01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
30 I сказаў Масей сыном Ізраелявым подле ўсяго, што расказаў СПАДАР Масею. 2 I гукаў Масей галавам плямёнаў сыноў Iзраелявых, кажучы: ,,Во слова, што расказаў СПАДАР: 3 Калі мужчына абяцае абятніцу СПАДАРУ, альбо прысягне прысягаю ўзяць зарок на душу сваю, то ня мае збудзеніць слова свайго; подле ўсяго, што вышла з вуснаў ягоных, няхай зробе. 4 I калі жонка абяцае абятніцу СПАДАРУ, і зарокам зарачэцца ў доме айца свайго ў дзявоцтве сваім; 5 I пачуе ацец абятніцу ейную й зарок ейны, каторым яна заракла душу сваю, і прамоўча ёй айцец ейны, то збудуцца ўсі абятніцы ейныя і ўсі зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 6 А калі забароне ён ацец ейны таго дня, каторага пачуў, то ўсі абятніцы ейныя й зарокі, каторымі яна заракла душу сваю, ня збудуцца, і СПАДАР даруе ёй, бо забараніў ёй ацец ейны.
7 I калі яна замужка, а на ёй абятніца ейная альбо шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна зарок узяла на душу сваю, 8 I пачуе муж ейны, і прамоўча ёй таго дня, каторага ён чуў, то збудуцца абятніцы ейныя й зарокі ейныя, каторымі яна заракла душу сваю, збудуцца. 9 А калі муж ейны таго дня, каторага пачуў, забароне ёй, дык узруша абятніцу ейную, каторая на ёй, і шпаркое слова вуснаў ейных, каторым яна заракла душу сваю, і СПАДАР даруе ёй.
10 Абятніца ж удавы а разьведзенай, чым заракла душу сваю, збудзецца.
11 I калі ў доме мужа свайго зрабіла абятніцу, і заракла зарокам душу сваю з прысягаю, 12 I муж ейны чуў, І прамоўчыў ёй праз тое, і не забараніў ёй, то збудуцца ўсі абятніцы, і кажны зарок, каторым яна заракла душу сваю, збудзецца. 13 Каліж муж ейны чыста ўзрушыў іх таго дня, каторага чуў, то ўсе, што вышла з вуснаў ейных што да абятніцаў ейных, і зарок душы яе ня збудзецца; муж ейны ўзрушыў іх, і СПАДАР даруе ёй. 14 Кажную абятніцу й кажнае з прысягаю абавязаньне, дзеля марэньня душы, муж ейны можа пацьвердзіць і муж ейны можа ўзрушыць. 15 І калі чыста прамоўчыў муж ейны ёй дзень у дзень, то ён пацьвердзіў усі абятніцы ейныя абоўсі зарокі ейныя, каторыя на ёй, ён пацьвердзіў іх, бо ён прамоўчыў ёй у дзень, як чуў гэта. 16 Калі ж чыста адхінуў іх, просьле тога як пачуў, то ён панясець на сабе бяспраўе яе.
17 Гэта ўставы, каторыя расказаў СПАДАР Масею меж мужа й жонкі ягонае, меж айца й дачкі ягонае ў дзявоцтве, у доме айца ейнага.
|