Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынтіянам


 

 

Другі ліст Карынтіянам

01020304050607080910111213

 

На віду апошніх спраў

5.1. Ведаем, што калі дачасны (зямны) наш дом, хаціна, знішчэе, то маем у Бога дом не рукамі зроблены, але вечны ў небе.

2.     Таму мы цяпер уздыхаем, прагнучы перабрацца ў наш нябесны храм,

3.     калі толькі будзем адзетыя, а не без адзетку (не надзетыя).

4.     Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя ўздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца ў новае адзеньне, каб тое, што сьмяротнае ахоплена было жыцьцём,

5.     на гэта Бог нас і стварыў, каб даць нам задатак Духа.

6.     Дзеля таго мы заўсёды ў добрым настраеньні, хоць ведаем, што пакуль жывём ў целе, мы падарожнікамі, далёкімі ад Госпада.

7.     Тут бо жывём вераю, а не агляданьнем (у хвале Бога).

8.     Мы аднак жывём надзеяй ды маем добрую волю - лепш пакінуць цела і стануць у прысутнасьці Госпада (Бога).

9.     Таму стараемся падабацца Яму, ці мы з Ім, ці далёка ад Яго.

10. Усе бо мы мусім стануць перад трыбуналам Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму заплату - за добрыя, ці ліхія ўчынкі (пакуль жыў), дапушчаны ў целе.

Апостальская дзейнасьць

11. Пранятыя боязьзю Госпада - наварачаем (пераконваем) людзей. Перад Богам усё ў нас адкрыта. Спадзяюся, што і для сумленьняў вашых - мы адкрытыя.

12. Кажам вам гэта, не каб зноў вам сябе зарэкамандаваць, пахваліцца, але каб даць вам магчымасьць пахваліцца намі, каб маглі вы што сказаць людзям, што хваляцца навонкавасьцю, а не дабратой сэрца.

13. Калі мы адлічаемся (ад другіх) розумам - для Бога, калі скромнічым - дзеля вас.

14. Бо любоў (да) Хрыста прынукае нас, разсуджаючых гэта так, калі Хрыстус памёр за ўсіх, дык мы ўсе паўміралі.

15. А за ўсіх памёр (Хрыстус) Ён таму, каб тыя, што жывуць, ужо не для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.

16. Таму і мы ад гэтага часу (адсюль) ня знаем нікога адносна цела, калі мы і Хрыстуса пазналі адносна цела (як чалавека), дык ужо адцяпер ня знаем.

17. Бо хто ў Хрысце - новае тварэньне; старадаўняе - мінула, а цяпер усё новае.

18. Усё жа ад Бога. Ён пагадзіў нас з сабою праз Хрыста, і перадаў нам паслугу (паслугаваньне) гадненьня (паяднаньня, гаджэньня),

19. бо вось Богу Хрыстусе пагадзіў сьвет з Сабою, не ўлічаючы іхніх злачанстваў, ды паручыў нам слова гаджэньня (яднаньня).

20. Дык мы замест Хрыста спаўняем місію ад Бога, напамінаюча вас: ад Хрыста ўмаляем: Пагадзіцеся з Богам!

21. Бо Ён Таго, Хто ня меў граха, учыніў ахвяраю за грэх (грэхам), каб мы ў Ім сталіся справядлівасьцю Божай (справядлівымі перад Богам).


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст