Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


22 I крануліся сынове Ізраелявы,  і разьлягліся табарам на раўніне Моава, на гэтым баку Ёрдану, супроці Ерыхону.

2 I бачыў Валак Сэпоронак усе, што зрабіў Ізраель Аморэю; 3 I вельмі баяўся Моаў віду люду гэтага, бо ён быў чысьлены, і быў зьнемарашчаны з прычыны сыноў Ізраелявых. 4 I сказаў Моаў старцом Мідзянскім: „Гэтая грамада аб'ядае цяпер усе наўкола нас, як вол аб'ядае траву палявую". А Валак Сэпоронак быў каралём Моаўскім у тым часе.

5 I паслаў ён паслоў да Валаама Веоронка да Пефору, каторы ля ракі, у зямлі сыноў народу ягонага, пазваць яго, кажучы: „Вось, люд вышаў зь Ягіпту, вось, пакрывае відзеньне зямлі, і жывець ён супроці мяне. 6 Дык цяпер прыйдзі ж, пракліні імне люд гэты, бо ён дужшы за мяне: можа я гады буду магчы паразіць яго й выгнаць яго ізь зямлі. Я ведаю, што каго ты дабраславіш, тый дабраславёны, і што каго ты праклінеш, тый пракляты".

7 I пайшлі старцы моаўскія й старцы мідзянскія, і падаркі за чары ў руках, і прышлі да Валаама, і пераказалі яму словы Валаковы. 8 I сказаў ён ім: „Пераначуйце тут гэту ноч, і зьвярну вам слова, якое скажа імне СПАДАР". I прабывалі старцы моаўскія ў Валаама. 9 I прышоў Бог да Валаама, і сказаў: ,,Хто гэта людзі ў цябе?" 10 I сказаў Валаам Богу: ,,Валак Сэпоронак, кароль Моаўскі, прыслаў іх да мяне, кажучы: 11 ,Вось, люд вышаў зь Ягіпту й пакрыў відзеньне зямлі; дык ідзі, пракліні імне яго: можа я тады змагу ваяваць ізь ім і выгнаць яго' ". 12 I сказаў Бог Валааму: ,,Не хадзі зь імі, ня кліні люду, бо ён дабраславёны". 13 I ўстаў Валаам нараніцы, і сказаў начэльнікам Валаковым: „Пайдзіце да зямлі свае, бо адмаўляе СПАДАР даць імне йсьці з вамі". 14 I ўсталі начэльнікі моаўскія, і прышлі да Валака, і сказалі: „Адмаўляецца Валаам ісьці з намі".

15 I ўдругава Валак паслаў начэльнікаў шмат, і славутшых за гэтых. 16 I прышлі яны да Валаама, і сказалі яму: „Гэтак кажа Валак Сэпоронак: ,Не адмоўся йсьці да мяне, 17 Бо ўчсьціць учшу цябе вельмі, і ўсе, што скажаш імне, зраблю. Дык прыйдзі, калі ласка, пракліні імне люд гэты' ". 18 I адказаваў Валаам, і сказаў слугам Валаковым: „Каб Валак даваў імне поўны свой дом срэбла а золата, ня змог бы я пераступіць расказаньня СПАДАРА, Бога свайго, каб зрабіць што-колечы малое альбо вялікае. 19 А цяпер прабывайце тут і вы гэту ноч, і я даведаюся, што дадасьць, гутарачы з імною, СПАДАР". 20 I прышоў Бог да Валаама ночы, і сказаў яму: „Калі гукаць цябе прышлі людзі гэтыя, то ўстань, пайдзі зь імі; але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое рабі". 21 I ўстаў Валаам нараніцы, і асядлаў асьліцу сваю, і пайшоў з начэльнікамі моаўскімі. 22 I ўзгарэўся гнеў Божы за тое, што ён пайшоў зь імі, і стаў Ангіл СПАДАРОЎ на дарозе, каб пераказіць яму; а ён ехаў на асьліцы сваёй, і ізь ім два маладзёны ягоныя. 23 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, Каторы стаяў на дарозе, і меч Ягоны на галі ў руццэ ягонай, зьвярнула асьліца з дарогі і пайшла на поле; і біў Валаам асьліцу, каб зьвярнуць яе на дарогу. 24 I стаў Ангіл СПАДАРОЎ на вузкой селавой дарозе меж вінішчаў, з аднаго боку плот і з другога боку плот. 25 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і прыціснулася да сьцяны, і прыціснула нагу Валаамаву да сьцяны, і ён ізноў біў яе. 26 I Ангіл СПАДАРОЎ ізноў перайшоў, і стаў у цесным месцу, ідзе няма куды зьвярнуць, ані направа, ані налева. 27 I абачыла асьліца Ангіла СПАДАРОВАГА, і лягла пад Валаамам. I ўзгарэўся гнеў Валаамаў, і ён біў асьліцу кіям. 28 I адчыніў СПАДАР вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: „ІІІто я табе зрабіла, што ты б'еш мяне вось ужо трэйці раз?" 29 I сказаў Валаам асьліцы: „Бо ты наругалася імне; калі б у мяне ў руццэ быў меч, то я цяпер жа забіў бы цябе". 30 I сказала асьліца Валааму: ,,Ці ня я твая асьліца, на каторай ты езьдзіў конна спачатку дагэтуль? ці прызвычкаю прывыкла гэтак рабіць із табою?" Ён сказаў: ,,Не". 31 I адчыніў СПАДАР вочы Валааму, і абачыў ён Ангіла СПАДАРОВАГА, што стаяў на дарозе, і меч ягоны на галі ў руццэ ягонай, і скланіўся, і пакланіўся відам сваім. 32 I сказаў яму Ангіл СПАДАРОЎ: „За што ты біў асьліцу сваю вось ужо трэйчы? Я вышаў, каб пераказіць, бо дарога крутні перад Імною. 33 I абачыла асьліца Мяне, і зьвярнула ад мяне вось ужо трэйчы. Калі б яна не зьвярнула ад Мяне, то Я нават цябе забіў бы, а яе пакінуў бы жывую". 34 I сказаў Валаам Ангілу СПАДАРОВАМУ: „Ізграшыў я, бо я ня ведаў, што Ты стаіш насупроці мяне на дарозе; дык, калі гэта ліха ў ваччу Тваім, то я зьвярнуся". 35 I сказаў Ангіл СПАДАРОЎ Валааму: „Пайдзі зь людзьмі гэтымі, але толькі слова, што Я буду казаць табе, тое кажы". I пайшоў Валаам із начэльнікамі Валаковымі.

36 I пачуў Валак, што прышоў Валаам, вышаў на пярэймы яму да места моаўскага, што на граніцы Арнона, каторы ля канца граніцы. 37 I сказаў Валак Валааму: ,,Ці не станаўко пасылаў я да цябе зваць цябе? Чаму ты ня йшоў да мяне? Няго ж я запраўды не магу ўцьсьціць цябе?" 38 I сказаў Валаам Валаку: ,,Вось, Я прышоў да цябе, але ці магу я што сказаць? Слова ўложа Бог у вусны мае, тое й буду гукаць". 39 I пайшоў Валаам із Валаком, і прышлі да Кіраф-Гуцоф. 40 I зарэзаў Валак буйны а драбны статак, і паслаў Валааму а начэль нікам, што ізь ім. 41 I было нараніцы: і ўзяў Валак Валаама, і ўзьвёў яго на вышыні Ваалавы, каб ён абачыў стуль часьць люду.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст