Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Першы ліст Карынтіянам


 

 

Першы ліст Карынтіянам

Увядзенне – 01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14
15 – 16

Недасьпеласьць веры ў Карынтыянаў

3.1. Я ня мог да вас, браты, прамаўляць як да духовых, але як да цялесных, як да немаўлят у Хрысьце.

2.     Паіў я вас малаком, а не яду (звычайную), бо былі вы кволыя, дарэчы і далей вы яшчэ нядужыя.

3.     Дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі яшчэ ў вас завіднасьць (зайздрасьць) і нязгода - ці ж вы не цялесныя і ці не паступаеце як звычайна людзі?

4.     Калі бо адзін кажа: "Я - Паўлаў", а другі: "Я Аполлосаў" - дык ці ж вы ня людзі? (Ці не па чалавечаму?)

5.     Кім жа Апполос? Або кім Павал? Служыцелямі! (слугамі) - Праз іх вы ўверылі ды кожны, як яму Госпадам дадзена.

6.     Я садзіў а Аполлос паліваў, але Бог расьціў.

7.     Ня важна - хто садзіў і хто палівае, але той важны, хто дае расьці - Бог!

8.     Хто садзіць ды хто палівае - адзінакавы. Кожны атрымае сваю заплату па труду (па стараньні).

9.     Мы памагатары (супрацоўнікі) Божыя;  а вы - ніва Божая і пабудовай Божай (будоўляй).

10. Дадзенай мне Богам ласкай, я як спрактыкаваны архітэктар - будаўнічы палажыў падмурак (фундамэнт), а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.

11. Падмурка - фундамэнта ніхто ня можа палажыць іншага, як той, які паложаны, а якім яўляецца - Езус Хрыстус.

12. А ці хто на гэтым фундамэнце будуе з золата, ці серабра, ці з дарагіх каменьняў, ці з дрэва, ці нават з сена, ці саломы -

13. работа (праца) кожнага выявіцца: дзень Госпадаў пакажа, бо агнём выявіць і дзейнасьць (справа) кожнага будзе выпрабавана агнём.

14. Той, чыя пабудовы праца выстаіць - атрымае заплату,

15. а калі чыя праца рухне, пацярпіць шкоду: сам, што праўда будзе збаўлены, але так, яу быццам праз агонь.

16. Ці ж вы ня ведаеце, што храм Божы (сьвятыня) ды што Дух Божы прабывае ў вас?

17. Калі хто спаганіць храм Бога, таго зьнішчыць Бог. Храм Божы - сьвяты, а вы - ім.

Практычныя высновы (вывады)

18. Няхай ніхто сябе не абманвае. Калі хто з вас думае, што ён мудры на гэтым сьвеце, дык хай станецца глупым, каб здабыць мудрасьць.

19. Бо мудрасьць гэтага сьвету - глупасьцю перад Богам: дарэчы напісана: "Ён спыняе мудрых у іхняй хітрасьці",

20. або ізноў: "Госпад ведае, што намеры мудрых - пустыя".

21. Дык хай ніхто не выносіцца дзеля людзей! Усё бо вашае.

22. Ці гэта Павал, ці Аполлос, ці Кэфас; ці гэты сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці што цяперашняе, ці што будучае - усё бо вашае,

23. а вы Хрыстовыя, а Хрыстус - Бога.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст