Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынтіянам


 

 

Першы ліст Карынтіянам

Увядзенне0102030405060708091011121314
1516

Слугі і пасланцы Хрыстовыя

4.1. Хай нас уважаюць людзі за слугаў Хрыстовых і за загадчыкаў (распарадзіцеляў) тайнаў Божых.

2.     Ад загадчыкаў вымагаецца, каб кожны быў верны.

3.     Мяне мала турбуе, што вы ці суд людзкі рашыць аба мне. Але я сам сябе не суджу.

4.     Да нічога (віны) я не пачуваюся, гэтым яшчэ не апраўданы - Госпад маім суддзёю.

5.     Дык не судзіце заўчасна, пакуль прыйдзе Госпад, Каторы выясьніць тое, што ў цемры скрыта ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.

6.     Гэта вось, браты, аднёс (прыстасаваў, прымярываў) я да сябе і Аполласу дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не выносіцца вышэй таго, што напісана: "Ды хай ніхто ў сваёй пыхлівасьці не падымаецца адзін над другім.

7.     Хто цябе вырозневае? Ды што ты маеш, чаго б не атрымаў? Калі ж ты атрымаў, дык нашто хвалішся, як быццам не атрымаў?

8.     Вы ўжо прыжыліся і сталіся ўжо багатымі, без нас ужо каралюяце. О каб вы на самай справе каралявалі, ды каб і мы з вамі разам маглі караляваць!

9.     Вось я думаю, што Бог нас Апосталаў празначыў як апошніх, быццам на сьмерць асуджаных. Сталіся мы відовішчам для сьвету, для анёлаў і людзей.

10. Мы неразумныя ў Хрысьце, вы мудрыя ў Хрысьце, мы кволыя а вы дужыя; вас шануюць а намі грэбуюць (шардзяць).

11. Аж да гэтай пары мы галадаем, смягнем, у нагаце ходзім, бітыя і выгнаныя.

12. Трудзімся, працуючы рукамі нашымі, праклінаныя - багаславім, прасьледаваныя - цярпім.

13. Зьневажаныя - багаславім іх, мы сталіся быццам сьмяцьцё гэтага сьвету, агідай для ўсіх аж дасюль.

Напамінаньні і перасьцярогі

14. Не пішу гэтага, каб вас засароміць, але каб вас як найдаражэйшых сваіх дзетак - напомніць.

15. Бо хоць бы вы мелі ў Хрысьце тысячу выхавацеляй (узгадоўцаў), але ня шмат бацькоў. Я таму ў Хрысьце Езусе праз Эвангеллю вас нарадзіў.

16. Прашу тады вас, - будзьце маімі пасьлядоўнікамі.

17. З тою мэтаю пасылаю да вас Тымотэя. Ён ёсьць сынам маім найдаражэйшым і верным у Госпадзе, ён вам прыпомніць шляхі мае ў Хрыстусе ды тое, чаго я навучаю ўсюды, у кожным касьцёле.

18. Некаторыя сталі хвастацца (плясьці), што я быццам ня маю намеру наведаць вас.

19. А як жа прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад пазволіць, і разьведаю ня толькі словы пляткароў але дзейнасьць,

20. бо не ў гаворцы але ў дзейнасьці Каралеўства Божае.

21. Што хочаце? Ці каб з развагаю да вас я прыйшоў, ці з любоў'ю і дабратой?


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст