Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


25  I жыў Ізраель у Сытыме, і пачаў люд бязуліць із дачкамі моаўскімі. 2 I звалі яны люд да аброкаў багоў сваіх, і еў люд, і кланяўся багом іхным. 3 I ўпрогся Ізраель у іго Ваал Пеора. 4 I ўзгарэўся гнеў СПАДАРОЎ на Ізраеля. I сказаў СПАДАР Масею: „Вазьмі ўсіх галоў люду, і павесь іх СПАДАРУ перад сонцам, і адвернецца пал гневу СПАДАРОВАГА ад Ізраеля". 5 I сказаў Масей судзьдзям Ізраелявым: ,,3абіце кажны людзёў сваіх, каторыя ўпрэгліся да Ваал Пеора".

6 I вось, муж із сыноў Ізраелявых прышоў і дабліжыў да братоў сваіх Мідзянянку, на аччу Масея й на ачох усяе грамады сыноў Ізраелявых, а яны плакалі ля ўходу будану збору.

I абачыў Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, і ўстаў з пасярод грамады і ўзяў дзіду ў руку сваю. 8 I ўвыйшоў за мужам Ізраелцам у спальны будан, і пракалоў абаіх, мужа Ізраелца й жонку ў жывот яе: і запынена было паражэньне ад сыноў Ізраелявых. 9 I было памерлых ад паражэньня дваццаць чатыры тысячы.

10 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 11 „Фінегас, сын Елеазара Ааронка, сьвятара, адвярнуў гнеў Мой ад сыноў Ізраелявых, завідзеўшы завісьцю Маёй сярод іх, і Я ня выгубіў сыноў Ізраелявых у завісьці сваёй. 12 Затым скажы: ,Вось, Я даю яму змову Сваю, супакой;13 I будзе яна яму а насеньню ягонаму па ім змоваю сьвятарства вечнага, за тое, што ён выказаў завісьць за Бога свайго й дастаў ласкіўчыненьне сыном Ізраелявым'". 14 А імя забітага мужа Ізраелца, што забіты з прычыны Мідзянянкі, Зымра Салянок, князь дому Сымонавага. 15 А імя жонкі, забітае Мідзянянкі, Козьбі, дачка Цурава, галавы люду дому айца ў Мідзяне.

16 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 17 „Уціскай Мідзянян, і біце іх, 18 Бо яны ўціскалі вас ізрадзтвам, якім яны ізраджалі вае у справе Пеора і ў справе Козьбі, дачкі князя Мідзянскага, сястры свае, забітай у дзень паражэньня ў справе Пеора.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст