Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


24  I Валаам абачыў, што люба ў  ваччу СПАДАРА дабраславіць Ізраеля, і не пайшоў, як першыя два разы, на сустрэчу з чарамі, але зьвярнуўся відам сваім да пустыні. 2 I ўзьняў Валаам вочы свае, і абачыў Ізраеля, што жыў па плямёнах сваіх, і быў на ім Дух Божы.

3 I падняў ён прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 4 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, каторы бача відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ў яго. 5 Якія пазорныя буданы твае, Якаве, вітальні твае, Ізраелю! 6 Як даліны, пашырыліся яны, як сады ля ракі, як алёйныя дзервы, пасаджаныя СПАДАРОМ, як кедры ля водаў. 7 Пальлецца вада зь ведраў ягоных, і насеньне ягонае ў вялікіх водах, і пярэйдзе Аґаґа кароль ягоны, і ўзьвялічыцца каралеўства ягонае. 8 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня адзінарога ў яго; зжарэць народы, праціўныя яму, і косьці іхныя пакрыша, і стрэламі сваімі паразіць. 9 Нахінуўся, ляжыць як леў і як лявіца, хто падыйме яго? Дабраславячы цябе дабраславены, і праклінаючы цябе пракляты!"

10 I ўзгарэўся гневам Валак на Валаама, і ляснуў ён рукамі, і сказаў Валак Валааму: „Праклінаць маіх варагоў пазваў я цябе, і вось, ты дабраславячы дабраславіш іх ужо трэйчы. 11 Дык цяпер бяжы сабе на свае месца; казаў я, што учшчу цябе, але вось, СПАДАР спабывае цябе сьці". 12 I сказаў Валаам Валаку: ,,Ці не таксама паслом тваім, каторых ты паслаў  да мяне, гукаў я кажучы: 13 ,Калі б даваў імне Валак поўны свой дом срэбла а золата, не магу пераступіць слова СПАДАРОВАГА, каб зрабіць добрае альбо ліхое ад сэрца свайго: што скажа СПАДАР, тое й буду гукаць'. 14 Дык, вось, я йду да люду свайго; хадзі, я накажу табе, што зробе люд гэты люду твайму апошніх дзён".

15 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Цьвердзе Валаам Веаронак, і цьвердзе муж із адчыненым вокам, 16 Цьвердзе тый, што чуе словы Божыя, ведае веду Навышняга, каторы мае відзень Усемагучага; валіцца, але адчыненыя вочы ягоныя. 17 Бачу Яго, але не цяпер яшчэ; гляджу на Яго, але ня зблізку. Узыходзе зорка зь Якава, і паўстаець посах із Ізраеля, і паломе вуглы Моававы, і зьнішча ўсіх сыноў Сыфовых. 18 I будзе Едом дзяржаваю, і Сэір будзе дзяржаваю варагоў сваіх, а Ізраель будзе дзеяць адважна. 19 I апануе паходзячы зь Якава, і выгубе астачы зь места".

20 I абачыў ён Амаліка, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Першы з народаў Амалік, але наапошку навекі загіне". 21 I абачыў ён Кенян, і ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Моцная сяліба твая, і зьвіў ты гняздо свае на скале. 22 Але ты Кеней будзеш на спустошаньне, пакуль Асур павядзець цябе ў палон".

23 I ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: „Гора, хто застанецца жывы, як навядзець гэта Бог! 24 I прыйдуць караблі з Кітыму, і будуць мучыць Асура, і будуць мучыць Евера, але й самы навекі загінуць". 25 I ўстаў Валаам, і пайшоў, і зьвярнуўся на свае месца; таксама Валак пайшоў сваёй дарогаю.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст