01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
14 I паднялася ўся грамада, і плакаў люд тую ноч. 2 I наракалі на Масея а на Аарона усі сынове Ізраелявы, і сказалі ім уся грамада: „О, калі б мы памерлі ў зямлі Ягіпецкай, або на пустыні гэтай, калі б мы памерлі. 3 I нашто СПАДАР прывёў нас да зямлі гэтае, каб мы палі ад мяча? Жонкі нашыя а дзецяняты нашыя стануць здабыткам. Ці не валей нам зьвярнуцца да Ягіпту?" 4 I казалі адзін аднаму: „Паставім сабе начэльніка й зьвернемся да Ягіпту". 5 I паў Масей а Аарон на віды свае перад усёй грамадою збору чыноў Ізраелявых. 6 I Ігошуа Нунянок і Калеў Ефунёнак із выглядалых зямлю разарвалі адзецьці свае, 7 I гукалі ўсёй грамадзе сыноў Ізраелявых, кажучы: „Зямля, што мы праходзілі ў ёй дзеля выгляданьня яе, вельмі, вельмі добрая. 8 Калі СПАДАР зыча нам, дык увядзець нас у зямлю гэную й дасьць нам яе, зямлю, каторая цячэць малаком а мёдам. 9 Толькі ня бунтуйцеся супроці СПАДАРА, і вы ня бойцеся люду тае зямлі, бо яны хлеб нам: іхная абарона адпала ад іх, а СПАДАР із намі, ня бойцеся іх". 10 I сказала ўся грамада: „Укаменаваць іх!" Але слава СПАДАРОВА зьявілася ў будане збору ўсім сыном Ізраелявым.
11 I сказаў СПАДАР Масею: „Пакуль будзе ўлегцы мець Мяне люд гэты? і пакуль будзе ён ня верыць Імне пры ўсіх знакох, каторыя чыніў Я сярод яго? 12 Вытну яго морам і спабуду яго спадку, і ўчыню цябе ў народ вялікі а дужшы за яго".
13 Але Масей сказаў СПАДАРУ: „I пачуюць Ягіпцяне, з пасярод каторых Ты ўзьвёў сілаю сваёй люд гэты, 14 I скажуць жыхарам зямлі гэнае, каторыя чулі, што Ты, СПАДАРУ, сярод люду гэтага, што вока ў вока паказуешся Ты, СПАДАРУ, і булак Твой стаіць над імі, і ў стаўпе болачным Ты йдзеш перад імі ўдзень, а ў стаўпе агняным ночы; 15 I калі Ты выгубіш люд гэты, як аднаго чалавека, дык скажуць народы, што чувалі славу Тваю, кажучы: 16 ,3атым што ня мог СПАДАР увесьці люд гэты ў зямлю, праз каторую Ён прысягаў ім, то й выразаў іх на пустыні'. 17 Дык няхай узьвялічыцца сіла СПАДАРОВА, як Ты гукаў, кажучы: 18 ,СПАДАР памальны да гневу а вельмі міласэрны, даруе бяспраўе а выступы, але не зьвальняе ад віны, давядаецца да бяспраўя бацькоў на дзяцёх да трэйцяга а чацьвертага пакаленьня'. 19 Даруй бяспраўе люду гэтаму подле вялічча міласэрдзя Свайго, як Ты дараваў люду гэтаму ад Ягіпту аж дагэгуль".
20 I сказаў СПАДАР: „Я дараваў подле слова твайго. 21 Але жыў Я, і напоўніцца славы СПАДАРА ўся зямля; 22 Бо ўбі людзі, каторыя бачылі славу Маю а знакі Мае, каторыя Я чыніў у Яґіпце й на пустыні, і спакушалі Мяне гэтыя дзесяць разоў, і ня слухалі голасу Майго, 23 Не абачаць зямлі, праз каторую Я прысягаў бацьком іхным; і ўсі, што ўлегцы мелі Мяне, не абачаць яе. 24 Але слугу Свайго Калева, за тое, што быў у, ім яакшы дух, і ён сусім чыста йшоў за Імною, дык Я ўвяду яго ў зямлю, да каторае ён прышоў туды, і насеньне ягонае адзяржыць яе на спадак. 25 Амаілк а Канаанін жывуць у даліне; заўтра абярніцеся а краніцеся на пустыню дарогаю Чырвонага мора".
26 I гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы: 27 „Пакуль цярпець Імне гэты збор ліхі, што яны наракаюць на Мяне? Нараканьне сыноў Ізраелявых, каторым яны наракаюць на Мяне, Я чуў. 28 Скажы ім: ,Жыў Я', цьвердзе СПАДАР: ,як гукалі вы ў вушы Імне, так і ўчыню вам. 29 На пустыні гэтай падуць трупы вашыя, і ўсі вы палічаныя, колькі вас лікам, ад дваццацёх год і вышэй, каторыя наракалі на Мяне, 30 Ня ўвыйдуць у зямлю, праз каторую Я, падняўшы руку Сваю, прысягаў асяліць вас у ёй, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка. 31 А дзецяняты вашыя, праз каторыя вы казалі, што яны лучаць у здабытак, Я ўвяду іх, і яны пазнаюць зямлю, каторай вы пагрэбавалі; 32 Дык вы, трупы вашыя падуць на пустыні гэтай. 33 I сынове вашыя будуць пасьціць на пустыні сорак год, і будуць несьці кару за бязулства вашае, пакуль ня зьгінуць усі трупы вашы на пустыні. 34 Подле ліку дзён, у каторыя вы выглядалі зямлю, сорак дзён, год за дзень, год за дзень панясіце вы бяспраўі вашы сорак год, і вы пазнаеце Мае ганеньне'. 35 Я, СПАДАР, казаў, і ціж ня гэта Я ўчыню ўсёй грамадзе ліхой гэтай, што зьберлася супроці Мяне; на пустыні гэтай ліхой яны высіляцца й там памруць".
36 I тыя людзі, каторых пасылаў Масей выглядаць зямлю, і каторыя, зьвярнуўшыся, давялі ўсю грамаду наракаць на яго, здаючы ліхую лічбу праз тую зямлю, 37 I памерлі тыя людзі, каторыя здалі ліхую лічбу празь зямлю, памерлі ад паражэньяя перад СПАДАРОМ. 38 А Ігошуа Нунянок а Калеў Ефунёнак жылі з тых мужоў, што хадзілі выглядаць зямлю. 39 I гукаў Масей словы гэтыя ўсім сыном Ізраелявым, і люд быў у вялікай жалобе. 40 I ўсталі рана нараніцы, і пайшлі на верх гары кажучы: „Вось, мы і ўзыйдзем на тое месца, праз каторае сказаў СПАДАР, бо мы ізграшылі". 41 I сказаў Масей: „Нашто вы ўзрушаеце расказаньне СПАДАРОВА? Гэта ж не пашчасьце. 42 Ня ўзыходзьце, бо няма Спадара сярод вас, каб ня былі зражаны перад варагамі вашымі. 43 Бо Амалік а Канаанін там перад вамі, і вы падзіце ад мяча, бо вы адступілі ад СПАДАРА, і ня будзе з вамі СПАДАРА". 44 Але яны паважыліся ўзыйсьці на верх гары; а скрыня змовы СПАДАРОВАЕ а Масей не адышлі з пасярод табару. 45 I зышлі Амалік а Канаанін, што жылі на гары тэй, і білі іх, і Іразьбілі іх, і пналі іх аж да Гормы.
|