ЛІТУРГІЯ
Трапар. Калі Ты зышоў да сьмерці, Жыцьцё несьмяротнае, Ты зьнішчыў пекла зьзяньнем боскасьці Тваёй; калі ж Ты і памерлых з апраметнай уваскрасіў, усе сілы нябесныя ўсклікнулі: "Жыцьцядаўча Хрысьце Божа наш, слава Табе!"
Кандак. Ты ўваскрос з магілы, усемагутны Спасе, і пекла, угледзеўшы такі цуд, спалохалася, і мёртвыя ўсталі. Усё стварэньне, бачачы гэта, радуецца з Табою, і Адам цешыцца з усімі, і ўвесь сьвет, Спасе мой, вечна Цябе славіць.
Пракімен (Пс 117:14,18). Госпад – сіла мая і песьня: Ён стаўся мне збаўленьнем.
Верш. Шматразова караў мяне Госпад, але на сьмерць не аддаў мяне.
Алілуя (Пс 19:1,10). Хай пачуе цябе Госпад у дзень суму, хай імя Бога Якубавага будзе табе абаронаю.
Верш. Госпадзе, збаў караля і пачуй нас, калі будзем клікаць Цябе. |