01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 21 – 22 – 23 – 24 – 25 – 26 – 27 – 28 – 29 – 30 – 31 – 32 – 33 – 34 – 35 – 36
12 I гукалі Мірыям а Аарон супроці Масея за жонку Етыоплянку, каторую ён узяў; бо жонку Етыоплянку ён узяў; 2 I сказалі: „Ці адным Масеям гукаў СПАДАР? Ці ня гукаў Ён таксама намі?" I пачуў СПАДАР. 3 А муж Масей найпакарнейшы зь усіх людзёў, што на відзе зямлі.
4 I казаў СПАДАР зьнячэўку Масею а Аарону а Мірыяме: „Выйдзіце вы трое перад будан збору". I вышлі ўсі трое. 5 I зышоў СПАДАР у болачным стаўпе, і стаў ля ўходу будану, і гукнуў Аарона а Мірыям, і вышлі яны абое. 6 I сказаў: „Слухайце ж словы Мае: калі бывае ў вас прарока, то Я, СПАДАР, аб'яўляюся яму ў зьяве, у сьне буду гутарыці зь ім; 7 Ня так слуга мой Масей; у вусім доме Маім верны ён. 8 Вуснамі да вуснаў Я буду гутарыць ізь ім, і зьяваю, а не загадкамі, і падобнасьць СПАДАРОВУ ён бача; і чаму вы не баяліся гукаць супроці слугі Майго, супроці Масея?" 9 I запалаў гнеў СПАДАРОЎ на іх, і Ён адышоў.
10 I булак адвярнуўся ад будану, і вось, Мірыям пракажана, як сьнег. Аарон азірнуўся на Мірыям, і вось, яна пракажаная. 11 I сказаў Аарон Масею: „Спадару мой, не лажы на нас грэху, што мы дурна ўчынілі і што ізграшылі; 12 Няхай ня будзе, як мертвае, каторае выходзе зь дзетніцы маці свае, і стлела палавіца цела".
13 I маліў Масей СПАДАРА, кажучы: „Божа! уздароў яе, калі ласка".
14 I сказаў СПАДАР Масею: „Калі б ацец ейны плюнуў ёй у від, то ці ня мела б яна сароміцца сем дзён? Дык хай будзе яна замкнёна на сем дзён вонках табару, а потым ізноў уведзена будзе".
15 I была Мірыям замкнёна вонках табару сем дзён, і люд не падарожжаваў, пакуль ня была ізноў уведзена Мірыям. 16 I просьле гэтага люд крануўся з Гасэрофу й разьлёгся табарам на пустыні Паран.
|