01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Абарона Паўла перад закідамі
Аб быццай слабасьці Апостала
10.1. Дарэчы я сам, Павал, перасьцерагаю вас праз ціхасьць і ласкавасьць Хрыстову, вось я, у вас быў уважаны вамі за пакорнага, а цяпер далёкі ад вас залішня суровага да вас.
2. Дык вось малю вас, каб як прыбуду ня змушаны быў ужыць срогасьці, за якою манюся аднесьціся да тых, каторыя ўважаюць, што паступаем мы паводле цела.
3. Бо хоць мы жывём у целе, але не ваюем цялесна.
4. Наша вось зброя баявая не цялесная, але моц Божая да нішчэньня крэпасьцяў, да нішчэньня хітрыкаў.
5. Ды ўсякую пыху (пыхлівасьць) выступаючаю проціў пазнаньня Бога ды ўсякі розум накланяем слухаць Хрыста.
6. Пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасьць кожнага, калі паслухмянасьць вашая станецца дасканалай.
7. Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай узважа тое, што і мы таксама як ён - Хрыстовыя.
8. Не было б мне сорамна, калі б я захацеў пахваліцца тою ўладаю, каторую нам удзяліў Госпад на будаваньне вас, а не на нішчэньне.
9. На жаль, не хацеў бы вас палохаць лістамі.
10. Яны кажуць: "Лісты важныя і жорсткія (грозныя)", выгляд жа цела просты і мова звычайная"
11. хто так думае, хай ведае, што якія мы здалёка і ў словах, такімі такжа будзем у дзейнасьці ў вас.
Супраць суджэньня Апостала аб амбіцыі
12. Мы ня маем адвагі (не сьмееем), ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе хваляць, выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе меркай сваёй асобы, раўняючы сябе з сабой, гэтак не выказваюць вялікага розуму (бязглуздна).
13. Ня будзем выносіцца, хваліцца над меру, але будзем цаніць сябе ў межах вызначаных нам Богам і дакранаючыся вас.
14. Не пераходзім належнай меры, як тыя, што да вас яшчэ не дайшлі, мы дайшлі да вас з Эвангеліяй Хрыста.
15. Ня хвалімся лішня коштам іншых трудоў. Спадзяёмся аднак, што з узростам вашай веры, мы таксама ўзрастаць будзем па нашай меры.
16. Мы панясём Эвангелію за вашыя рубяжы, не хвалячыся тым, што было ўжо зроблена іншымі.
17. Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".
18. Бо ня той выпрабаваны (дасканалы), хто сам сябе хваліць, але той, каго Бог пахваліць.
|