01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
29 I сёмага месяца, на першы дзень месяца, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце; дзень трубнага гуку хай будзе ў вас. 2 I абрачыце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 3 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана, 4 I адну дзясятую часьць на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 5 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам, 6 Апрача маладзіковага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і штачаснага ўсепаленьня а хлебнага аброку яго, і ўзьліваньняў іх, подле ўставы, на прыемны пах, на агняны аброк СПАДАРУ.
7 I на дзясяты дзень гэтага сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; і марыце душы свае, і ніякае работы не рабіце. 8 I абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ на прыемны пах: адно цялё-бычка, аднаго барана, сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя няхай будуць яны ў вас; 9 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на барана аднаго, 10 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 11 Адно казянё на аброк за грэх, апрача аброку за грэх на ласкіўчыненьне, і ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.
12 I на пятнанцаты дзень сёмага месяца сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце і сьвяткуйце сьвята СПАДАРУ сем дзён. 13 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: трынанцаць цялят-бычкоў, два бараны, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя хай яны будуць; 14 I іх аброк хлебны: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на адно з трынанцацёх цялят-бычкоў, дзьве дзясятыя часьці на аднаго з двух бараноў, 15 I па дзясятай часьці на аднаго з чатырнанцацёх баранчыкаў, 16 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, хлебнага аброку яго і ўзьліваньня яго.
17 I на другі дзень: двананцаць цялят-бычкоў, два бараны, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 18 I іх аброк хлебны а ўзьліваньне іх да цялят-бычкоў, да бараноў, да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 19 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня іх.
20 I на трэйці дзень: цялят-бычкоў адзінанцаць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 21 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 22 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
23 I на чацьверты дзень: цялят-бычкоў дзесяць, бараны два, аднагодніх баранчыкаў чатырнанцаць, дасканальных, 24 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 25 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
26 I на пяты дзень: цялят бычкоў дзевяць, бараны два, чатырнанцаць аднагодніх баранчыкаў, дасканальных, 27 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 28 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку, і ўзьліваньня яго.
29 I на шосты дзень: цялят-бычкоў восьмі, бараны два, аднагодніх баранчыкаў дасканальных чатырнанцаць, 30 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят бычкоў а да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 31 I казяня адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
32 I на сёмы дзень: цялят сем, два бараны, баранчыкаў аднагодніх чатырнанцаць, дасканальных, 33 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цялят-бычкоў, да бараноў а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы іх, 34 I адно казянё на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня кажначаснага, і хлебнага аброку яго, і ўзьліваньня яго.
35 На восьмы дзень урочыстасьць хай будзе ў вас; ніякае рамеснае работы не рабіце. 36 I абракайце ўсепаленьне, агняны аброк, прыемны пах СПАДАРУ: цялё-бычка адно, аднаго барана, баранчыкаў аднагодніх сем, дасканальных, 37 I іх аброк хлебны, і іх узьліваньне да цяляці-бычка, да барана а да баранчыкаў, подле ліку іх, подле ўставы, 38 I казянё адно на аброк за грэх, апрача ўсепаленьня штачаснага, і аброку хлебнага яго, і ўзьліваньня яго.
39 Гэта рабіце СПАДАРУ ў прызначаныя поры свае, апрача абятніцаў сваіх а самахотных аброкаў сваіх, на ўсепаленьні свае, на хлебныя аброкі свае, на ўзьліваньні свае а на супакойныя аброкі свае.
|