Літургія
Трапары
Трапар Крыжа (тон 1). Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх
і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі
нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа.
Трапар Макабэяў (тон 1).
Цярпеньнямі сьвятых Тваіх, каторыя яны дзеля Цябе перанесьлі, зьмілуйся над намі
і аздараві немачы нашыя, молімся Табе, Госпадзе Чалавекалюбча.
Кандак Макабэяў
(тон 2). Мудрасьці Божай сяміаблічныя стаўпы
і Боскага зьзяньня сьветачы сямісьвечныя, Макабэі мудрыя, раней за мучанікаў
мучанікі вялікія, маліце Бога за нас усіх, каб збавіцца тым, што шануюць вас.
Кандак Крыжа (тон 4).
Хрысьце Божа, які з волі сваёй быў узьняты на Крыжы, даброты Твае даруй новым
людзям, якія носяць імя Тваё; дай радасьць належным нашым уладам сілаю Тваёю,
настаўляючы іх на кожную добрую справу: хай дапамогаю будзе ім Твой Крыж –
непераможная зброя міру.
Пракімен крыжа (Пс 27:9,1). Збаў, Госпадзе,
людзей Тваіх і блаславі набытак Твой.
Верш. Цябе, Госпадзе, клічу: Божа мой, не
адмоўчвайся ад мяне.
Верш Макабэяў (Пс 15:3). Да сьвятых, што жывуць на
зямлі Ягонай, дзівосную любоў абудзіў Ён ува мне.
Апостал: 1 Кар 1:18-24.
Алілуя крыжа
(Пс 73:2,12). Успомні народ Твой, які Ты ад
пачатку прызначыў для сябе.
Верш. Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў
збаўленьне пасярод зямлі.
Верш Макабэяў (Пс 33:18). Усклікнулі праведнікі, і
Госпад пачуў іх, і ад усіх бедаў выбавіў іх.
Евангельле: Ян 3:13-17
Прычасьнік. Хай зазьзяе нам сьвятло аблічча
Твайго, Госпадзе. Усклікнулі праведнікі, і Госпад пачуў іх, і ад усіх бедаў
выбавіў іх. Алілуя, алілуя, алілуя.
Увага: У гэты дзень пасьля Літургіі звычайна бывае Малое
асьвячэньне вады.
|