Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Чацьвертая кніга Масеява - Лікі


 

 

Чацьвертая кніга Масеява - Лікі

0102030405060708091011121314151617181920
21222324252627282930313233343536


10 I гукаў СПАДАР Масею, кажучы: 2 „Зрабі сабе дзьве трубы срэбныя, каваныя зрабі іх, і будуць яны табе на згуканьне збору й на падарожжа табараў. 3 I затрубяць у іх, і зьбярэцца да цябе ўвесь збор да ўходу будану збору. 4 I як затрубяць адным трубным гукам, дык зьбяруцца да цябе князі а галавы тысячаў Ізраелявых. 5 I як затрубяць трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюццана ўсход. 6 I як другі раз затрубіце трывогу, дык крануцца табары, што разьлягаюцца на паўдня; трывогу няхай трубяць пры кратаньнях у дарогу. 7 А як надабе зьберці грамаду, трубіце, але не на трывогу. 8 I сынове Ааронавы, сьвятары, маюць трубіць у трубы, і будуць яны вам уставаю вечнай у роды вашы.

9 „ І як пойдзеце на вайну ў зямлі вашай на ўцісканьніка, што ўціскае вас, трубіце трывогу ў трубы;і будзеце ўспомнены перад СПАДАРОМ, Богам сваім, і спасёны будзеце ад варагоў сваіх.

10 „І ў дзень весялосьцяў вашых, і ў прызначаныя поры вашыя, і на маладзікі вашы трубіце ў трубы пры ўсепаленьнях сваіх і пры супакойных аброках сваіх; і будуць яны вам на прыпамінаньне перад Богам вашым. Я СПАДАР, Бог ваш".

11 I было на друґі год, на другі месяц, дваццатага дня месяца, падняўся булак ад вітальні сьветчаньня. 12 I крануліся сынове Ізраелявы ў падарожжы свае з пустыні Сынайскае, і прабываў булак на пустыні Паран. 13 I крануліся яны першы раз за расказаньням СПАДАРОВЫМ Масеям. 14 Першы крануўся сьцяг табару сыноў Юдзіных па войсках сваіх. І над войскам ягоным Наасон Амінадавёнак. 15 I над войскам плямені сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак. 16 I над войскам плямені сыноў Завулонавых Еляў Гелонёнак. 17 I спушчана была вітальня, і крануліся сынове Ґірсонавы а сынове Мераравы, нясучы вітальню. 18 I крануўся сьцяг табару Рувінавага па войсках сваіх. I над войскам ягоным Еліцур Шэдэўронак. 19 I над войскам плямені сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак. 20 I над войскам плямені сыноў Ґадовых Елясаф Дэгуелёнак. 21 I крануліся Когафовы, нясучы сьвятьню; і выстаўлена вітальня да прыходу іх. 22 I крануўся сьцяг табару сыноў Яхрэмавых па войсках сваіх. I над войскам іхным Елішама Амігудзёнак. 23 I над войскам плямені сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак. 24 I над войскам плямені сыноў Веняміновых Авідан Гідэонёнак. 25 I крануўся сьцяг табару сыноў Дановых адзаду ўсіх табароў подле войскаў сваіх. I над войскам ягоным Агіезэр Амішаддаёнак. 26 I над войскам плямені сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак. 27 I над войскам плямені сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак. 28 Гэта падарожжы сыноў Ізраелявых подле войскаў іхных. I крануліся яны.

29 I сказаў Масей Говаву, сыну Рэгуеля Мідзянскага, сьця свайго: „Мы сунемся да тога месца, праз каторае СПАДАР сказаў: ,Вам аддам яго'; ідзі з намі, і мы зробім табе дабро, бо СПАДАР добрае выказаў праз Ізраеля. " 30 Але ён сказаў яму: „Не пайду, бо да зямлі свае й да дамовы свае я пайду". 31 I сказаў: „Не пакідай нас, бо ты ведаеш, як разьлягаемся мы табарам на пустыні, дык будзеш нам ачыма. 32 I будзе, калі пойдзеш із намі, дык будзе, што дабро тое, каторае СПАДАР узыча нам, мы ўзычым табе".

33 I крануліся яны ад гары СПАДАРОВАЕ на тры дні дарогі, і скрыня змовы СПАДАРОВАЕ ішла перад імі тры дні дарогі, каб выглядзець ім месца супакою. 34 I булак СПАДАРОЎ над імі ўдзень, як яны крануліся з табару. 35 I было: як кранулася скрыня ў дарогу, Масей казаў: „Паўстань. СПАДАРУ, і рассыпяцца варагі твае, і ўцякуць ненавідзячыя Цябе ад віду Твайго". 38 I як супачывала скрыня, ён казаў: „Зьвярніся, СПАДАРУ, да шмат тысячаў Ізраеля".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст