Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


28 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Раскажы сыном Ізраелявым і скажы ім: ,Рупцеся праз дар Мой, хлеб Мой на аброк Імне, прыемны пах Імне, каб дараваны быў Імне ў пару'. 3 I скажы ім: во агняны аброк, каторы вы маеце абракаць СПАДАРУ: баранчыкі аднагоднія дасканальныя на дзень два, на ўсепаленьне штачаснае. 4 Аднаго баранчыка абрачы нараніцы, а другога баранчыка абрачы адвячоркам. 5 I на аброк хлебны дзясятую часьць ефы ценкае мукі, рашчыненай на вытаўчанай аліве чэцьверці гіна. 6 Гэта ўсепаленьне штачаснае, каторае ўчынена было ля гары Сынаю, на прыемны пах, на аброк СПАДАРУ. 7 I ўзьліваньне яго чэцьверць гіна на аднаго баранчыка; на сьвятым месцу ўзьлівай узьліваньне, старое віно СПАДАРУ. 8 А другога баранчыка абракай адвячоркам, як хлебны аброк ранічны, і подле яго ўзьліваньня абрачэш на аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ.

9 А ў дзень сыботні два баранчыкі аднагоднія дасканальныя, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны, і ўзьліваньне яго. 10 Сыботняе ўсепаленьне кажнае сыботы, звыш усепаленьня штачаснага а ўзьліваньня.

11 I на маладзікі вашыя абракайце ўсепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў дасканальных, 12 I тры дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на адяо цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці ценкае мукі, рашчыненае на аліве, на аброк хлебны на аднаго барана, 13 I на аброк хлебны па дзясятай часьці ценкае мукі, рашчыненай на аліве, на аднаго баранчыка - аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ. 14 I ўзьліваньне іх паў гіна будзе на бычка, і трэйць гіна на барана, і чэцьверць гіна віна на баранчыка. Гэта ўсепаленьне штамесячнае, на кажны месяц году. 15 I адно казянё СПАДАРУ на аброк за грэх; звыш усепаленьня штачаснага маюць абракаць яго з узьліваньням яго.

16 I першага месяца, на чатырнанцаты дзень месяца Пасха СПАДАРУ. 17 I на пятнанцаты дзень гэтага месяца - сьвята; сем дзён маюць есьці праснакі, 18 На першы дзень сьвяты збор; ніякае рамеснае работы не рабіце. 19 I абракайце агняны аброк, усепаленьне СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, і аднаго барана, і сем аднагодніх баранчыкаў; дасканальныя яны маюць быць у вас. 20 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, і дзьве дзясятыя часьці на барана зрабіце, 21 I па дзясятай часьці мае быць зроблена на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 22 I адно казянё на аброк за грэх, на ласкіўчыненьне вам. 23 Апрача ранічнага ўсепаленьня, каторае ёсьць усепаленьне штачаснае, зрабіце гэга. 24 Гэтак зрабіце на кажны ізь сямёх дзён: хлеб, аброк агняны, прыемны пах СПАДАРУ; звыш усепаленьня штачаснага і ўзьліваньня яго, маюць зрабіць. 25 I сёмага дня сьвяты збор хай будзе ў вас, ніякае рамеснае работы не рабіце.

26 I ў дзень першых пладоў, як даруеце новы аброк хлебны СПАДАРУ ў тыдні вашыя, сьвяты збор хай будзе ў вас; ніякіае рамеснае работы не рабіце. 27 I абракайце ўсепаленьне на прыемны пах СПАДАРУ: з буйнога статку двое цялят-бычкоў, аднаго барана й сем аднагодніх баранчыкаў, 28 I аброк хлебны іх: ценкае мукі, рашчыненае на аліве, тры дзясятыя часьці на кажнае цялё-бычка, дзьве дзясятыя часьці на аднаго барана, 29 I па дзясятай часьці на кажнага ізь сямёх баранчыкаў, 30 I адно казянё дзеля ласкіўчыненьня вам. 31 Апрача штачаснага ўсепаленьня й хлебнага аброку яго, зрабіце іх; бяз гану маюць быць яны ў вас, і іх узьліваньне .


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст