Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


27 I дабліжыліся дачкі Салпагада, сына Гэферавага, сына Ґілеадавага, сына Махіровага, сына Манасавага з радзімаў Манаса Язэпенка, і во ймёны дачок ягоных: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца; 2 I сталі перад Масеям а перад Елеазаром, сьвятаром, а перад князьмі, а ўсёй грамадою ля ўходу будану збору, і сказалі: 3 ,,Айцец наш памер на пустыні, і ён ня быў пасярод тае вяткі, што былі зьбершыся супроці СПАДАРА зь вяткаю Корынай, але ў сваім грэху памер, і сыноў у яго ня было. 4 Чаму мае не ставаць імені айца нашага з пасярод радзімы ягонае, затым што ў яго няма сына? Дай нам дзяржаву сярод братоў айца нашага". 5 I дабліжыў Масей справу іхную СПАДАРУ.

6 I сказаў СПАДАР Масею: 7 ,,Добра кажуць Салпагадзянкі. Канечне хай дасца ім дзяржава на спадак сярод братоў айца іхнага, і хай пярэйдзе дзяржава бацькоў іхных ім. 8 I сыном Ізраелявым гукай, кажучы: ,Калі людзіна памрэць, ня маючы ў сябе сына, то перадайце дзяржаву ягоную дачцэ ягонай. 9 I калі ж няма ў яго дачкі, перадайце дзяржаву ягоную братом ягоным. 10 Калі ж няма ў яго братоў, дык аддайце дзяржаву ягоную братом айца ягонага. 11 I калі ж няма братоў у вайца ягонага, дык аддайце дзяржаву ягоную блізкому сваяку ягонаму з радзімы ягонае, і возьме яе на спадак. I хай будзе гэта сыном Ізраелявым за ўставу судовую, як расказаў СПАДАР Масею' ".

12 I сказаў СПАДАР Масею: „Узыйдзі на гэтую гару Аварым і глядзі на зямлю, каторую Я даў сыном Ізраелявым. 13 I абачыш яе, і прылучышся да люду свайго таксама ты, як прылучыўшыся Аарон, брат твой; 14 Бо вы збунтаваліся супроці слова Майго на пустыні Цын, у часе бунту грамады, каб усьвяціць Мяне ля водаў перад ачыма іхнымі". Гэта воды Мерывы ля Кадэшу на пустыні Цын.

15 I гукаў Масей СПАДАРУ, кажучы: 16 „Хай прызнача СПАДАР, Бог духоў усялякага цела, над грамадою гэтаю чалавека, 17 Каторы выходзіў бы перад імі і каторы ўходзіў бы перад імі, і каторы выводзіў бы іх і каторы прыводзіў бы іх, каб не засталася грамада СПАДАРОВА, як авечкі, у каторых янма пастыра". 18 I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі сабе Ігошуу Нунянка, людзіну, у каторай ё Дух, і ўзлажы на яго руку сваю, 19 I пастанаві яго перад Елеазаром, сьвятаром, а перад усім зборам, і дай яму расказаньне перад ачыма іхнымі, 20 I дасі яму із славы свае, каб слухаў яго ўвесь збор сыноў Ізраелявых. 21 I перад Елеазаром, сьвятаром, ён будзе станавіцца, і сьвятар будзе пытацца яму праз рассудак Урыма перад СПАДАРОМ; і на ягонае слова маюць выходзіць, і на ягонае слова маюць уходзіць ён а ўсі сынове Ізраелявы зь ім а ўся грамада".

22 I ўчыніў Масей, як расказаў яму СПАДАР: і ўзяў Ігошуу, і пастанавіў яго перад Елеазаром, сьвятаром, і перад усім зборам, 23 I ўзлажыў на яго рукі свае, і даў яму расказаньне, як казаў СПАДАР Масеям.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст