01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
31 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Памсьці помстаю сыноў Ізраелявых Мідзянянам, а потым прылучаны будзеш да люду свайго".
3 I гукаў Масей люду, кажучы: „Узбройце з пасярод сябе людзёў да войска, каб былі яны супроці Мідзянян, зрабіць помсту СПАДАРОВУ над Мідзянянамі; 4 Па тысяча з плямені, па тысяча з плямені ад усіх плямёнаў Ізраелявых пашліце войска". 5 I перадалі з тысячаў Ізраелявых па тысяча з плямені, двананцаць тысячаў узброенага войска. 6 I паслаў іх Масей, па тысяча з плямені, на вайсковую прыгатову, іх а Фінегаса, сына Елеазара, сьвятара, у войска, і сьвятыя судзіны а трубы на трывогу ў руццэ ягонай. 7 I пайшлі паходам на Мідзяна, як расказаў СПАДАР Масею, і забілі кажнага мужчыну. 8 I каралём Мідзянскім зрабілі сьмерць, разам із забітымі іхнымі: Еву а Рэкему а Цуру а Гуру а Рэву, пяцём каралём Мідзянскім, і Валааму Веоронку зрабілі сьмерць мячом. 9 I ўзялі ў палон сынове Ізраелявы жанкі мідзянскія а дзецяняты іхныя, і ўвесь статак іхны, і ўсі стады іхныя, і ўсю маемасьць іхную разглабалі. 10 I ўсі месты іхныя ў дзяржавах іхных, і ўсі замкі іхныя спалілі цяплом. 11 I ўзялі ўсе захопленае і ўвесь здабытак, як ізь людзёў, так і статку. 12 I прывялі да Масея а Елеазара, сьвятара, а да збору сыноў Ізраелявых палоненікаў, і здабытак, і наглабанае да табару на раўніны Моаўскія, каторыя ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
13 I вышлі Масей а Елеазар, сьвятар, а ўсі князі збору напярэймы навонкі табару. 14 I ўгневаўся Масей на вайводцаў, на князёў тысячаў а князёў сотняў, каторыя прышлі з войска, з вайны, 15 I сказаў ім Масей: ,,Вы пакінулі жывую кажную жонку? 16 Вось, яны былі сыном Ізраелявым, на слова Валаама, прычынаю выступу супроці СПАДАРА ў справе Пеора, і было паражэньне ў збору СПАДАРОВЫМ. 17 Дык цяпер зрабіце сьмерць кажнаму мужчыне зь дзецянят, і кажнай жонцы, што пазнала мужа ляжаньням самца, зрабіце сьмерць. 18 А ўсі дзецяняты жаноцкія, каторыя не пазналі ляжаньня самца, пакіньце жывыя сабе. 19 I вы разьляжчася вонках табару на сем дзён; кажны, што забіў чалавека, і кажны, што даткнуўся да забітага, ачысьціцеся на трэйці дзень і на сёмы дзень, вы а палоненікі вашыя. 20 I кажнае адзецьце, і кажную скураную судзіну, і ўсе зробленае з казінае воўны, і ўсе дзярвянае судзьдзе ачысьціце".
21 I сказаў Елеазар сьвятар людзём войска, каторыя йшлі на вайну: ,,Во ўстава права, каторае расказаў СПАДАР Масею. 22 Адно золата а срэбла, медзь, зялеза, цыну а волава, 23 Кажную рэч, што вытрывае ў цяпле, прапусьціце пераз цяпло, і яна ачысьціцца; а толькі адлучальнаю вадою ачысьціцца ўсе, што ня трывае ў цяпле, дык прапусьціце гэта пераз ваду. 24 I вымыйце адзецьці вашыя на сёмы дзень, і ачысьціцеся, і просьле гэтага ўходзьце ў табар.
25 I сказаў СПАДАР Масею, кажучы: 26 ,,Палічы колькасьць узятага палону, ад чалавека аж да статку, ты а Елеазар, сьвятар, а галавы з айцоў збору. 27 I падзялі папалам здабытак памеж вояў, што хадзілі на вайну, і ўсім зборам. 28 I аддзялі дань СПАДАРУ ад вояў, што пайшлі на вайну, па аднэй душы зь пяцьсот, зь людзёў а з буйнога статку а з аслоў а з драбнога статку. 29 I з палавіцы іхнае вазьмі, і аддай Елеазару, сьвятару, на ўзьнесеньне СПАДАРУ. 30 I з палавіцы сыноў Ізраелявых вазьмі адну дзель ізь пяцьдзясят, зь людзёў, з буйнога статку, з аслоў а з драбнога статку з уяслякае статчыны, і аддай Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым.
31 I зрабіў Масей а Елеазар сьвятар, як расказаў СПАДАР Масею. 32 I было здабытку, засталага ад заглабанага, каторы разглабаў люд войска: драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць тысячаў, 33 I буйнога статку семдзясят дзьве тысячы, 34 I аслоў шасьцьдзясят адна тысяча, 35 А душ людзкіх із жанок, каторыя ня зналі ляжаньня самца, усіх душаў трыццаць дзьве тысячы. 36 I была палавіца, дзель тых, што хадзілі на вайну, подле разьліку была: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот; 37 I дань СПАДАРУ з драбнога статку шасьцьсот семдзясят пяць; 38 А буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ семдзясят два; 39 I аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, і дань ізь іх СПАДАРУ шасьцьдзясят адзін; 40 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў, і дань ізь іх СПАДАРУ трыццаць дзьве душы.
41 I аддаў Масей дань, узьнесеньне СПАДАРУ, Елеазару сьвятару, як расказаў СПАДАР Масею.
42 I з палавіцы сыном Ізраелявым, каторую аддзяліў Масей ад людзёў ваюючых, 43 Была палавіца збору: драбнога статку трыста трыццаць сем тысячаў пяцьсот, 44 Буйнога статку трыццаць шэсьць тысячаў, 45 Аслоў трыццаць тысячаў пяцьсот, 46 I душаў людзкіх шаснанцаць тысячаў. 47 Узяў Масей з палавіцы сыноў Ізраелявых адну дзель ізь пяцьдзясят із чалавека а статчыны, і аддаў гэта Левітам, паручэньне вітальні СПАДАРОВАЕ дзяржачым, як расказаў СПАДАР Масею.
48 I дабліжыліся да Масея вайводцы над тысячмі войска, князі тысячаў а князі сотняў, 49 I сказалі Масею: „Слугі твае палічылі лік ваенных людзёў, каторыя мы мелі пад загадам сваім, і ня было нестаючага ні воднага. 50 I мы прынесьлі дар СПАДАРУ, кажны, каторы знайшоў із залатых рэчаў, ланцужкі, бружлеты, жуковіны, завушніцы а прывескі, на ласкіўчыненьне душам нашым у СПАДАРА. 51 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ў іх, кажную судзіну мастацкую. 52 I было ўсяго золата ўзьнесеньня, каторае ўзьнесьлі СПАДАРУ, шаснанцаць тысячаў сямсот пяцьдзясят сыкляў, ад князёў тысячаў і ад князёў сотняў. 53 Людзі вайсковыя глабалі кажны сабе. 54 I ўзяў Масей а Елеазар сьвятар золата ад князёў тысячаў а сотняў, і прынесьлі яго да будану збору, на памятку сыноў Ізраелявых перад СПАДАРОМ.
|