01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
21 I пачуў Канаанскі кароль Арад, каторы жыў на паўдня, што прышоў Ізраель дарогаю Афарым, і ваяваў із Ізраелям, і ўзяў у яго палоненікаў. 2 I абяцаў Ізраель абятніцу СПАДАРУ, і сказаў: „Калі чыста аддасі люд гэты ў рукі мае, то зьнішчу месты іхныя". 3 I пачуў СПАДАР голас Ізраеляў, і аддаў Канааняніна, і ён зьнішчыў іх а месты іхныя, і назваў імя места таго: Горма.
4 I крануліся ад гары Гор дарогаю Чырвонага мора, каб абмінуць зямлю Едомскую. I душа люду вельмі зьбезахоцілася ў дарозе. 5 I гукаў люд супроці Бога й супроці Масея: ,,Нашто вывялі вы нас ізь Ягіпту, каб памерці на пустыні? бо няма хлеба ані вады, і душы нашай агідла гэта негадзячая ежа". 6 I паслаў СПАДАР на люд агняныя гады, і яны кусалі люд, і памерла множасьць люду з Ізраеля. 7 I прышоў люд да Масея, і сказалі: „Ізграшылі мы, бо гукалі мы супроці СПАДАРА й супроці цябе; памаліся СПАДАРУ, каб Ён адняў таго гада". I памаліўся Масей за люд.
8 I сказаў СПАДАР Масею: „Зрабі сабе гада й выстанаві яго на сьцяг, і будзе, што кажны ўкушаны, калі гляне на яго, дык будзе жыць". 9 I зрабіў Масей мядзянага гада, і выставіў яго на сьцяг, і было, як гад укусіў чалавека, ён, глянуўшы на мядзянага гада, заставаўся жывы.
10 I крануліся сынове Ізраелявы, і разьлягліся табарам ув Овофе. 11 I крануліся з Овофу, і разьлягліся табарам у Іе-Аварыме, на пустыні, што супроці Моава, на ўсход сонца. 12 Стуль крануліся й разьлягліся табарам на даліне Зарэд. 13 Адгэнуль крануліся й разьлягліся табарам на другім баку Арнона на пустыні, каторы выходзе з граніцы Аморэя; бо Арнон граніца Моава, меж Моава й Аморэя. 14 Затым сказана ў кнізе войнаў СПАДАРОВЫХ праз Вагеба ў Суфе а праз прытокі Арнона 15 А праз плынь гэтых ручаёў каторая сьхінаецца да палажэньня Ар і датыкаецца граніцаў Моаўскіх. 16 I адгэтуль да студні. Гэтая тая студня, праз каторую казаў СПАДАР Масею: „Зьбяры люд, і дам ім вады".
17 Тады пяяў Ізраель гэтую песьню: „Падыймайся, студня, пяіце празь яе. 18 Студню капалі начэльнікі, капалі яе дабрародныя люду з правадаўцам пасахамі сваімі". I з пустыні да Матаны, 19 3 Матаны да Нагалелю, з Нагалелю да Вамофу, 20 I з Вамофу да даліны, каторая ў полю Моава, на версе Пісґі, і глядзіць далоў на пустыню.
21 I паслаў Iзраель паслоў да Сыгона, караля Аморэйскага, кажучы: 22 „Перайду перазь зямлю тваю, не адхінуся ў полі а ў вінішчы, ня будзем піць вады із студняў, дарогаю каралеўскаю пойдзем, пакуль не пярэйдзем граніцы твае". 23 I ня даў Сыгон Ізраелю прайсьці сваю граніцу; і зьбер Сыгон увесь люд свой, і вышаў суйроці Ізраеля на пустыню, і прышоў да Ягацы, і ваяваў із Ізраелям. 24 I зразіў яго Iзраель лязом мяча, і ўзяў у дзяржаньне зямлю ягоную ад Арнона аж да Явока, аж да граніцаў сыноў Амонавых, бо моцная была граніца сыноў Амонавых. 25 I ўзяў Ізраель усі месты гэтыя, і жыў Ізраель у вусіх местах Аморэйскіх, у Гэшбоне й у вусіх перадмесьцях яго; 26 Бо Гэшбон, места Сыгонава, караля Аморэйскага яно; і ён ваяваў зь пярэднім каралём Моаўскім, і ўзяў усю зямлю ягоную з рукі ягонае аж да Арнона. 27 Затым гукалі прыпавесьнікі: „Прыйдзіце да Гэшбону, і хай збудуюць а ўмацуюць места Сыгонава; 28 Бо цяпло вышла з Гэшбону, поламя зь места Сыгонавага, пажэрла Ар-Моаў а дзяржачых вышыні Арнонавы. 29 Бяда табе, Моаве! загінуў ты, людзе Хамосаў! Разьбегліся сынове ягоныя, а дачкі ягоныя сталі палоненіцамі Аморэйскага караля Сыгона. 30 I мы стралялі ў іх; загінуў Гэшбон аж да Дывона, і мы спустошылі іх аж да Нофы, каторая ля Медэвы".
31 I прабываў Ізраель у зямлі Аморэйскай.
32 I паслаў Масей выглядзець Язэр, і перамаглі перадмесьці яго, і прагналі Аморэяў, каторыя там. 33 I павярнуліся, і пайшлі дарогаю Вашану. I выступіў Оґ, кароль Вашанскі, супроці іх, сам а ўвесь люд ягоны на вайну да Едрэі. 34 I сказаў СПАДАР Масею: „Ня бойся яго, бо ў руку тваю Я аддаў яго а ўвесь люд ягоны а зямлю ягоную, і ўчыніш яму, як учыніў Сыгону, каралю Аморэйскаму, што жыў у Гэшбоне". 35 I паразілі яны яго а сыноў ягоных а ўвесь люд ягоны, так што не засталося астачы, і адзяржалі на спадак зямлю ягоную.
|