месца ё свойскай жывёле. 2 I прышлі сынове Гадовы а сынове Рувінавы, і сказалі Масею а Елеазару сьвятару а князём збору, кажучы: 3 „Атароф, Дывон а Язэр а Німра а Гэшбон а Елеале а Сэвам а Нева а Веон, 4 Зямля, каторую СПАДАР зразіў перад зборам Ізраелявым, зямля свойскае жывёлы яна, а ў слугаў тваіх ё свойская жывёла".
5 I сказалі: ,,'Калі мы прыдбалі ласку ў ваччу тваім, хай дадзена будзе зямля гэтая слугам тваім у дзяржаньне; не пераводзь нас перазь Ёрдан".
6 I сказаў Масей сыном Ґадовым а сыном Рувінавым: „Браты вашы пойдуць на вайну, а вы застаніцеся тут? 7 I чаму вы адхінаеце сэрца сыноў Ізраелявых ад пераходу да зямлі, каторую даў ім СПАДАР? 8 Гэтак учынілі айцове вашы, як Я пасылаў іх із Кадэш Барнеа агледзець зямлю. 9 I яны ўзышлі да даліны Ешкол, і бачылі зямлю, і адхінулі сэрца сыноў Ізраелявых, каб ня йшлі яны да зямлі, каторую СПАДАР даў ім; 10 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ таго дня, і прысяг Ён, кажучы: 11 ,Не абачаць людзі, што ўзышлі зь Ягіпту, ад дваццацёх год і вышэй, тае зямлі, праз каторую Я прысягаў Абрагаму, Ісаку а Якаву, бо яны ня йшлі супоўна за Імною, 12 Апрача Калева Ефунёнка Кенезяніна а Ігошуі Нунянка, бо яны супоўна йшлі за СПАДАРОМ'. 13 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля, і прысіліў Ён іх валачыцца па пустыні сорак год, пакуль ня скончылася ўсе пакаленьне, што зрабіла ліха ў ваччу СПАДАРОВЫМ. 14 I вось, паўсталі вы замест айцоў вашых, плямя грэшнікаў, каб павялічыць яшчэ шпаркосьць гневу СПАДАРОВАГА на Ізраеля. 15 Калі вы адхініцеся ад Яго, дык Ён далей пакіне вас на пустыні, і вы будзеце прычынаю загубы ўсяму люду гэтаму".
16 I дабліжыліся яны да яго, і сказалі: ,,Мы збудуем тут авячыя хлявы свойскай жывёле сваёй і месты дзецянятам сваім; 17 А мы, узброіўшыся, пабарзьдзім перад сынамі Ізраелявымі, пакуль не прывядзеш іх да месцаў іхных; а дзецяняты хай жывуць у вабаронных местах, дзеля бясьпечнасьці ад жыхараў зямлі. 18 Ня зьвернемся да дамоў сваіх, пакуль не спадзець сыном Ізраелявым кажнаму спадак свой; 19 Бо мы ня возьмем ізь імі спадку на тым баку Ёрдану і далей, калі спадак нам будзе на гэтым баку Ёрдану, на ўсход".
20 I сказаў ім Масей: „Калі вы зробіце подле гэтага слова свайго, калі ўзброіцеся перад СПАДАРОМ на вайну, 21 I пойдзе кажны з вас збройна за Ёрдан перад СПАДАРОМ, пакуль ня выжане Ён варагоў Сваіх перад Сабою, 22 I паддана будзе зямля СПАДАРУ; то потым зьвернецеся й будзеце нявінны перад СПАДАРОМ і перад Ізраелям, і будзе зямля гэтая ў вас у дзяржаньню перад СПАДАРОМ. 23 Калі ж ня зробіце гэтак, то, вось, ізгрэшыце перад СПДАРОМ, і ведайце, грахі вашы знойдуць вас. 24 Будуйце сабе месты дзецянятам сваім і хлявы авечкам сваім, і рабіце, што вышла з вуснаў вашых".
25 I сказала плямя сыноў Ґадовых а сыноў Рувінавых Масею, кажучы: ,,Слугі твае зробяць так, як расказуе спадар нам. 26 Дзецяняты нашыя, жонкі нашыя, свойская жывёла наша і ўвесь статак наш будуць там у местах Гілеаду; 27 А слугі твае ўсі пярэйдуць, як воін, кажны збройна перад СПАДАРОМ на вайну, як кажа спадар мой".
28 I расказаў празь іх Масей Елеазару сьвятару а Ігошуу Нунянку а галавам айцоў пакаленьняў сыноў Ізраелявых; 29 I сказаў Масей ім: „Калі пярэйдуць сынове Ґадовы а сынове Рувінавы з вамі за Ёрдан, кажны збройна на вайну перад СПАДАРОМ, і паддана будзе вам зямля, то аддайце ім зямлю Ґілеад у дзяржаньне. 30 Калі ж ня пойдуць яны збройна з вамі, то яны адзяржаць дзяржаву разам із вамі ў зямлі Канаанскай".
31 I адказалі сынове Ґадовы а сынове Рувінавы, кажучы: „Як казаў СПАДАР слугам тваім, так і зробім. 32 Мы пярэйдзем збройна перад СПАДАРОМ да зямлі Канаанскае, а дзяржава спадку нашага хай будзе наша на гэтым баку Ёрдану".
33 I аддаў Масей ім, сыном Ґадовым а сыном Рувінавым а палавіцы плямені Манаса Язэпенка каралеўства Сыгона, караля Аморэйскага, і каралеўства Оґа, караля Вашанскага, зямлю зь местамі яе ў граніцах местаў зямлі наўкола. 34 I збудавалі сынове Ґадовы Дывон а Атароф а Ароер 35 А Атароф-Шофая а Язар а Ёґбегу 36 А Беф-Німру а Беф-Гаран, месты абаронныя й хлявы авечкам. 37 I сынове Рувінавы збудавалі Гэшбон, Елеале, Кірафаім 38 А Нево а Ваал-Меон, каторых імёны зьменены, і Сыўму, і назвалі ймёнамі месты, каторыя яны збудавалі.
39 І пайшлі сынове Махіра Манасёнка да Ґілеаду, і перамаглі яго, і выгналі Аморэя, каторы ў ім. 40 I аддаў Масей Ґілеад Махіру Манасёнку, і ён асялўся ў ім.
41 I Яір Манасёнак пайшоў, і перамог сёлы іхныя, і назваў іх: Сёлы Яіровы.
42 I Новаг пайшоў, і перамог Кенаф а перадмесьці яго, і назваў яго сваім імям: Новаг.
|