Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20
21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36


18 I сказаў СПАДАР Аарону: „Ты а сыны твае а дом айца твайго з табою панясіце бяспраўе сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панясіце бяспраўе сьвятарстваваньня свайго.

2 I таксама й братоў сваіх плямені Левавага, плямя айца свайго дабліж да сябе; і няхай яны прылучацца да цябе й паслугуюць табе; а ты а сыны твае з табою пры будане сьветчаньня. 3 I няхай яны дзяржаць данае табе паручэньне і паручэньне цэлага будану, але да судзьдзя сьвятога й да аброчніка хай ня бліжацца, каб не памерлі, таксама ім, таксама вам. 4 I няхай яны прылучацца да цябе й дзяржаць данае ім паручэньне - будан збору ля ўсіх адправаў будану, а чужы ня мае бліжыцца да вас. 5 I гэтак дзяржыце паручэньне сьвятыні й паручэньне аброчніка, і ня будзе болей гневу на сыноў Ізраелявых. 6 А Я, вось Я, узяў братоў вашых, Левітаў, з пасярод сыноў Ізраелявых вам, на дар СПАДАРУ, служыць службу будану збору. 7 А ты а сыны твае з табою глядзіце сьвятарства свайго ў кажнай рэчы аброчніка і што ўнутры за запінахаю, і служыце служэньне; як дар даю вам сьвятарства ваша; а чужы, што дабліжыцца, памрэць".

8 I казаў СПАДАР Аарону: ,I Я, вось Я, даў табе дагляд аброкаў Сваіх; з усёга, пасьвячанага сынамі Ізраелявымі, Я даў табе а сыном тваім іх, з прычыны памазаньня, уставаю вечнай. 9 Гэта будзе табе ізь сьвятасьцяў із спалянага: з усіх аброкаў іхных, з усялякіх іхных аброкаў хлебных, з усялякіх аброкаў іхных за грэх і з усялякага аброку віны, што яны зварачаюць Імне. Сьвятасьць сьвятасьцяў табе а сыном тваім. 10 У найсьвятшым месцу ежча яго; усі мужчыны могуць есьці яго. Сьвятасьцяй будзе табе. 11 I во што табе з узьнесеньняў дароў іхных; усі нахінаныя дары сыноў Ізраелявых табе Я даў іх а сыном тваім а дачкам тваім із табою уставаю вечнай. Кажны чьгсты ў доме тваім можа есьці гэта. 12 Усе найлепшае з алівы й усе найлепшае зь віннога соку а збожжа, пачаткі іх, каторыя яны даюць СПАДАРУ, табе Я аддаў іх. 13 Першыя аброкі з усёга, што ў зямлі іхнай, каторыя яны прынясуць СПАДАРУ, хай будуць твае. Кажны ў доме тваім можа есьці іх. 14 Усе пасьвячанае ў Ізраелю твае будзе. 15 Усе, рашчыняючае дзетніцу ў вусялякага цела, каторае абракаюць СПАДАРУ зь людзёў і із статку, хай будзе тваім. Толькі пяршак ізь людзёў мае быць выкуплены, і першароднае із статку нячыстага мае быць выкуплена. 16 А выкуп яго: ад аднаго месяца выкупіце яго, подле ацэны твае, пяць сыкляў срэбла, подле сыклю сьвятыні, дваццаць гэр яно. 17 Але першароднае з валоў, і першароднае з авец, і першароднае з казлоў не выкупляй: яны сьвятасьць; кроў іх кралі на аброчнік і тук іх палі на аброк, на прыемны пах СПАДАРУ. 18 Мяса ж іх табе хай будзе, як грудзіна ўзьнесеньня й правая лапатка табе хай будзе. 19 Усі ўзношаныя сьвятасьці, каторыя ўзносяць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, Я аддаў табе а сыном тваім а дачкам тваім із табою, уставаю вечнай; змова солі гэта навекі перад СПАДАРОМ табе а насеньню твайму з табою".

20 I гукаў СПАДАР Аарону: „У зямлі іхнай ня будзеш мець спадку, і дзелі ня будзе табе сярод іх. Я дзель твая а спадак твой сярод сыноў Ізраелявых.

21 А сыном Левавым, вось, Я даў кажную дзесяціну ў Ізраелю на спадак; за ўсі службы іхныя, што яны служаць службы ў будане збору. 22 I хай ня бліжацца болей сынове Ізраелявы да будану збору, каб не панесьці грэху і не памерці. 23 I няхай робяць Левіты работу будану збору, і яны нясуць на сабе бяспраўе іхнае. Гэта ўстава вечная ўроды вашы; і памеж сыноў Ізраелявых не спадзець спадак ім, 24 Адно дзесяціну сыноў Ізраелявых, каторую яны ўзносяць на ўзьнесеньне СПАДАРУ, Я аддаў Левітам на спадак; затым Я сказаў ім: сярод сыноў Ізраелявых ім не спадзець спадку".

25 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 26 „I Левітам гукай і скажы ім: ,Як вы будзеце браць ад сыноў Ізраелявых дзесяціну, каторую Я даю вам ад іх на спадак вашы, то ўзносьце зь яе ўзьнесеньне СПАДАРУ, дзесяціну зь дзесяціны. 27 I палічаны будуць вам узьнесеньні вашы, як збожжа з такаўні і як паўніня з таўчэльні. 28 Гэтак будзеце ўзносіць таксама й вы ўзьнесеньне СПАДАРУ з усіх дзесяцінаў сваіх, каторыя будзеце браць ад сыноў Ізраелявых, і будзеце даваць ізь іх узьнесеньне СПАДАРОВА Аарону сьвятару. 29 3 усіх дароў сваіх узносьце ўсялякае ўзьнесеньне СПАДАРУ, з усякага туку яго, пасьвячанага зь яго'. 30 I скажы ім: ,Як вы ўзьнясіце найлепшае зь яго, то гэта палічана будзе Левітам, як прыбытак із такаўні й як прыбытак із таўчэльні. 31 I будзеце есьці гэта на ўсялякім месцу, вы а дамы вашыя; бо гэта плата вам, за работы вашы ў будане збору. 32 I не панясіце за гэта грэху, як узьнясіце найлепшае зь яго; і пасьвячаньня сынамі Ізраелявымі ня будзеньце, і не памрыце' ".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст